Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя сусветнай літаратуры_Федарцова.pdf
Скачиваний:
24
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
391.78 Кб
Скачать

Установа адукацыі “БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ”

Кафедра беларускай філалогіі

ГІСТОРЫЯ

СУСВЕТНАЙ

ЛІТАРАТУРЫ

Праграма і кантрольныя заданні для студэнтаў спецыяльнасці 1-47 01 01 “Выдавецкая справазавочнай формы навучання

Мінск 2012

1

УДК 82(091)(073) ББК 811.161.3

Г51

Разгледжана і рэкамендавана да выдання рэдакцыйна-выдавецкай радай універсітэта

Складальнік кандыдат філалагічных навук,

дацэнт кафедры беларускай філалогіі

Т. М. Федарцова

Пад агульнай рэдакцыяй кандыдата філалагічных навук, дацэнта, загадчыка кафедры беларускай філалогіі

М. В. Труса

Рэцэнзент дацэнт кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій БДТУ,

кандыдат тэхнічных навук

В. У. Токар

Па тэматычным плане выданняў вучэбна-метадычнай літаратуры ўніверсітэта на 2012 год. Паз. 187.

Для студэнтаў спецыяльнасці 1-47 01 01 “Выдавецкая справа” завочнай формы навучання.

© УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт», 2012

2

УВОДЗІНЫ

Сучасная літаратура – шматпланавы, інтэлектуальна напоўнены прадмет. Яна дае неабмежаваныя магчымасці для духоўнага развіцця асобы, далучае да багацця агульначалавечай культуры, да ўсведамлення ролі і месца кожнага народа ва ўзбагачэнні сусветнай літаратурнай спадчыны. Літаратура фарміруе маральную, эстэтычную свядомасць грамадства.

Паняцце “сусветная літаратура” ўключае ў сябе сукупнасць усіх літаратур свету са старажытных часоў і да нашых дзён, але гэта не проста механічная сума асобна ўзятых нацыянальных літаратур, так званыя “малыя” літаратуры часам могуць несці мастацкія каштоўнасці сусветнага значэння. Пры складанні праграмы гэты момант таксама ўлічаны.

Характарыстыка заканамернасцей развіцця нацыянальных літаратур, іх своеасаблівасцей – адна з асноўных задач, прадугледжаных праграмай. Але важна ўлічыць і такі аспект, як гістарычны кантэкст. Літаратура кожнага народа вывучаецца з улікам яго месца і ролі на тым ці іншым гістарычным этапе, культурных і літаратурных сувязей паміж народамі, дзяржавамі і кантынентамі.

Праграма курса “Гісторыя сусветнай літаратуры” будуецца на гіс- торыка-храналагічным прынцыпе, што дае магчымасць выкарыстання тыпалагічнага падыходу да вывучэння літаратуры. Знаёмства з курсам пачынаецца з эпохі антычнасці, бо развіццё еўрапейскіх літаратур нельга ўявіць па-за ўплывам літаратур старажытных Грэцыі і Рыма. Таму менавіта ў літаратуры антычнага свету зарадзіліся ўсе роды літаратуры і амаль усе вядомыя жанры. Яны, як правіла, захавалі свае назвы і да нашага часу.

У сярэднявеччы ўзніклі нацыянальныя літаратуры, а Адраджэнне нарадзіла гуманізм як своеасаблівую філасофію існавання чалавека, пашырыла жанравую разнастайнасць, вялікую ўвагу надала пытанню ўзнікнення, фарміравання, кампілятыўнасці і трансфармацыі тагачасных жанраў: санета, эсэ, навелы, раманса, балады і інш. Класіцызм, барока і Асветніцтва засяродзілі ўвагу на адносінах да чалавека, на фарміраванні маральных крытэрыяў яго жыцця і дзейнасці. Атрымалі развіццё такія жанры, як драма, камедыя, раман, навела, паэма і інш.

3

Для рамантызму былі характэрныя захапленне мінуўшчынай, містыкай, актыўныя звароты да міфалогіі і фальклору, інтымная лірычнасць, якая не страціла сувязей з сентыментальнай паэзіяй. Рэалізм жа падняў чалавека на новыя вышыні, бо яго цікавіў увесь комплекс грамадскага, сацыяльнага і асабістага жыцця асобы. Так кожная літаратурная эпоха зрабіла свой дастойны ўнёсак у агульнае развіццё літаратурнага працэсу.

