Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Якаўлеў_ Тэхналогія формных працэсаў

.pdf
Скачиваний:
36
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
1.24 Mб
Скачать

З М Е С Т

УСТУП . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 3

Раздзел I. ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ФОРМНЫХ ПРА-

ЦЭСАЎ . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 4

Тэма 1. Асноўныя звесткі пра друкарскія формы . . . . 4

Тэма 2. Фотаформы . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 11

Тэма 3. Фізіка-хімічныя асновы капіравальнага пра-

цэсу . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 13

Раздзел II. АНАЛАГАВЫЯ ТЭХНАЛОГІІ ВЫРАБУ ДРУ-

КАРСКІХ ФОРМАЎ . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 25

Тэма 4. Выраб формаў плоскага афсетнага друку на

афсетных пласцінах . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 51

Тэма 5. Выраб афсетных формаў з арыгінал-маке- таў і для друку без увільгатнення . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 51

Тэма 6. Выраб формаў высокага, глыбокага і флек-

садруку . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 55

Раздзел IIІ. ЛІЧБАВЫЯ ТЭХНАЛОГІІ ВЫРАБУ ДРУ-

КАРСКІХ ФОРМАЎ . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 73

Тэма 7. Лічбавыя тэхналогіі вырабу афсетных фор-

маў . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 81

Тэма 8. Лічбавыя тэхналогіі вырабу формаў глыбо-

кага і флексадруку . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 81

СКАРОТЫ . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 83 ЛІТАРАТУРА . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 85

3

УСТУП

Выкладанне дысцыпліны мае на мэце вывучэнне тэарэтычных асноў і тэхналагічных працэсаў вырабу друкарскіх формаў асноўных і спецыяльных відаў і спосабаў друку. Курс «Тэхналогія вырабу друкарскіх формаў» складае аснову прафесійных ведаў інжынера-тэхнолага паліграфічнай вытворчасці і звязвае разам усе папярэдне засвоеныя дысцыпліны цыкла дадрукарскіх працэсаў. Курс «Тэхналогія вырабу друкарскіх формаў» завяршае вывучэнне дадрукарскіх працэсаў паліграфіі.

Задачай курса ѐсць набыццѐ будучымі інжынерамі-тэхнолагамі паліграфічнай вытворчасці грунтоўных ведаў у тэхналогіі формных працэсаў сучаснай паліграфіі. Вывучэнне дысцыпліны ўключае лекцыі і лабараторныя работы.

4

Раздзел 1. ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ФОРМНЫХ ПРАЦЭСАЎ

Тэма 1. Асноўныя звесткі пра друкарскія формы

Характэрныя прыкметы формаў высокага, плоскага і глыбокага друку

Друкарская форма (ДФ або форма) — носьбіт тэкставай і (або) выяўленчай інфармацыі арыгінала, прызначаны для шматразовага вырабу ідэнтычных адбіткаў. Яна ўяўляе сабой плоскую або выгнутую (пукатую) цыліндрычную металічную або палімерную паверхню, падзеленую на друкарскія і прагальныя элементы.

Друкарскія элементы (ДЭ) — участкі формы, якія ўспрымаюць фарбу і перадаюць яе на друкаваны матэрыял. Прагальныя элементы (ПЭ) — участкі формы, якія не ўспрымаюць фарбу і не перадаюць яе на друкаваны матэрыял. У выніку друкарскага кантакту ДЭ на адбітку адпавядаюць друкаваныя, а ПЭ — свабодныя ад фарбы ўчасткі.

У залежнасці ад таго, якім чынам адбываецца падзел паверхні формы на ДЭ і ПЭ, адрозніваюць віды друку. Да асноўных відаў друку належаць высокі, глыбокі і плоскі друк.

Схему формы высокага друку (ВД) разгледзім на прыкладзе вырабленай спосабам цынкаграфіі выяўленчай формы ВД — клішэ (рыс. 1).

 

 

h

 

 

 

 

 

 

h

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Zn

Zn

Святло

Цені

Рыс. 1 Схема формы ВД: h — адлегласць паміж цэнтрамі ДЭ; на растравай форме h=1/l — перыяд, l — лініятура растра

5

Для формы ВД характэрны наступныя прыкметы:

а) усе ДЭ ляжаць у адной плоскасці больш высока за ПЭ;

б) памеры ДЭ розныя: у ценях яны большыя, чым у святле; наадварот, плошча ПЭ большая ў святле формы і адбітка;

в) глыбіня ПЭ розная: для святла яна большая за ценяў;

г) таўшчыня фарбавага пласта на форме і адбітку аднолькавая ў ценях і святле, таму для перадачы градацыі ў ВД выкарыстоўваюць растраванне.

