Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контр. ИСТОРИЯ КНИГИ.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
3.38 Mб
Скачать

Установа адукацыі

«Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»

Кафедра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій

Кантрольная работа № 1

Варыянт 2

па дысцыпліне

«ГІСТОРЫЯ КНІГІ

І ВЫДАВЕЦКАЙ СПРАВЫ»

Выканала студэнтка

III курса спецыяльнасці

1-47 01 01 «Выдавецкая справа»

Факультэта завочнага навучання

Пятрова Дар’я Андрэеўна

Праверыў

дацэнт кафедры РВТ

Мінск 2011

Заўвагі рэцэнзента:

______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________­­­­­­­­­­­­­­­­­­­____

ЗМЕСТ

Бланк адказаў………………………………………………………………………

Частка А……………………………………………………………………

Частка В…………………………………………………………………….

Каментарыі і тлумачэнні да адказаў……………………………………………...

Спіс выкарыстанай літаратуры…………………………………………………...

Бланк адказаў

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Курс, група

Колькасць балаў

Адзнака

Пятрова Дар’я Андрэеўна

III курс

Частка а

1

2

3

4

5

1

2

3

4

5

А1.

+

+

А11.

+

+

+

А2.

+

+

+

А12.

+

+

+

А3.

+

А13.

+

+

А4.

+

А14.

+

А5.

+

А15.

+

+

А6.

+

+

+

А16.

+

+

А7.

+

+

+

А17.

+

+

+

А8.

+

А18.

+

А9.

+

А19.

А10.

+

+

А20.

+

+

+

А1. - Гліняныя шыльдачкі былі першымі сродкамі пісьма ў старажытных цывілізацыях шумераў і егіпцян таму, што гліна была распаўсюджаным матэр’ялам які добра апрацоўваўся.

А2. - Гэта праявілася ў тым, што кнігадрукаванне ў гэтых краінах было массавай з’явай, якая зцягам часу удакладнялася тэхнічна. Але лідэрам еўрапейскай выдавецкай справы былі германскія землі, дзе адсутнічаў надзор з боку дзяржавы і царквы за дзейнасцю тыпаграфій.

А3. - Тора – яўрэйская рэлігійная кніга, Пяцікніжжа Майсеева. У самым Пяцікніжжы «Торай» часта называецца асобнае прадпісанне Бога, асобныя запаведзі ці сукупнасць законаў, якія адносяцца да таго або іншага прадмета.

Трыёдзь - гімнаграфічная кніга для богаслужэнняў, у якой змешчаны песнапенні для гадавага круга багаслужэння.

Апостал – ананімны раннехрысціянскі твор, уключаны ў склад Новага запавету Бібліі пасля тэкстаў кананічных евангелляў. У гэтым помніку расказваецца аб распаўсюджванні хрысціянства пасля смерці Ісуса Хрыста. У цэнтры яго першай часткі дзейнасць іерусалімскіх вучняў Хрыста, у другой частцы – пропаведзь апостала Паўла, выказаная ў форме яго 14 пасланняў да розных асоб і народаў.

Аль-Кітаб – адна з назваў свяшчэннага Карана, рэлігійныя кнігі беларускіх татараў, напісаныя на беларускай мове арабскім пісьмом.

Актоіх - кніга якая змяшчае літургічныя тэксты багаслужбаў на працягу тыдня, падзеленыя на восем галасоў, якія паўтараюцца кожныя восем тыдняў.

А4. - Актоіх - кніга якая змяшчае літургічныя тэксты багаслужбаў на працягу тыдня, падзеленыя на восем галасоў, якія паўтараюцца кожныя восем тыдняў.

Мінеі - рэлігійная кніга якая складаецца з дванаццаці тамоў і ахоплівае дні г.зв. нерухомага цыклю – значыць, што на кожны дзень ёсьць спецыяльная служба ў гонар якога-небудзь сьвята або святога. Мінея дзеліцца на чатыры роды( месячная, агульная, сьвяточная, дадатковая).

Ірмалоі - рукапісныя музычныя зборнікі XVI ст. рэлігійнага зместу. Назоў кнігі паходзіць ад ірмасаў, узятых з канонаў Актоіха, Трыодзі і Мінеі. У ёй ёсць таксама г.зв велічанні на важнейшыя святы ў годзе.

Псалтыр - кніга псалмоў – адна з біблейскіх кніг Старога запавету, якая змяшчае 150 розных паводле зместу і жанру твораў і ўяўляе сабой зборнік рэлігійнай лірыкі.

А5. - Пачынальнікам еўрапейскага кнігадрукавання з'яўляецца немец Іаган Гутэнберг (1400-68 г.г.), які вынайшаў рухомыя металічныя лiтары і друкарскі станок. У 1438 г. Гутэнберг заснаваў друкарню ў Страсбурге, а ў 1447 г. у Майнцы пачаў рэгулярны выпуск невялікіх павучальных, в таксама і папулярных твораў і г.д. У 1452-55 гг. Гутэнберг надрукаваў лацінскую Біблію ў двух тамах (па 42 радкі на старонцы). З 185 экзмпляраў Бібліі вядомы толькі 46.

А6. - Лопэ дэ Вэга (1565-1635), іспанскі пісьменнік; заснавальнік нацыянальнага тэатра. З'яўляўся аўтарам велізарнай колькасці сцэнічных твораў («Фуэнтэ Авехуна», «Настаўнік танцаў», «Сабака на сене» і інш.), а таксама вершаў, раманаў. Сучаснікі сцвярджалі, што яго пяру належала звыш 1800 п'ес свецкага характару (пераважна камедый) і прыкладна 400 - на рэлігійныя тэмы, хаця да нашых дзён дайшло каля 500 п'ес.

П'ер Карнэль (Pierre Corneille) – вядомы французскі драматург,"бацька французскай трагедыі", адзін з стваральнікаў класіцызму ў французскай літаратуры. Нарадзіўся ў Руане у 1606 г., памёр у Парыжы ў 1684 г. Вядомы як аўтар вялікай колкасці камедый, фарсаў, вадэвіляў. У канцы 1636 з'явілася вядомая трагедыя Карнеля "Сід". У наступных трагедыях Карнэль спрабаваў больш паслядоўна праводзіць палітыку Рышэлье – "Гарацый" (1640), "Цинна" (1640) і "Поліэўкт". Ён стаў адлюстроўваць цёмныя закулісныя боку ў жыцці манархіі – жорсткую барацьбу за ўладу, гульню палітычных інтарэсаў, інтрыгі, ён стварае вобразы манархаў-тыранаў, ўсё часцей пераносячы дзеянне ў ўмоўна адлюстраваннем дзіўнага ўсходніх дэспатыі – "Радогунда" (1644), "Іраклій, імператар Усходу" (1647).

Жан Батыст Мальер(сапр. позвішча Паклен) (1622-1673), французскі драматург.

Служыў пры двары Людовіка XIV. Быў выдатным драматургам. Абапіраючыся на традыцыі народнага тэатра і дасягненні класіцызму, стварыў жанр сацыяльна-бытавой камедыі, у якой буфанада, плебейскі гумар спалучаліся з вытанчанасцю і артыстызмам. У многіх сваіх п'есах высмейваў саслоўныя забабоны арыстакратаў, абмежаванасць буржуа, ханжаства дваран і царкоўнікаў, бачыў у іх скажэнне чалавечай прыроды («Смешныя манерніцы», паст. 1659; «Скупы», паст. 1668; «Вучоныя жанчыны», паст. 1672; «Мешчанін у дваранстве», паст. 1670; «Мнімы хворы», 1673 і інш.).

Лічыцца стваральнікам т.зв. «камедыі характару», дзе галоўнае месца займаў не знешні сюжэт, а ўнутрана-псіхалагічны стан персанажаў. З асаблівай сілай М. развенчваў крывадушнасць і стварыў бессмяротны вобраз Тарцюфа (камедыя «Тарцюф, ці Падманшчык», 1664)

Мігель дэСервантэс (1547-1616), іспанскі пісьменнік. Аўтар знакамітага рамана «Хітры ідальга Дон Кіхот Ламанчскі» (1606-1615), які першапачаткова быў задуманы як пародыя на рыцарскі раман, аднак стаў адным з найвялікшых твораў у гісторыі сусветнай літаратуры. Сярод іншых твораў Сервантэса - пастаральны раман «Галатэя» (1585), патрыятычная трагедыя «Нумансія» (каля 1588), «Павучальныя навелы» (1613), «Падарожжа на Парнас» (1614), «Восем камедый і восем інтэрмедый» (1615), любоўна-прыгодніцкі раман «Вандраванні Персілеса і Сіхісмунды» (1617).

Жан Батыст Расін (1639 – 1699) – францускі драматург, адзін з «Вялікай тройкі» драматургаў Францыі XVII ст., у шэрагу з Карнэлем і Мальерам. Напісаў шмат твораў у другой палове XVII ст. Найбольш вядомыя: “Фіваіда”, “Аляксандр”, “Эсфір”, “Андрамаха” і інш.

А7.

Эльзевірамі” называюць кнігі знакамітага галандскага выдавецтва Эльзевіраў канца XVI – пачатку XVIII ст.

Дынастыя друкароў Эльзевіраў праіснавала звыш 130 гадоў і займала вядучае месца ў еўрапейскім кнігадрукаванні XVII ст. Яе пачынальнікам стаў Ладэвейк Эльзевір (1546–1617) з Лёвена, які вывучаў друкарскую справу ў знакамітага Крыстафа Плантэна ў Антверпене. Пасля смерці Ладэвейка Эльзевіра Старэйшага ў 1617 г. сямейнае прадпрыемства ўзначальвалі нашчадкі, найбольш вядомыя з якіх – Банавентура Эльзевір (1583–1652), Ісаак Эльзевір (1596–1651), Ладэвейк Эльзевір Малодшы (1604–1670). Апошні з Эльзевіраў памёр у 1712 г., пасля чаго іх фірма спыніла дзейнасць. Яны працавалі ў Лейдэне і Амстэрдаме, мелі свае прадстаўніцтвы ў шматлікіх іншых краінах Еўропы.

