Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фальклёр славян.docx
Скачиваний:
109
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
296.15 Кб
Скачать

Сварог I Дажбог

Уладальнікам нябеснага агню з'яўляецца Бог Сварог. Ён выдатны каваль i гэтаму рамяству навучыў беларусаў.

У Сварога ёсць сын Дажбог — Бог сонца. Гэта прыгожы, светлавалосы, моцны дзяцюк. Дажбог — апякун i настаўнік земляробаў. Беларусы — яго ўнукі. Дажбог дае людзям фізічную сілу, здароўе, майстэрства.

Дажбог захоўвае зямныя ключы. Ён замыкае на зіму зямлю, а потым аддае ключы птушкам, якія адносяць ix у Вырай. Вясной птушкі вяртаюць ключы, i Дажбог адмыкае імі зямлю.

Паведачом Дажбога з'яўляецца Багіня ранішняга святла — Дзянніца. Яна раніцой аблётвае зямлю, каб паведаміць усяму жывому пра пачатак дня i даць людзям сілы для працы.

Стрыбог I вятры

Богам паветра i гаспадаром вятроў з'яўляецца Стрыбог. Паветра — гэта яго дыханне. Бог дыхае спакойна i роўна, але калі ўзлуецца — усчыняе жахлівую навальніцу. Памагатыя Стрыбога — вятры. Яны ачышчаюць паветра, а то б людзі задыхнуліся ад смуроду.

Вятры — гэта пачварныя, пузатыя мужчыны з доўгімі, падобнымі да гусінае дзюбы губамі. Дзюба гэтая, каб вылятаў цёплы вецер, шырока раскрываецца, а каб халодны — шчыльна сціскаецца, паюдаючы на канцы толью малую адтуліну. Вятры стаяць з ycix чатырох канцоу Свету i дзьмухаюць адзін да другога, з чаго i ўтвараецца вецер.

Вятроу некалькі. Яны маюць імёны: Свістун, Ледавік, Снегавік, Хухуч. Ёсць у ix i іншыя імёны: Мяцеліца — восеньскі Вецер, Круцеліца - снежаньскі, Вярцеліца — студзеньсю, Макраваты — лютаўскі, Крупкі — красавіцкі. Самы сярдзіты сярод ix - Сівер, які дзьме з поўначы. Ён халодны нават сярод лета.

Як круціць у паветры, то гэта сышліся два Вятры ды дужаюцца, ды круцяцца, каб памерацца, хто з ix дужэйшы. Калі ў гэты час яны паварушаць хмары, то пойдзе дождж. Як хмары супакояцца, дык i дождж спыніцца.

Ярыла

Богам урадлівасці, плоцкага кахання i апекуном дзікай жывёлы з'яўляецца Ярыла. Гэта малады прыгожы юнак. Ён раз'язджае па зямлі на белым кані i ў белым плашчы. На галаве ў яго вянок з веснавых кветак, у руках каласы, ногі босыя. Адным з веснавых дзён Ярыла з дазволу Багоў адмыкае нябесную браму i на белым кані па сонечным промні з'язджае на зямлю, каб адчыніць яе.

Ярыла едзе па засеяных нівах. Яго сустракаюць усе жыхары паселішчаў. У людзей на галовах вянкі з кветак. Старыя кіруюць карагодам, які спявае песні ў гонар Бога.

3 Ярылавага дня пачынаецца сапраўдная вясна. У гэты ж дзень упершыню выганяюць скаціну ў поле. Ярыла сам ездзіць на белым кані i ахоўвае жывёлу.

Часам можна бачыць, што паблізу статка бегае воук, але не чапае скаціны, хоць побач няма пастуха. Гэта нябачны Ярыла ездзіць на ваўку i ахоўвае статак.

Беларусы ўшаноўваюць Ярылу на працягу краcaвікa. Шанаванне суправаджаецца карагодамі, песнямі ў яго гонар, баляваннямі.

Ярыла — апякун плоцкага кахання. Таму не лічылася заганным i саграшыць. На свята Ярылы адбываюцца любоўныя гульні i хлопцы крадуць дзяўчат у жонкі.

Як Ярыла забіў Змея, то Белбог паклікаў яго ды i кажа:

— Калі ты такі асілак, што перамог гэтуто страшэнную пачвару, дык я цябе прызначаю гаспадаром над ваўкамі. Супакой ix, бо яны сталі дужа свавольныя i людзі пачалі наракаць.

Ярыла як узяўся за справу, дык ураз угаманіў ваўкоў i паказаў ім іхняе стойла. Ваўкі вельмі баяцца Ярылы, слухаюць яго i душаць толькі таго звера, якога ён ім пакажа. Калі б ён не стрымліваў ix, то ўжо даўно б ніякай свойскай жывёлы не засталося.

Да Ярылавага дня нельга вадзіць коней на начлег, бо ў ваўкоў няма яшчэ гаспадара — Ярылы, i яны псуюць шмат коней. У адпаведную ноч Ярыла збірае звяроў у адно месца i размяркоўвае, куды катораму ісці на лета жыць. Ён замыкае пашчы ваўкам, i тыя перастаюць нападаць на скаціну ці значна змяншаюць колькасць сваіх знішчальных набегаў. Ярыла назірае, каб яны не чапалі скаціну, якая ім не прызначаная. Калі Ярыла хоча пакараць людзей ды папсаваць хатнюю жывёлу, ён сам насылае ваўкоў.

