Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фальклёр славян.docx
Скачиваний:
109
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
296.15 Кб
Скачать

Палешукі I палевікі

Было ў бацькі дванаццаць сыноў. Былі яны ўдалыя хлопцы. Жылі ў лесе, дзе вадзілася многа ўсялякага звяр'я, пасвілі сваю жывёлу ды лавілі звяроў. Жылі яны разам i слухалі старога бацьку, а ён ужо сівенькі, бы лунь, нават летам сядзеў у кажушку ды камандаваў. I быў у ix лад, i усім было добра.

Хлопцы ўсе пажаніліся. Было ў ix многа дзяцей, але ўсе слухалі старога бацьку i кожны рабіў сваю справу. Прыйшоў час, памёр стары бацька, i пачалі жанчыны сварыцца паміж сабою, ды падбухторваць сваіх гаспадароў. I такая ў ix пайшла калатня, што і жыцця не стала. Пачалі жанчыны ў адзін голас крычаць: дзяліцца ды дзяліцца. Пачалі браты дзяліцца. Калаціліся, калаціліся яны, пакуль дзялілі жывёлу ды ўсё дабро, а як пайшлі дзяліць зямлю, дык так пачалі біцца, што ледзь не пазабіваліся. Калоцяцца браты паміж сабою за зямлю, захопліваюць чужыя дзялянкі, i няма ў ix спакою.

Толью два малодшыя браты жылі паміж сабою вельмі згодна: куды адзін, туды i другі. Не захацелі яны калаціцца з братамі. Кінулі сваю бацькаўшчыну ды i пайшлі ў свет шукаць сабе зямлі. Зрабілі з двух дубоў з каранямі вялізныя сані, запраглі дванаццаць пар валоў, наклалі ўсялякага дабра, пасадзілі жонак з дзецьмі ды i паехалі па пяску. Працягнулі трохі валы i сталі, не хапае сіл цягнуць сані па пяску. Тады адзін брат давай падкладваць упоперак пад палазы круглыя калодкі. Коцяцца калодкі, i сані паўзуць уперад. Абрыдла братам падкладваць калодкі пад палазы, дык адзін i кажа другому:

— Давай, братка, зробім такую прыладу, каб калодкі заўсёды круціліся пад палазамі.

Зрабілі яны колы. Легка пацягнулі валы, так што яшчэ i браты самі селі на воз. Едуць яны ды едуць i пад'язджаюць да вялікай ракі. Шукалі яны доўга мелкага месца, каб пераехаць уброд, ды нідзе не знайшлі. А тут пачалася вялкая бура. Лес раве, як звер. Вецер ломіць дрэвы, як жанчыны кастрыцу, ды i кідае на зямлю i ў раку. Плывуць па вадзе дрэвы, быццам плыты. Зірнулі на тое браты ды i сцямілі, як перабрацца цераз раку. Давай лавіць на рацэ дрэвы i звязваць ix разам. Так зрабілі яны плыт.

Калі сунялася бура, падагналі браты той плыт шчыльна да берага ракі, запраглі валоў i ўзвезлў воз на плыт. Стаяць яны на плыце ды кіруюць доўгімі жэрдкамі, а плыт i сам плыве з вадою. Аднесла плыт вадою далека, але вось ён прыстаў да друтога берага. Пабачыла свойская жывёла, што валы паплылі па рацэ ды i выйшлі на другі бок, кінулася ў ваду i пераплыла цераз раку.

Паехалі браты далей i забраліся ў такі лес, што i канца яму няма. Не могуць далей ехаць — лес перашкаджае. Пачалі яны церабіць дарогу ды масціць грэблі. Але дзе там: чым далей, тым лес усё гусцее, а ў ім стаіць такая тхлань ды нетра, што i выбрацца нельга. От i кажа адзін брат:

— Застануся я тут, бо не магу выбрацца з лесу.

І застаЎся ён сярод таго лесу жыць. I назвалі яго i дзяцей яго — палешукамі.

Другі ж брат працярэбліваў дарогу, масціў грэблі ды клаў кладкі i exaў усё далей. Мабыць, з тых часоў на Палессі яшчэ ёсць тыя прасекі ды грэблі, што нарабіў той чалавек.

Нядоўга яны ехалі. Бачаць — лес пачаў радзець, пачалі трапляцца прагаліны, палянкі ды палі. Тады ён спыніўся там i пачаў разрабляць поле. За тое i назваліся яны палевікамі. Потым размножыліся як палешукі, так i палевікі, занялі пусты лес ды i пачалі жыць адны каля другіх побач.