Выданні Эльзевіраў адрозніваліся высокім узроўнем паліграфічнага мастацтва, дакладным і прыгожым шрыфтам, прастатой і вытанчанасцю афармлення. Вялікай іх заслугай з’яўляецца распаўсюджванне якасных і параўнальна недарагіх кніг. Эльзевіры зрабілі рэвалюцыю ў кніжнай справе ўвядзеннем невялікіх фарматаў (1/12, 1/16, 1/24 долі аркуша). Асабліва цікавы фармат 1/12, які з’яўляецца нібыта выцягнутым, падоўжаным. Прыкладам зусім маленькіх кніжачак памерам 8,8 на 4,4 см (1/24 доля друкаванага аркуша) з’яўляецца серыя “Рэспубліка”, што складаецца амаль з 40 папулярных даведнікаў па розных краінах свету.

Эльзевіры арыентаваліся на кваліфікаваных чытачоў – прадстаўнікоў еўрапейскай “рэспублікі вучоных”, дбайна адбіралі кнігі для выдання і запрашалі да супрацоўніцтва лепшых даследчыкаў-спецыялістаў. Сярод “эльзевіраў” – выданні твораў антычных аўтараў, навуковыя працы (Г. Галілей, Р. Дэкарт, Б. Паскаль, Дж. Лок і інш.), творы мастацкай літаратуры (Ж. Мальер, Ф. Рабле, Дж. Бакачыа і інш.) і навучальныя дапаможнікі. Тагачасныя вучоныя і пісьменнікі лічылі для сябе за гонар, калі гэта фірма бралася друкаваць іх творы. Эльзевіры заснавалі друкарню пры Лейдэнскім універсітэце і выпусцілі ў свет не менш за 3 000 дысертацый.

Выданні Эльзевіраў – эпоха ў гісторыі мастацтва кнігі. Яны ўяўляюць сабой выразны тып выданняў, які лёгка адрозніць ад іншых. Дзякуючы шматлікім новаўвядзенням і ўдасканаленням, Эльзевірам удалося ўзняць мастацтва кнігадрукавання на высокі ўзровень. Выдавецкі дом Эльзевіраў адыграў значную ролю ў гісторыі кніжнай справы, падрыхтаваў глебу для далейшага развіцця паліграфіі эпохі еўрапейскага Асветніцтва.

А8. - Скарына Францыск (каля 1486 - каля 1551), беларускі асветнік, першадрукар, перакладчык, мастак-графік эпохі Адраджэння. Лічыцца пачынальнікам нацыянальна-культурнага і гуманістычнага Адраджэння на беларускіх землях. Вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, атрымаў там вучоную ступень бакалаўра філасофіі (1506). У 1512 абараніў у Падуанскім універсітэце вучоную ступень доктара лекарскіх навук, меў таксама ступень доктара вольных навук.

У 1517-1519 апублікаваў у Празе надрукаваныя кірыліцай 23 асобныя выданні Бібліі. У пачатку 1520-х г. заснаваў друкарню ў Вільні. Пракаментаваў і надрукаваў тут «Малую падарожную кніжыцу» (каля 1522) і «Апостал» (1525). Яго пераклад Бібліі на мову, набліжаную па сваёй лексіцы, марфалогіі і фанетыцы да старабеларускай, быў зроблены раней, чым пераклад Святога Пісьма М.Лютэрам на нямецкую мову. Да кніг Бібліі Скарына пісаў прадмовы і пасляслоўі (новыя ў беларускай літаратуры жанры), у якіх ацэньваў пазнавальна-адукацыйныя і мастацкія вартасці біблейскіх твораў, выказваў свае грамадска-філасофскія, маральна-этычныя і эстэтычныя погляды. Лічыў Біблію тварэннем філосафаў, мудрацоў і летапісцаў, а не Божым звеставаннем. Прызначаў свае выдадзеныя кнігі не толькі высокаадукаваным арыстакратам, але і ўсяму простаму («поспалитому люду»).

Выданні Скарыны вызначаюцца высокімі мастацкімі якасцямі: майстэрствам набору, разнастайнасцю шрыфтоў, шырокім ужываннем заставак, вялікіх рамачных ініцыялаў і інш. Высокамастацкія і гравюры Скарыны, рэлігійная тэматыка некаторых з іх спалучаецца з секулярызаванымі вобразамі, сюжэтамі (архітэктура еўрапейскіх гарадоў, праца дойлідаў і земляробаў, экзатычны жывёльны і раслінны свет і да т.п.).

Яны зрабілі істотны ўплыў на беларускае і ўсё ўсходнееўрапейскае кнігадрукаванне.

Спірыдон Міронавіч Собаль (па іншых дадзеных Багдановіч; у манастве – Сільвестр; каля 1580-1590 – 1645) – друкар, асветнік і літаратар. Заснаваная ім у 1630 ў пад Оршай Куцеінская друкарня стала цэнтрам беларускага кірылічнага кнігадрукавання. У тытульным лісце Актоіха (1628) упершыню ва ўсходнеславянскім кнігадрукаванні ужыў гравюру на медзі.

Вынікам яго дваццаціпяцігадовай дзейнасці сталі каля дваццаці выданняў. Першым кіеўскім выданьнем С. Собаля быў зборнік легенд і апавяданняў з жыцця пустэльнікаў пад назвай «Лимонарь, або кветнік» (1628).

Акрамя таго, Собаль выдаў у Кіеў е яшчэ «Минею агульную» (1628), і «Апостал» (1630). Усяго Собаль выпусціў у Кіеў е семь выданняў пад выглядам чатырох.

Буквар выйшаў двума выданнямі – 1634 года ў Кутейно і 1636 у Магілёве. Буквар працягвае традыцыі Івана Фёдарава ў справе пачатковага навучання грамаце. На жаль, буквары Собаля захаваліся толькі ў адзінкавых асобніках, хоць трэба меркаваць, яны выходзілі значнымі тыражамі. На абарачэннях тытульных лістоў абодвух буквароў размешчаны выдатна падабраныя з кампазіцыйнай пункту гледжання гравюры рэлігійнага зместу.

Буквар таксама адметны тым, што ўпершыню ў назве буквароў згадана тое, што ён прызначаны для навучання дзяцей – «Буквар або пачатак вучэнні дзецям пачаткоўцам чытання извыкати». Да гэтага моманту ўсе папярэднія азбукі і буквары спецыяльна не вылучалі таго, што яны прызначаны дзецям. Гэты факт гаворыць аб тым, што Собаль выдатна разумеў, што навучанне і выхаванне чалавека трэба пачынаць з самага дзяцінства. Буквары Собаля вельмі прыгожа аформленыя, так як аўтар лічыў, што эстэтычная прывабнасць падручнікаў значна павялічыць даступнасць матэрыялаў.

Собаль ўжываў у сваіх кнігах значная колькасць гравюр, прыгожыя і вельмі арыгінальныя застаўкі і ініцыялы з тонкім малюнкам і выявамі звяроў і птушак. Дошкі для гравюр і заставак па замове Собаля выразалі спрактыкаваней манастырскія разьбяры. Акрамя таго, Собаль, часта не маючы сродкаў для набыцця новых дошак, арыгінальна відазмяняць ўжо існуючыя. Ён таксама шырока ўжываў наборны літой арнамент. Шрыфт друкара – выразны выразны полуустав, а спалучэнне чорнага і чырвонага колераў даведзена да сапраўднай гармоніі.

Іван Фёдараў (1510 – 16 снежня 1583, Львоў) – сярэднявечны ўсходнееўрапейскі друкар. Лічыцца пачынальнікам друкарскай справы ў Маскоўскай дзяржаве, і такім чынам, у Расіі. Быў настаўнікам друкара Грыня Іванавіча.

Выдаў «Апостал» (1563, у Маскве, разам з Пятром Мсціслаўцам), Евангелле Вучыцельнае (сакавік 1569, у Заблудаве, разам з П. Мсціслаўцам), граматыку-буквар (1574, у Львове), каляндар-паэму Андрэя Рымшы «Храналогія» (1580), «Астрожскую біблію» (1581), «Лексіс з талкаваннем славенскіх моў проста» (у тлумачальнай частцы змешчаны беларускі корпус лексікі) і інш.

Бакалаўр Кракаўскага універсітэту 1532 году. Друкарскай справе вучыўся, відаць, у ананімнай друкарні наўгародскага святара Сільвестра (1553 – 1563 гг.).

Іаган Гутэнберг – нямецкі ювелір, вынаходнік кнігадрукавання ў Еўропе (~1445). Галоўная праца – выданне Бібліі, вядомай як «Біблія Гутэнберга» (або «42-радковая Біблія»), якая лічыцца ўзорам аздаблення і якасці.

Сярод вынаходніцтваў Гутэнберга ― стварэнне металічнага шрыфта, распрацоўка тэхналогіі масавай вытворчасці шрыфтаў, увод у выкарыстанне чарнілаў на аснове алею і прыстасаванне да кнігадруку драўлянага прэсу падобнага да існавалых тады прэсаў для выціскання вінаграднага соку і аліўкавага алею. Лічыцца, што Гутэнберг працаваў гравёрам па медзі з мастаком вядомым, як Master of the Playing Cards.

Выкарыстанне набору літар стала рэвалюцыйным крокам у выданні кніг у Еўропе. Тэхналогія друку Гутэнберга хутка распаўсюдзілася па ўсім кантыненце і была адным з найважнейшых складнікаў эпохі Адраджэння.

Швайпольт Фіёль (о ~1460 - 7 мая 1525/16 мая 1526) – славянскі першадрукар.

Паводле паходжання немец з Франконіі, каталіцкага веравызнання. Прыбыў у Кракаў у 1479 г., быў майстрам гафцярскай справы. На сродкі заможнага кракаўскага мяшчаніна Яна Тужона заснаваў друкарню з кірылічнымі шрыфтамі, вырабленымі Рудольфам Барсдорфам з Браўншвейгу. Зберагліся 4 выдадзеныя ім кнігі набажэнстваў на царкоўнаславянскай мове. Дзве з іх – «Актоіх» або «Васьмігласнік» (1491) і «Часаслоў» (1491) маюць кароткае пасляслоўе ў форме калафона з тэкстам: «Доконана быс сия книга у великомъ граде Кракове при державе великого короля полского Казимира и докончана быс мещанином краковскимъ Шваиполтомъ Фиоль из немец немецкого роду Франкъ. И скончасас бо божием нарожениемъ 14 съть девять десят 1 лето». Іншыя дзве кнігі – «Трыёдзь посная» (не датаваная) і «Трыёдзь каляровая» (1492) не маюць выходных звестак. Верагодна, кірылічнае кнігавыдавецтва было камерцыйным прадпрыемствам, разлічаным на шырокі рынак праваслаўнага рэгіёна Усходняй Еўропы. У ліст. 1491 г. арыштоўваўся па падазрэнні ў ерасі, неўзабаве па вызваленні пакінуў Кракаў. Жыў у Левачы ў Славакіі.