Пры складанні праграмы ставілася задача па магчымасці найбольш поўна ахапіць самае каштоўнае, што створана сусветнай су польнасцю ў галіне прыгожага пісьменства. Вызначыць выбар таго ці іншага аўтара, твора можа сам выкладчык, кіруючыся сеткай гадзін, адведзеных на курс “Гісторыя сусветнай літаратуры”.

4

1. АГУЛЬНЫЯ МЕТАДЫЧНЫЯ ЎКАЗАННІ

Патрабаванні да ўзроўню засваення зместу дысцыпліны “Гісторыя сусветнай літаратуры” вызначаны адукацыйным стандартам вышэйшай адукацыі.

Па курсе “Гісторыя сусветнай літаратуры” студэнт-завочнік павінен выканаць адну кантрольную работу ў аб’ёме, не меншым за вучнёўскі сшытак або восем старонак камп’ютарнага набору ў праграме

Miсrosoft Word для Windows шрыфтам Times New Roman 14 праз між-

радковы інтэрвал “Адзінарны”.

Метадычная распрацоўка кантрольных заданняў скіравана на паглыбленне ведаў па дадзеным прадмеце. Таму да працы пажадана аднесціся творча, выказаць свае думкі пры адказе на пастаўленыя пытанні, не толькі скарыстаць прапанаваную для кожнага задання літаратуру, але і ўключаць новыя літаратуразнаўчыя крыніцы, змешчаныя ў часопісах “Роднае слова”, “Полымя”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва” і інш. Абавязкова ўказвайце прозвішчы аўтараў перакладаў на бела-

рускую мову іншанацыянальных твораў.

Калі студэнт паглыблена адказвае на адно з пытанняў кантрольнага задання, самастойна здзяйсняе спробу ўласнага навуковага пошуку, параўноўвае стан адной з іншанацыянальных літаратур за пэўны перыяд часу ці вызначае месца пэўнага твора ў слоўным мастацтве свету, ён можа на іншыя пытанні задання адказваць больш сцісла. Пры характарыстыцы пэўнага твора студэнт абавязкова павінен вызначыць яго род, жанр і жанрава-стылявыя асаблівасці. Пры афармленні ра-

боты спіс літаратуры і спасылкі абавязковыя.

Студэнт мае права прапанаваць уласную распрацоўку тэмы ў межах праграмы.

Заданні размяркоўваюцца ў індывідуальным парадку згодна з алфавітным спісам студэнтаў.

Спасылкі на сетку Internet абавязковыя.

Правільнасць афармлення спісу літаратуры правярайце па апошніх нумарах часопіса “Роднае слова”.

5

2. ПРАГРАМА КУРСА

2.1. УВОДЗІНЫ

Прадмет і задачы курса. Асноўныя літаратуразнаўчыя паняцці: род, від, жанр. Класіфікацыя і агульныя тыпы перыядызацыі літаратурнага працэсу.

2.2. АНТЫЧНАЯ ЛІТАРАТУРА

Значэнне антычнай літаратуры для сусветнага літаратурнага працэсу. Паняцце “вандроўнага вобраза” і “сюжэта”. Гамераўскі эпас. Паэмы “Іліяда” і “Адысея”. Тэма вайны ў гераічным эпасе. Канцэпцыя эпічнага героя. Постаці багоў у “Іліядзе”, іх стаўленне да людзей. Сюжэтныя і кампазіцыйныя адрозненні “Іліяды” і “Адысеі”. Разнастайнасць герояў у паэме “Адысея”. Вобраз Адысея, яго сімвалічнае разуменне ў літаратуры ХХ ст.

Грэчаская лірыка. Асноўныя віды грэчаскай лірыкі:

а) элегія і ямб (Архілох, Салон, Тыртэй, Фіагнід); б) мелічная паэзія (Алкей, Сапфо, Анакрэонт). Паняцце “сапфічнай

страфы” і выкарыстанне яе сучаснымі аўтарамі.

Класічны перыяд. Асаблівасці грэчаскай трагедыі. Жыццё і твор-

часць Эсхіла. Патрыятычныя матывы ў гістарычнай трагедыі “Персы”. Ідэя барацьбы за лепшыя ідэалы чалавецтва ў трагедыі “Прыкуты Праметэй”. Кампазіцыйнаяпабудоватвора. Значэннедыялогаўіманалогаў.

Трагедыі Сафокла (“Антыгона”, “Цар Эдып”). Структура тра-

гедыі і яе роля ў развіцці дзеяння. Сутнасць трагічнага канфлікту. Гераічная асоба ў трагедыях Сафокла. Драматургічнае майстэрства аўтара.

Драматургія Эўрыпіда (трагедыя “Іпаліт”). Характар трагічнага канфлікту ў трагедыі “Іпаліт”. Наватарства Эўрыпіда ў трактоўцы асобы. Псіхалагічная распрацоўка вобраза Федры ў аднайменнай трагедыі. Аўтарская канцэпцыя багоў. Мастацкія навацыі Эўрыпіда-драматурга. Роля другасных вобразаў у трагедыі. Літаратурны лёс твора.

6

Старажытная антычная камедыя. Камедыйнае майстэрства Арыстафана (камедыі “Вершнікі”, “Аблокі”). Мастацкія асаблівасці пабудовы арыстафанаўскай камедыі. Фантастычныя сюжэтныя калізіі і іх сувязь з сучаснасцю. Канцэпцыя вобразаў селяніна і філосафа-“мудра- ца”. Новаантычная камедыя. Камедыйнае майстэрства Менандра.

Літаратура антычнага Рыма залатога веку. “Энеіда” Вергілія – нацыянальны эпас рымлян. Асаблівасці сюжэта і кампазіцыі. Міфалагічны матэрыял і рымская рэчаіснасць у паэме. Параўнальны аналіз вобразаў багоў і герояў у Вергілія і Гамера. Выкарыстанне аўтарам дасягненняў культуры Грэцыі эпохі элінізму. Інтэрпрэтацыя сюжэтных матываў паэмы ў беларускай “Энеідзе навыварат”.

Гарацый – тэарэтык рымскага класіцызму. Асаблівасці пабу-

довы одаў Гарацыя. Прыём аўтарскага звароту ў іх. Жанрава-тэматыч- ная разнастайнасць одаў. Любоўныя оды. Тэма паэзіі ў одах Гарацыя. Верш “Помнік” і яго літаратурны лёс. Эстэтычныя прынцыпы Гарацыя. Вобраз сапраўднага паэта ў творах Гарацыя.

Элегіі Авідзія. “Любоўныя элегіі”. Творчая гісторыя першай кнігі “Сумных элегій”. Матывы самотнасці ў Авідзія-выгнанніка. Тэма сяброўства ў творах Авідзія. Канцэпцыя паэта і творчасці. Мастацкія асаблівасці элегіі Авідзія.

Антычны раман. “Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою” Лонга, “Метамарфозы, ці Залаты асёл” Апулея. Наватарства Лонга ў рамане “Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою”. Спецыфіка гістарычнага і геаграфічнага фону. Выкарыстанне жанрава-стылявых сродкаў.

Фальклорныя і літаратурныя крыніцы сюжэта рамана Апулея “Метамарфозы, ці Залаты асёл”. Значэнне ўстаўных навел. Казка пра Амура і Псіхею. Наватарства Апулея ў паказе чалавека. Значэнне творчасці Лонга і Апулея для літаратуры наступных эпох.

2.3. ЛІТАРАТУРА СЯРЭДНЯВЕЧЧА І АДРАДЖЭННЯ

Паэзія і гераічны эпас эпохі сярэднявечча. Лірыка. Лірыка ва-

гантаў. Вытокі паэзіі вагантаў, постаці яе стваральнікаў. Мастацкае майстэрства вагантаў. “Carmina Burana” як адзін з самых значных зборнікаў паэзіі вагантаў. Уплыў паэзіі вагантаў на лірыку эпохі Адраджэння, сусветную (беларускую ў тым ліку) літаратуру. Паэзія трубадураў, трувераў, мінезінгераў.

Гераічны эпас. Ірландскія сагі пра Кухуліна. Міфалагічна-казач- ная аснова эпасу. Рыцарская культура эпохі сярэднявечча. Кельцкі на-

7

цыянальны эпас (“Кароль Артур і рыцары Круглага стала”, “Трыстан і Ізольда”). Нацыянальная спецыфіка гераічнага эпасу. “Песня пра Раланда”: ідэалізацыя французскай рэчаіснасці і караля Карла Вялікага.

Літаратура эпохі Адраджэння. Асноўныя прыкметы эпохі Ад-

раджэння ў літаратуры. Тры асноўныя этапы развіцця рэнесанснай культуры. Новая сістэма літаратурных жанраў. Канцэпцыя чалавека і яе ўвасабленне ў літаратуры на розных этапах Рэнесансу.

Італьянская літаратура эпохі Адраджэння. Асоба Дантэ ў гісто-

рыі італьянскай літаратуры. “Боская камедыя” як сінтэз дзвюх культур – сярэдневяковай і рэнесанснай. Архітэктоніка паэмы. Алегорыі і сімвалы ў арсенале мастацкіх сродкаў “Камедыі”. Функцыя лірычнага героя ў паэме. Гуманізм Дантэ: яго разуменне Чалавека і чалавечага шчасця.

Франчэска Петрарка. “Кніга песень”. Джавані Бакача – стваральнік навелы Адраджэння. “Дэкамерон” – асноўная кніга аўтара. Аповесць “Ф’ямета” – першы псіхалагічны твор новага часу.

Іспанская літаратура эпохі Адраджэння. “Залаты век” Адраджэн-

ня ў Іспаніі. Месца і роля махлярскага рамана ў іспанскай літаратуры. Мігель дэ Сервантэс. “Дон Кіхот” як спалучэнне махлярскага, рыцарскага, пастаральнага жанраў. Шматаблічнасць мастацкага вобраза. Прырода камічнага ў рамане. Эвалюцыя галоўных герояў. Нацыянальная своеасаблівасць і гістарычная неўміручасць твора. Паняцце “донкіхоцтва”. Сервантэс і сусветная літаратура. Росквіт іспанскага тэатра.

Лопэ дэ Вэга. Тэма кахання і яе ўвасабленне ў п’есе “Сабака на сене”. ТырсадэМаліна. П’еса“Севільскісвавольнік, альбоКаменныгосць” – пачатак бясконцай галерэі дон жуанаў у сусветнай культуры. Параўнальныаналіз развіццятэмыкаханняўЛопэдэВэгііТырсадэМаліны.

Англійская літаратура эпохі Адраджэння. Сацыяльна-палітыч-

ныя ўмовы развіцця літаратуры ў Англіі часоў Рэнесансу. Роля і месца тэатра ў англійскай культуры. У. Шэкспір. “Гамлет”. Асноўныя фабульныя элементы знакамітай трагедыі. Сюжэтастваральная роля маналога “Быць ці не быць?”, “Гамлет” – паэтычная драма (антычныя вобразы, гістарычныя паданні, алегорыі, песенны фальклор). “Гамлет” – філасофская драма.

2.4. ЛІТАРАТУРА XVII–XVIII СТАГОДДЗЯЎ

Французскі класіцызм: творчасць П. Карнеля і Ж. Расіна.

П’есы “Сід” П. Карнеля і “Андрамаха” Ж. Расіна – узор увасаблення эстэтычнай сістэмы класіцызму.

8

Мальер і французскі класіцызм. Творчы лёс. Эпоха класіцызму і гістарычныя шляхі фарміравання жанру “высокай камедыі”. Гісторыя стварэння “Тарцюфа” і сцэнічны лёс камедыі. Вострыя супярэчнасці эпохі і асноўны канфлікт камедыі. Асаблівасці кампазіцыі. Галоўны герой Тарцюф, яго жыццёвае крэда. Шматзначнасць фіналу камедыі. Грамадзянскі пафас і сатырычная сіла камедыі. Тарцюф як вечны вобраз. “Мешчанін у дваранах”: гісторыя стварэння п’есы, журдэнаўскі ідэал адукаванага і выхаванага чалавека.

Нямецкае і агульнаеўрапейскае Асветніцтва. Асветніцкі “рэа-

лізм”. Праблема творчага метаду. “Фаўст” – духоўны і паэтычны запавет І. В. Гётэ. Творчая гісторыя напісання “Фаўста”. Мастацкі ўніверсалізм “Фаўста”. Філасофская насычанасць вобразаў. Шлях Фаўста як парадыгма лёсу чалавека і ўсяго чалавецтва. Уплыў “Фаўста” на развіццё далейшай літаратурнай традыцыі.

Асветніцкі класіцызм у Францыі. П’ер дэ Бамаршэ і яго каме-

дыя “Жаніцьба Фігаро”. Камедыйны тэатр Бамаршэ. Крытыка судовай сістэмы Францыі. Выдавецкая дзейнасць Бамаршэ.

2.5. ЛІТАРАТУРА ХІХ СТАГОДДЗЯ

Рамантычныя тэндэнцыі ў еўрапейскай літаратуры. Жыццё і творчасць Э. Т. А. Гофмана. Рамантычныя творы аўтара: апавяданне “Рыцар Глюк”, казачныя аповесці “Залаты гаршчок”, “Шчаўкунчык і Мышыны кароль”, раман “Жыццёвыя погляды ката Мура”. Гофманаўская канцэпцыя рамантычнага героя. Шматпланавасць сатыры ў рамане. Эстэтычная сутнасць рамантычнай іроніі. Жанравая своеасаблівасць рамана. Лёс мастака і мастацтва ў творах Гофмана. Роля фантастыкі і авантурнасці. Гофманаўскі рамантычны герой ва ўсходніх паэмах “Карсар” і “Гяур”.

Паэтычнае наватарства Г. Гейнэ. Жанравая асаблівасць “Кнігі песень”. Тэма кахання і яе спалучанасць з тэмай прыроды. Эвалюцыя рамантычнага светаадчування лірычнага героя. Пачуццёвая палітра радасці і смутку.

Д. Г. Байран. Своеасаблівасць лірыкі Байрана. Паэмы “Прароцтва Дантэ”, “Дон Жуан”, “Паломніцтва Чайльд-Гарольда”. Галоўныя матывы любоўнай, філасофскай, грамадзянскай лірыкі Байрана. Жанравае наватарства паэмы “Паломніцтва Чайльд-Гарольда”. Лірычны і эпічны планы апавядання. Канцэпцыя рамантычнага героя ў паэме.

9

Ж. Санд і рамантызм. Лірыка-рамантычны характар жаночых вобразаў пісьменніцы. Раманы “Кансуэла”, “Графіня Рудольштадт”. Тэма мастацтва ў творах. Роля містычных элементаў у раскрыцці вобраза Кансуэлы. Утапічны характар светабудовы ў творчасці Ж. Санд.

В. Гюго-раманіст. Раман “Сабор Парыжскай Багародзіцы”. Эстэтычная і філасофская ідэя рамана. Дэманічны характар кахання ў творы. Вобразы Квазімоды і Эсмеральды. Роля і месца Сабора ў структуры рамана.

Э. По. Жыццёвыя пакуты Э. По. Жанр дэтэктыўнага апавядання. Псіхалагічныя творы мастака. Тэма жыцця і смерці ў “малым” жанры пісьменніка. Канфлікт паміж рацыянальным і ірацыянальным.

Станаўленне рэалізму ў сусветнай літаратуры. Галоўныя прын-

цыпы рэалістычнага мастацтва ў творчасці Анарэ дэ Бальзака. “Габсек” і “Шчыгрынавая скура” ў кантэксце “Чалавечай камедыі” Бальзака. Вобраз Габсека і тэма ўлады грошай. Філасофія Габсека. “Шчыгрынавая скура” – філасофскі “эцюд” пра норавы і маральнасць. Роля фантастычнага ў рамане. Шматзначнасць сімволікі.

Майстэрства Стэндаля і рэалістычна-псіхалагічны раман ХІХ ст. “Чырвонае і чорнае”: творчая гісторыя рамана. Уплыў рэвалюцыйнай эпохі Напалеона на фарміраванне характару Жюльена Сарэля. Эвалюцыя духоўнага жыцця героя. Вобразы мадам дэ Рэналь і Матыльды дэ ля Моль. Значэнне сімволікі ў рамане.

