Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фальклёр славян.docx
Скачиваний:
110
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
296.15 Кб
Скачать

Міфы ў мастацкай культуры Беларусі.

«Міфы выяўляюць нацыянальнае светаўспрыманне i разуменне, з'яўляюцца фактамі гістарычнай свядомасці, а міфалогія ёсць неабходная ўмова i першасны матэрыял для ўсякага мастацтва», — адзначаў Ф. Шэлінг.

У міфа i мастацтва ёсць кропка сутыкнення — ix вобразнасць. Таму сюжэты многіх міфаў, асабліва грэчаскіх, ляглі ў аснову твораў мастацтва: жывапісных, літаратурных, скульптурных, музычных. Miфы беларусаў таксама знайшлі пэўнае адлюстраванне ў мастацкай культуры Беларусі.

Найбольш шырока беларускі міф выкарыстаны ў літаратуры. Першымі да яго ў пачатку XIX ст. звярнуліся рамантыкі. А. Міцкевіч у «Свіцязянцы» ў паэтычнай форме пераказвае міф аб возеры Свіцязь. У яго ж паэме «Дзяды» адлюстраваны язычніцка-хрысціянскія міфалагічныя ўяўленні беларусаў, звязаныя з шанаваннем продкаў.

Цалкам пабудаваны на выкарыстант міфалагічных сюжэтаў i персанажаў міфалогіі беларусаў твор Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Тут побач з рэальнымі людзьмі дзейнічаюць міфалагічныя звяры, птушкі, чарадзеі i чараўніцы, здольныя ператварацца ў ваўкалакаў. Растуць чарадзейныя травы i расліны, якія могуць зрабіць чалавека шчаслівым ці надзяляюць яго звышнатуральнымі магчымасцямі. Адлюстроўваючы міфалагічнае светаўспрыманне беларускага сялянства XIX ст., аўтар выкарыстоўвае язычніцкія i хрысціянскія міфалагічныя элементы i вобразы, дадаючы да ix i свае, аўтарскія.

Міфалагічныя сюжэты i персанажы знаходзяць свае месца ў творчасці пісьменнікаў i паэтаў сярэдзіны i другой паловы XIX ст. Тут можна назваць такія ім, як В. Дунин-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч, А. Абуховіч, Я. Лучына i інш.

Да міфалогіі свайго народа звяртаюцца паэты i пісьменнікі пачатку XX ст. Ядвігін Ш. у духу язычніцтва міфалагізуе абстрактныя паняцці: Праца, Бяда, Цярпенне, Сляза, Смерць. Калі яго празаічны твор «Дуб-дзядуля» мае літаратурную структуру: падаецца як сон з вяртаннем да рэальнасці жыцця, то «Чалавек» — аўтарскі міф, які мае абсалютна язычніцкае гучанне.

У творчасці Максіма Багдановіча персанажы старажытнабеларускай міфалогіі займаюць значнае месца. Міфалагічным вобразам беларусаў — Лесуну, Вадзяніку, Змяінаму цару прысвечана шэраг вершаў.

Знайшлі свае месца міфалагічныя сюжэты i вобразы ў творчасці Янкі Купалы. «Чорны бог» ці не адзіная распрацоўка міфалагічнага персанажа, пра якога ў народзе амаль забыліся. Паэт часта звяртаўся да купальскіх вобразаў, якім прысвяціў шэраг твораў: «У купальскую ноч», «На купалле», «Заклятая кветка», «Паўлінка».

Якуб Колас у сваей творчасці таксама выкарыстоўваў міфалагічныя сюжэты. Адухаўленне прыроды велымі характэрнае для яго творчай манеры. У «Казках жыцця» ён адухаўляе не толькі птушак i звяроў, але i расліны, дрэвы. I. Навуменка адзначае, што ў паэтыцы «Казак жыцця» міфатворчасць з'яўляецца элементам мастацкага стылю.

У сучаснай беларускай літаратуры беларускі язычніцкі міф займае дастаткова важнае месца. Шэраг паэтаў шукаюць вытокі нацыянальнай адметнасці беларусаў у язычніцкай культуры. Многія адлюстроўваюць язычніцкае ўспрыняцце свету як жывую рэальнасць; гэта А. Мінкін, В. Шніп, А. Сыс, А. Глобус, М. Скобла, А. Дэбіш.

«Хрышчоным паганцам» выявіўу сябе ў паэзіі Рыгор Барадулін. У натуральнай паяднанасці з прыродай аўтару бачыцца самавітасць i прывабнасць унутранага вобліку беларуса. У барадулінскай паэзіі надзвычай багата прадстаўлены паганскі пантэон багоў. Гэта Пярун — бог грому, падземны бог Жыжаль, бог неба Бялун, бог зімы Зюзя, бог плоднасці Ярыла. Сустракаюцца такія персанажы, як Злыдзень, Лясун, Вадзянік, Дамавік i інш. Аўтар сцвярджае, што «беларускае слова, ад Ярылы, ад Перуна».

