Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэхналогія формных працэсаў_ Якаўлеў.pdf
Скачиваний:
28
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
613.22 Кб
Скачать

Установа адукацыі «БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ

ЎНІВЕРСІТЭТ»

Кафедра паліграфічных вытворчасцей

ТЭХНАЛОГІЯ ФОРМНЫХ ПРАЦЭСАЎ

Праграма, метадычныя ўказанні і кантрольныя заданні

для студэнтаў спецыяльнасці 1-47 02 01 «Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей» завочнай формы навучання

Мінск 2012

УДК 655.2/.3(073)

ББК 37.8.я73

Т97

Разгледжаны і рэкамендаваны рэдакцыйна-выдавецкай радай універсітэта.

Укладальнік

М. К. Якаўлеў

Рэцэнзент кандыдат тэхнічных навук,

дацэнт кафедры паліграфічнага абсталявання і сістэм апрацоўкі інфармацыі БДТУ

В. С. Юдзянкоў

Па тэматычным плане выданняў вучэбна-метадычнай літаратуры ўніверсітэта на 2012 год. Паз. 197.

Для студэнтаў спецыяльнасці 1-47 02 01 «Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей» завочнай формы навучання.

©УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт», 2012

ЗМЕСТ

 

Прадмова ....................................................................................................

4

Спіс скарачэнняў .......................................................................................

6

1. Праграма дысцыпліны ..........................................................................

7

2. Метадычныя рэкамендацыі да вывучэння раздзелаў дысцыпліны ...

10

Раздзел I. Тэарэтычныя асновы формных працэсаў ..............................

10

Тэма 1. Асноўныя звесткі пра друкарскія формы .............................

10

Тэма 2. Фотаформы .............................................................................

11

Тэма 3. Фізіка-хімічныя асновы капіравальнага працэсу .................

13

Раздзел II. Аналагавыя тэхналогіі вырабу друкарскіх формаў ............

15

Тэма 4. Выраб формаў плоскага афсетнага друку на афсетных

 

пласцінах ................................................................................

15

Тэма 5. Выраб афсетных формаў з арыгінал-макетаў і для друку

 

без увільгатнення ..................................................................

17

Тэма 6. Выраб формаў высокага, глыбокага і флексадруку .............

18

Раздзел III. Лічбавыя тэхналогіі вырабу друкарскіх формаў ...............

19

Тэма 7. Лічбавыя тэхналогіі вырабу афсетных формаў ...................

19

Тэма 8. Лічбавыя тэхналогіі вырабу формаў глыбокага і флекса-

 

друку .......................................................................................

20

3. Кантрольныя пытанні па дысцыпліне .................................................

22

4. Метадычныя ўказанні да выканання кантрольнай работы ................

26

4.1. Афармленне задання на кантрольную работу ................................

26

4.2. Складанне тэхнічнай характарыстыкі выдання ..............................

26

4.3. Разлік аб’ёму работ па вырабе фотаформаў, мантажных і дру-

 

карскіх формаў ..................................................................................

29

4.4. Падрыхтоўка эскізаў планаў-мантажоў для элементаў кніжнага

 

выдання .............................................................................................

33

Літаратура ..................................................................................................

36

Дадатак 1. Бланк задання на кантрольную работу .................................

38

Дадатак 2. Узор запаўнення бланка задання ...........................................

39

4

ПРАДМОВА

Мэтай вывучэння дысцыпліны служыць прафесійная падрыхтоўка інжынераў-тэхнолагаў паліграфічнай вытворчасці ў галіне вырабу формаў асноўных і спецыяльных відаў і спосабаў друку.

Задачы дысцыпліны — вывучэнне тэарэтычных звестак і заканамернасцей формных працэсаў паліграфічнай вытворчасці, тэхналагічных схем, абсталявання і матэрыялаў, патрабаванняў і спосабаў кантролю якасці, правіл тэхнікі бяспекі і цэхавых умоў пры вырабе формаў асноўных і спецыяльных відаў і спосабаў друку.

Увыніку вывучэння дысцыпліны студэнт абавязаны ведаць:

асноўныя тыпы і разнавіднасці друкарскіх формаў;

асноўныя тыпы формных пласцін і іх тэхнічныя паказчыкі;

фізіка-хімічныя асновы капіравальнага працэсу;

тэхналагічныя схемы вырабу друкарскіх формаў асноўных відаў

іспосабаў друку на аснове аналагавых і лічбавых працэсаў;

будову, асноўныя тэхнічныя паказчыкі і тэхналагічныя схемы выкарыстання сучаснага формнага абсталявання;

тэхнічныя патрабаванні і метады кантролю друкарскіх формаў;

галіновыя стандарты, тэхнічныя ўмовы і тэхналагічныя інструкцыі па формных працэсах;

праблемы і перспектывы развіцця формных працэсаў паліграфічнай вытворчасці;

тэрміны і азначэнні, прынятыя ў тэхналогіі формных працэсаў;

методыку тэхналагічных разлікаў формных працэсаў.

