Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фальклёр славян.docx
Скачиваний:
109
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
296.15 Кб
Скачать

Каляда I Шчадрэц. Пераплут

Зімою на Каляды да беларусаў з'яўляецца сам Бог Каляда. Гэта Бог заможнасці, ураджаю i дабрабыту, якога беларусы ўшаноўвалі на свяце ў яго гонар. Ён прыходзіў на свята прыгожа апрануты. Беларусы ў пашану яму напаўнялі яго кішэні збожжам, на галаву ўскладалі вянок з каласоў. Каляда абыходзіў хаты сялян у суправаджэнні несельнікаў.

На калядныя святы прыходзіў да беларусаў i Бог балявання i бяседы — Шчадрэц. 3 ім беларусы весяліліся некалькі дзён.

Шчадрэц з'яўляецца да людзей па вечарах. Гэта дзяцюк высокага росту. Ён апрануты ў шырокі плашч яркага колеру, які абвешаны рознымі званочкамі, каляровымі абрэзкамі i разнастайнымі доўнімі тасёмкамі. На галаве ў яго бліскучая карона. 3-пад кароны спадаюць доўгія распушчаныя валасы, як конскі хвост. На твары — пачварная маска з чырвонымі шчокамі i носам. У руках ён трымае тоўстае жазло, таксама аздобленае рознакаляровым тасёмкамі.

Шчадраца сустракае вялікі карагод хлопцаў, апранутых у розныя строі. Яго саджаюць на спецыяльна зроблены дзеля гэтага вазок, абвешаны стракатымі шматкамі тканіны i званочкамі. Вазком кіруе абраны з хлопцаў — шчадранец, астатнія хлопцы — шчадраванцы суправаджаюць ix.

Гэты стракаты гурт пад ігру музыкаў i спевы ходзіць па вуліцах i спыняецца ля кожнай хаты. Шчадраванцы разам са Шчадрацом наведваюць ycix вяскоўцаў, а потым застаюцца ў аднаго з ix i да раніцы весяляцца.

У іншыя поры года ў вольны час беларусы на поўную моц аддаваліся ўцехам з Богам весялосці, спеваў, гульняў i жартаў — Пераплутам.

Дзявоя I Любмел

Апекунамі моладзі беларусаў былі два Багі — Дзявоя i Любмел.

Дзявоя — Багіня цнптлпвасці. Яна непасрэдна апякуецца над дзяучатамі ўвесь час, пакуль тыя не выйдуць замуж. Перад замужжам дзяўчыны бацькі i сябpoўкi святкуюць апошні дзень яе дзявоцтва. На гэтым баляванні нябачна прысутнічае i Багіня. Са стратаю дзявочай вольніцы дзяўчына пазбаўляецца апякунства Дзявоі.

У дзень шлюбу ў хату, дзе адбывалася вяселле, з'яўляўся Бог шлюбу — Любмел. На выгляд гэта прыгожы падлетак, апрануты ў белую кашулю, якая падпяразана прыгожым чырвоным поясам. На нагах у яго чырвоныя боты ці чаравікі. На галаве ў Любмела вянок з чырвоных кветак ці чырвоны завой накшталт вянка. Любмел застаецца з людзьмі на працягу ўсяго вяселля i аберагае маладых.

Кляскун

Бог месяца Кляскун — прыгожы, вясёлы i разумны юнак, але вялікі жартаўнік. Ён любіць забаўляцца, палохаючы людзей, асабліва ўначы.

У таго, хто едзе ці ідзе ноччу, ёсць звычайна свае прыкметы, каб не заблукаць у цемры. Кляскун пацяшаецца тым, што перастаўляе гэтыя знакі з аднаго месца на другое. Дзе на перакрыжаванні дарог стаяў магутны дуб, там праезджы раптам бачыць невялікі куст. Вось тут была палянка, бач — а ўжо невялікае возера i дарогі няма. Такімі жартамі ён збівае людзей з дарогі, прымушае блукаць, даводзіць да роспачы i тады рагоча, як шалёны.

Часам Кляскун прыкідваецца добрым знаёмым падарожніка, заводзіць з ім размову i просіць трошкі падвезці. Чалавек згаджаецца. Толькі праедуць яны крыху разам, раптам сані ці калёсы пераварочваюцца ў раўчук, а спадарожнж знікае i толью дзесьці ўдалечыні чуваць яго свіст i рогат.

Здараецца i так, што праезджы чуе збоку енк, які разрывае душу, ці плач дзіцяці, ці бачыць перад сабою раку. Вопытны беларус ведае, што гэта азначае. Яго не разжаляць гэтыя стогны i плач, не спалохаецца ён i ракі: не прыпыняючыся i не зварочваючы ўбок, працягвае чалавек свой шлях. Гора таму, хто паверыць i прыме за сапрауднае хітрыкі Кляскуна. Ён трапіць у такую багну, што толькі ўдзень, пры дапамозе людзей, вызваліцца з яе.