Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1.doc
Скачиваний:
35
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
83.46 Кб
Скачать

7

Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну 02.09.2014

Інтэграваны модуль “Гісторыя”.

1. Прадмет курса. Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі.

2. Гістарычная перыядызацыя.

3. Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства і яе тыпы.

4. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі.

1. Прадмет курса. Прынцыпы і метады яе вывучэння.

«Гiсторыя» – у перакладзе з грэчаскай мовы – апавяданне аб мiнулых падзе­ях. Яе заснавальнікам лічыцца Герадот (484–425 гг. да н. э.). Прадметам яе вывучэння з’яўляецца ўся жыццядзей­насць грамадства ў мінулым, на працягу ўсяго гістарычнага працэ­су.

Усе навукі падзяляюцца на грамадскія, гуманітарныя, натуральныя і тэхнічныя. Гіс­то­рыю адносяць як да грамадскіх так і гу­ма­ні­тар­ных навук. Часцей за ўсё яна мяжуе з фі­ла­со­фі­яй, паліталогіяй, правазнаўствам, ку­ль­ту­ра­ло­гі­яй, эка­но­мі­кай, сацыялогіяй, этнаграфіяй.

Гісторыя – навука канкрэтная, якая патрабуе дакладных імёнаў, дат, фактаў, падзей. З’яўленне і існаванне гiстарычнай навукi выклiкана патрэбай гра­мад­с­т­ва ў асэнсаваннi cвайго мiнулага, вызначэннi будучыні, а таксама вы­ха­ван­ні новых пакаленняў. Да Новага часу працы гісторыкаў не былі сва­бод­ны­мі ад уздзеяння рэлігіі і ўлады манархаў. Яны ме­лі апі­са­ль­ны характар, абапіраліся не толькі на факты, але і міфы. З аў­тар­с­кіх прац вынікала ідэя аб вызначальнай ролі манархаў або боскіх сіл у гісторыі людзей.

Прынцыпы і метады яе вывучэння У ХІХ ст., калі чалавечая думка ў галіне антрапалогіі, ар­хе­а­ло­гіі, бі­я­ло­гіі, сацыялогіі, этнаграфіі і іншых прасунулася далёка на­пе­рад, гісто­рыя набыла статус паўнавартай навукі з уласцівай ёй сіс­тэ­май прынцыпаў (агульных правіл) і мета­даў (метадалогіяй) і вы­ву­чэн­ня мі­ну­ла­га. Пачатак выкарыстання навуковых метадаў у вывучэнні міну­ла­га належыць Фукідыду (460–400 гг. да н. э.), які лічыў гісторыю вы­ні­кам выбару і ўчынкаў людзей, а не багоў. Ён прытрымліваўся хра­на­ла­гіч­на­га прынцыпу ў асвятленні падзей і нейтральнага пункту глед­жан­ня на іх. Рымскі палітык Цыцэрон (106–43 гг. да н. э.) адзна-чыў, што пер­шая задача гісторыка – утрымлівацца ад хлусні, другая – не хаваць праў­ды, а трэцяя – не быць прадузятым.

Агульнапрызнанымі прынцыпамі гістарычных даследаванняў з’яў­ля­юц­ца аб’ектыўнасць і гістарызм, а таксама сацыяльны і ак­сі­я­ла­гіч­ны падыхо-ды. Рэалізацыя першага прынцыпу забяспечвае праў­дзі­вы, незалежны ад аўтарскіх сімпатый ці антыпатый, абгрунтаваны погляд на факты і з’явы. Рэалізацыя другога дазваляе прасачыць тыя ж фак­ты ці з’явы ў дынаміцы, у атачэнні тагачасных рэалій і сувязей з ін­шы­мі суб’ектамі гістарычнага пра-цэсу. Сацыяльны падыход дае маг­чы­масць ацэньваць факты і з’явы з пункту гледжання носьбітаў тых ці іншых (сацыяльных, класавых, канфесійных і г. д.) інтарэсаў. Ак­сі­я­ла­гіч­ны падыход дазваляе ацаніць мінулае з пункту гле-джання агу­ль­на­ча­ла­ве­чых і нацыянальных каштоўнасцей.

