Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

История Беларуси

.pdf
Скачиваний:
49
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2.46 Mб
Скачать

М. Я. Сяменчык

 

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

 

Курс лекцый для студэнтаў І курса ўсіх спецыяльнасцей

 

ЗМЕСТ

 

Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну «Гісторыя Беларусі»...............................

2

Лекцыя 2. Першыя жыхары, этнічныя супольнасці і дзяржаўныя

 

ўтварэнні на беларускіх землях (40 тыс. – пачатак 2 тыс. год да н. э.).........

8

Лекцыя 3. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага.............

22

Лекцыя 4. Фарміраванне беларускага этнасу і яго культуры

 

ў перыяд сярэднявечча......................................................................................

35

Лекцыя 5. Палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае

 

становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай............................

49

Лекцыя 6. Рэлігія і культура на беларускіх землях

 

Беларусь у войнах ХVІІ-ХVІІІ cтст. Крызіс Рэчы Паспалітай.......................

62

Лекцыя 7. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі

 

ў складзе Расійскай імперыі ў канцы ХVІІІ-першай палове ХІХ стст.........

80

Лекцыя 8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі

 

ў складзе Расійскай імперыі ў другой палове ХІХ стст. ................................

94

Лекцыя 9. Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі

 

ў працэсе станаўлення індустрыяльнай цывілізацыі ....................................

109

Лекцыя 10. Палітычна мадэрнізацыя расійскага грамадства

 

ва ўмовах сусветнай вайны і пасля звяржэння самаўладдзя .......................

126

Лекцыя 11. Фарміраванне беларускай нацыі. Культурнае і духоўнае

 

жыццё на этапе мадэрнізацыі расійскага грамадства

 

ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. ....................................................................

141

Лекцыя 12. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі

 

і шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці ..........................................

160

Лекцыя 13. Усталяванне савецкай грамадска-палітычнай

 

сістэмы ў СССР і БССР і яе асноўныя характарыстыкі ...............................

182

Лекцыя 14. Шляхі і метады будаўніцтва

 

індустрыяльнага грамадства ў Савецкай Беларусі .......................................

204

Лекцыя 15. Культурнае і духоўнае жыццё БССР .........................................

222

Лекцыя 16. Беларусь паміж войнамі (1918-1941 гг.) ....................................

249

Лекцыя 17. Удзел беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

 

і міжнародным жыцці пасляваеннага перыяду .............................................

268

Лекцыя 18.

Утварэнне і палітычнае развіццё суверэннай

 

Рэспублікі Беларусь .........................................................................................

294

Лекцыя 19.

Міжнароднае становішча Рэспублікі Беларусь ........................

309

Лекцыя 20.

Сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае

 

развіццё Рэспублікі Беларусь на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў .....................

320

Лекцыя 1. УВОДЗІНЫ Ў ДЫСЦЫПЛІНУ «ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ»

Пытанні

1.Гісторыя як навука. Метады і прынцыпы яе вывучэння

2.Гістарычная перыядызацыя

3.Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства і яе тыпы

4.Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі, гістарыяграфія і крыніцы па вывучэнні гісторыі Беларусі

1.«Гiсторыя» – у перакладзе з грэчаскай мовы – апавяданне аб мiнулых падзеях. Яе заснавальнікам лічыцца Герадот (484–425 гг. да н. э.). Яна вывучае ход i заканамернасцi развiцця чалавечага грамадства ў мiнулым. Аб’ектам яе пазнання з’яўляецца працэс і вынікі жыццядзейнасці людзей у сацыяльнай, матэрыяльнай і духоўнай сферах.