Позняй восенню Ярыла адмыкае пашчы ваўкам. 3 гэтага дня крыважэрныя ваўкі пачынаюць хадзіць зграямі i нападаць на скаціну.

Памагаюць Ярылу наглядаць за звярамі, што жывуць у лесе, Лесавікі ca сваім Гаспадаром.

Макаш

Макаш — Багіня часу i лесу людзей, апякунка жанчын i жаночых рамёстваў: ткацтва, прадзення, вышывання. Багіня i сама з'яўляецца выдатнай майстрыхай. Макаш апякуецца над жанчынамі, але i жорстка ix карае за непавагу да сябе.

Неяк у пятніцу сядзела вечарам жанчына каля акна i прала. Чуе — нехта пад акном стукае. Глянула — баба старэнькая стаіць, зморшчаная, як сучок. Паглядзела тая баба на жанчыну сурова i пытаецца ў яе:

- Чаму ты, маладзіца, так позна прадзеш ды ў гэты дзень?

- Як жа мне не прасці, калі ў мяне дзеткі малыя, не пасобяць — самой трэба паспець..

— Ну, калі ты такая пьльная, на табе сто верацён.

Каб ты мне ix да раніцы ўсе напрала.

Як сказала тое баба, так i падзелася невядома куды, як скрозь зямлю правалілася.

Спужалася жанчына, зразумела, што нешта тут няладна. Думала, думала што ей рабіць, i прыдумала. Не стала руцнёўі (Руцня — жменя вытрапанай i ачышчанай пянькі) прасці, а ўзяла ды па адной нітачцы на кожнае верацяно наматала. Так усе сто верацён да раніцы i заматала.

На золку зноў старая прыходзіць i пытаецца:

— А што, маладзіца, ці пазапрала мне мае верацёны?

Маладзіца паказала ей верацёны. Тады i кажа ей старая:

— Разумная ты, маладзіца, што так зрабіць здагадалася. Не зрабі ты гэтага, ды вярні мне голыя верацёны, я б цябе саму, як голае верацяно, скруціла i

ссушыла б. Я Макаш. Сёння мой дзень. Глядзі, не прадзі ў пятніцу больш.

Лада

Богам, які падтрымліваў на зямлі лад, парадак, быў Лада. Пад яго апекай усё ішло парадкам, ладам, кругам: пасля дня наступала ноч, пасля зімы — лета, i ўсё ў сваім парадку, усё ў ладзе.

Год складаў круг Лада, i ім было тры Ладавы святкі i адно дзядовае свята. Святы гэтыя прыпадалі якраз на пераломы года: вясну, лета, восень i зіму.

Зніч

Зніч — гэта Бог свяшчэннага пахавальнага агню. Зніч ператварае цела i рэчы нябожчыка ў попел i вызваляе яго душу. Ён жа гасіць Знічку — зорку, запаленую Белбогам у час нараджэння дзiцяцi.

Ляля

Вясна пачыналася з прыходам на зямлю Багіні вясны — Лялі. Гэта маладзенькая, прыгожая, высокая дзяўчына. Шанаванне яе беларусамі адбывалася напярэдадні Ярылавага дня.

Звычайна сустракаюць Лялю папаўдні на чыстым лузе. Яна з'яўляецца да людзей у белым адзенні. Дзяўчаты перавязваюць ей шыю, рукі i стан рознай зелянінаю. На галаву ўскладаюць вянок з веснавых кветак. Потым Лялю саджаюць на дзярновую лаву, на якой з аднаго боку стаіць гладыш з малаком, ляжаць сыр, масла, яйкі, смятана i тварог, а з друтога — хлеб. Каля ног Ляля кладудь вянкі з зеляніны адпаведна колькасці дзяўчат. Затым, узяушыся за рукі, дзяўчаты скачуць вакол Лялі ў карагодзе i спяваюць у гонар яе песню, якая завяршаецца наступнаю просьбаю да Багіні:

Дай нам жытцу

Да пшаніцу,

Ляля, Ляля, наша Ляля!

У агародзе —

Сенажаць,

Ляля, Ляля, наша Ляля!

Поўны грады,

Роўны зрады.

Ляля, Ляля, наша Ляля!

Скончыўшы танцаваць i спяваць песню, карагод сядае ля ног Лялі. Яна раздае ўсім дзяўчатам-карагодніцам малако, масла, сыр i іншыя пачастункі, пакуль, урэшце, нічога не застанецца.

Пасля гэтага дзяўчаты ўстаюць i зноў пачынаюць скокі вакол Лялi, прыпяваючы ранейшую песню. У гэты час Ляля бярэ вянкі i кідае па адным на тых, хто танцуе, пакуль, урэшце, усе дзяучаты не схопяць па вянку. Гэтыя вянкі яны берагуць як святое да наступнай вясны, а некаторыя i потым, пасля замужжа, іншы раз усё жыццё.

Па заканчэнні абраду некалькі дзяўчат бяруць Лялю пад рукі i ў суправаджэнні іншыx праводзяць яе ў далейшы шлях.