Сімвалізм і імпрэсіянізм у заходнееўрапейскай паэзіі на мяжы ХІХХХ стст. Сімвалізм і яго эстэтычная сутнасць. Праблема літаратурнага імпрэсіянізму. Нерэалістычныя напрамкі ў літаратуры канца ХІХ – пачатку ХХ ст. і рамантызм. П. Верлен і рэформа верша.

А. Рэмбо. Асоба мастака і яе роля ў французскай паэзіі. Паэзія “яснабачання” Рэмбо. Паэтычныя творы ў вершах і ў прозе.

Р. М. Рыльке. Праблема сінтэзу мастацкіх метадаў у паэзіі Рыльке: імпрэсіянізм, сімвалізм, экспрэсіянізм і інш. Эстэтычная эвалюцыя паэта. Філасафічнасць яго твораў. Рыльке і славянскія літаратуры.

М. Метэрлінк – філосаф і пісьменнік. Ідэйна-эстэтычныя погляды мастака. Вера ў існаванне двух сусветаў. Асноўныя матывы ранніх п’ес. Тэорыя мастацтва, заснаваная на дваістасці ў падыходзе да свету і чалавека. Сімвалісцкі тэатр Метэрлінка. Галоўны герой “тэатра смерці”. Аналіз “маленькіх драм” (“Няпрошаная”, “Сляпыя”, “Там, унутры”). Адметнасці светаўспрымання Метэрлінка ў “Сіняй птушцы”: дваістасць герояў і свету, пошукі дабра, ісціны, прыгажосці, дыялектыка іх разумення. Сімволіка вобразаў.

10

Псіхалагічны раман на мяжы ХІХХХ стст. Эвалюцыя рэаліс-

тычнага метаду на мяжы ХІХ–ХХ стст. і мастацкае наватарства К. Гамсуна. Раманы “Голад”, “Пан”, “Вікторыя”. Тэма кахання ў творах. Эстэтыка і філасофія пачуцця. Гамсун як адзін з папярэднікаў школы “плыні свядомасці”.

Г. Ібсен (“Лялечны дом”). Аналітычная драма Г. Ібсена. “Лялечны дом” – сацыяльна-псіхалагічная драма ХІХ ст. Праблема асобы і грамадства ў п’есе. “Жаночае” пытанне ў творы. Сутнасць рэтраспектыўнай кампазіцыі ў “Лялечным доме”. Асноўны канфлікт і пабочныя сюжэтныя лініі.

Эстэтычная тэорыя О. Уайльда і яе мастацкая рэалізацыя. Эстэтычныя прынцыпы О. Уайльда. Уайльд і эстэтызм. Аўтарская прадмова да рамана “Партрэт Дорыяна Грэя” як маніфест эстэтызму. Тэма прыгажосці і сістэма сімвалаў у рамане. Эстэтызм і рамантычная традыцыя. Вобраз Дорыяна Грэя. Канцэпцыя мастацтва ў рамане: вобразы мастака Холуарда і актрысы Сібілы Вэйн. Лорд Генры Уотэн: жыццё па законах прыгажосці? Эстэтызм у рамане, парадокс, сістэма сімвалаў.

2.6. ЛІТАРАТУРА ХХ СТАГОДДЗЯ

Літаратурныя напрамкі, плыні, школы канца ХІХ – пачатку ХХ ст. Агульная характарыстыка працэсаў грамадска-палітычнага, культурнага жыцця Заходняй Еўропы. Экспрэсіянізм. Кубізм. Дараізм. Сюррэалізм. Рэалізм. Экзістэнцыялізм. Філасофскія асновы новых напрамкаў у літаратуры. Метад. Асноўная форма. Праблема ідэалу.

Праблема ўзаемадзеяння літаратурных напрамкаў і мастацкіх метадаў у творчасці Г. Апалінэра. Асаблівасці светапогляду паэта. Месца Г. Апалінэра ў французскай паэзіі пачатку ХХ ст. Сінтэз напрамкаў і метадаў у творчасці Г. Апалінэра (рамантызм, рэалізм, сімвалізм, сюррэалізм). Зборнікі паэзіі “Алкаголь”, “Каліграмы”.

