Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
тексты лекций.doc
Скачиваний:
44
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
303.1 Кб
Скачать

1. Засяленне тэрыторыі Беларусі чалавекам. Насельніцтва і першабытнае грамадства Старажытнасці

Першае пранікненне чалавека на тэрыторыю Беларусі адзначаецца перыядам 100-35 тыс. г. таму, калі неандэрталец пранік на паўдневы усход. Самыя старажытныя стаянкі краманьёнца пазначаны 26-23 тыс. таму. Іх заснавалі старажытныя паляўнічыя на маманта.

Прыкладна 12-10 тыс. гадоў таму закончыўся ледавіковы перыяд і адбылося поўнае засяленне Беларусі чалавекам.

Гісторыя старажытнага чалавека на Беларусі ахоплівае перыяд 100 тыс.г. да н.э.–5 ст. н.э. Па характары прылад працы яе падзяляюць на каменны, бронзавы і жалезны вякі. У сваю чаргу каменны век дзеліцца на палеаліт (100–10 тыс.г. да н.э.), мезаліт (10–5 тыс.г. да н.э.), неаліт (4–3 тыс.г. да н.э.). Бронзавы век цягнуўся з 2 тыс. па 7 ст. да н.э., а жалезны з 7 ст. да н.э. па 5 ст. н.э.

Першабытнае грамадства было заснавана на кроўна-сваяцкіх сувязях і калектыўным ладзе жыцця. Асноўнымі формамі этнасу і сацыяльнай арганізацыі выступалі род і племя. Род – супольнасць кроўных сваякоў. Племя – аб’яднанне родаў, якія выйшлі з аднаго кораня, але пазней аддзяліліся.

У адпаведнасці з агульнагістарычнай перыядызацыяй гісторыя першабытнага грамадства прайшла наступныя стадыі станаўлення і развіцця: 1) першабытны чалавечы статак, або праабшчына; 2) ранняя родавая абшчына (мацярынская); 3) позняя родавая абшчына (патрыярхальная); 4) разлажэнне першабытнага грамадства (суседска-тэрытарыяльная абшчына).

У палеаліце (старажытнакаменным веку) і мезаліце (сярэднекаменны век) чалавек вёў прысвойваючую гаспадарку, займаўся збіральніцтвам, паляваннем і рыбалоўствам. Ён вырабляў прылады працы з крэменю (ручное рубіла, востраканечнік, нож, скрабок). У мезаліце пачалі выкарыстоўвацца лук і стрэлы, быў прыручаны сабака.

У неаліце (новакаменны век) пачаўся паступовы пераход да вырабляючай гаспадаркі (земляробства і жывёлагадоўля). Гэты пераход атрымаў назву неалітычнай рэвалюцыі. Людзі навучыліся шліфаваць, пілаваць і свідраваць камяні. З’яўляюцца шліфаваныя сякеры і цясло, матыка, серп. Пачынаецца распрацоўка крэмененосных радовішчаў шахтавым спосабам (п. Краснасельскі), развіваецца керамічная вытворчасці і ткацтва.

Бронзавы век характарызаваўся з’яўленнем вырабаў з медзі і бронзы. Бронза на Беларусь паступала з Каўказа, Прыкарпацця і са Скандынавіі. Земляробства і жывёлагадоўля атрымалі шырокае распаўсюджванне.

Жалезны век – час калі, плямены, што жылі на Беларусі, навучыліся выплаўляць жалеза з балотнай і лугавой руды ў печах-домніцах (крычнае жалеза). Злажылася і мясцовая тэхніка яго апрацоўкі. З’яўленне бронзавых і жалезных прылад працы выводзяць земляробства і жывёлагадоўлю на першае месца, а гэта праца мужчын. Таму на змену мацярынскаму роду прыходзіць бацькоўскі. З гэтага роду бярэ пачатак маёмасная няроўнасць людзей, вылучаюцца сем’і, фарміруецца суседская абшчына.

У перыяд каменю на землях Беларусі пражывалі старажытныя еўрапеоіды. Вызначыліся некалькі вялікіх груп плямён, якія адрозніваліся прыкметамі матэрыяльнай культуры, рытуаламі пахавання нябожчыка (археалагічная культура). Самы значны след у этнагенэзе пакінула насельніцтва Свідэрскай, Нарвенскай, Верхнедняпроўскай, Неманскай, Днепраданецкай археалагічных культур. У канцы неаліта на Падзвінні і Падняпроўі з’явіліся фіна-угорцы.

У эпоху бронзы і жалеза прайшла індаеўрапеізацыя насельніцтва, якое пражывала на Беларусі. У выніку з’яўлення ў Еўропе індаеўрапейскіх плямён культуры шнуровай керамікі і іх змешвання з папярэднім неалітычным насельніцтвам сфарміраваліся непасрэдныя продкі сучасных еўрапейскіх этнасаў. Да індаеўрапейцаў адносяць народы, якія размаўляюць на германскіх, балцкіх, славянскіх, раманскіх, кельцкіх, індаіранскіх, грэчаскай, армянскай і албанскай мовах. У бронзавым і жалезных вяках на землях Беларусі пражывалі пераважна балты і нязначна раннія славяне.