Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Rassadin_S_E_Istoria.doc
Скачиваний:
44
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
1.24 Mб
Скачать

Тема 1. Уводзіны у курс гісторыі беларусі

  1. Прадмет і задачы гістарычнай навукі.Функцыі гісторыі.

  2. Цывілізацыйныя і фармацыйныя тэорыі развіцця. Перыядызацыя гісторыі.

  3. Паняцце аб гістарычнай крыніцы.Асноўныя тыпы гістарычных крыніц.

  4. Гісторыя Беларусі – частка сусветнай гістарычнай навукі.Змест і структура курса.

1. Прадмет і задачы гістарычнай навукі.Функцыі гісторыі.

Тэрмін гісторыя бярэ свой пачатак ад старажытнагрэчаскага слова апавяданне аб минулых падзеях, фактах, аб тым, што пазнана,даследавана.

Назапашванне гістарычных ведаў у глыбокай старажытнасці пачалося і вялося ў вусных пераказах. Вялікі ўклад ў распрацоўку гістарычных уяўленняў пакінулі антычныя гісторыкі – Герадот, Плутарх, Лівій, Тацыт і інш.)

Навукай гісторыя зрабілася на пачатку ХІХ ст., калі галоўная цікавасць была накіравана на вывучэнне грамадскага жыцця на ўсіх ступенях яго развіцця. Гісторыю сталі разумець як навуку аб законах гістарычнага жыцця чалавечага грамадства.

Такім чынам, гістарычная навука ў шырокім сэнсе гэта працэс развіцця ў грамадстве.

У вузкім спецыфічным сэнсе гісторыя гэта навука аб заканамернасцях разгортвання ў прасторы і часе сусветна-гістарычнага працэсу і ўзаемадзеянняў этнапалітычных супольнасцей.

Гісторыя апіраецца на факты, у якіх адлюстраваны аб’ектыўныя падзеі

У старажытнасці казалі, што гісторыя ёсць настаўніца жыцця. Ад гісторыкаў чакалі такога асвятлення мінулага жыцця чалавецтва, якое б тлумачыла падзеі сёняшнія і задачы будучага.

Асноўнымі функцыямі гістарычнай навукіз’яўляюцца такія сацыяльныя функцыі як

  • Навукова-пазнавальнаядазваляе на канкрэтным прыкладзе гістарычнага шляху развіцця грамадства ад старажытнасці да сучаснасці выявіць галоўныя тэндэнцыі развіцця гістарычнага працэсу, дае фундаментальныя тэарэтычныя навуковыя веды;

  • Практычна-рэкамендацыйнаязаключаецца ў тым, што гісторыя ўвогуле выяўляе заканамернасці развіцця грамадства, дапамагае вырашэнню сучасных праблем краіны;

  • Выхаваўчаяадыгравае значную ролю ў фарміраванні навуковага светапогляда, патрыятызму.

Важная роля належыць гісторыі ў фарміраванні светапогляду людзей. Гісторыя дае веды аб мінулым, праз якія адбываецца фарміраванне сістэмы грамадзянскага мыслення, замацаваецца ў грамадскай свядомасці пэўная іерархяі каштоўнасцей, выхоўвываецца павага да папярэдніх пакаленняў і цярпімасць да іншых поглядаў. Курс “Гісторыі Беларусі” ахоплівае гісторыю беларускага народа ад старажытных часоў да нашых дзён. Гісторыя Беларусі з’яўляецца часткай сусветнай гістарычнай навукі. Дапісьмовая гісторыя Беларусі існуе некалькі тысячагоддзяў, пісьмовая налічвае каля двух тысячагоддзяў. Лёс яе быў вельмі складаным, пэўны час у ёй панавалі вялікапольская і вялікаруская канцэпцыі, якія адмаўлялі сам факт існавання беларускага этнасу і лічылі яго адпаведна галіной польскага ці рускага этнасу.

2. Цывілізацыйны і фармацыйны тэорыі развіцця. Перыядызацыя гісторыі

У сучаснай навуцы існуюць розныя падыходы да разгляду і вывучэння гістарычнага працэсу:

  • Культуралагічны.

  • фармацыйны

  • цывілізацыйны.

Фармацыйны падыход займаў пануючае месца ў савецкай гістарыяграфіі. К. Маркс распрацаваў перыядызацыю гісторыі чалавецтва на аснове змены спосабаў вытворчасці і грамадска-эканамічных фармацый (першабытнаабшчынны лад, феадальны, капіталістычны, сацыялістычны). Вызначальнай прыкметай пры характырыстыцы грамадска-эканамічнай фармацыі з'яўляецца матэрыяльны спосаб вытворчасці, які разглядаецца ў дыялектычным адзінстве прадукцыйных сіл і вытворчых адносін.

У сучаснай гістарычнай навуцы пануючым з’яўляеццацывілізацыйны падыход. Цывілізацыя лічыцца галоўнай умоўнай адзінкай гісторыі. Сутнасць цывілізацыйнага падыхода заключаецца ў тым, што чалавек уяўляе галоўную каштоўнасць у грамадскія навукі, дазваляе ўлічваць ўсе формы жыццядзейнасці грамадства (матэрыяльныя, духоўныя, культурныя, рэлігійныя і інш.).

Цывілізацыя разглядаецца як гістарычная ступень развіцця чалавецтва

Такім чынам, пры характарыстыцы цывілізацыі за аснову бярэцца цэласнасць матэрыяльнай і духоўнай культуры ў пэўных культурна-гістарычных супольнасцях, кожная якіх развіваецца па ўласцівых ёй законах і робіць свой уклад у сацыяльны прагрэс. У ходзе гісторыі адбывалася прагрэсіўнае, паступальнае развіццё грамадства ад ніжэйшых ступеней развіцця да вышэйшых. Важнейшай прыкметай гэтага працэсу з’яўляецца рост прадукцыйнасці працы, які быў вынікам паступовага паляпшэння і ўдасканалення апылад працы, ведаў і навыкаў чалавецтва.

ПЕРЫЯДЫЗАЦЫЯ ГІСТОРЫІ

У навуковай літаратуры існуюць розныя погляды на перыядызацыю, у пэўнай ступені гэта звязана з існаваннем як цывілізацыйнага, так і фармацыйнага падыхода ў вывучэнні мінулага. У беларускай гістарычнай навуцы вылучаюцца чатыры падыходы да перыядызацыі мінулага:

  1. Дзяржаўніцкі, які быў распрацаваны У. Ігнатоўскім

  2. Фармацыйны, які панаваў у савецкай гісторыяграфіі

  3. Еўрацэнтрысцкі ці заходнееўрапейскі, які быў уведзены ў школьныя праграмы ў 1991 – 1995 гг.

  4. Храналагічна-тэрытарыяльны, які разглядае падзеі па стагоддзям, якія адбыліся на пэўнай тэрыторыі.

Соседние файлы в предмете История Беларуси