У нашы дні для таго каб мінімізаваць даследчыцкі суб’ектывізм, да гістарычнай працы прад’яўляюцца высокія патрабаванні – і ў пер­шую чаргу па выкарыстанні навуковых метадаў. У мэтах усебаковага і аб­’­ек­тыў­на­га раскрыцця гістарычнага працэсу, а таксама лакальных яго асаблівасцей існуюць агульна-навуковыя (аналіз, сінтэз, індукцыя і інш.) і спецыфічныя (гісторыка-генетыч-ны, параўнальны, праблемна-храналагiчны, тыпалагiчны, храналагічны і інш.), запазычаныя з ін­шых навук (сістэмны, статыстычны, кантэнт-аналіз і інш.) метады.

Гiсторыя як навука ў працэсе свайго развiцця падзялiлася на цесна звя­за­ныя памiж сабой спецыялiзаваныя часткi. Паводле асобных па­ды­хо­даў гiсторыю грамадства на аснове характэрных рыс прынята падзя­ляць на эпохi: гiсторыю першабытнага грамадства, антычную, ся­рэд­не­вя­ко­вую, новую і навейшую. Яны, у сваю чаргу, падзяляюцца на больш дроб­ныя перыяды: паводле прасторава-геаграфiчнага прын­цы­пу, калi вы­лу­ча­ец­ца рэгiянальная гiсторыя вялiкiх, звязаных памiж са­бой рэг­iё­наў (гiсторыя Еўропы, Лацiнскай Амерыкi), i гiсторыi асоб­ных краiн i на­ро­даў (гiсторыя Беларусі, Расii, Украіны); паводле ком­п­лек­с­ных праб­лем (гiс­то­рыя Адраджэння, Рэфармацыi, Асветніцтва); у за­леж­насцi ад та­го, якi бок або з’ява грамадскага жыцця вывучаюцца, вы­лу­ча­юць са­цы­я­ль­на-эка­нам­i­ч­ную, палiтычную, ваенную гісторыю, гіс­то­рыю мас­тац­т­ва i iнш. Ак­ра­мя та­го, да гiстарычнай навукi адносяць спе­цы­я­ль­ныя (да­па­мож­ныя) гiс­та­рыч­ныя дысцыплiны: археаграфiю, баністыку ге­не­а­ло­гію, геральдыку, мет­ра­ло­гію, нумiзматыку, тапан­i­м­i­ку, хра­на­ло­гію i iнш. Са­мас­той­нае мес­ца займаюць спецыяльныя гiстарычная на­вукi: ар­хе­а­лог­iя, этнаграфiя і гiстарыяграфiя. Такім чы­нам, у нашы дні гісторыя – гэта вынік працы мно­гіх людзей, навуко­вых калектываў ка­федр і ін­с­ты­ту­таў.

2. Гістарычная перыядызацыя. Гiсторыя мае сваю сiстэму вы­мя­рэн­ня мiнулага – пе­ры­я­ды­за­цыю. Паводле фар­ма­цый­най перыядызацыі, ча­ла­вец- т­ва праходзіла 5 стадый раз­віц­ця (фармацый) – першабытна-аб­ш­чын­ную, ра­баў­ла­да­ль­ніц­кую, фе­а­да­ль­ную, капіталістычную і сацы­я­ліс­тыч­ную.

Сучасная перыядызацыя гісторыі Беларусі грунтуецца на цы­ві­лі­за­цый­ным падыходзе і мае наступны выгляд:

1. Старажытнае грамадства (100-40 тыс. гадоў да н. э. – V cт. н. э.). Гэты пе­ры­яд падзяляецца на 3 этапы: каменны век (100-40–3 тыс. гадоў да н. э.), брон­за­вы век (2-е – пачатак 1-а тысячагоддзя да н. э.); жалезны век (па­ча­так 1-а тысячагоддзя да н. э. – V cт. н. э.).

2. Сярэднявечча (канец V–ХV cт.). Гэты перыяд падзяляецца на 2 этапы: пачатак пераходу да класавага грамадства i ўзнiкненне дзяр- жаў­насцi (VI – першая палова ХIII ст.); развiццё феадальнай сicтэмы (сярэдзiна ХIII–ХV cт.).

