Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фальклёр славян.docx
Скачиваний:
109
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
296.15 Кб
Скачать

Паходжанне I стварэнне сусвету Kaлі свет толькі зачынаўся

Калі свет толькі зачынаўся, то нічога нідзе не было. Усюды стаяла мёртвая вада, а пасярод вады тырчэў камень.

Аднойчы Пярун разгуляўся i давай кідаць стрэламі ў камень. Яго стрэлы выбілі тры іскаркі: белую, жоўтую i чырвоную. Упалі тыя іскаркі на ваду. Ад гэтага вада скаламуцілася, а свет памуціўся, як хмары. Па некаторым часе, калі ўсё высветлілася, дык i азначылася — дзе вада, а дзе зямля.

А яшчэ па некаторым часе завялося ўсялякае жыццё i ў вадзе, i на зямлі. I лясы, i травы, i звяры, i рыбы. Пасля i чалавек завёўся: ці ён прыйшоў адкуль ці вырас тут — невядома.

Рабіў Белбог Зямлю

Рабіў Белбог Зямлю. Вырабуіў, выгладзіў — люба паглядзець. Гладзенькая, кругленькая, як шпакова яйка. Адляцеў троху воддаль ды i дзівіцца са сваей працы: добра атрымалася.

Тым часам Чарнабог ад злосці аж тросся, назіраючы за гэтым. Зайздрасць яго брала, што Белбог гэтак добра зрабіў.

Як толькі Белбог схаваўся за нябеснымі брамамі, a ix цэлых сем, Чарнабог давай са злосці зямлю дзерці ды кідаць. Куды кіне — гара, куды са злосці плюне — балота. Зрабіў зямлю такой, як мы зараз бачым. Сам зарыўся глыбока ў зямлю i зрабіў пад зямлёй свае гаспадарства.

Зямлю Белбог перарабляць не захацеў, бо на ей ужо жылі людзі, a ix не было куды выганяць.

Так усё i засталося да нашых часоў.

БАГОНЬ

Багонь — нябеснае гаспадарства, якое размяшчаецца над зямлёю i складаецца з Неба, Выраю, Птушынай дарогі.

Неба

Неба — гэта велізарны купал, які мае сем столак. Багі жывуць на сёмым Небе ў вялікім палацы. 3 чаго зроблена Неба, ніхто не ведае. Перш Неба падыходзіла да зямлі i можна было на яго ўзыходзіць. Але як людзі пачалі парушаць боскія запаветы, то Белбог аддзяліў Неба ад зямлі i закрыў дарогу на яго. Мы бачым толькі першае Неба, ды i тое прыхавана ад нас вадою, а што там вышэй — ніхто не бачыў.

Напачатку было два сонцы, таму ніколі не было ночы. Але гэта было вельмі недаспадобы Чарнабогу. Ён раззлаваўся на адно з сонцау, наслау Змея, яга так высмактаў сонца, непажаданае Богу, што яно стала зусім бледным — i завецца яно з той пары ўжо месяцам i свеціць толькі ноччу.

Сонца рана падымаецца з-за зямлі i коціцца па Небе на захад. Кожны вечар яно купаецца ў моры. Потым нанач заходзіць пад зямлю i там адпачывае, а раніцай зноў падымаецца.

Сонца — гэта той агонь, што грэе неба, каб там было цёпла. Няма на свеце мацней агню, чым сонечны агонь. Ад сонца ўсяму на свеце радасна, бо яно свеціць, грэе ды дае рост усялякай расліне i жывёлам. Сонейка ніколі не злуе, яно заўжды ласкава пазірае на свет ды песціць людзей i ўсё жывое, як матка сваіх дзетак.

Навыперадкі з сонцам ходзіць месяц, але так не можа яго дагнаць. Kaлi месяц састарыцца, Бог крышыць яго на зоры. Адзін кавалачак месяца ён кладзе ў дзяжу на закваску. Зоры ападаюць туды, з ix утвараецца рошчына, цеста падыходзіць i пераліваецца цераз край. Гэтак нараджаецца месяц. Месяц мае вялікую ўладу над раслінамі, жывёлай, людзьмі i нават надвор'ем.

Калі на небе з'яўляецца Мятла (Камета), гэта папярэджанне людзям аб вялікім няшчасці, якое ix чакае: войны, голад, мор на людзей ці на скаціну. Калі вайна — то вялікая, у час якой загіне шмат людзей, а ў каторы бок спушчаны рогі Мятлы, той край будзе змецены дашчэнту. Чараўнікі кажуць, што некалі прыйдзе такая страшэнная Мятла, што закрые ўсё неба, а потым ляжа на зямлю. Усе i ўсё загіне, i будзе канец свету.

Першае Неба ўтрымлівае ваду. Ваду на неба цягне з мораў, рэк, азёраў i балотаў Вясёлка. Яна апускае адзін канец у мора, ці ў раку, ці ў балота i як труба ўцягвае ваду. Весёлка бярэ ваду падчас з усім, што ў ей ёсць. I кам б чалавек у той час падышоў, то ўцягнула б i яго. Таму маткі не дазваляюць сваім дзецям выходзіць на двор, калі на небе з'яўляецца Вясёлка i тым больш забараняюць бегаць па вадзе.