Уадпаведнасці з існуючай класіфікацыяй, усе навукі падзяляюць на грамадскія, гуманітарныя, натуральныя і тэхнічныя, але толькі першыя дзве іх групы заняты вывучэннем чалавека. Пры гэтым гісторыю цяжка залічыць у склад толькі грамадскіх або толькі гуманітарных навук, бо яна ўбірае ў сябе звесткі аб усіх суб’ектах жыццядзейнасці людзей (ад асобных індывідаў да цывілізацыйных супольнасцей) у мінулым. Яна можа разглядацца як самастойная (прамежкавая) навуковая галіна. З гуманітарных навук найбольш часта гісторыя перасякаецца з філасофій, паліталогіяй, правазнаўствам, культуралогіяй; з грамадскіх

з эканомікай, сацыялогіяй, этнаграфіяй.

Гісторыя – навука канкрэтная, якая патрабуе дакладных імёнаў, дат, фактаў, падзей. Прадметам яе вывучэння з’яўляецца ўся жыццядзейнасць грамадства ў мінулым, на працягу ўсяго гістарычнага працэсу. Значнасць гістарычнай навукі найлепшым чынам вынікае з тых функцый, якія яна адыгрывае ў любой дзяржаве, зацікаўленым у высокім інтэлекце, маральным здароўі, разітых якасцях грамадзянскасці і патрыятызму сваіх жыхароў. У пэўнай ступені гэта мае дачыненне да гісторыі Беларусі.

2

З’яўленне гiстарычнай навукi было выклiкана патрэбай грамадства ў асэнсаваннi cвайго мiнулага, вызначэннi будучыні, а таксама выхаванні новых пакаленняў. Да Новага часу працы гісторыкаў не былі свабоднымі ад уздзеяння рэлігіі і ўплыву панаваўшых эліт. Яны мелі апісальны характар, абапіраліся не толькі на факты, але і міфы. З аўтарскіх прац вынікала ідэя аб вызначальнай ролі манархаў або боскіх сіл у станаўленні і развіцці чалавечых супольнасцей.

УХІХ стагоддзі, калі чалавечая думка ў галіне антрапалогіі, археалогіі, біялогіі, сацыялогіі, этнаграфіі і інш. прасунулася далёка наперад, гісторыя набыла статус паўнавартай навукі з уласцівымі ёй сістэмай метадаў (метадалогіяй) і прынцыпаў (агульнымі правіламі) вывучэння мінулага. Пачатак выкарыстання навуковых метадаў у вывучэнні мінулага належыць Фукідыду (460-400 да. н. э.), які лічыў гісторыю вынікам выбару і ўчынкаў людзей, а не багоў. Ён прытрымліваўся храналагічнага прынцыпу ў асвятленні падзей і нейтральнага пункту гледжання на іх. Рымскі палітык Цыцэрон (106-43 да н. э.) адзначыў, што першая задача гісторыка – утрымлівацца ад хлусні, другая – не хаваць праўды, а трэцяя – не быць прадузятым. Але гэта нялёгка, бо гісторыкі як сыны свайго часу сваімі працамі стараліся або былі вымушаны дагадзіць пануючым уладам і тагачасным грамадскім густам.

Унашы дні для таго, каб мінімізаваць даследчыцкі суб’ектывізм, да гістарычнай працы прад’яўляюцца высокія патрабаванні – і ў першую чаргу па выкарыстанні навуковых метадаў. У мэтах усебаковага і аб’ектыўнага раскрыцця гістарычнага працэсу, а таксама лакальных яго асаблівасцяў, існуюць агульнанавуковыя (аналіз, сінтэз, індукцыя і інш.) і спецыфічныя (гісторыка-генетычны, параўнальны, праблемнахраналагiчны, тыпалагiчны, храналагічны і інш.), запазычаныя з іншых навук (сістэмны, статыстычны, контэнт-аналіз і інш.) метады.

