Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ апошн.rtf
Скачиваний:
184
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2.7 Mб
Скачать

Гісторыя беларускай літаратуры Аўтар: дацэнт Федарцова т.М. Агульная колькасць лекцый – 17

Лекцыя 1

Узнікненне літаратуры ва ўсходніх славян было выклікана самім жыццём, патрэбамі далейшага культурна-гістарычнага прагрэсу краіны і паклала пачатак новаму этапу гісторыі і духоўнай культуры. Першымі літаратурным і творамі, якія з’явіліся нак ўсаходнеславянскіх землях, былі помнікі царкоўна- рэлігійнага пісьменства. Яны пранікалі з Візантыіі, але развівалася і арыгінальная літаратура.

Сімвалізм Кірылы Тураўскага

Як сапраўдны пісьменнік Кірыла Тураўскі шмат увагі надае жанрава-стылявой разнастайнасці сваіх твораў.

Патаемны сэнс жыцця Кірыла Тураўскі шукае не ў агульным, а ў прыватным. Яго дапытлівы розум, тонкая назіральнасць развіцця прыроды, усведамленне яе прыгажосці і суладнасці нараджае сваеасаблівую сістэму сімвалаў, якія ён першым сярод беларускіх пісьменнікаў смела ўводдзіць у канву сваіх твораў.

Вядома ж выбітны біблеіст, шчыры вернік, ён прыстасоўвае асабістую сімстэму сімвалаў да сваіх, пропаведяў, да тлумачэнняў Святога пісання, а таксама да тэкстаў сваіх прытчаў.

Напрыклад, з дапамогай вобразаў Луны, якая уступае месца вялікаму свяцілу Сонцу ён тлумачыць пераход ад Старога Запавету да Новага. Луна сімвалізуе Стары Запавет. Гэта важнае свяціла і яно не можа існаваць без Сонца. Сонца ж яшчэ больш важнае для жыцця людзей, але яно ўзыходзўць пасля Луны. Менавіта непарыўнасць сувязў паміж Старым і новым Запаветамў Тураўскі паказвае як непары’насць сувязі дня і ночы. Простаму чалавеку гэта быдло больш даходліва і зразумела.

“Вясна красна” ў творчасці Тураўскага сімвалўізуе веру Хрыстову; “Буйныя ветры” – грахоўныя думкі; пчолы – працаўнікі манахі; Зямля – гэта

прырода чалавека, яго існасць, якая прымае зерне слова Божага, каб “разумеці” сваю місію на зямлі і выратаваць свой дух ад спакус.

Алегорыя

У творчасці К. Тураўскага шмат алегарычных тлумачэнняў. Напрыклад, вясну ён прызнае сімвалам веры і добразычлівасці , а Зіма, згодна з яго трактоўкай, гэта сімвал нявер’я і граха.

Але калі ўважліва паглядзець на літаратуру славян і заходніх еўрапейцаў, то ў іх эпасе Зіма – сімвал смерці, Лета – жыцця. Напрыклад, у немцаў нават быў звычай пры святкаваннў сустрэчы Зімы з Летам хлапчык абвязаны саломай (зіма) змагаўся з другім – абвітым плюшчом (лета). Прылюдны паядынак вядома ж завяршгаўся перамогай Лета. Пры гэтым усе спявалі:

Stab aus, stab aus, stecht den Winter die augen aus!

(Прыгаворм да смерці, зіма калючая, прэч з вачэй!).

У лужычаў і чэхаў таксама быў абрад выгнання зімы.У чэшскай абрадавай песні былў такія словы:

Smart plyne po wode,

Nowe Leto k nam gede...

Тут выводзіцца вобраз смерці, бо з надыходам зімы ўсё ў прыродзе замірае.

І ўсё ж нягледзячы на тыпалогію пэўнай сімволікі з некаторымі еўрапейскімі народамі, К. Тураўскі падмячае ўласнае, адметнае, ментальна блізкае нашаму народу, таму яго сімвалы скіраваны на вобразнасць і духоўнасць.

Лекцыя 2

СТАНАЎЛЕННЕ СТАРАЖЫТНАЙ ПАЭЗІІ БЕЛАРУСІ

Да сённяшняга дня адным з самых нявывучаных перыядаў у гісторыіі беларускай літаратуры застаецца эпоха Рэнесанса. За велічнай постаццю Францішкі Скарыны мы не заўважылі постацяў менш велічных, але таксама значных для культуры Беларусі асобаў: друкара Яна Карцана, публіцыста Аўгуста Ратундуса, паэта Гальяша Пельгрымоўскага, драматурга Каспара Пянткоўскага. Песню пра зубра” Міколы Гусоўскага мы ведаем нават у трох розных перакладах (Я. Семяжона, У. Шатона, Н. Арсеннявай), а з паэмамі Францішка Градоўскага, Андрэя Рымшы, Яна Радвана не знаёмыя, хоць гэтыя творы з шматмоўнай спадчыны ВКЛ паспелі перакласці і апублікаваць нашы суседзі літоўцы.