А9. - У XIX стагодзі колькасць перыядычных выданняў вырастае ў геаметрычнай прагрэсіі. Акрамя росту колькасці выданняў адбываецца павелічэнне жанраў выданняў. Узнікае паняцце перыядычны друк (“прэса”), які становіцца важкай палітычнай сілай.

А10.

"Апостал" Скарыны - першае друкаванае выданне царкоўнаславянскага "Апостала".Вызначальнай асаблівасцю прадмовы да "Апостала" з'яўляецца яе схаластычиая накіраванасць. У астатнім жа прадмовы да віленскіх выданняў маюць самае непасрэднае дачыненне да прадмоў, змешчаных у царкоўнаславянскіх выданнях.

У "Астрожскай бібліі" 1880-1881 гг. Уладзіміраў выказвае здагадку: "Магчыма, што прадмовы Скарыны да "Апостала" напісаны на аснове нейкага царкоўнаславянскага тэксту, але дапоўнены матэрыяламі лацінскіх каментарыяў, чым можна і вытлумачыць іх выразную схаластычную накіраванасць. Дададзім, што "Сказанні" да "Апостала" Скарыны

адрозніваюцца ад папярэдніх прадмоў адсутнасцю ў іх элементу асабовасці".

Другое выданне “Апостала” на царкоўнаславянскай мове толькі праз 39 гадоў пасля скарынінскага здзейсняць у Маскве нашы землякі Іван Фёдараў (Хведаровіч) і Пётр Мсціславец.

«Малая падарожная кніжка» – зборнік выданы Францыскам Скарынам, мусіў служыць людзям, што па роду сваёй дзейнасці шмат часу праводзілі ў дарозе гэта абумовіла назву і склад, а таксама яго выдавецкі фармат у 1/12 аркуша. У склад зборніка, як сведчыць яго падрабязны змест, Ф. Скарына у парадку чарговасці планаваў ўключыць: «Псалтыр», «Часасловец», 8 акафістаў і 10 канонаў, «Шасцідневец», Саборнік (уключае сціслыя «Святцы» і «Пасхалію» са звесткамі з астраноміі і грамадзянскага календара, пасляслоўе). Невядома, ці былі ўсе запланаваныя часткі зборніка аб'яднаныя самім выдаўцом у адзіную кнігу і ці быў надрукаваны Скарынам агульны да ўсяго выдання тытульны аркуш з загалоўкам «Малая падарожная кніжка». Слядоў такога тытульнага аркуша не захавалася. Назва зборніка, якая ўжо даўно і трывала ўвайшла у навуковы ўжытак, аўтарская – так азагаловіў яго сам першадрукар у прыведзеным ім пасля «Пасхаліі» падрабязным змесце. Не ўсе часткі «Малой падарожнай кніжкі» аднолькава зберагліся.

Гэта 2-ое выданне «Псалтыра» (1522) Ф. Скарынам, яно зроблена ў якасці першай часткі «Малой падарожнай кніжкі» пасля пераезду з чэшскай Прагі ў Вільню. Гэтым выданнем Псалтыра пачалася кнігадрукарская справа ў ВКЛ. Па колькасці захаваўшыхся асобнікаў «Псалтыр» займае першае месца сярод іншых частак займае «Малой падарожнай кніжкі», захаваўся ў 9 асобніках.

А11. - Мікола Гусоўскі (каля 1470-1533 гг.) – Паэт-гуманіст і асветнік эпохі Адраджэння. Паходзіў з сям'і паляўнічага. Атрымаў адукацыю на Беларусі, у далейшым паглыбляючы веды ў Вільні, Польшчі і Італіі.

У 1518 г. у складзе польска-літоўскай дыпламатычнай місіі трапіў у Рым, дзе ў 1522 г. стварыў свой лепшы твор - "Песню пра зубра", прасякнуты любоўю да роднай зямлі, трывогай за яе лёс і гонарам за слаўнае мінулае Вялікага Княства Літоўскага. "Песня пра зубра", як і іншыя творы Гусоўскага, напісаны на лаціне - мове пісьменства тагачаснай Еўропы.

Творчасць яго аказала значны ўплыў не толькі на лацінамоўную літаратуру, але і на развіццё х целым такіх жанраў ва ўсходняй Еўропе, як ліра-эпічная, гістарычная і сатырычная паэма, эпіграма, элегія, палемічна-публіцыстычны трактат. Мікола Гусоўскі выступаі таксама не толькі як папулярызатар сваёй Радзімы ў Захаднім свеце, але і як выразнік перадавых грамадска-палітычных і эстэтычных поглядаў свайго часу.

Сымон Будны (1530 - 1593 гг.) - Гуманіст, асветнік, рэлігійны рэфарматар, філосаф, кнігавыдаўца. Паходзіў з сям'і дробнага шляхціча. Быў адным з самых адукаваных людзей свайго часу. Скончыў Кракаўскі універсітэт. У 1562 г. з нясвіжскай друкарні выйшла кніга Сымона Буднага "Катэхізіс", якая з'явілася першым друкаваным выданнем на землях сучаснай Беларусі. Напісаны і выдадзены "Катэхізіс" на старабеларускай мове. Потым Будны друкаваў творы ў Бярэсці, Лоску, Вільні. Там ён выказаў свае меркаванні па праблемах веры, аб "мірскім" прызначенні чалавека, аб дзяржаўнай уладзе. Меў перадавыя па тых часах погляды, якія распаўсюджваў разам са сваімі аднадумцамі і паплечнікамі, выступаў за ўсебаковае супрацоўніцтва славянскіх народаў.

Васiль Цяпінскі (~1530-40-я – 1603 гг.), гуманіст-асветнік, пісьменнік, кнігавыдавец, перакладчык. Васiль Цяпiнскi прадоўжыў гуманістычныя і культурна-асветніцкія традыцыі Францыска Скарыны, быў асабіста і ідэйна звязаны з Сымонам Будным, падзяляў яго грамадска-палітычныя і рэлігійныя погляды. У 1570-я гады Васiль Цяпiнскi на свае сродкі арганізаваў друкарню (якая знаходзілася, відаць, у Цяпіне) з намерам выдаваць кнігі на русінскай мове. У яго была добрая бібліятэка, неабходная яму для выдавецкай дзейнасці. Наважыўшыся надрукаваць Евангелле на дзвюх мовах – царкоўнаславянскай і русінскай. Зараз вядома толькі адно яго выданне Евангелле, якое выйшла каля 1570 года. Кнiга мае арыгінальную будову: тэкст надрукаваны ў два слупкі (на царкоўнаславянскай і русінскай мовах) са шматлiкiмi спасылкамi на лiтаратурныя крынiцы. Прадмова да гэтага выдання на 6 аркушах напісана iм жа. Выданне ўпрыгожана наборным арнаментам.

Даследчыкі мяркуюць, што ў 1562 годзе Васiль Цяпiнскi надрукаваў у Нясвіжы 2 творы Сымона Буднага: «Катэхізіс» і «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам». Безумоўна, пашырэнню яго інтарэсаў, кругагляду, грамадскай і духоўнай актыўнасці, зацікаўленасцi біблейскімі перакладамі спрыяла яго сяброўства з Сымонам Будным і яго паплечнiкамi, удзел у рэфармацыйным руху, знаёмства з дзейнасцю Францыска Скарыны i нясвiжскай друкарнi. У Супрасльскім зборніку XVI ст. перад прадмовай да Евангелля Цяпiнскага, змешчаны «Катэхизисъ, або Соума Науки детей въ Христе Исусе», магчыма, тэкст падрыхтаваны Цяпiнскiм.

Спірыдон Міронавіч Собаль (па іншых дадзеных Багдановіч; у манастве – Сільвестр; каля 1580-1590 – 1645) – друкар, асветнік і літаратар. Заснаваная ім у 1630 ў пад Оршай Куцеінская друкарня стала цэнтрам беларускага кірылічнага кнігадрукавання. У тытульным лісце Актоіха (1628) упершыню ва ўсходнеславянскім кнігадрукаванні ўжыў гравюру на медзі.

Вынікам яго дваццаціпяцігадовай дзейнасці сталі каля дваццаці выданняў. Собаль ўжываў у сваіх кнігах значная колькасць гравюр, прыгожыя і вельмі арыгінальныя застаўкі і ініцыялы з тонкім малюнкам і выявамі звяроў і птушак. Дошкі для гравюр і заставак па замове Собаля выразалі спрактыкаваней манастырскія разьбяры. Акрамя таго, Собаль, часта не маючы сродкаў для набыцця новых дошак, арыгінальна відазмяняць ўжо існуючыя. Ён таксама шырока ўжываў наборны літой арнамент. Шрыфт друкара – выразны выразны полуустав, а спалучэнне чорнага і чырвонага колераў даведзена да сапраўднай гармоніі.

Іван Фёдараў (1510 – 16 снежня 1583, Львоў) – сярэднявечны ўсходнееўрапейскі друкар. Лічыцца пачынальнікам друкарскай справы ў Маскоўскай дзяржаве, і такім чынам, у Расіі. Быў настаўнікам друкара Грыня Іванавіча.

Выдаў «Апостал» (1563, у Маскве, разам з Пятром Мсціслаўцам), Евангелле Вучыцельнае (сакавік 1569, у Заблудаве, разам з П. Мсціслаўцам), граматыку-буквар (1574, у Львове), каляндар-паэму Андрэя Рымшы «Храналогія» (1580), «Астрожскую біблію» (1581), «Лексіс з талкаваннем славенскіх моў проста» (у тлумачальнай частцы змешчаны беларускі корпус лексікі) і інш. Бакалаўр Кракаўскага універсітэту 1532 году. Друкарскай справе вучыўся, відаць, у ананімнай друкарні наўгародскага святара Сільвестра (1553 – 1563 гг.)