Агульнапрызнанымі прынцыпамі гістарычных даследаванняў з’яўляюцца аб’ектыўнасць і гістарызм, а таксама сацыяльны і аксіялагічны падыходы. Рэалізацыя першага прынцыпу забяспечвае праўдзівы, незалежны ад аўтарскіх сімпатый ці антыпатый, абгрунтаваны погляд на факты і з’явы. Рэалізацыя другога дазваляе прасачыць тыя ж факты ці з’явы ў дынаміцы, у атачэнні тагачасных рэалій і сувязяў з іншымі суб’ектамі гістарычнага працэсу. Сацыяльны падыход дае магчымасць ацэньваць факты і з’явы з пункту гледжання носьбітаў тых ці іншых (сацыяльных, класавых, канфесійных і г. д.) інтарэсаў. Аксіялагічны падыход дазваляе ацаніць мінулае з пункту гледжання агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцяў, што мае асаблівую значнасць для вывучэння ўсходнеславянскай цывілізацыі і беларуска-

3

га этнасу, у прыватнасці.

Гiсторыя як навука ў працэсе свайго развiцця падзялiлася на цесна звязаныя памiж сабой спецыялiзаваныя часткi. Паводле асобных падыходаў, гiсторыю грамадства на аснове характэрных рыс прынята падзяляць на эпохi: гiсторыю першабытнага грамадства, антычную, сярэдневяковую, новую і навейшую. Яны ў сваю чаргу падзяляюцца на больш дробныя перыяды: паводле прасторава-геаграфiчнага прынцыпу, калi вылучаецца рэгiянальная гiсторыя вялiкiх, звязаных памiж сабой рэгiёнаў (гiсторыя Еўропы, Лацiнскай Амерыкi) i гiсторыi асобных краiн i народаў (гiсторыя Беларусі, Расii, Украіны); паводле комплексных праблем (гiсторыя Адраджэння, Рэфармацыi, Асветніцтва); у залежнасцi ад таго, якi бок або з’ява грамадскага жыцця вывучаюцца, вылучаюць сацыяльна-эканамiчную, палiтычную, ваенную гісторыю, гісторыю дойлідства, дыпламатыі, мастацтва i iнш. Акрамя таго, да гiстарычнай навукi адносяць спецыяльныя (дапаможныя) гiстарычныя дысцыплiны: археаграфiю, баністыку генеалогію, геральдыка, метралогію, нумiзматыку, тапанiмiку, храналогію i iнш. Самастойнае месца займаюць спецыяльныя гiстарычная навукi археалогiя, этнаграфiя і гiстарыяграфiя. Такім чынам, у нашы дні гісторыя – вынік працы навуковых калектываў кафедр і інстытутаў.

2.Гiсторыя мае сваю сiстэму вымярэння мiнулага – перыядызацыю. Пад час знаходжання нашай рэспублiкi у складзе СССР у гiстарычнай навуцы панавала так званая фармацыйная перыядызацыя, у адпаведнасці з якой лічылася, што чалавецтва праходзіла 5 стадый развіцця (фармацый) – першабытнаабшчынную, рабаўладальніцкую, феадальную, капіталістычную і сацыялістычную.

Сучасная перыядызацыя гісторыі Беларусі грунтуецца на цывілізацыйным падыходзе і мае наступны выгляд:

1.Старажытнае грамадства (40 тыс. да н. э. – V cт. н. э.). Гэты перыяд падзяляецца на 3 этапы: каменны век (40–3 тыс. да н. э.), бронзавы век (ІІ - пачатак І тыс. да н. э.); жалезны век (пачатак І тыс.

да н. э – V cт. н. э.).

2.Сярэднявечча (канец V – ХV cт.). Гэты перыяд падзяляецца на 2 этапы: пачатак пераходу да класавага грамадства i узнiкненне дзяржаўнасцi (VI – першая палова ХIII ст.); развiццё феадальнай сicтэмы (сярэдзiна ХIII-ХV cт.)