3. Новы час (ХVI – пачатак ХХ cт.). Гэты перыяд падзяляецца на 2 этапы: афармленне феадальнай сiстэмы i выспяванне яе крызiсу (ХVI – канец ХVIII cт.); генэзiс i зацвярджэнне капiталiзму; выспяван-не крызiсу буржуазнага грамадства (канец ХVIII ст. – 1917 г.).

4. Навейшы час (1918 г. – да нашых дзён).

3. Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства і яе тыпы. Пра­цяг­лы час пры вывучэнні гісторыі выкарыстоўвалася сво­е­а­саб­лі­вая сіс­тэ­ма прынцыпаў, падыходаў і метадаў, названая мар­к­сіс­ц­ка-ленінс­кай метадалогіяй. У яе аснову была пакладзена канцэпцыя фар­ма­цый ня­мец­ка­га філосафа К. Маркса (1818–1883), які выказаў дум­ку аб гіс­та­рыч­ным працэсе як паслядоўнай змене спосабаў выт­вор­ча­ці, абу-моў­ле­най барацьбой прыгнечаных класаў супраць эк­с­п­лу­а­та­та­раў. Па­вод­ле К. Маркса, класавая барацьба выглядала ас­ноў­най рухаючай сі­лай грамадскага прагрэсу, а змена фармацый – аб’ектыўным, не­паз­беж­ным працэсам, дзе роля са­міх людзей адыходзіла на другі план. Нарэшце, прадказанае ім разбурэнне ка­пі­та­ліс­тыч­най фармацыі ака­за­ла­ся заўчасным, і ў адрозненне ад са­цы­я­ліс­тыч­най, яна не вычарпа­ла сябе, а выявіла рэзервы для далейшага развіцця. Такім чынам, па-на­ваў­шая ў са­вец­кія часы марксісцка-ленінская метадалогія гістарычных дас­ле­да­ван­няў выявіла істотную недасканаласць.

У наш час папулярнасць набыла цывілізацыйная канцэпцыя развіцця грамадства. Згодна ёй, на працягу гісторыі існавалі лакальныя цывілізацыі (яны ахоплівалі кароткія гістарычныя цыклы) і сусветныя цывілізацыі (ахоплівалі больш працяглыя гістарычныя цыклы).

Гэта тэорыя цывілізацый найбольш вы­раз­на сфармулявана ў 1920–1930 гг. у працах нямецкага філосафа і гіс­то­ры­ка О. Шпенглера (1880–1936) і англійскага гісторыка і са­цы­ё­ла­га А. Тойнбі (1889–1975). Яна дазваляе пра-сачыць сусветна-гіс­та­рыч­ны працэс як развіццё асобных культур (або «лакальных цывілізацый»), калі сусветная гісторыя разглядаецца як сукупнасць асобных грамадстваў, ла­ка­лі­за­ва­ных у часе (па вертыкалі) і прасторы (гарызанталі),

Часцей за ўсё пад цы­ві­лі­за­цы­яй разумеюць колькасна вялікія, якасна раз­нас­тай­ныя і са­ма­дас­тат­ко­выя супольнасці людзей, з уласцівымі ім све­та­пог­ля­дам, мен­та­ль­нас­цю, сістэмай каштоўнасцей і культурай; сво­е­а­саб­лі­вай са­цы­я­ль­на-эканамічнай і палітычнай арганізацыяй. У сваім раз­віц­ці яны пра­ходзяць стадыі фармавання, станаўлення, росквіту, за­ня­па­ду і па­гі­бе­лі.

Вылучаюць аг­рар­на-традыцыйную (рабаўладальніцкае і феадальнае грамадства), ін­дус­т­ры­я­ль­ную (капіталізм) і постіндустрыяльную цывілізацыі.

Час лакальных цывілізацый мінае. Пад уздзеяннем працэсу глабалізацыі назіраецца фар­ма­ван­не адзінай сусветнай цывілізацыі.

Цывілізацыйны падыход у асэн­са­ван­ні гісторыі чалавечага грамадства вельмі прадукцыйны: ён паз­баўлены акцэнтацыі на класава-выт­вор­чыя адносіны; у яго аснове ча­лавек у сукупнасці яго інтарэсаў, ве­даў і волі; пры такім падыходзе рухаючай сілай прагрэсу з’яўляецца рост патрэб чалавека.