А12. -

На аўтапартрэце Скарына апрануты ў доктарскую мантыю і берэт. Ён сядзіць за столікам, пакрытым абрусам з выявай сігнэта – друкарскага знака – (месяц і сонца).Ён нешта перапісвае з кнігі ў сшытак. Вакол расстаўлены розныя рэчы, сярод якіх няма ніводнай выпадковай. Гэта – сімвалы, якія характарызуюць дзейнасць асветніка, кола яго інтарэсаў у галіне кнігадрукавання, медыцыны, астраноміі, мастацтва. Уверсе справа – “Глобус сусвету”, які сведчыць пра заняткі астраноміяй. Ніжэй, на паліцах – кніжныя фаліянты, паміж верхнім і ніжнім радамі кніг – гравіравальныя дошкі, што гаворыць пра сувязь з мастацтвам. Пясочны гадзіннік сімвалізуе хуткацечнасць часу. У правым ніжнім вуглу, разам са свечкай з рэфлекткрам, награвіравана пчала – сімвал руплівасці і працаздольнасці.Злева – кошыкі для збору лекавых раслін, што ўказвае на прафесію лекара. Керамічныя збанкі – для вады; вада сімвалізуе жыццё. Сэнс знакаў на шчытах, што трымаюць львы злева і справа, не высветлены. На другім плане – дзве архітэктурныя калоны, паміж імі – гірлянды з дубовага лісця, што азначае цвёрдасць намераў. Над ёю – светлая пласцінка з літарамі “АФЗІ”, што азначае год 1517. Падобная пласцінка чорнага колеру – унізе. На ёй - надпіс славянскай вяззю “Доктар Францыск Скарына”.

А13. -

Калі быў у Берасьці, падрыхтаваў вучэбныя кнігі «Азбука зь Лексысам» і «Грамматіка словенска совершенного искусства осми частиі слова...» (Вільня, 1596). Яго «Азбуку» можна ўмоўна падзяліць на 3 часткі: матэрыял, які вучыць чытаць і пісаць; дапаможны лексычны матэрыял; царкоўныя палемічныя тэксты і малітвы. Таму кніга магла выкарыстоўвацца і ў царкоўным, і ў сьвецкім навучаньні. Складальнікам першых дзьвюх частак быў Ляўрэнці Зізані, апошняй – Сьцяпан Зізані. Пры выданьні «Азбукі» выкарыстаны клішэ з выданьняў Ф.Скарыны.

У «Лексыс» – беларускі слоўнік (1061 слова) – уключаны словы з народнай гутарковай мовы, што спрыяла разьвіцьцю мовы, якая потым стала часткай літаратурнай, сьвецкай, прыведзеныя самыя разнастайныя зьвесткі па ваеннай гісторыі, прававым становішчы розных сацыяльных групаў насельніцтва ў дзяржаве, па філязофіі, геаграфіі, этнаграфіі, біялёгіі, мэдыцыне. Слоўнік Зізанія – сьведчаньне яго рацыяналістычнага падыходу да вывучэньня розных зьяваў рэчаіснасьці; адна з крыніц уяўленьня пра ўзровень тагачасных ведаў аб разьвіцьці рамёстваў, аб прафэсіях, вырабах і гандлі ў сярэднявечных гарадох. Яго гуманістычныя тэндэнцыі выявіліся ў раскрыцьці ўсяго навучальнага мэтаду для простых людзей. Тлумачэньні, якія Зізані робіць у сваім слоўніку, далёкія ад навуковага аналізу ўсіх зьяваў паняцьцяў, але ён імкнецца проста, без спасылак на звышнатуральныя сілы растлумачыць многія словы і паняцьці, што ў пэўнай ступені набліжае яго да матэрыялістычнага кірунку мысьленьня. Слоўнік Зізанія - значная культурна-асьветніцкая зьява ў гісторыі Беларусі.

12 лютага 1596 у друкарні Віленскага Святадухаўскага брацтва выдадзена «Грамматіка словенска...» Зізанія. Яна складаецца з уводзін, артаграфіі, этымалёгіі, прасодыі. Сінтаксіс даецца невялікімі часткамі ва ўсіх раздзелах. У кнізе на кожнае правіла прыведзенае шмат прыкладаў і практыкаванняў для замацаваньня навучальнага матэрыялу. На першых старонках вучням тлумачыцца неабходнасьць свецкіх ведаў. «Граматыку словенску совершенного искуства осми частій слова...» Зізані лічыў тым падмуркам, на якім можа трымацца далейшае вывучэньне розных навук.

Выданьне «Грамматіки...» замацавала агульнаграмадзкую думку пра неабходнасьць вывучэння «сямі вольных мастацтваў», падкрэслівала іх вялікую ролю ў разьвіцці адукацыі. Гэтым Зізані звярнуў на сябе ўвагу многіх князёў, якія імкнуліся даць добрую адукацыю сваім дзецям.

А14. -

Лагер іўдзеяў (дванаццаць каленаў Ізраіля). Гравюра з Брэскай Бібліі, 1563 г

З’яўленне тут друкарскага станка ў пачатку 50-х гг. XVI ст. звязана з імем мясцовага старасты Мікалая Радзівіла Чорнага. Яго друкарня выдала каля 40 кніг, сярод якіх славутая Брэсцкая, ці, як яе яшчэ наэываюць, Радзівілаўская Біблія. Яна ўяўляе сабою «вялізную, памерам нааркуш, кнігу таўшчынёй у 10 сантыметраў, у 738 старонак, мае два гравіраваныя тытульныя лісты, 14 гравюр-ілюстрацый, своеасаблівыя застаўкі і віньеткі. Па-мастацку выкананы загалоўныя літары-ініцыялы. Размешчаныя па 2-3 на кожнай старонцы, яны ўдала ажыўляюць набраны ў два слупкі гатычным шрыфтам тэкст.

На першым лісце Бібліі – гравіраваны герб Радзівілаў далей ідзе прысвячэнне каралю і вялікаму князю Сігізмунду Аўгусту, прадмова, тэксты Старога і Новага Запаветаў і каляндар чытанняў. Упершыню за гісторыю выдавецкай справы на Беларусі змешчаны прадметны паказальнік. На адвароце апошняга ліста паведамляецца, што кніга гэта надрукавана ў Брэсце Літоўскім за кошт князя Нясвіжа, віленскага ваяводы, маршалка і канцлера Вялікага княства Літоўскага Мікалая Радзівіла месяца верасня чацвёртага дня 1563 г.» (В. Нікалаеў). Брэсцкая Біблія – другое пасля Ф. Скарыны выданне Бібліі натэрыторыі этнічнай Беларусі.

А15. - Антоні Тызенгаўз (1733-1.03.1785) падскарбі надворны літоўскі (1765), гарадзенскі стараста пры Станіславе Панятоўскім. Бачны гарадзенскі мецэнат У 1765 годзе Тызенгаўз становіцца надворным падскарбіем літоўскім і гродзенскім старостаю. Тызенгаўз кipaвaў брэсцкай, шавельскай i гродзенскай эканоміямі. Як гродзенскі староста вырашыў упарадкаваць Гродна на ўзор сталіцы дзяржавы. Па яго ініцыятыве ў 1760-80 побач з горадам у в. Гарадніца быў пабудаваны прамыслова-культурны цэнтр з 85 будынкаў рознага прызначэння, што ўтваралі 3 асобныя зоны: адміністрацыйную, вытворчую, навучальную (пазней увайшлі ў межы г. Гродна). У прадмесцях Гродна былі заснаваны і дзейнічалі фабрыкі: суконная, шаўковая, палатняная, камлотная, карункавая, панчошная, капялюшная, карэтная, шаўковых паясоў, ігральных карт, збройнай, гарбарная, а таксама завод жалезных і медных вырабаў.

З намерам пашырэння асветы ў краі Тызенгаўз заснаваў у Гродне кадэцкі корпус, гандлёвую, землямерную, медыцынскую і інш. школы. У медыцынскай школе на сродкі Тызенгаўз і падараванні Панятоўскага была створана бібліятэка спецыяльнай літаратуры. Пасля ліквідацыі гэтай школы яе кнігазбор адышоў да Галоўнай школы ў Вільні.

Тызенгаўз быў не толькі буйным фінансістам і адміністратарам, але даволі адукаваным і культурным чалавекам свайго часу. У 1775 Тызенгаўз набыў у Вільні друкарню, якой да таго валодаў М.Пачобут-Адляніцкі. У будынку езуіцкай калегіі Тызенгаўз заснаваў у 1775 г. каралеўскую друкарню i быў да 1785 г. яе арэндатарам. Відаць, упершыню ў Рэчы Паспалітай запpaciў ён сюды людзей, якія маглі paбіць штампы на матрыцы i ліць літары. Адсюль бралі ix літоўскія i варшаўскія друкарні. У гродзенскай друкарні выдавалі падручнікі, польскія i лацінскія малітоўнікі, рэчы дэпутатаў гродзенскіх сеймаў, бухгалтарскія кнігі, рэкламныя праспекты, афішы, аб'явы, бланкі. У гэтай друкарні выдаваліся падручнікі, календары, часопіс "Gazety Wilenskie" ("Віленскія газеты"). У 1775-76 Тызенгаўз арганізаваў першую друкарню ў Гродне і быў адным з яе арандатараў. Частка абсталявання была ўзята з Віленскай друкарні, астатняе закуплена ў Круляўцы (Кёнігсбергу). Першыя выданні друкарні выйшлі на пачатку 1776. Тут друкаваліся арыгінальная і перакладная літаратура, навуковыя працы, падручнікі, стараславянскія, польскія, лацінскія малітоўнікі, "Каляндар гаспадарчы", "Літоўскі веснік", афіцыйныя дакументы і інш., а таксама першае на Беларусі перыядычнае выданне, ініцыятарам якога быў Тызенгаўз, "Gazeta Grodzienska" ("Гродненская газета"). У 1776 - 1800 гг. выдаваўся "Каляндар гаспадаркі Літоўскай". Абодва выданні былі на польскай мове. Выдавалася таксама арыгінальная навукова-папулярная і мастацкая літаратура - усяго каля 100 кніг. Напрыклад, прыгаданыя намі "Флора Літвы" Жылібера (у 1781 г.), "Усходняя гісторыя аб задзігу" Вальтэра (1776 г.), "Кароткі збор карфагенскай і егіпецкай гісторыі" К.Барэцкага (1776 г.). Друкарня існавала да 1802.

Максім Вашчанка (Ярмалініч) (сярэдзіна 17 ст. –1708) - Беларускі кнігавыдавец, друкар, гравёр. Вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі, дзе атрымаў ступень бакалаўра філасофіі i вольных мастацтваў (1672), званне магістра навук (1673). У канцы 17 ст. В. наладзіў сувязі з Магілёўскім Богаяўленскім брацтвам, якое пасля Андрусаўскага перамір'я (1667) атрымала магчымасць узнавіць сваю друкарскую дзейнасць. Паводле прывілея караля i вялікага князя літоўскага Яна Сабескага (1676), брацтву дазвалялася заснаваць у «эканамічным горадзе» Магілёве друкарню для «вольнага» выдання кніг на польскай i «рускай» (беларускай, царкоўнаславянскай) мовах.

На сродкі старэйшага i малодшага брацтваў друкарня была падрыхтавана да працы i часова перададзена пад кіраванне Максіму Вашчанка. Ён перавёз друкарню ў свой дом i з 1690 перастаў плаціць за арэнду. Калі быў паслом ад Магілёва на каранацыі Аўгуста II (1698), атрымаў каралеўскі прывілей на друкарню. Пачалася доўгая цяжба з брацтвам. 10.12.1701 брацтва дамаглося новага прывілея на друкарню, у якім была засведчана юрыдычная неправамоцнасць іншых актаў. У снежні 1704 брацтва выклікала Вашчанка на новы судовы працэс, абвінаваціўшы яго ў прысваенні прывілея брацтва i парушэнні ягоных фінансавых інтарэсаў за апошнія 14 гадоў.

Захавалася 16 выданняў, надрукаваных М. Вашчанка ў 1693 – 1704. На тытульных лістах 4 кніг ёсць адзнакі «з друкарні Максима Вошчанки»: «Диоптра, или Зерцало живота во мире сем человеческаго» (1698; твор амаль поўнасцю ўзнаўляе папярэдняе куцеінскае выданне); «Небо новое з новыми звездами сотворенное» (1699; побач з палемічнымі тэкстамі ўключала апокрыфы, легенды, фальклорныя сюжэты); «Перло многоценное»(1699); «Ирмолой, или Осмогласник» (1700).

Разам з літургічнай i вучэбнай літаратурай Вашчанка друкаваў павучальныя творы рэктара Кіеўскага брацтва, украінскага пісьменніка Іаанікія Галятоўскага, чарнігаўскага архімандрыта i прапаведніка Кірылы Транквіліёна Стаўравецкага.

Выданні В. ўпрыгожаны разнастайнымі застаўкамі, арнаментам, ініцыяламі, канцоўкамі; выкарыстоўваўся друк у 2 фарбы; пераважалі малыя, нават мініяцюрныя фарматы кніг (у 4°, 8°, 12°, 16, 24°). Толькі 3 выданні выйшлі фарматам ў 2°: «Евангелле вучыцельнае» (1697), «Жыціі святых» (каля 1697) i асноўны твор Дзмітрыя Растоўскага.

Як гравёр М.Вашчанка працаваў пераважна ў тэхніцы медзярыту. У адным толькі выданні «Акафісты i каноны» (1693) змешчаны 3 ілюстрацыіксілаграфіі (адбіткі) i 42 металагравюры. Болыпасць гравюр па медзі пазначаны ініцыяламі або подпісам: «M.W.», «Seulp M.W.», «Maximus Woszczunka Inwen et Seulp».

Гравюры, што ілюструюць евангельскія тэмы, выкананы ў стылі барока, маюць відавочную сувязь з нацыянальнымі жывапіснымі i іканапіснымі традыцыямі. Найбольш раннія з магілёўскіх медзярытаў В. датуюцца канцом 1670 – пач. 1680х гадоў. У гэты ж перыяд сваёй дзейнасці ён актыўна супрацоўнічаў ca Слуцкай друкарняй, якую ўзначальваў Казімір Клакоцкі. В. выканаў заказ на афармленне кнігі сакратара англійскага пасла ў Турцыі Поля Рыкота, які пакінуў адно з найбольш дакладных, цікавых і разнастайных апісанняў Атаманскай Порты 2й паловы 17 ст. Медзярыты для «Манархіі Турэцкай, напісанай Рыко» (Слуцк, 1678).

М. Вашчанка– заснавальнік магілёўскай школы гравіравання, якая ў значнай ступені абапіралася на мясцовыя традыцыі выяўленчага мастацтва i «артыстычнага» рамяства. 3 ім супрацоўнічалі яго сын Васіль, Фёдар Ангілейка i інш. майстры-ксілографы. Упершыню ў беларускім кнігадрукаванні гравёры пачалі сістэматычна падпісвацца пад сваімі творамі, змяніўся знешні выгляд кнігі, тэхніка i стыль афармлення.

Карусь Каганец (Казімер Рафаіл Карлавіч Кастравіцкі) (10 лютага 1868 — 20 траўня 1918) — беларускі паэт і грамадзкі дзяяч пачатку XX стагодзьдзя, перакладчык, мастак, палітык. У 1902—1903 гадох Карусь Каганец быў адным з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады і удзельнікам яе Менскага камітэту.

Творы Каруся Каганца, апрача некалькіх рэчаў, якія выйшлі асобнымі кніжкамі («Модны шляхцюк», «У іншым шчасьці няшчасьце схавана»), друкаваліся ў розных расейскіх часопісах 1890—1900-х і ў беларускіх выданьнях нашаніўскай пары. Некаторыя былі зьмешчаныя ў тыднёвіку «Вольная Беларусь» (1917, 1918), а пасьмяротныя — у газэце «Беларусь» (1919, 1920).

Паводле Максіма Гарэцкага, Карусь Каганец «па свайму нацыянальнаму беларускаму народніцкаму рамантызму належыць да часу Багушэвіча, а стаіць у гэтым часе зусім самабытна, арыгінальна, па-за ўсякімі ўплывамі і перайменьнямі; тут ён народнік і рамантык-адраджэнец».

К. Каганец пачаў літаратурную дзейнасьць з апрацаваньня беларускіх легенд і казак («Прылукі», «Вітаўка», Адкуль мядзьведзі, «Хто міл богу», «Машэка», «Скрыпач і ваўкі») і з пісаньня невялікіх апавяданьняў гістарычнага характара, якія пераймалі падобныя народныя пераказы («Навасадзкае замчышча», «Засульскія турэ», «Ваўчок»,«Халера 40-га року» і інш.).

Сімяон Полацкі нарадзіўся ў 1629 годзе ў Полацку ў сям'і купца. Многа гадоў ён вучыўся у Кіеве, потым у Віленскай акадзэміі. Лічыўся адным з самых адукаваных людзей свайго часу. Сімяон Полацкі быў манахам і доўга працаваў у брацкай школе ў Полацку. Калі пачалася чарговая вайна з Масковіяй, войскі рускага цара Аляксея Міхайлавіча захапілі Полацк. Манах. Паэт і настаўнік сустрэлся з царом. Самадзержац запрасіў яго ў Маскву, бо спадзяваўся, што вучоны дапаможа наладзіць адукацыю ў Расіі.

Сімяон Полацкі вядомы ў гісторыі не толькі як выхаваўца царскіх дзяцей. Ён стаў адным з пачынальнікаў рускай паэзіі. Яшчэ на радзіме Полацкі пісаў вершы на лацінскай, польскай, беларускай мовах. У Маскве паэт пачаў пісаць па-руску. Яго пяру належыць некалькі п'ес для прыдворнага тэатра. Па сутнасці гэта першыя драматургічныя творы ў рускай літаратуры. Але Сімяон Полацкі быў найперш паэтам. Зборнікі яго вершаў - “Рыфмалагіён, або Вершаслоў” і “Вертаград шматколерны” і сёння чытаюцца з вялікай цікавасцю.

30 студзеня 1676 года пасля смерці бацькі Аляксея Міхайлавіча царом стаў пятнаццацігадовы Фёдар Аляксеевіч, духоўным настаўнікам якога, як вядома, і з'яўляўся Полацкі. Малады цар не забыўся пра яго. Як мог падтрымліваў, ствараў усе ўмовы для плённай працы. Падобная ўвага падштурхнула Сімяона на думку аб адкрыцці друкарні. Фёдар Аляксеевіч пайшоў насустрач. У 1678 годзе ў памяшканні царскага двара, насупраць так званай ніжняй “страпчай” хаты, на другім паверсе заснавалі новую друкарню, якая стала называцца Верхняй. Першым выйшаў у ёў “Букварь языка словенска”. Ён пабачыў свет у 1679 годзе, калі якраз споўнілася сем гадоў Пятру І. Яму Полацкі і адрасаваў загадны “азбукоўнік”, бо, як вядома, у гэтым узросце ў Расіі пачыналі далучаць дзяцей да буквара. А Сімяон жа і стаў настаўнікам Пятра.

Ёсць усе падставы гаварыць пра буквар і як пра твор высокага мастацтва і дасканалага паліграфічнага афармлення. Ён прывабны знешне, тэкст набраны выразным шрыфтам, ёсць маляўнічыя застаўкі. Ды і для карыстання кніжка зручная, памер невялікі, усяго 1/8 частка аркуша. Аўтар паклапаціўся, каб змалку прывіць дзецям любоў да ведаў. У пачатку буквара змешчаны верш, у якім гаворыцца аб карысці навучання.

Ілья Капіевіч (1651—1714) — кнігадрукар. Ураджэнец Мсціслаўчшыны. Адукацыю атрымаў у Слуцкай кальвінісцкай школе. З прычыны зямельных спрэчак з езуітамі мусіў пакінуць Радзіму. Месцам яго жыхарства стаў Амстэрдам, дзе Ілья заняўся кнігавыдавецтвам. Тут ён пазнакоміўся з маладым Пятром І.

Па даручэнні цара падрыхтаваў і выдаў у 1699 г. у Амстэрдаме першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове. З пачатку XVIII ст. жыў у Маскве. Там Ілья Капіевіч выдаў першыя рускамоўныя падручнікі па граматыцы, рыторыці і інш. Колькасць напісанага і надрукаванага Капіевічам уражвае — больш за 20 кніг. З іх дапамогай рускія людзі змаглі пазнаёміцца з багаццем еўрапейскай культуры і навукі.

А16. - У XIX ст. у Беларусі і за мяжой Расійскай імперыі зрэдку ўдавалася выдаваць беларускамоўныя кнігі (за свой кошт, а таксама са святым падманам, што гэта, маўляў, балгарамоўныя творы, бо тады ў расійскіх панславістаў быў лямант пра «спасение дружественного, братского славянского болгарского народа»). Ды выдавецкая справа працягвалася. Перадавыя польска- і рускамоўныя грамадскія і дзяржаўныя дзеячы, вучоныя, пісьменнікі ўсяляк спачувалі, памагалі ўстаяць беларускаму народу, як падкрэсліваў геній рускай і сусветнай літаратуры А. Пушкін, «издревле нам родному»...