Па-за ўвагай беларускага літаратуразнаўства застаюцца не толькі асобныя творы ХУІ стагоддзя, але і самі пісьменнікі, і нават жанры.

Сёння добра вывучаны прадмовы і пасляслоўі кніг на старабеларускай мове, але яшчэ забытыя гістарычны і рыцарскі раман, не даканца вывучанай застаецца і старажытная паэзія, асабліва польскамоўная і лацінамоўная паэтычная спадчына. Да таго ж, калі кніжная паэзія вывучана больш дасканала, дзякуючы працам Івана Васільевіча Саверчанкі (“Старажытная паэзія Беларусі ХУІ – першая палова ХУП ст.”), Сяргея Валер’евіча Кавалёва ( “Героіка-эпічная паэзія Беларусі і Літвы канца ХУІ ст.” (1993г.), то сямейна-абрадавая патрабуе свайго дасканалага вывучэння. Бо і генеталіконы (вершы з нагоды нараджэння дзіцяці), і матрыманіяльная паэзія (вершы з нвгоды шлюбу), і фунеральныя паэзія ( вершы з нагоды смерці) былі шырока распаўсюджаны ў тагачасным грамадстве.

Безумоўна, вытокі беларускага верша ў паэтычнай творчасці Скарыны. Аб гэтым сёння шмат напісана і мы толькі адзначым як выснову, што паэтычныя творы Скарыны гэта няроўнаскладовыя, дасілабіченыя вершы, у якіх, як выключэнне сустракаецца ізасілабізм роўнаскладовасць у межах вершаванага перыяду. І далей разгледзім кніжную паэзію: дакладней яе панегірычныя і палемічныя жанры.

Панегірычныя жанры. Галоўнае месца ў старажытнабеларускай кніжнай паэзіі ХУІ і першай паловы ХУП стст. Займалі розныя панегірычныя жанры. Найважнейшай сярод якіх былі эпіграмы (эпікграмы). Але тэрмін “эпіграма” ў ХУІ ст, меў зусім іншы сэнс, чым цяпер. У старажытнабеларускай паэзіі гэта панегірык, а не сатырычны жанр, як у літаратуры Новага часу. Тагачасныя эпіграмы звычайна суправаджалі выявы гербаў славутых магнатаў, або гарадоў.

“Эпіграма” у даслоўным перакладзе з грэцкай мовы азначае надпіс. І як жанр мае даўнюю гісторыю існавання. Бо быў вядомы яшчэ ў антычнай грэцкай літаратуры. Аўтарства некаторых эпіграмаў нават прыпісваецца Гамеру. Першыя эпіграмы ўяўлялі сабой завершаваныя надпісы-прысвячэнні на культавых прадметах (статуях, алтарах, трыножніках, надмагільных помніках. Апошнія потым стануць самастойным жанрам фунеральнай паэзіі эпітафіямі. Першыя эпіграмы былі напісаныя дактылічным гекзаметрам. Але ў далейшым адбылася эвалюцыя жанру. Узніклі эпіграмы, што мелі гістарычны пачатак. Змяніўся і іх вершаваны памер. З’явіліся эпіграмы, якія ўжо ахоплівалі з’явы інтымнага характару, і падзеі грамадскага жыцця.

У беларускай старажытнай літаратуры эпіграма вельмі хутка набыла функцыянальную разнастайнасць: яна стала адным з кампанентаў герба, утвараючы разам з ім і надпісам эмблему.

Да жанру эпіграмы звярталіся амаль усе беларускія паэты часоў Адраджэння і ранняга барока. У Нясвіжы нават існаваў спецыяльны літаратурны гурток, удзельнікі якога практыкаваліся на эпіграмах. Узнік ён у другой палове ХУІ ст. і апекаваўся князем Радзівілам. Да гуртка належалі Сымон Будны, Андрэй Рымша, Гальяш Пельгрымоўскі, Ян Радван, Ян Козак, пазней у 1594 г. да іх далучыўся Б. Будны, і ў 1600 г. Саламон Рысінскі.

Свае панігірычныя творы паэты нясвіжскага гуртка выдавалі пераважна ў віленскіх друкарнях Яна Карцана, Даніэля Лэнчыцкага, а таксама ў друкарні братоў Мамонічаў.

У 1588 годзе ў друкарні Я. Карцана таксама была выдадзена асобнай кніжкай лацінамоўная паэма Яна Радвана “Радзівіліяда”. Акрамя празаічнай прадмовы яна мела тры вершаваныя прысвячэнні (панігірыкі): “Да яго міласці пана Юрыя Радзівіла, ваяводзіча наваградскага”, “Да яго міласці пана Януша Радзівіла, ваяводзіча віленскага”, “Да яго міласці пана Крыштафа Радзівіла, ваяводзіча віленскага”. Усе яны належалі пяру Яна Козака, бо пад кожным з іх стаяў яго асабісты подпіс “Jan Kozak, Litwin”. Але вучоныя мяркуюць, што і панегірык “Слава”, што змешчаны ў канцы твора Яна Радвана таксама належыць Яну Козаку. ( Не блытаць з Янам Казаковічам, бо і такі паэт жыў у той час).