Тэхналогія формных працэсаў цесна звязаная з многімі спецыяльнымі дысцыплінамі, што складаюць фундамент тэарэтычнай і спецыяльнай падрыхтоўкі спецыяліста паліграфічнай вытворчасці: тэорыяй працэсаў рэпратэхнічнай рэгістрацыі, тэорыяй колеру і колераўзнаўлення, тэхналогіяй апрацоўкі выяўленчай інфармацыі і інш. Для глыбокага разумення формных працэсаў студэнту трэба ведаць асновы папярэдне засвоеных дысцыплін.

5

Метадычныя ўказанні маюць на мэце аказанне дапамогі студэнтамзавочнікам у самастойным вывучэнні дысцыпліны і выкананні кантрольнай работы.

Структура дысцыпліны адпавядае традыцыйнай будове вучэбнага матэрыялу паводле раздзелаў і тэм. Яны служаць адносна самастойнымі дыдактычнымі адзінкамі зместу навучання.

Структура метадычных указанняў уключае праграму дысцыпліны, метадычныя рэкамендацыі да вывучэння асноўных раздзелаў вучэбнага матэрыялу, кантрольныя пытанні па курсе і метадычныя ўказанні да выканання кантрольнай работы.

Заданне на кантрольную работу афармляецца на спецыяльным бланку і падпісваецца выкладчыкам.

Кантрольная работа выконваецца ў школьным сшытку і павінна змяшчаць пісьмовыя адказы на ўсе пункты задання. Афармляць яе трэба акуратна, пакідаючы па краях тэксту палі. У канцы тэксту кантрольнай работы неабходна прывесці спіс выкарыстанай літаратуры са спасылкамі на нумары старонак.

Кантрольная работа высылаецца ва ўніверсітэт на праверку ў тэрмін, пазначаны навучальным планам.

Калі кантрольная работа не залічана, неабходна ўважліва азнаёміцца з заўвагамі рэцэнзента і, выправіўшы памылкі, улічыўшы заўвагі, адказаўшы на пастаўленыя пытанні, выслаць работу паўторна. Выпраўленне памылак трэба рабіць у канцы сшытка, а не ў тэксце кантрольнай работы.

На экзаменацыйную сесію неабходна прыбыць, вывучыўшы самастойна ўвесь запланаваны матэрыял. Пасля атрымання заліку па дысцыпліне абароненую кантрольную работу трэба здаць выкладчыку.

6

СПІС СКАРАЧЭННЯЎ

АП — афсетная пласціна; АФ — афсетная форма; ВД — высокі друк; ГД — глыбокі друк;

ДЭ — друкарскія элементы (формы); ДФ — друкарская форма; ПЭ — прагальныя элементы (формы);

ІЧ — інфрачырвонае (выпраменьванне); КП — капіравальны пласт; МФ — мантажная форма; КР — капіравальная рама;

ОНХД — ортанафтахінондыязід; ПАД — плоскі афсетны друк; ПВС — полівінілавы спірт; ПД — плоскі друк;

ПСК — полісілаксанавы каўчук; УФ — ультрафіялетавае (выпраменьванне); ФВД — форма высокага друку; ФГД — форма глыбокага друку;

ФМС — фотамеханічны спосаб (вырабу формаў); ФНА — фотанаборны аўтамат; ФПК — фотапалімерная кампазіцыя; ФПП — фотапалімерная пласціна; ФПФ — фотапалімерная форма; ФФ — фотаформа; ХК — характарыстычная крывая;

ЭГА — электрагравіравальны аўтамат;

СtF, CtFilm — Сomputer-to-Film (камп’ютар – фотаформа);

СtP, CtPlate — Сomputer-to-Plate (камп’ютар – друкарская форма);

СtP, CtPress Сomputer-to-Press (камп’ютар – друкарская машына);

DI — Direct Imaging (экспанаванне формнага матэрыялу ў друкарскай машыне);

LAMS — Laser Ablation Masking System (лазерная абляцыя маскавага пласта лічбавай фотапалімернай флексапласціны).