У 1-й пал. XIX ст. на беларускай мове выдаваліся толькі паасобныя творы В. Дуніна-Марцінкевіча, рэлігійная літаратура. Напярэдадні і ў час паўстання ў 1863 – 1864 гг. на Беларусі пашырыліся агітацыйныя выданні рознага ідэйна-палітычнага характару. К. Каліноўскі пачаў нелегальна выдаваць на беларускай мове «Мужыцкую праўду». Каб зменшыць і аслабіць выданні нелегальнай літаратуры, царскі ўрад на нейкі час дазволіў выданне асобных беларускамоўных кніг на бяскрыўдную тэматыку, таму вострыя ў палітычных адносінах рэчы маглі быць выдадзены толькі за мяжой (Львоў, Тыльзіт, Лондан; свае кнігі Ф. Багушэвіч выдаў у Кракаве і Познані).

Сярод найбольш вядомых у першай палове ХІХ ст. выдаўцоўз Беларусі былу ўраджэнец вёскі Прусы сённяшняга Салігорскага раёна Яўстах Янушкевіч (поўнае імя - Яўстах Севярын Станіслаў Костка Янушкевіч). Ен зяўляецца знакавай асобай у беларускай выдавецкай справе. Па-першае, пасля паўстання 1830-1831 гадоў ён быў вымушаны эміграваць і стварыў у Парыжы ўласную друкарню і кнігарню. Гэта была адна з першых інстытуцый такога кшталту, заснаваная за мяжой падчас гэтак званай вялікай эміграцыі. Па-другое, ён быў адным з самых заможных прадстаўнікоў эміграцыі, і тыя сродкі, якія меў, выкарыстоўваў не на сваю карысьць, а на дапамогу сваім суайчыньнікам.

Адзін з першых яго выдавецкіх праектаў – Янушкевіч хацеў перавыдаць Літоўскі Статут 1588 году – скончыўся няўдала. А яшчэ да выезду на эміграцыю Янушкевіч спрычыніўся да асобнага выданьня верша Адама Міцкевіча, якое было зьвязана з прыездам у Вільню ў статусе прафэсара Іяхіма Лелявеля. Гэта была настолькі важная ў культурным і інтэлектуальным сэнсе падзея, што Міцкевіч напісаў верш, і гэты верш на сабраныя студэнтамі грошы быў выдадзены як буклецік-улётка. А ў пачатку 1840 году Янушкевіч засноўвае сваю парыскую друкарню. Там выходзілі творы Адама Міцкевіча, Маўрыцыя Магнацкага, Браніслава Залескага – пераважна тых ліцьвінаў, якія пісалі падчас эміграцыі ў Парыжы. У яго выдавецтве былі надрукаваны: кніга “Biaіoruњ” Аляксандра Рыпінскага (1840), кнігі нясвіжца Аляксандра Незабытоўскагаі (1845-1847).

Адным з прыкметных выдаўцоў разглядаемага часу быў ўраджэнец вёскі Аборак сённяшняга Маладзечанскага раёна Леанард Ходзька (1800-1871) – выдавец, гісторык, публіцыст, бібліёграф. Вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце (1816-1817), быў членам таварыства філярэтаў. У 1819-1822 гг. быў сакратаром Міхала Клеафаса Агінскага ў Залесьсі, у 1822 г. эміграваў за мяжу, з 1826 г. жыў у Парыжы. Менавіта ен надрукаваў зборнікі твораў Адама Міцкевіча (1828), мэмуары Агінскага (1827-1828).

У гэты час у Вільні выходзіў неперыядычны часопіс «Athenaeum» (1841—1851), які выдаваўся пісьменнікам Ю. І. Крашэўскім. Дэвіз часопіса «Павольна, але пастаянна». Дазвол на выданне часопіса быў атрыманы летам 1840 г., уступны праспект да часопіса Ю. І. Крашэўскі падпісаў 17 ліпеня 1840 ў Гродку пад Луцкам. Запрасіўшы да супрацоўніцтва ўсіх айчынных літаратараў і гісторыкаў, Ю. І. Крашэўскі зрабіў «Athenaeum» цэнтрам літаратурнага жыцця Беларусі, Літвы і Украіны. Пункты падпіскі, апроч галоўнага ў Вільні, былі ў Кіеве, Львове, Кракаве, Познані, Варшаве, Вроцлаве і інш. Часопіс быў па-за канкурэнцыяй, сярод тагачасных выданняў, колькасцю і якасцю матэрыялаў. Праект выдання часопіса рэалізоўваўся ва ўмовах жорсткай цэнзуры пасля падаўлення паўстання 1830—1831 г. З пачаткам ажыўленых дыскусій на тэму прыгону, «Athenaeum» быў шырока вядомы сваёй ліберальнай пазіцыяй. Нягледзячы на наступную забарону, «Athenaeum» выходзіў перыядычна: штогод 6 дзесяціаркушавых тамоў.

Заўсёды цікавым у «Athenaeum» быў першы раздзел — «Гісторыя». Гэта шматлікія дакументы з 13-18 ст., навуковыя працы на гістарычную тэму, рэцэнзіі. Сярод аўтараў у гэты раздзел Ю. Ярашэвіч і інш. Значную частку займаў літаратурны раздзел. Творы Ю. І. Крашэўскага, Г. Равускага, М. Грабоўскага, А. Грозы, К. Буйніцкага, Л. Штырмера, У. Сыракомлі, А. Плуга, Я. Баршчэўскага, П. Янкоўскага, М. Асорыя, І. Ходзькі, Т. Лады-Заблоцкага ды інш. малявалі айчынныя краявіды і айчынных герояў. У трэцім раздзеле — «Мастацтва» — змяшчаліся артыкулы пра кампазітараў і мастакоў, нататкі з выстаў, а ў раздзеле «Крытыка» рэцэнзаваліся новавыдадзеныя кнігі, зборнікі, альманахі, перадрукоўваліся з замежных часопісаў агляды еўрапейскіх літаратураў. Часам з'яўляўся аддзел «Філасофія», дзе эклектычна аб'ядноўваліся тлумачэнні Гегеля і кансерватыўна- пракаталіцкія працы Элеаноры Зяменцкай. Таксама быў раздзел «Рознае».

Беларускай тэматыцы ў «Athenaeum» месца адводзілася толькі зрэдку — апроч дакументаў на старабеларускай мове, беларуская мова толькі аднойчы — у артыкуле Р. Зянкевіча «Песні пінскага люду» — прагучала са старонак часопіса. Апроч Літвы і літвінскай ідэалогіі, шырока адлюстроўвалася ў часопісе хіба што Украіна: шматлікія карэспандэнты, як і сам Ю. І. Крашэўскі, жылі там. З геаграфічнай Беларусі карэспандэнтаў было вельмі мала.

А17. - Круг беларускай народнай прасветы і культуры, Круг беларускі — культурна-асветная арганізацыя, якая існавала ў Санкт-Пецярбургу ў 1903-04. У «Круг беларускай народнай прасветы і культуры» ўваходзілі Вацлаў Іваноўскі, Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч, Антон Неканда-Трэпка, Францішак Умястоўскі, беларускія студэнты, якія вучыліся ў ВНУ Пецярбурга. Арганізацыя займалася друкаваннем і распаўсюджаннем беларускіх выданняў, у тым ліку тых, што выпускалія за мяжой, пошукам сродкаў для выдання беларускай літаратуры ў Расіі.

Фінансавую і іншую дапамогу арганізацыі аказвалі Амброжы Кастравіцкі і Казімір Кастравіцкі. «Круг…» меў таксама сувязі з прыхільнікамі беларускай кнігі ў Варшаве і Кракаве.

Нягледзячы на памяркоўныя культурныя і асветніцкія мэты, «Круг…» не мог дзейнічаць легальна і фармальна з'яўляўся хаўрусам прыватных асоб. З гэтай прычыны пад эгідай «Круга…» выйшлі толькі дзве нелегальныя брашуры: на гектографе накладам па некалькі дзесяткаў экзэмпляраў былі надрукаваны зборнікі «Калядная пісанка на 1904 год» (1903) і «Велікодная пісанка» (1904). «Калядная пісанка…» налічвала 6 старонак пісанага ад рукі лацінкаю і пасля памножанага тэксту, у «Велікоднай пісанцы» было 7 старонак машынапіснага тэксту кірыліцай. У «Пісанках» былі змешчаныя вершы Алаізы Пашкевіч, Казіміра Кастравіцкага, Франца Умястоўскага, Янкі Лучыны і інш., апавяданне Стэфана Жаромскага «Да свайго Бога» аб пераследзе уніятаў на Падляшшы ў перакладзе Антося Дурнога. Цікавае месца ў «Велікоднай пісанцы» займае бібліяграфія выдадзенай дагэтуль беларускай мастацкай і навуковай літаратуры. У абедзвюх «Пісанках» прадстаўлены быў арыгінальны творчы здабытак членаў «Круга», меркавалася, што кніжкі будуць распаўсюджваць беларускія студэнты падчас вакацый на радзіме.

Большае значэнне для папулярызацыі беларускай літаратуры мела выданне ў Пецярбургу зборніка вершаў Янкі Лучыны «Вязанка» (1903, 21 с., у цэнзуру прадстаўлены як напісаны на балгарскай мове) і народных «Казак» (1904, 31 с.). Абедзве кніжкі друкаваліся легальна, са згоды цэнзуры. Выйшлі яны ў мясцовай польскай друкарні К. Пянткоўскага накладам 5000 асобнікаў кожная. Яны не маглі выдавацца ад імя нелегальнага «Круга…» і выйшлі ў свет стараннямі ананімных прыватных асоб: на тытульным аркушы «Вязанкі» не было прозвішча выдаўца, а ў зборніку «Казкі» значыліся толькі яго ініцыялы — «А. К.».

Да канца 1904 «Круг…» спыніў сваё існаванне. В. Іваноўскі, А. Пашкевіч і інш. ўключыліся ў дзейнасць Беларускай сацыялістычнай грамады.

Янка Лучына «Вязанка». СПб, 1903

У гэты зборник увайшли беларускія вершы Лучыны. Найбольш вядомы яго твор – верш «Роднай старонцы», у якім аўтар выказаў сваю любоў да радзімы.

"У старых дубох. Дзеравеншчына. Злучыліся". Апавяданні для дзяцей. Вільня: Выданьне Таварыства Беарускае асьветы, 1904.

