Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Уборак Лоеўскага р-на

ад Бернацкай Валянціны Мікалаеўны, 1953 г.н.,

студэнткай Грыб М. (2006 г.)

Малая, я хадзіла разам з дзедам у лес. Ён заўсёды расказваў аб тым, што ў лесе жы­ве лешы – гаспадар лесу. Гэта невялікі дзядок, якога ніхто не бачыць. Але ён можа заб­лы­таць чалавека так, што той не вернецца назад ці не ведае, куды яму трэба ісці. Па­гу­ля­ец­ца крыху, а потым адпусціць. Дзед казаў, што трэба ў лесе знайсці дрэва, пад якім дзяцел даўбе шышкі. У тым дрэве абавязкова будзе тарчаць шышка. Дзяцел заў­сё­ды адну шышку засоўвае ў дрэва. Потым трэба дастаць яе зубамі і перакінуць цераз га­ла­ву. Тады ў гэтым лесе цябе лешы ніколі не будзе займаць.

Запісана ў в. Брынёў Петрыкаўскага р-на

ад Субат Фаіны Цімафееўны 1935 г.н.,

студэнткай Бараніч Я. (2006 г.)

Кажуць, што лесу без хазяіна не бувае. Дак вот лесавік і е той хазяін. Цела ў его мах­на­тае, шарсцёю пакрытае, увесь аблеплены лісцем, не стары і не малады. Можэ пе­рат­ва­рыц­ца ў любога звера: вавёрку, лісу, зайца. Можэ стаць грыбком. Не любіць, ка­лі ў лесі моцно крычаць, тагды можэ завесці чалавека ў гушчэчу, што і не выйдзеш ад­туль. А калі ты ему панаравішса, так ён табе пакажэ грыбное место, ды і не аднэ. Бу­вае, ідзеш па лесу і чуеш, трашчаць галінкі, дык ето лесавік абходзіць свой лес.

Запісана ў в. Майсеевічы Петрыкаўскага р-на

ад Белкавец Анастасіі Максімаўны, 1919 г.н.,

студэнткай Шынкарэнка А. (2005 г.)

Лясун – стары чалавек. Ты яго не бачыш, а ён звядзе цябе, што і не вернешся з ле­су. Адзін быў у нас чалавек ў дзярэўні. Пайшоў ён лес валіць. Вечар – няма яго. Дзень – няма. Сталі шукаць, а ён мёртвы сядзіць, вочы вялікія і ў далеч глядзіць, ві­даць, убачыў яго, лешага таго. Мо, то ён і звёў яго, бо далёка яго знайшлі.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Мышкавец Ганны Кузьмінічны, 1926 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Жывець у лесе маленькі дзедок з доўгай барадой. Гавораць, што можа меняць свой рост: можа стаць малым, можа – вялікім, як дрэва. Добрым людзям памагае. А ес­лі што плахое зробіць, дык запутвае, што дамой дарогі не знойдзеш. А еслі саўсім дрэн­нае што зробіць, лешы на яго хваробу пасылае страшную. Ніяк чалавек вылечыць ня можа. Гавораць: “Нада ж узяць хлеба, солі да вады, прыйсці на тое места, дзе пла­хое здзелаў, папрасіць прашчэння ды, не аглядваючыся, пайсці дамой, уранні хвароба і адпусціць”.

Запісана ў в. Балотня Рагачоўскага р-на

ад Бравай Марыі Іванаўны, 1926 г.н.,

студэнткамі Хурсевіч Г., Бравай І. (2004 г.)

Как заходзіш у лес, так ляжыць бальшое дзерава, ілі браўно такое здаравеннае, што яго не абайсці. Яго пераступіць нельга, таму што будзеш кружыцца, заблудзішся, не сможаш выйсці з лесу. Лясун закруціць. На дрэва трэба наступіць і пайсці дамоў сва­ім ходам.

Запісана ў в. Балотня Рагачоўскага р-на

ад Бужан Марыі Аляксандраўны, 1938 г.,

студэнткамі Бужан А., Гарбачовай М. (2002 г.)

Лешы заводзіць чалавека ў чашчу леса, каб ён заблудзіўся. Людзі, якія пагіблі ў ле­се, могуць стаць лешымі. Нячысцікі ўсяляюцца ў тых людзей, якія слабыя духам. Я, ка­лі ў лес пайду, мяне лешы путае всегда.

Запісана ў г. Рэчыца

ад Зямляніка Віктара Сцяпанавіча, 1949 г.н.

Лесавік як чалавек, вот вочы ў яго вялікія, белыя. Жыве ў лесе і старажыць яго, каб нічога плахога не было там. Ён такі стары і з доўгай барадой. Жонка ў яго ёсць, дзе­ці быць могуць. Пугае людзей.

Вось у нас пайшоў дзед зімой у лес і не прыйшоў. А да бабы прыйшоў лешы і ка­жа, што ён дзеда забраў, каб ён работаў. А так ён на ахоце можа памоч, паказаць да­ро­гу дахаты, калі хто заблудзіўся. Такжа можа заманіць ў гушчар, адкуль цяжка выб­рац­ца. Крычыць, пугай лупцуе, а нада што-небудзь сняць: ці бот з левай нагі, і малітву па­чы­таць. Вось што.