3.Новы час (ХVI – пачатак ХХ cт.). Гэты перыяд падзяляецца на 2 этапы: афармленне феадальнай сiстэмы i выспяванне яе крызiсу (ХVI

канец ХVIII cт.); генэзiс i зацвярджэнне капiталiзму; выспяванне

4

крызiсу буржуазнага грамадства (канец ХVIII ст. – 1917 г.) 4. Навейшы час (1918 г. – да нашых дзён)

3. Працяглы час пры вывучэнні гісторыі выкарыстоўвалася своеасаблівая сістэма прынцыпаў, падыходаў і метадаў, названая марксісц- ка-ленінскай метадалогіяй. У яе аснову была пакладзена канцэпцыя фармацый нямецкага філосафа К. Маркса (1818–1883), які выказаў думку аб гістарычным працэсе як паслядоўнай змене спосабаў вытворчаці, абумоўленай барацьбой прыгнечаных класаў супраць эксплуататараў. Па К. Марксу класавая барацьба выглядала асноўнай рухаючай сілай грамадскага прагрэсу, а змена фармацый выглядала аб’ектыўным, фатальна непазбежным працэсам, дзе роля саміх людзей адыходзіла на другі план. Нарэшце, прадказанае ім разбурэнне капіталістычнай фармацыі аказалася заўчасным, і ў адрозненні ад сацыялістычнай, яна не вычарпала сябе, а выявіла вялікія ўнутраныя рэзервы для далейшага развіцця. Такім чынам, панаваўшая ў савецкія часы марк- сісцка-ленінская метадалогія гістарычных даследаванняў выявіла істотную недасканаласць.

Новы, цывілізацыйны падыход быў запазычаны ў заходніх навукоўцаў, якія з пачатку мінулага стагоддзя выкарыстоўвалі яго для вывучэння гісторыі чалавечага грамадства. Нягледзячы на пэўныя разыходжанні ў вызначэнні тэрміну «цывілізацыя», сам падыход у асэнсаванні гісторыі чалавечага грамадства, які атрымаў назву цывілізацыйнага, вельмі прадукцыйны: ён пазбаўлены акцэнтацыі на класава-выт- ворчыя адносіны; у яго аснове чалавек у сукупнасці яго інтарэсаў, ведаў і волі; пры такім падыходзе рухаючай сілай прагрэсу з’яўляецца рост матэрыяльных і духоўных патрэб чалавека.

Да пачатку XX ст. у заходняй і рускай гістарыяграфіі стала складвацца канцэпцыя «лакальнай цывілізацыі», што атаясамлівалася з нацыянальнай культурай, якая існуе на працягу доўгага часу, мае больш ці менш выразныя тэрытарыяльныя граніцы і характарызуецца асобым, непаўторным шляхам развіцця. Гэта канцэпцыя, найбольш выразна сфармуляваная ў 1920 – 1930-я гг. у працах нямецкага філосафа і гісторыка О. Шпенглера (1880 – 1936) і англійскага гісторыка і сацыёлага А. Тойнбі (1889 – 1975). Яна дазваляе прасачыць сусветна-гіста- рычны працэс як мультылінейнае цыклічнае развіцце асобных культур (або «лакальных цывілізацый»), калі сусветная гісторыя разглядаецца як сукупнасць асобных цывілізацый – канкрэтных грамадстваў, лакалізаваных у часе (па вертыкалі) і прасторы (гарызанталі), у іх ліку аг- рарна-традыцыйную (рабаўладальніцкае і феадальнае грамадства), ін-

5

дустрыяльную (капіталізм) і постіндустрыяльную.

Адзінага падходу да вызначэння паняцця «цывілізацыя» не існуе. Хіба што, калі разглядаць гісторыю чалавечых супольнасцей «па гарызанталі», гэта значыць у розных частках сусвету і ў адзін час, то пад цывілізацыяй трэба разумець колькасна вялікія, якасна разнастайныя і самадастатковыя супольнасці людзей, з уласцівымі ім светапоглядам, ментальнасцю, сістэмай каштоўнасцяў і культурай; своеасаблівай сацыяльна-эканамічнай і палітычнай арганізацыяй. У сваім развіцці яны праходзяць стадыі фарміравання, станаўлення, росквіту, заняпаду і пагібелі. Можна меркаваць, што ў цяперашні час завяршаецца эра лакальных цывілізацый, якія разглядаюцца як часовая, гістарычна абмежаваная з’ява. Адно з важнейшых пытанняў бягучага стагоддзя – гэта фарміраванне адзінай сусветнай цывілізацыі.