Зборнік апавяданняў, якія раскрываюць дзіцячы свет у прозе Якуба Коласа. На пярэднім плане прадстаўлена тэма абяздоленага дзяцінства, паказваецца праўда адчуванняў герояў, якую выяўляюць пэўныя жыццёвыя абставіны.

"Наша хата" - беларускае кнігавыдавецкае таварыства. Створана 15(28) снежня 1908 г. у Вільні. Заснавальнікі: В. Бонч-Асмалоўскі, Б. Даніловіч, Я. Манькоўскі, А. Уласаў, У. Цэтэрман. Мела на мэце выданне кніг пра Беларусь на беларускай і іншых мовах.

Якуб Колас "Другое чытанне для дзяцей беларусаў". – Пецярбург: "Загляне сонца і ў наша ваконца" і "Наша Хата", 1909.

У выданне уваходзяць вершы і проза (байкі вершаваныя, казкі ў прозе). Прызначана для навучання дзяцей чытанню. Зборнік мае вялікае пазнавальнае значэнне. Раздзелы прысвечаны розным порам года, жыццю і побыту вёскі. Змешчаны таксама аўтарскія апрацоўкі казак пра жывёл і сацыяльна-бытавых, вершы і байкі.

Зборнік апавяданняў, якія раскрываюць дзіцячы свет у прозе Якуба Коласа. На пярэднім плане прадстаўлена тэма абяздоленага дзяцінства, паказваецца праўда адчуванняў герояў, якую выяўляюць пэўныя жыццёвыя абставіны.

Кніжнае таварыства "Мінчук" – Заснавана 14 снежня 1906 у Мінску на кааператыўнай аснове для выдання і распаўсюджвання беларускіх кніг і газет. Заснавальнікі - Антон Шабуня, Уладзімір Самойла, Сяргей Скандракоў і іншыя. Разам з выдавецтвам "Наша Ніва" кніжнае таварыства "Мінчук" выдала ў 1907 кірыліцай і лацінкай апавяданне Элізы Ажэшкі "Гедалі". Рыхтавала да друку "Жалейку" Янкі Купалы. Спыніла дзейнасць з-за адсутнасці сродкаў.

А18. - У выданне уваходзяць вершы і проза (байкі вершаваныя, казкі ў прозе). Прызначана для навучання дзяцей чытанню. Зборнік мае вялікае пазнавальнае значэнне. Раздзелы прысвечаны розным порам года, жыццю і побыту вёскі. Змешчаны таксама аўтарскія апрацоўкі казак пра жывёл і сацыяльна-бытавых, вершы і байкі.

Зборнік апавяданняў, якія раскрываюць дзіцячы свет у прозе Якуба Коласа. На пярэднім плане прадстаўлена тэма абяздоленага дзяцінства, паказваецца праўда адчуванняў герояў, якую выяўляюць пэўныя жыццёвыя абставіны.

Кніжнае таварыства "Мінчук" – Заснавана 14 снежня 1906 у Мінску накааператыўнай аснове для выдання і распаўсюджвання беларускіх кніг і газет. Заснавальнікі - Антон Шабуня, Уладзімір Самойла, Сяргей Скандракоў і іншыя. Разам з выдавецтвам "Наша Ніва" кніжнае таварыства "Мінчук" выдала ў 1907 кірыліцай і лацінкай апавяданне Элізы Ажэшкі "Гедалі". Рыхтавала да друку "Жалейку" Янкі Купалы. Спыніла дзейнасць з-за адсутнасці сродкаў.

А19. - Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч (нарадзіўся 15 верасня 1929) — беларускі мастак-графік. Народны мастак Беларусі (1973). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі(1972), Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Нарадзіўся 15 верасня 1929 году ў сям’і службоўца. У Вялікую Айчынную вайну ў эвакуацыі ў Саратаве. У 1953 годзе скончыў Менскую мастацкую вучэльню.У 1959 годзе скончыў аддзяленне графікі Беларускага Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту. Дыплёмная праца — ілюстрацыі да раману ісландскага пісьменніка Х.Лакснеса «Атамная станцыя». Ад 1959 да 1969 выкладаў у гэтым інстытуце. Сябра Саюзу мастакоў СССР, Беларускага саюзу мастакоў. Працуе ў жанры станковай графікі, афармляе кнігі. Зяўляецца ўладальнікам дзесяткаў міжнародных і нацыянальных прэмій за кніжнае афармленне. Працы экспанаваліся ў шматлікіх краінах свету.

Браніслаў Ігнатавіч Эпімах–Шыпіла (4(16) верасня 1859 – 6 чэрвеня 1934) – дзеяч беларускай культуры, выдавец, фалькларыст, мовазнавец, літаратуразнавец.

Нарадзіўся ў фальварку Будзькаўшчына Полацкага раёна Віцебскай вобласці. 3 1925 рэдактар, у 1927-29 дырэктар камісіі Інбелкульта па складанні слоўніка жывой беларускай мовы. Збіраў матэрыялы па гісторыі, этнаграфіі, фальклору Беларусі. Укладальнік рукапіснай "Беларускай хрэстаматыі" (1889-1931; зберагаецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва). У ёй сабраны творы Ф.Тапчэўскага, Я.Лучыны, А.Паўловіча, У.Сыракомлі, А.Плута, Цёткі, некалькі ананімных твораў. У 1893 зрабіў рукапісную копію п'есы "Залёты" В.Дуніна-Марцінкевіча, меў рукапіс зборніка "Скрыпачка беларуская" Ф.Багушэвіча і інш. Матэрыялы хрэстаматыі выкарыстаны ў працы Я.Ф.Карскага "Беларусы" і інш. публікацыях. Эпімах-Шыпіла -ініцыятар стварэння і адзін з кіраўнікоў беларускай выдавецкай суполкі "Загляне сонца і ў наша аконца", фактычны кіраўнік Беларускага навуковага літаратурнага гуртка студэнтаў Пецярбургскага універсітэта. Адыграў значную ролю ў жыцці і творчасці Я.Купалы, які ў 1909-13 жыў у яго кватэры ў Пецярбургу. Ён рэдактар першага зборніка Я.Купалы "Жалейка", збярог рукапісы многіх вершаў паэта перыяду 1909-07 (часткова апублікаваны ў 1929-30; сабраныя ім творы Я.Купалы пецярбургскага перыяду зберагаюцца ў Літаратурным музеі Я.Купалы ў Мінску). Я.Купала прысвяціў Эпімаху-Шыпіле вершы"Прафесару Б.Эпімах-Шыпілу з Новым 1910 годам" (1910), легенду "Паляўнічы і пара галубкоў" (1912).

Эпімах-Шыпіла прымаў удзел у падрыхтоўцы "Меморыі прадстаўнікоў Беларусі на ІІІ канферэнцыі народаў" (Лазана, 1916), дзе выказаны пратэст супраць паднявольнага становішча беларускага народа, абгрунтавана яго права на самастойнае развіццё. Пад яго рэдакцыяй (з М.Байковым) выйшлі "Віцебскі краёвы слоўнік" М.І.Каспяровіча (1927), "Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны" М.В.Шатэрніка (1929). Аўтар рэцэнзій, у т.л. на зборнік А.К.Сержпутоўскага "Казкі і апавяданні беларусаў з Слуцкага павета" (1918). У 1929 Эпімах-Шыпіла перадаў АН Беларусі асабістую бібліятэку - 5 тыс. тамоў, пераважна па беларусазнаўству.

Васіль Пятровіч Шаранговіч (нарадзіўся 14 студзеня 1939, вёска Качаны у гміне Мядзел Пастаўскага павету, Польшча) — народны мастак Беларусі, творца ў галіне кніжнай і станкавай графікі. Пляменнік першага сакратара ЦК КПБ Васіля Шаранговіча.

Першай настаўніцай жывапісу для Васіля была мама, якая сама марыла стаць мастачкай, ды ня мела магчымасьці. Прафэсыйныя навыкі Васіль Пятровіч атрымоўваў, навучаючыся ў Мазалеўскага, Лейтмана, Паслядовіча.

Пасля сканчэння Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту (1966) Васіль Шаранговіч працаваў у выдавецтве «Беларусь», а пасля на працягу 25 год загаднікам катэдры графікі, прарэктарам па навучальнай працы і рэктарам БТМІ.

З 1997 Васіль Шаранговіч займае пасаду дырэктара Музея сучаснага выяўленчага мастацтва.

За больш чым сорак год творчасці мастак праілюстраваў больш за шэсцьдзесят кніг, палова з якіх адзначаная на ўсесаюзных і рэспубліканскіх конкурсах, у тым ліку чатырма дыплёмамі і мэдалямі Францыска Скарыны. У станкавай графіцы шырока ўжывае нацыянальныя мастацкія традыцыі, сімволіку і мэтафару. У 1986 за нізку гравюраў «Памяці вогненных вёсак» Васіль Шаранговіч быў уганараваны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі і бронзавым мэдалём трыянале «Майданэк-85» у Польшчы.

Выставы мастака экспанаваліся ў многіх краінах Эўропы, Азіі і Амэрыкі.

Ілюстраваў «Маніфэст Камуністычнае партыі», дзіцячую кнігу «Залаты ключык», выданьні паэмаў Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш» і Якуба Коласа «Новая зямля». Літаграфія Леніна, створаная Шаранговічам, прызнаная лепшай у Савецкім Саюзе.

Валерый Славук – беларускі мастак-графік. У 1977 годзе скончыў Беларускі Дзяржаўны тэатрально-мастацкі інстытут (БДТМІ, зараз Акадэмія мастацтваў). Вучыўся ў вядомага беларускага графіка Васіля Шаранговіча.

Працуе ў галіне кніжнай графікі. З’яўляецца аутарам шматлікіх ілюстрацый да дзіцячых кніг. Працаваў над афармленнем зборнікаў беларускіх і заходнееўрапейскіх сказак, беларусскага выдання рамана В. Скота “Айвенга”, А. Талстога “Аэліта” і інш.

Яго працы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музее, фондах Саюзу мастакоў Беларусі, прыватных каллекцыях Заходняй Еўропы.

Лаурэат Дзяржаўнай прэміі Республікі беларусь, акадэмік Беларускай грамадскай акадэміі выяўленчых мастацтваў.

Мікалай Міхайлавіч Селяшчук (4 жніўня 1947 – 25 верасня 1996) — беларускі мастак.