Канцэпцыя свету і чалавека ў метафарычных творах Ф. Кафкі.

Творчы лёс Кафкі. Духоўна-этычныя пошукі мастака. Праблематыка навел і прытчаў. Паэтыка: падтэкст, фантасмагорыя, сімвалы, іронія, гратэск, фрагментарнасць. Праблема мастацкага метаду Кафкі. Кафка і экспрэсіянізм.

Філасофская казка Антуана дэ Сент-Экзюперы “Маленькі прынц”. Філасофска-эстэтычныя пошукі пісьменніка і жанравая спецыфіка твора. Роля прысвячэння. Асноўныя праблемы ў казцы. Паэтыка казкі. Кампазіцыйныя асаблівасці. Роля аўтарскіх малюнкаў.

11

Сімвалы. Афарыстычнасць мовы. “Планета людзей” – праблема жанравага вызначэння твора, філасафічнасць. Функцыі біблейскіх міфаў. “Планета людзей” як мастацкае прароцтва.

Маральна-філасофская і сацыяльна-палітычная праблематыка ў творчасці У. Фолкнера і Э. Хемінгуэя. Фолкнер і паўднёвааме-

рыканская літаратурная школа. Фолкнераўскае разуменне ўзаемаадносін чалавека і прыроды ў аповесці “Мядзведзь”. Паэтыка аповесці. Кампазіцыйныя асаблівасці. Часавая двухпланавасць. Сімволіка твора. Раман “Асабняк”. Сістэма характараў у творы. Партрэт як сродак ма- ральна-сацыяльнай характарыстыкі. Аўтарская пазіцыя ў творы. Асаблівасці апавядання Э. Хемінгуэя “Стары чалавек і мора”.

Паняцце экзістэнцыялізму ў сусветнай літаратуры. Жан-Поль Сартр, Альбер Камю і экзістэнцыялізм. Сартр-філосаф і Сартр-

мастак. Час стварэння рамана “Млоснасць”. Свабода і неабходнасць у разуменні Сартра. Праблема адчужэння ў творы. Гісторыя духоўнага развіцця Антуана Ракантэна. Сэнс выкарыстання дзённікавай формы. “Млоснасць” як прытча.

Камю і французскі экзістэнцыялізм. Трагічнае ў жыцці мастака.

Гісторыя стварэння аповесці “Чужаніца”. Своеасаблівасць кампазіцыі і канфлікту твора. Сэнс назвы рамана. Сацыяльна-філасофская матывацыя развязкі твора. Грамадства, закон і мараль ва ўспрыманні А. Камю. Прытчавы характар аповесці. Д. Оруэл і жанр антыўтопіі (“1984”, “Ферма”). Антыўтопія і фантастыка. Гістарычныя асацыяцыі ў творах, выкрыццё таталітарызму. Спалучэнне трагічнага і камічнага. Праблема жанравага вызначэння (байка, прытча, казка).

“Тэатр абсурду”. С. Бекет “У чаканні Гадо”. Э. Іанеска “Лысая спявачка”. Сэнс назвы твораў. Ідэя абсурду чалавечага існавання на ўзроўні сюжэта, кампазіцыі, слова. Праблема адчужэння і абязлічанасці асобы. Сімволіка п’ес.

“Магічны рэалізм” новага лацінаамерыканскага рамана. Г. Г. Маркес (“Сто гадоў адзіноты”). “Магічны рэалізм”: сутнасць і этымалогія паняцця. Канцэпцыя “фантастычнай рэчаіснасці” Маркеса. Гісторыя стварэння рамана. “Сто гадоў адзіноты”: суадносіны трагічнага і смехавога ў творы. Паэтыка рамана: міф, фантастыка, фальклор, карнавальнасць, сімволіка, гратэск.

У. Эка і сучасны постмадэрнізм (раман “Імя ружы”). У. Эка – вучоны, філосаф, пісьменнік. Гісторыя напісання рамана “Імя ружы”. Спосаб спалучэння вышуковага рамана з філасофскім. Вобразы Адсана і Вільгельма ў творы. Асаблівасці кампазіцыйнай будовы. Сімволіка рамана.

12