Цывілізацыйны падыход дае магчымасць вывучэння гісторыі як асобнай краіны, так і некалькіх; спрыяе асэнсаванню асаблівага і агульнага ў гістарычным працэсе; акцэнтуе ўвагу на дзейнасці чалавека як вызначальнай і стваральнай сіле ў гэтым працэсе.

4. Прадметам вывучэння гісторыі Беларусі з’яўляецца зараджэнне, станаўленне і развіццё беларускага грамадства (40 тыс. год да н. э.

– пачатак 3-га тысячагоддзя). У кола пытанняў, якія падлягаюць разгляду і вывучэнню, уваходзяць найбольш значныя і разнастайныя формы жыццядзейнасці нашых суайчыннікаў. Асобае месца займаюць этнічныя працэсы, фарміраванне і развіццё беларускай дзяржаўнасці.

Вывучэнне беларускай мінуўшчыны як састаўной часткі ўсходнеславянскай, агульнаеўрапейскай і сусветнай гісторыі дае магчымасць параўнання ўзроўню развіцця беларускага народа, дынамікі яго развіцця, вызначэння месца беларусаў сярод іншых народаў.

Шматлікія публікацыі беларусазнаўцаў П. Шпілеўскага, П. Баброўскага, М. Федароўскага, Е. Раманава, А. Сержпутоўскага, М. Нікіфароўскага і інш. сведчылі аб багатым гістарычным мінулым беларускага народа. Асобныя публікацыі гістарычнага зместу змяшчаліся на старонках «Нашай Нівы». Нарэшце ў 1910 г. выйшла ў свет «Кароткая гісторыя Беларусі» В. Ластоўскага, які сфармуляваў першую канцэпцыю паходжання беларусаў.

У БССР у 1920-х гг. выйшлі творы Ў. Ігнатоўскага «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» і «Гісторыя Беларусі ў XIX і ў пачатку XX сталецця», якія вывучаліся, адпаведна, у школе і ў ВНУ. Праца В. Кнорына «1917 год в Белоруссии и на Западном фронте» лягла ў аснову канцэпцыі сацыялістычнай рэвалюцыі. Дастаткова аргументава-

6

ныя погляды на рэвалюцыйныя падзеi 1917 г. уласцівы зборнiку артыкулаў i дакументаў «Кастрычнiк на Беларусi» (Мн., 1927). У ліку важнейшых прац даваеннага перыяду – манаграфіі Д. Дудкова «Аб развіцці капіталізму ў Беларусі ў 2-й палове XIX і пачатку XX ст.» і К. Кернажыцкага «Гаспадарка прыгоннікаў на Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст.»

Учасы беларусізацыі намаганнямі З. Жылуновіча, А. Луцкевіча, У. Пічэты, А. Станкевіча, А. Цвікевіча, М. Шчакаціхіна ў нашай рэспубліцы з’явілася шмат гістарычных артыкулаў і манаграфій, але з усталяваннем сталінскай дыктатуры барацьба супраць «нацдэмаў» i iншых «ворагаў народа» прывяла да забароны большасці твораў. Ім за змену прыйшлі новыя, накшталт, «Нарыса гісторыі Беларусі» (Мн., 1934), заснаваныя на сталінскіх ацэнках гістарычных падзей.