Вучыўся ў мастацкай студыі ў Брэсце пад кіраўніцтвам П. А. Данеліі, Мінскім мастацкім вучылішчы (1965—1970, аддзяленне жывапісу). Пасля службы ў Савецкай арміі, скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1970—1976, кафедра графікі) у П. К. Любамудрава, В. П. Шаранговіча. Сябра Беларускага саюзу мастакоў (з 1977).

Працаваў ў станковай і кніжнай графіцы, станковым жывапісе, жывапісе і экслібрысе.

Першыя гады творчасці прысвечаныя графіцы, М. Селяшчук стварыў вялікую колькасць станковых работ і кніжных ілюстрацый. У 1980-я г. выйшлі аформленыя ім дзіцячыя кнігі: зборнік народных казак "Бацькаў дар", асобнае выданне казкі "Прагны багацей", кніга вершаў Р. Барадуліна "Індыкала-Кудыкала". Значнай працай М. Селешчука гэтага кірунку стала афармленне паэмы Я. Коласа "Сымон-музыка" (1990). М. Селяшчук таксама аздобіў кнігі паэзіі "Слухаю сэрца", "Такое кароткае лета" Р. Баравіковай, "Пара любові і жалю" Я. Янішчыц, "Усміхніся мне" Я. Сіпакова, "Скарб" З. Бядулі і інш.

Жывапіс і графіка М. Селяшчука захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі, калекцыі Беларускага саюза мастакоў, Магілеўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве, Музеі сучаснага мастацтва Экватарыяльнай Гвінеі, Галерэі Костакі ў Афінах (Грэцыя), Галерэі Хагельстам у Хельсінкі (Фінляндыя), Салоне Світа Каплянскага ў Таронта (Канада), Гандлёва-прамысловым цэнтры Мінеапаліса (ЗША), у Музеі сучаснага рускага мастацтва ў Нью-Джэрсі (ЗША) і інш., а таксама прыватных калекцыях Беларусі, Грэцыі, Францыі, Фінляндыі, Канады, ЗША, Ізраіля, Літвы, Чэхіі, Славакіі, Расіі, Германіі.

А20. - Выдавецтва "Новое знание" заснована ў 1998 годзе. Спецыялізацыя выдавецтва: навуковая, вучэбная літаратура для вну, а таксама даведачная, бізнеснакіраваная, медыцынская літаратура.

  1. Борисенко, Леонид Анатольевич (доктор технических наук ; род. 1940) Теория механизмов, машин и манипуляторов : учебное пособие для машиностроительных специальностей высших учебных заведений / Л. А. Борисенко. - Минск : Новое знание. - Москва : Инфра-М, 2011. - 284 с. –

  2. Чеховских, Михаил Иванович (кандидат психологических наук) Психология : учебное пособие / М. И. Чеховских.. - Минск: Новое знание, 2011. - 379 с.

  3. Атомная физика : теоретические основы и лабораторный практикум: учебное пособие для студентов высших учебных заведений, обучающихся по специальности "Физика" / [В. Е. Граков и др.]; под научной редакцией А. П. Клищенко. - Минск : Новое знание. - Москва : Инфра-М, 2011. - 332 с.

  4. Чеховских, Михаил Иванович (кандидат психологических наук) Психология делового общения : учебное пособие / М. И. Чеховских. - Минск: Новое знание, - 252 с.

  5. Саваневский, Николай Кузьмич (род. 1947) Общая биология ; под редакцией Н. К. Саваневского: тестовые задания для подготовки к централизованному тестированию / Н. К. Саваневский, Г. Е. Хомич. - Минск : Новое знание, 2011. - 575 с.

Выдавецтва “Вышэйшая школа” — адно з буйнейшых у Беларусі. Выдавецтва “Вышэйшая школа” выпускае літаратуру для навучальных устаноў рэспублікі. Асаблівай увагі заслугоўвае серыя выданняў для абітурыентаў. Вучэбныя дапаможнікі гэтага тыпу ахопліваюць як тэарэтычную аснову розных дысцыплін, так і практычны аспект прадмета. Штогод выпускаем і даведнікі для абітурыентаў, якія змяшчаюць поўную інфармацыю пра ўсе навучальныя ўстановы Беларусі.

Адной з найбольш важных спецыялізацый выдавецтва з’яўляецца падрыхтоўка і выпуск кніг на замежных мовах — англійскай, французскай, нямецкай, іспанскай, кітайскай. “Вышэйшая школа” актыўна супрацоўнічае з Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам і выдае літаратуру медыцынскага профілю.

  1. Гайнутдинов, Э.М. Бизнес-планирование : учебное пособие для слушателей системы повышения квалификации по специальностям "Экономика и управление на предприятии", "Бизнес-администрирование", "Менеджмент" / Э. М. Гайнутдинов, Л. И. Поддерегина. - Минск : Вышэйшая школа, 2011. - 207 с.

  2. Яромич, И.В. Сестринское дело и манипуляционная техника : учебник для учащихся специальности "Сестринское дело" учреждений, обеспечивающих получение среднего специального образования / И. В. Яромич. - Минск : Вышэйшая школа, 2011. - 526 с.

  3. Мархоцкий, Я.Л. Основы радиационной безопасности населения : учебное пособие / Я. Л. Мархоцкий. - Минск : Вышэйшая школа, 2011. - 223 с.

  4. Финансы и финансовый рынок : учебное пособие для студентов высших учебных заведений по экономическим специальностям / [Г. Е. Кобринский и др.]; под общей редакцией Г. Е. Кобринского, М. К. Фисенко. - Минск : Вышэйшая школа, 2011. - 342 с.

  5. Физическая культура : учебное пособие для студентов высших учебных заведений / [Е. С. Григорович и др.]; под редакцией Е. С. Григоровича, В. А. Переверзева. - Минск : Вышэйшая школа, 2011. - 349 с.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» было ўтворана ў 1972 годзе на аснове рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Гэта быў час, калі інтэлектуальны і эстэтычны ўзровень грамадства патрабаваў выдання велізарнай колькасці мастацкай літаратуры розных кірункаў і жанраў, а ў адукацыйных дзяржаўных праграмах было прадугледжана глыбейшае вывучэнне класікаў беларускай і сусветнай літаратуры.

У савецкія часы ў выдавецтве існавалі рэдакцыі паэзіі і прозы, збораў твораў, выбраных твораў і перакладнай літаратуры, крытыкі і драматургіі, літаратуры народаў СССР, гісторыка-дакументальных кніг «Памяць». Штогод выдавалася каля двухсот кніг, якія былі адрасаваны шырокаму кругу чытачоў. Тыраж кніг арыгінальнай паэзіі быў не меней трох тысяч, а арыгінальнай прозы — не меней шасці тысяч асобнікаў.

Выходзілі серыі «Першая кніга паэта» (з 1968 года), «Першая кніга празаіка» (з 1971 года), «Паэзія народаў» (з 1971 года), «Бібліятэка замежнай прозы» (з 1983 года), «Скарбы сусветнай літаратуры» (з 1989 года), «Бібліятэка беларускай класікі» (з 1990 года).

У выдавецтве выйшлі Зборы твораў такіх пісьменнікаў, як Якуб Колас, Кузьма Чорны, Кандрат Крапіва, Аркадзь Куляшоў, Іван Шамякін, Алесь Якімовіч, Янка Брыль, Васіль Быкаў, Іван Мележ, Пімен Панчанка, Іван Навуменка, Максім Гарэцкі, Піліп Пестрак, Пятрусь Глебка, Змітрок Бядуля, Алесь Бачыла, Андрэй Макаёнак, Уладзімір Караткевіч, Аляксей Пысін, Іван Пташнікаў, Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін і іншых.

Зараз выдаюцца серыі «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХ стагоддзя» (абедзве з 1998 года), «Беларуская паэзія ХХІ ст.», «Беларуская проза ХХІ ст.».

  1. Сіпакоў, Янка Двое на вуліцы : выбранае / Янка Сіпакоў; [укладанне В. Шніпа]. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2011. - 542 c.

  2. Салтук, Алег Уладзіміравіч Дзве зары : вершы / Алег Салтук. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2011. - 237 с.

  3. Грин, А.С. Алые паруса : повесть, рассказы: [для старшего школьного возраста] / А. С. Грин; [составитель О. В. Спринчан]. - Минск: Мастацкая літаратура, 2011. - 204 с.

  4. Зэкаў, Анатоль Генеральскі нумар : апавяданні, былі, абразкі / Анатоль Зэкаў. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2011. - 285 c.

  5. Булгаков, М.А. Мастер и Маргарита : роман: [для старшего школьного возраста] / М. А. Булгаков. - Минск : Мастацкая літаратура, 2011. - 425 с.

Тетрасистемс” (выдавецтва “Книжная Торговая Фирма”) займаецца выданнем падручнікаў, дапаможнікаў, даведчай, навуковай, навукова-папулярнай літаратуры.

  1. Деревяго, Игорь Петрович Менеджмент : [пособие] / И. П. Деревяго. - Минск: ТетраСистемс, 2011. - 127 с Салтук, Алег Уладзіміравіч Дзве зары : вершы / Алег Салтук. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2011. - 237 с.

  2. Красюк, Н.И. С английским языком в дорогу : учебный справочник / Н. И. Красюк. - Минск : ТетраСистемс, 2011. - 159 с.

  3. Цыбульская, Святлана Іванаўна Беларуская мова : поўны курс для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання і экзамену: [па новых правілах] / С. І. Цыбульская. - Мінск : ТетраСистемс, 2011. - 478 с.

  4. Бессараб, Дмитрий Александрович География международного туризма : пособие для студентов вузов: [в 2 ч.] / Д. А. Бессараб, Л. В. Штефан. - Минск: ТетраСистемс, 2011. - 204 с.

  5. Мазарчук, Дмитрий Валерьевич История государства и права Беларуси / Д. В. Мазарчук. - Минск : ТетраСистемс, 2011. - 95 с.

Выдавецтва “Беларускі Дом друку” — прадпрыемства легендарнае. Газеты і часопісы, кнігі і буклеты, плакаты ды мноства іншай прадукцыі друкуецца тут.

  1. Рабцэвіч, Валянцін Навумавіч Брылёўскі скарб / Рабцэвіч В. Н., Плавінскі М. А., Іоў А. В.; Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. - Мінск : Беларускі Дом друку, 2011. - 110 с

  2. Пазнякоў, Міхась Усміхаюцца зоры над хатаю : выбраныя творы / Міхась Пазнякоў. - Мінск : Беларускі Дом друку, 2011. - 382 с.