У некаторых вершах Барадуліна прасочваецца туга па далёкім мінулым нашага народа, жаданне вярнуцца да вытокаў культуры, да caмix сябе:

Я запаведінк зрабіў бы,

Дзе б жылі вясновыя сны,

Вадзянікі i чэрці, русалкі i лесуны.

У творчасці Максіма Танка таксама праявілася зацікаўленасць да найбольш старажытных пластоў духоўнай спадчыны народа. Элементы язычніцкай міфалогіі беларусаў можна разгледзець на канкрэтных творах: «Быль пра злога Сухавея», «Як вясна прыйшла», «Лecaвік i Палявік», «Дуб Ягелы», «Ударыў гром», «У ноч на Яна», «Падкова», «Плакучая вярба», «Над возерам марское вока», «Вясна», «Плакучыя бярозы», «Маці-мачыха», «Кліч вясны», «Рэха», «Стары дуб», «Калі б я верыў ідалам, плойме багоў...» i інш.

Язычніцкі міф знайшоў свае месца i ў выяўленчым мастацтве. Беларускія жывапісцы XIX —XX ст. у сваей творчасці звярталіся да сюжэтаў з язычнцікай міфалогіі беларусаў.

Імкнучыся адрадзіць цікавасць да роднай гісторыіі, мастак К. Альхімовіч стварае шэраг гістарычных кампазіцый, у якіх адлюстроўвае часы язычніцтва. Такія палотны, як «Язычніцкія жрацы», «Малітвы тых, якія церпяць», «Багіня кахання Мільда», «Лідзейка з дачкой на руінах царквы Перуна», «Апошні жрэц Літвы з дачкой Плёнтай» i іншыя, сведчаць аб добрым веданні далёкага мінулага роднага краю.

Карціну Яна Дамеля «Хрышчэнне славян» можна аднесці да аўтарскай міфалагізацыі нашай гісторыі.

Больш шырокае адлюстраванне язычніцкія Міфлагічныя вобразы i персанажы знаходзяць у творчасіц беларускіх мастакоў XX ст. На гэта ёсць некалькі прычын: абуджэнне цікавасці да нацыянальнага; стварэнне ілюстрацый да літаратурных i фальклорных твораў, якія маюць пад сабой міфалагічную аснову.

Сярод беларускіх жывапісцаў XX ст., якія аддалі даніну міфу, вызначаецца Язэп Драздовіч (1888—1954). У яго карцінах вельмі часта сустракаюцца міфалагічныя сюжэты, напрыклад у карціне «Пагоня» (другая назва «Пагоня Ярылы»). Гэта адно з самых цікавых, складаных i спрэчных палотнаў мастака. Тут пераасэнсаваны вобраз Ярылы i вобраз Цмока. Выкарыстанне некалькіх міфалагем дазваляе яму перадаць ідэю нацыянальнага адраджэння Беларусі.

Звяртаецца да вытокаў народнага жыцця i мастак Mixaіл Філіповіч (1896—1947). Добрае веданне беларускага фальклору, гістарычных помнікаў i прадметаў народнага побыту, народнага тыпажу i розных святочных абрадаў было засведчана iм на шматлікіх палотнах. Народныя абрады i легенды, міфы давалі матэрыял для адлюстравання светаадчування беларуса. Карціна М. Філіповіча «На Купалле» была напicaнa ў 20-я гады XX ст. Кампазіцыйны цэнтр карціны — вогненнае кола. Яно сімвалізуе жыццё. Людзі таксама ўзяліся за pyкі так, што атрымалася яшчэ адно кола. Кола ў коле сімвалізуе бясконцасць жыцця народа. У карціне «Вясновае свята. Карагод» адлюстраваны абрад заклікання вясны. Увогуле ўся творчасць М. Філіповіча прасякнута духам міфалагізму.

У апошнія дзесяцігоддзі XX ст. выйшла шмат кніг для дзяцей з беларускімі народнымі казкамі, паданнямі, якія былі багата ілюстраваны. Сярод майстроў ілюстрацыіі кніг вызначаецца М. Селяшчук, малюнкі якога адлюстроўваюць міфалагічныя вобразы чорта, змея, асілкаў.

Нельга абысці ўвагай ілюстрацыі да знакамітага твора Я. Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», якія зрабіў мастак В. Славук. У кожнай ілюстрацыі сустракаецца мiфалагічны персанаж: Цмок, вуж, вогненныя духі i г.д.

Часта мастакі звяртаюцца да тэмы купальскага абраду. Вядомы габелены сучасных майстрых, якія за сюжэт узялі купальскае свята: «Купалінка» (1983) Р. Галавастай, «Купалле» (1982) Г. Стасевіч, карціны: «Купальскія гульні» М. Сеўрука, «Купальскія гульні» У. Савіча, «Mipcкi замак. Купалле» А. Пашкевіча.

Знаёмства з творамі мастацтва, у якіх выкарыстаны язычніцюя міфалагічныя сюжэты ці персанажы, безумоўна, дасць гледачу ці чытачу мастацка-эстэтычнае задавальненне, пашырыць яго веды ў сферы мастацкай культуры, пазнаёміць з міфалагізаваным светаадчуваннем продкаў..