Вясёлка ўцягвае ваду ў сябе, а вада гэтая ідзе ў хмары. Потым хмары разносяць ваду па ўciм свеце. Вада прасяваецца праз хмары, бы праз сіта, i падае на зямлю дажджом. Kaлi хмары прадзяруцца, тады ліне дождж, як з вядра, а з iм разам падаюць i кавалкі хмар. Людзі нярэдка знаходзяць пасля дажджу гэтыя кавалкі. Па знешнім выглядзе ix можна параўнаць са студнем — яны так i трасуцца, але на смак гідкія. Хоць бы як захмарылася, але пакуль Весёлка не накачае вады — дождж не пойдзе.

Дождж мае некалью назваў у залежнасці ад пары года, у якую ідзе, i ад акалічнасцяў, у якіх ён ці неабходны, ці непажаданы. Дождж ад Ярылавага дня аж да ўтварэння жытнёвага зерня завецца «хлебавік», падчас жніва — «гніляк»; у той самы час, але праліўны — проста «лівун». Восеньскі дробны дождж — «негадзь» альбо «халяпа». Дождж Бог пасылае на карысць людзям, але ніколі не можа дагадзіць yciм, бо аднаму трэба дождж, а другому — пагода.

Град робіцца з таго, што на небе замярзае тая вада, што сачыцца праз нябесныя шчыліны. Лёд адрыіваецца ад неба i падае на хмары. Там ён таўчэцца на дробныя кавалкі. Як Бог хоча пакараць людзей, то i загадвае сваім памагатым зграбаць той лёд на зямлю.

Маленькі град, які не шкодзіць ніве, робіцца так: ёсць такія вялікія горы, на якіх ляжыць снег, а на ім — шарон. Хмары чапляюцца за тыя горы, заграбаюць з сабою той шарон, разносяць па свеце ды i pacсыпаюць дзе трапіцца.

На першым Небе размяшчаюцца зоркі. На поўначы заўжды стаіць Воз, у які запрэжаны мядзведзі. Сіткаі (Плеяды) — гэта тыя свечкі, якія гараць на Небе там, куды збіраюцца душы продкаў. Вечарніца — вячэрняя зорка, якую Бог пасылае агледзець зямлю, пакуль наступіць цемень ночы. Зарніца — вялікая i вельмі ясная зорка, якая свеціць да самай раніцы. Яна будзіць людзей i кліча ix на працу.

Зорак на небе столькі, колькі людзей на свеце. Калі нараджаецца чалавек, то Бог запальвае на небе зорку. Кожны чалавек мае сваю зорку. Калі нараджаецца дзіця, Бог на небе запальвае новую зорку, каб было пароўну i зорак, i людзей. Падзенне зоркі азначае смерць чалавека ў гэтую хвіліну. Зорка зрываецца з месца i знікае ў прасторы.

Некаторыя людзі знаходзілі зоркі, якія ўпалі на зямлю, i нават насілі ix у розных аздабленнях. Уласцівасць гэтых зорак такая, што староннія бачаць i цешацца ix прыгажосцю, а ўладальнік ці той, хто ўпрыгожвае сябе зоркаю, бачыць у ей толью просты камень.

Вырай

Дзесьці на поўдні Сусвету, за гарамі ды за марамі, непадалёку ад яснага сонца ёсць Вырай — мясціна, куды адлятаюць птушкі i душы памерлых людзей. Але не кожная душа трапляе ў Вырай, а толькі тая, якую Багі неба адзначаць. Там чалавечыя душы працягваюць жыць, не ведаючы пакутаў i гора.

Вырай — краіна вечнага святла i цяпла, цудоўных садоў i жывёл. Пры жыцці Вырай даступны толью птушкам.

Птушкі з усёй зямлі ляцяць у Вырай. I з Беларусі некаторае птаства адлятае туды на зіму. Яно там жыве i расце, пакуль у нас зіма. Таму тая старана i называецца Выраем, што птушкі раяцца толью там. Птаства жыве ў Выраі толькі зіму, а на лета зноў вяртаецца да нас.

Птушак, як i людзей, Бог дзеліць на добрых i ліхix. Як душы ліхіx людзей ніколі не трапляюць у Вырай, так i ліхія птушкі сланяюцца па зямлі, забіваюць іншых, ды, нарэшце, caмi дзе-небудзь гінуць.

Добрыя ж птушю жывуць лецечка тут, у нашых гаях, цешаць добрых людзей. Так Белбог загадаў: каб птушкі пелі, шчабяталі ды радавалі сэрцы людзей. Як пачне халадаць, яны ляцяць у Вырай, дзе таксама спяваюць ды цешаць душы людзей. Вялікі грэх забіваць тых птушак, якія восеню адлятаюць у Вырай.