Схема формы глыбокага друку (ГД), вырабленай пігментным спосабам, пададзена на рыс. 2.

h h

Cu

Cu

Святло

Цені

Рыс. 2. Схема формы ГД: перыяд растра ГД h=1/l, l — лініятура

Для гэтай формы ГД характэрныя наступныя прыкметы:

а) паверхня формы падзелена на ячэі — ДЭ тонкімі перагародкамі — ПЭ, паверхня якіх ляжыць у адной плоскасці вышэй дна ДЭ;

б) плошча ДЭ у святле, ценях і сярэдніх тонах формы і адбітка ўсюды аднолькавая;

в) ДЭ маюць розную глыбіню, большую ў ценях і меншую ў святле формы;

г) таўшчыня фарбавага пласта на форме розная, таму і аптычная шчыльнасць D на ўчастках адбітка таксама розная і прапарцыянальная таўшчыне L фарбавага пласта:

D = kL .

Гэта найлепшы спосаб перадачы градацыі ў паліграфіі, які забяспечвае максімальны колеравы ахоп. Іншыя спосабы вырабу формаў ГД, прыкладам глыбокая аўтатыпія (рыс. 3), даюць горшыя вынікі колеравага і градацыйнага ўзнаўлення.

6

h h

Cu

Cu

Святло

Цені

Рыс. 3. Схема формы ГД, вырабленай спосабам глыбокай аўтатыпіі

Схему формы плоскага друку (ПД) разгледзім на прыкладзе монаметалічнай формы плоскага афсетнага друку (ПАД), вырабленай капіраваннем з фотаформаў (рыс. 4).

 

 

h

 

 

 

 

 

 

 

h

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Al

Al

Святло

Цені

Рыс. 4. Схема формы ПД: h — адлегласць паміж цэнтрамі ДЭ

Для формы ПД характэрныя наступныя прыкметы: а) ДЭ і ПЭ ляжаць практычна ў адной плоскасці;

б) паверхня ДЭ алеяфільная (гідрафобная), г. зн. змочваецца тлустаю фарбай і не змочваеца вадою і воднымі растворамі; наадварот, паверхня ПЭ гідрафільная (алеяфобная), г. зн. змочваеца вадою і воднымі растворамі і не змочваецца тлустаю фарбай;

в) памеры ДЭ розныя: большыя ў ценях і меншыя ў святле формы і адбітка; наадварот, памеры ПЭ большыя ў святле і меншыя ў ценях.

г) таўшчыня фарбавага пласта на форме і адбітку ўсюды аднолькавая, таму для перадачы градацыі ў ПД, як і ў ВД, выкарыстоўваюць растраванне.

7

Акрамя відаў, адрозніваюць спосабы друку. Спосаб друку сведчыць, якім чынам фарба з формы перадаецца на друкаваны матэрыял: непасрэдна, г. зн. проста, або ўскосна, шляхам перадачы праз афсетную гуму.

Так, існуюць высокі афсетны друк, глыбокі афсетны друк, шырока распаўсюджаны плоскі афсетны друк, плоскі просты друк — літаграфія, фататыпія і інш. Тут першы прыметнік апісвае форму, г. зн. від друку, другі — спосаб, якім фарба з формы перадаецца на матэрыял. Напрыклад, плоскі афсетны друк — гэта друк з формы, на якой ДЭ і ПЭ ляжаць практычна ў адной плоскасці, а фарба перадаецца з формы на матэрыял праз афсетны цыліндр.

Спосабы вырабу формаў высокага, плоскага і глыбокага друку

Найперш быў вынайдзены высокі друк. Выяўленчыя формы выразалі на драўляных дошках, што вядома як ксілаграфія або дрэварыт. Беларусь стала радзімай усходнеславянскага кнігадрукавання, калі вялікі Францішак Скарына надрукаваў у Празе першую беларускую кнігу «Псалтыр», датаваную 6 жніўня 1517 г. Высокамастацкія дрэварыты яго «Бібліі» і сѐння ўраджваюць выдатнай тэхнікай і глыбокім псіхалагізмам.

Глыбокі, як і высокі, друк узнік у 15 ст. у выглядзе разной гравюры на медзі, або медзіярыту. Медзіярыты выразалі на кіслотаўпорным пласце з наступным паглыбленнем ДЭ шляхам траўлення.

Плоскі друк у 1797 г. вынайшаў А. Зенефельдэр у выглядзе літаграфіі, г. зн. простага плоскага друку. Тут тлустаю літаграфскай тушшу на камень-вапнік наносілі малюнак, а ПЭ у час друку змочвалі вадой.

Ручныя спосабы вырабу формаў маюць нізкую прадукцыйнасць і фактычна з'яўляюцца мастацтвам, а не тэхналогіяй. З вынаходніцтвам фатаграфіі яны заменены фотамеханічнымі спосабамі (ФМС), дзе градацыйная, колеравая і графічная дакладнасці ўзнаўлення забяспечваюцца аптычным праектаваннем на падставе законаў і прынцыпаў фотапрацэсу. Акрамя фотапрацэсу, тэхнічнымі перадумовамі ўкаранення ФМС былі стварэнне мокрага каладыйнага працэсу (1851 г.) і працэсу на храміраваных калоідах (1855 г.).

У сучаснай паліграфіі ФМС выкарыстоўваюць шырока і паўсюдна. Яны непараўнальна перавышаюць спосабы ручнога гравіравання паводле прадукцыйнасці, эканамічнасці і якасці формаў. Неад’емным элементам ФМС ѐсць фотаформы (ФФ), якія вырабляюць з арыгіналаў выдання.

8

ФМС уключае выраб ФФ, капіраванне іх на капіравальны пласт, нанесены на формную падкладку і наступнае апрацаванне копіі з прасторавым (ВД, ГД, флексаграфскі, трафарэтны друк) або фізіка-хімічным (ПД) падзелам паверхні формы на ДЭ і ПЭ. ФМС у сваім развіцці значна ўдасканалены і сѐння дазваляе ўзнаўляць практычна любыя арыгіналы ў любым маштабе. Паводле ацэнак спецыялістаў, у бліжэйшай будучыні ѐн захавае свае перавагі перад іншымі спосабамі вырабу формаў ПАД, ВД і флексадруку.

У ХХ ст. ручное гравіраванне формаў адноўлена ў выглядзе электрамеханічнага і лазернага гравіравання. Гэта дазваляе аутаматызаваць працэс і ўнікнуць фота- і капіравальнага працэсаў, а таксама траўлення. Так, гравіраванне замяніла пігментны і беспігментны спосабы вырабу формаў ГД.

Формы ПД можна вырабляць ФМС і іншымі спосабамі. Так, з рэпрадукаваных арыгінал-макетаў (РАМ), якія, паводле азначэння, парадкова і пастаронкава паўтараюць выданне і звычайна ўтрымліваюць штрыхавыя аднафарбавыя відарысы, у тым ліку тэкст, формы вырабляюць спосабамі дыфу-

зійнага пераносу і электрафатаграфіі.

Формы ПАД вырабляюць таксама для друку без увільгатнення.

Найбольш дасканалым і шырока распаўсюджаным з'яўляецца ФМС вырабу формаў ПАД капіраваннем з фотаформаў на папярэдне ачуленыя афсетныя пласціны. Гэтым спосабам вырабляюць монаметалічныя формы пазітыў-

нага і негатыўнага капіравання. Універсальным спосабам служыць пазітыўнае капіраванне, калі на пазітыўныя афсетныя пласціны капіруюць штрыхавыя і (або) растравыя дыяпазітывы. Гэты спосаб шырока ўжываюць для друку любой, у тым ліку і высакамастацкай шматфарбавай прадукцыі. Раней для друку вялікіх тыражоў выраблялі таксама біметалічныя формы.

Апошнія гады інтэнсіўна развіваюцца лічбавыя лазерныя тэхналогіі

Computer-to-Plate (CtPlate) і Computer-to-Press (CtPress) вырабу формаў ПАД,

г. зн. камп'ютар–друкарская форма і камп'ютар–друкарская машына. У CtPlate-тэхналогіі лазер або лазерны дыѐд у экспанавальнай прыладзе — рэкордэры або плэйтсэттэры — экспануе формную пласціну або формны матэрыял з наступным апрацаваннем копіі і атрыманнем формы. Паводле тэхналогіі CtPress, што мае таксама назву Direct Imaging (DI), форму вырабляюць на формным матэрыяле, які ўсталяваны на формным цыліндры друкарскай машыны. Распрацаваны таксама CtPlate-тэхналогіі вырабу формаў ВД, ПАД і флексадруку.

9

Асноўныя перавагі CtPlate- і CtPress-тэхналогій — высокая прадукцыйнасць формнага працэсу, скарачэнне дадрукарскага цыкла, эканомія расходных матэрыялаў і інш. Тут няма ФФ, таму не патрэбны галоідасрэбраныя фотаматэрыялы і хімія для іх апрацавання, а таксама капіравальнае абсталяванне, праяўныя машыны, мантажныя і рэтушныя сталы і пад. CtPlate- і CtPress- тэхналогіі патрабуюць высокага ўзроўню тэхналагічнага працэсу і персанала друкарні.

Выбар тэхналагічнага працэсу вырабу формаў ў кожным канкрэтным выпадку залежыць найперш ад тэхнічных паказчыкаў арыгіналаў, якія ўзнаўляюць, іх тыпу, фарбавасці, віду і спосабу друку, тыпу друкарскай прадукцыі, якую трэба атрымаць, яе якасці, тыражу і г. д.

Фотамеханічныя спосабы вырабу формаў

У формных працэсах паліграфіі шырока выкарыстоўваюць фотамеханічныя спосабы вырабу формаў. Нагадаем, што ў іх ужываюць фатаформы, вырабленыя з арыгіналаў фотамеханічным, электронным або лічбавым спосабамі.

Працэс узнаўлення ўключае некалькі стадый. Найперш, гэта фотарэпрадукацыйны працэс, дзе вырабляюць ФФ, у тым ліку мантажныя. Далей ідзе капіравальны працэс атрымання копіі ФФ на формным матэрыяле. Працэс хімічнага апрацавання копіі з атрыманнем формы называюць формным працэсам. Так, гэта праяўленне копіі і траўленне цынку ў вырабе клішэ — выяўленчых формаў ВД — і траўленне медзі ў вырабе формаў ГД, а таксама вымыванне ПЭ у вырабе фотапалімерных формаў высокага і флексаграфскага друку. Гэта тапрацаванне копіі ў праяўным працэсары або ўручную з растварэннем і выдаленнем капіравальнага пласта з ПЭ формы ПАД.

На кожнай стадыі і аперацыі працэсу ўзнаўлення выконваецца кантроль якасці. Так, кантралююць якасць арыгіналаў, фотаформаў, копій, формаў і адбіткаў. Прыкладам, пры вырабе формаў ПАД пазітыўным капіраваннем форму кладуць на стол з верхнім асвятленнем і кантралююць напачатку наяўнасць усіх неабходных і адсутнасць пабочных элементаў відарыса, адсутнасць рэшткаў капіравальнага пласта на ПЭ, іншых дэфектаў ДЭ і ПЭ. Далей праводзяць кантроль формаў паводле кантрольных шкалаў тыпу СПШ-к і Ugra PCW 1982. Калі неабходна, праводзяць карэктуру формы.

Раней працэс вырабу формаў у друкарні пачыналі з падрыхтоўкі формнага матэрыялу і капіравальнай кампазіцыі, якую затым наносілі на яго паверхню

10

і сушылі. У сучасных друкарнях шырока ўжываюць папярэдне ачуленыя пласціны, таму выраб формаў ВД, ПАД і флексадруку пачынаюць адразу з капіравальнага працэсу. У вырабе формаў ПАД да апошняга часу лепшым паводле перадачы графічных дэталяў, градацыі і колеру з’яўляецца ФМС пазітыўнага капіравання, як надзвычай якасны, дастаткова эканамічны і параўнальны хуткі. Аднак будучыня — за лічбавымі лазернымі тэхналогіямі формнай вытворчасці.

Фотаформы вырабляюць на фотанаборных аўтаматах, а тэкставыя дыяпазітывы — таксама на лазерных прынтэрах. Тэхналогіі вырабу друкарскіх формаў капіраваннем з такіх відарысаў называюць тэхналогіямі Computer-to- Film, або скарочана CtFilm, або CtF.