Упасляваенны перыяд і да пачатку перабудовы развіццё беларускай гістарычнай навукі характарызавалася найбольшай увагай да ролі Камуністычнай партыі ў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Вялікай Айчыннай вайне. Нягледзячы на існаванне ў ёй ідэалагічнага ўціску з боку КПСС-КПБ і панаванне марксісцка-ленінскай метадалогіі, сталі актыўна распрацоўвацца праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі (З. Абезгауз, Ф. Болбас, З. Капыскі), рэвалюцыйнага руху (А. Саладкоў, М. Сташкевіч,) грамадзянскай вайны (І. Ігнаценка, П. Петрыкаў, П. Селіванаў усенароднай барацьбы супраць нямецка-фашысц- кіх захопнікаў (А. Залескі, І. Краўчанка, А. Філімонаў).

Лепшымі на той час творамі былі прызнаны манаграфіі Л. Абецэдарскага, М. Біча, В. Гняўко, Э. Загарульскага, А. Ігнаценкі, І. Ігнаценкі, Н. Каменскай, М. Касцюка, І. Краўчанкі, В. Круталевіча, П. Лысенкі, А. Лютага, Я. Мараша, І. Марчанкі, У. Міхнюка, У. Палуяна, І. Палуяна, П. Петрыкава, Л. Побаля, П. Селіванава, М. Сташкевіча, Г. Штыхава. У ліку буйнейшых прац 1960-1980-х гадоў – двухтомная «История Белорусской ССР» і пяцітомная «Гісторыя Беларускай ССР», чатырохтомная «История рабочего класса Белорусской ССР», трохтомная «Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фа- шистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны».

Зпачаткам перабудовы, калі ідэалагічны ўціск КПСС у грамадстве зменшыўся, а з 1991 г. наогул знік, беларуская навука значна пашырыла свой дыяпазон і ўзнялася на значна больш высокі ўзровень.

Уліку новых тэм, якія раней па ідэалагічных меркаваннях замоўчваліся або скажаліся, былі Вялікае княства Літоўскае, беларускі нацыянальны рух, сталінскія рэпрэсіі, дзейнасць калабарантаў і многія іншыя. Гэты час вызначыўся выхадам у свет грунтоўных манаграфій Я.

7

Анішчанкі А. Вішнеўскага, М. Ермаловіча, І. Ігнаценкі, А. Кавалені, М. Касцюка, А. Краўцэвіча, А. Літвіна, Р. Платонава, Г. Сагановіча, А. Сарокіна, А. Цітова, З. Шыбекі і інш.

Значным дасягненнем у асэнсаванні беларускай гісторыі зрабілася выданне шасцітомнай «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі». Адметнай з’явай у навуцы і адукацыі стаў выхад «Нарысаў гісторыі Беларусі» (1994-1995), чатырохтомнай «Археалогіі Беларусі», двух тамоў «Гісторыі сялянства» і пяці тамоў «Гісторыі Беларусі» (2000-2006).

Многае залежыць ад пошуку і выкарыстання гістарычных крыніц

– тых ці іншых носьбітаў інфармацыі пра жыццядзейнасць людзей у мінулым. У адпаведнасці з класіфікацыяй, вылучаюць дакументальныя і апавядальныя крыніцы. У сваю чаргу дакументальныя крыніцы складаюцца з заканадаўчых актаў, прывілеяў, указаў, дэкрэтаў, зборнікаў законаў, Канстытуцый, статыстычных і іншых матэрыялаў.

Апавядальныя крыніцы ўключаюць у сябе летапісы («Аповесць мінулых гадоў», «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», «Хронікі Быхаўца» і інш.) перапіску манархаў і іншых знакамітых асоб, пісьмовыя звароты, справаздачы, перыядычныя выданні. Максімальна ўсебаковаму і аб’ектыўнаму асвятленню гісторыі Беларусі будзе спрыяць выкарыстанне іншых – этнаграфічных, лінгвістычных, тапаграфічных крыніц, кінафотадакументаў.