У друкарні Яна Карцана выдаваў свае кнігі яшчэ адзін беларускі паэт канца ХУІ ст. Ян Пратасовіч. Ён доўгі час займаў пасаду віленскага суддзі і пісаў вершы. Ім створана некалькі значны паэтычных твораў: “Паранімфус” (1595), “Ялмужнік” (1597) (ялмужына міластыня) “Контрфэт” (1597) і г.д. У сваіх кнігах на адвароце тытульных аркушаў ён змяшчаў уласныя эпіграмы.

Але вядучым прадстаўніком беларускай эмблематычнай паэзіі канца ХУІ ст. быў Андрэй Рымша. Ён з’являецца заснавальнікам жанру эпіграм на старабеларускай мове. Рымша прафесійны літаратар, ён удумліва клапаціўся аб развіцці літаратуры на старабеларускай мове. Адсюль і яго наватарства. Напрыклад ён першым ва ўсходнеславянскай літаратуры зрабіў спробу апісання ў вершах дванаццаці месяцаў з напамінкам пра іх больш буйныя падзеі біблейскай гісторыі у сваёй “Храналогіі” Праўда, такія храналогіі ўжо існавалі ў візантыйскай літаратуры. Дарэчы, унікальны экзэмпляр гэтага выдання захоўваецца ў Аддзеле рукапісаў Сан-Пецярбургскага дзяржаўнага архіва.

Тры найбольш вядомыя эпіграмы Андрэя Рымшы былі надрукаваны ў друкарні Мамонічаў. Гэта “На герб яснавяльможнага пана Астафея Валовіча, пана Віленскага і інш.”, “На герб яснавяльможнага пана Льва Сапегі, падканцлера ВКЛ” і “На герб яснавяльможнага пана Тэадора Скуміна, ваяводы Навагародскага” з крыптонімам “А.Р. Літвін”.

Эмблематычныя вершы Андрэя Рымшы аказалі ўплыў на фармаванне паэтычных здольнасцяў Лявона Мамоніча сына вядомага кнігадрукара Кузьмы Мамоніча. Лявон добра ведаў кнігадрукарскую спараву. А з 1593 года пачаў пісаць вершы. Першым з іх быў панігірык-эпіграма “На герб зацнага дому яго міласці пана Лукаша Мамоніча”, старасты Дзісненьскага і скарбнага Вялікага Княства Літоўскага”. З 1560 года Лявон Мамоніч распачынае ўласную кнігавыдавецкую дзейнасць. У сваіх выданнях, у якасці прысвячэнняў да іх, ён часта змяшчаў уласныя эпіграмы на фамільныя гербы. Так “Евангелле талковае”, надрукаванае ў Вільні ў друкарні Мамонічаў у 1595 г., на тытульным аркушы ўтрымлівае эпіграму Лявона Мамоніча на герб пана Сяміёна Войны, а кніга “Треодъ цвятная” (1609) эпіграму на герб Льва Сапегі.

Паэтамі-эпіграмістамі былі браты (С. і З. Лаўрэнцій) Зізаній, манах Віталь, Мялета Сматрыцкій. Так, С. Зізаній напісаў эпіграму на герб князя Канстанціна Астрожскага, а Лаўрэнцій Зізаній нават змесціў эпіграму ў сваёй “Граматыцы славенскай,дзе акрамя іншых яго вершаў была надрукавана “Епіграмма на Грамматіку”.

Такім чынам, мы пазнаёміліся з кніжнай паэзіяй, а зараз перойдзем да разгляду сямейна-абрадавага вершавання.

ФУНЕРАЛЬНАЯ ПАЭЗІЯ

Для фунеральнай паэзіі ХУ–ХУІ ст. былі характэрны філасоўскія матывы і адначасова глыбокі лірызм. Роздумы паэтаў пра хуткаплыннасць чалавечага жыцця і непазбежнасць смерці абапіраліся на традыцыйную хрысціянскую тэалогію, але зрэдку сягалі і да антычнай мудрасці. Самай папулярнай формай жалобнага верша быў эпіцэдыум. Адным з найлепшых твораў з’яўляецца напісаны Габрыэлем Белазорам “Эпіцэдыум на пахаванне Ганны Дарагастайскай” (Вільня, 1596). Яшчэ ў сярэдзіне ХІХ ст. Аляксандр Мацяёўскі адзначаў высокі паэтычны ўзровень гэтага твора і цытаваў ягоны пачатак у сваёй кнізе: