Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Praktykum_pa_gistar_gramatytsy_VMK_Dzyadovay_A.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
266.75 Кб
Скачать

Фанетычныя працэсы дапісьмовай эпохі Тэма 3. Вынікі дзейнасці закону адкрытага склада

І. Пытанні.

1. Манафтангізацыя дыфтонгаў.

2. Спрашчэнне груп зычных.

3. Дысіміляцыя ў групах *дт, *тт.

4. Паходжанне насавых галосных #, @, прычыны і гісторыя іх узнікнення.

5. Прычыны і гісторыя ўзнікнення першага поўнагалосся. Няпоўнагалоссе.

6. Змена пачатковых *ort, *olt.

Тэрміналагічны мінімум: дыфтонг, дыфтангічнае спалучэнне, манафтангізацыя, спрашчэнне, насавы галосны, дэназалізацыя, першае поўнагалоссе, няпоўнагалоссе, гістарычнае чаргаванне

ІІ. Заданні.

1. Знайдзіце і растлумачце чаргаванні ў словах.

Сон – спаць, прападу – прапасці, знайду – знайсці, яда – есці – ела, падаць – пастка, ведаць – вестка, гудзець – гуслі.

2. Растлумачце паходжанне гукаў (літары, што абазначаюць патрэбныя гукі, падкрэслены) і нуля гука (н.г.).

Воласць, вёў (н.г.), апранацца (н.г.), праглынуць (н.г.), аповесць, дам (н.г.), вянуць (н.г.), тануць (н.г.), разгарнуць (н.г.).

3. Аднавіце праславянскія формы слоў.

Нянавісць, абоз, ісці, сем, нявестка (параўн. ведаць).

4. Растлумачце ў наступных словах наяўнасць спалучэнняў зычных дл, тл.

Вяндліна, крыўдлівы, мятла, рыдлёўка, тлум, тлусты, надлом, пятля, даходлівы, скрыдлік, падатлівасць, блудлівы, кудлаты, надлобны, балбатлівы, непаседлівасць, надлуплены.

5. Падзяліце наступныя словы на склады. Пакажыце змены спалучэнняў “галосны + насавы зычны м, н” (у тых выпадках, калі яны адбыліся) у сувязі з дзейнасцю закону адкрытага склада і новы складападзел.

Начинати – начьнти, вънимати – въньмти, проклинати – прокльнти, распинати – распьнти, звонити – звонкъ, трьнсти – трънсъ землятрус’.

6. Знайдзіце і растлумачце чаргаванні ў словах.

Жаць (жыта) – дажынаць – дажынкі – дажну, жаць (руку) – пажму, імя – імёны, зняць – зніму.

7. Дакажыце, што дзеясловы часаць (бервяно) – касіць (траву), жаць (жыта) – гнуць (дугі) з’яўляюцца гістарычна аднакарэннымі словамі. Растлумачце чаргаванні і агульнасць кораня ў наступным ланцужку слоў: пачаць – пачынаць – пачатак – канец. Прадумайце семантычную сувязь, агульнае ў семантыцы слоў канец і пачатак, кончыць і пачаць. Ці не пярэчыць аднясенне гэтых слоў да аднаго кораня рэалістычнаму разуменню, успрыняццю рэалій?

8. Пакажыце наступныя фанетычныя змены ад праславянскай пары да нашага часу.

* сторгjь → усх. сл. ... бел. ...

* долбто → усх. сл. ... бел. ...

* гелбъ → усх. сл. ... бел. ...

* горсъ → усх. сл. ... бел. ...

* волдть → усх. сл. ... бел. ...

* орстъ → усх. сл. ... бел. ...

* голсj@ усх. сл. ... бел. ...

9. З наступнага рада слоў выпішыце словы з поўнагалоссем. Растлумачце, чаму нельга назваць поўнагалоснымі (з пазіцый гісторыі мовы) спалучэнні ў іншых словах?

Салата, бяроза, паламаць, старана, балада (фр. ballade), серада, стараваты, малавата, барада, параход, балон (фр. ballon), галосны, палáсаваць, мараходны, узгорак, салодкі, нярэдка, каралева, далажыць, маразм (гр. marasmos ‘знясіленне, упадак’), нораў, парабак, палон, палацёр, салодкі, залатаць, за борам.

10. З наступных сказаў, узятых з пісьмовых помнікаў агульнаўсходнеславянскага часу, выпішыце поўнагалосныя і няпоўнагалосныя формы, аднавіўшы іх праславянскія адпаведнікі.

Чьстьное дрhво. бесцhньно есть. а кованье его. злото и серебро (Надпіс); на Дунаи Ярославнынъ гласъ ся слышитъ, зегзицею незнаемо рано кычеть (Слово); почнемъ же, братие, повhсть сию отъ старого Владимира до нынhшнего Игоря (Слово); аже кто оуби~ть кн>ж> моужа. въ разбои. а головника не ищють то вирьвноую платити. въ чьеи же вьрви голова лежить (РП); в лhто 6545. Заложи Ярославъ городъ великый Кыевъ, у него же града суть Златая врата (ПВЛ).

  • чьстныи ‘свяшчэнны’;

  • зегзица ‘зязюля’;

  • головникъ ‘забойца’;

  • голова ‘забіты’;

  • вирьвныи ‘грашовы штраф за забойства’;

  • вьрвь ‘абшчына’

11. Успомніце беларускія гарады, паселішчы, вёскі, у назвах якіх адлюстравалася поўнагалоссе.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]