Лекцыя 2. ПЕРШЫЯ ЖЫХАРЫ, ЭТНІЧНЫЯ СУПОЛЬНАСЦІ І ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎТВАРЭННІ НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ (40 ТЫС. – 2 ТЫС. ГОД ДА Н. Э.)

Пытанні

1.Найстаражытнейшае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі

2.Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў

3.Усходнеславянская супольнасць

4.Феадальныя адносіны ў Заходняй Еўропе і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у перыяд ранняга сярэднявечча. Феадальныя землеўладанне і гаспадарка

5.Станаўленне ранне-феадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь

6.Полацкае, Тураўскае княствы ў ІХ-ХІІІ ст. і іх узаемаадносіны з Кіевам

1.Гісторыя чалавека налічвае каля 3 млн гадоў. Яго прарадзімай з’яўляецца Ўсходняя Афрыка, а, магчыма, і Паўднёвая Азія. Каля 1 млн гадоў таму чалавек засяліў поўдзень Усходняй Еўропы і толькi каля 100 тыс. гадоў назад ён трапіў на тэрыторыю Беларусі.

8

Уадпаведнасці з археалагічнай перыядызацый і ў залежнасці ад таго, які матэрыял выкарыстоўвалі старажытныя насельнікі Беларусі, іх ранняя гісторыя падзяляецца на каменны (100-40 – ІІІ-ІІ тысячагоддзе да н. э.), бронзавы (ІІІ-ІІ – І тысячагоддзе да н. э.) і жалезны век (VII-VI ст. да н. э. па VIII ст. н. э.).

Учас з’яўлення на тэрыторыі Беларусі першых жыхароў яе клімат, а таксама флора і фаўна складваліся пад уздзеяннем ледавіка. Каля 100 тыс. год таму ён пачаў рухацца з боку Скандынаўскага паўвострава, распачаўшы тым самым перыяд апошняга, самага халоднага паазерскага абледзянення. Адпаведным клiмату i раслiннасцi у час паазерскага абледзянення быў i жывёльны свет, якi складаўся з прадстаўнiкоў тундры (паўночныя аленi, пясцы, белыя курапаткi), стэпу (зубры, конi, зайцы, лiсы, суслiкi), лесу (аленi, бурыя мядзведзi, казулi). Характэрнымi прадстаўнікамі прыледавiковай фаўны былi маманты i калматыя насарогi.

Аб існаванні людзей на тэрыторыі Беларусі ў перыяд першага перыяду каменнага веку – палеаліту – сведчаць знойдзеныя археолагамі каменныя прылады працы на левым беразе Дняпра, каля вёсак Абідавічы Быхаўскага, Свяцілавічы – Веткаўскага, Клеявічы – Касцюковіцкага і Падлужжа – Чачэрскага раёнаў.

На той час працэс станаўлення чалавека як біялагічнага віду яшчэ працягваўся. Узнiкненню сучаснага фiзiялагiчнага тыпу чалавека папярэднiчаў так званы неандэрталец. Менавіта ён прадстаўляў сабой першых насельнікаў Беларусі, якія аб’ядноўваліся ў невялікія групы з 20-30 дарослых асоб – праабшчыны, і сумеснымі намаганнямі шукалі харчаванне і бараніліся ад звяроў. Іх асноўнымі заняткамі з’яўлялася паляванне і збіральніцтва ядомых раслін і карэнняў. Для палявання выкарыстоўваліся дзіды, крамянёвыя востраканечнікі. Для раздзелкі дзічыны – ручныя рубілы, скрэблы, нажы, для вырабу адзення – скрабкі, шылы, праколкі. За ўменне вырабляць прылады працы неандэрталец набыў назву Homo habilis або «чалавек умелы». Існаванне прысвойваючай гаспадаркі абумоўлівала яго вандроўны лад жыцця. Каб жыць ва ўмовах халоднага клімату, чалавек навучыўся карыстацца агнём, вырабляць адзенне са скуры і меху забітых звяроў, будаваць жытло з касцей і рагоў буйных жывёл, пакрытае скурамі.

Такім чынам, у сацыяльным плане каля 40 тыс. год да н. э. чалавек прайшоў ад праабшчыны да раннеродавага абшчыннага ладу, але па невядомых прычынах знік з гістарычнай арэны. Прыкладна да 40– 35 тысячагоддзяў таму (да позняга палеаліту) яму на змену прыйшоў чалавек сучаснага фізічнага тыпу – краманьёнец або Homo sapiens –

9

«чалавек разумны». Яго прылады працы з крэменю (наканечнікі дзідаў, нажы, сякеры, скрабкі) вызначаліся большай дасканаласцю, а ў ліку іншых матэрыялаў з’явіліся косць і рог. Самыя старажытныя паселiшчы краманьёнцаў на Беларусi, адкрыты каля вёскі Юравiчы, Калiнкавiцкага раёна, на р. Прыпяць (датавана каля 26 тыс. гадоў) і каля вёсак Падлужжа (каля Бердыжа) Чачэрскага раёна, на р. Сож (каля 23 тыс. год). Сярод знаходак – рэшткі каркасаў жытла, крамянёвыя востраканечнікі, нажы, скрабкі, праколкі, наканечнікі коп’яў інш. Асобныя касцяныя вырабы былі аздоблены арнаментам у выглядзе шасцікутнікаў і зігзагападобных рысак.

Асноўнай сацыяльна-гаспадарчай адзінкай позняга палеаліту з’яўляўся калектыў родзічаў – род, які складаўся з некалькіх абшчын, размешчаных на асобных стаянках. Маёмасць, тэрыторыя для палявання, збіральніцтва і лоўлі рыбы, здабытае харчаванне належала ўсяму роду. Пры гэтым жанчына мела асобы статус: менавіта па яе лініі вялася роднасць, а шлюбныя адносіны паміж блізкімі родзічамі забараняліся (экзагамія). З гэтай нагоды дарослыя мужчыны мусілі шукаць пару ў іншай родавай абшчыне.

Гаспадарчыя заняткі людзей, удасканаленне сацыяльных адносін, назапашванне ведаў аб навакольным асяроддзі фарміравалі адпаведны светапогляд. Спробы чалавека растлумачыць значнасць тых ці іншых прыродных з’яў, а таксама фізіялагічных працэсаў (сон, дыханне, смерць) трансфарміраваліся ў рэлігійныя ўяўленні: веру ў існаванне душы (анімізм), духаў (аніматызм), звышнатуральныя ўласцівасці прадметаў (фетышызм), звышнатуральную значнасць для рода той ці іншай жывёлы ці расліны (татэмізм). Каб душы продкаў былі задаволены, а паляванне або лоўля рыбы ўдалымі, узнікла патрэба ў правядзенні магічных абрадаў. З цягам часу функцыя іх арганізатара засяродзілася ў руках аднаго з суродзічаў – мага (вешчуна, калдуна і г.д.).

15 тысячагоддзяў таму ў вынiку пацяплення ледавiк пачаў адступаць на поўнач, а праз 1 тыс. год ледавiковая эпоха скончылася. Паўсюдна тэрыторыя Беларусi стала засяляцца людзьмі. Ранейшыя аб’екты іх палявання – мамант і калматы насарог вымерлі або адступілі на поўнач. 10 тыс. год таму ўсталяваліся сучасныя ўмерана кантынентальны клімат, флора і фаўна. З’яўленне лясных масіваў, шматлікіх рэк, азёр, балот, а разам з імі – прадуктаў палявання, збіральніцтва і рыбалоўства значна павялічылася. Пры гэтым асноўны занятак людзей – загоннае паляванне саступіла месца больш прагрэсіўнаму метаду – паляванню індывідуальнаму. Значным чынам таму паспрыяла вынаходніцтва луку і стрэл. У гэты ж час чалавек прыручыў сабаку, які дапа-

10