Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Praktykum_pa_gistar_gramatytsy_VMK_Dzyadovay_A.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
266.75 Кб
Скачать

Фанетычныя працэсы пісьмовай эпохі Тэма 6. Вынікі страты рэдукаваных ъ, ь у вакалізме

І. Пытанні.

1. Характарыстыка рэдукаваных ъ,ь, моцная і слабая пазіцыя ъ,ь у словах. Лёс рэдукаваных.

2. Бегласць галосных. Выраўноўванне асноў.

3. Змяненне рэдукаваных ъ,ь у спалучэнні з плаўнымі р, л (спалучэнні *trъt, *tlъt, *trьt, *tlьt, іх лёс). Узнікненне чаргаванняў ро // ры, ло // лы, ле // лі.

4. Другое поўнагалоссе. Яго адрозненне ад першага.

5. Прыстаўныя галосныя, прычыны іх узнікнення.

6. Устаўныя галосныя, прычыны іх узнікнення.

Тэрміналагічны мінімум: рэдукаваны, моцная і слабая пазіцыя, выраўноўванне асноў, другое поўнагалоссе, гістарычнае чаргаванне

ІІ. Заданні.

1. Вызначце фанетычную пазіцыю ъ, ь у словах.

Крьстъ, клhтъка, клhтъкъ, вьсь, вься, сьрдьце, отъмыкати, отъмъкнути, замъ́къ, коньць, коньци, мъхъ, мъхи.

2. З наступных сказаў, узятых са старажытнарускіх і старабеларускіх пісьмовых помнікаў, выпішыце словы з рэдукаванымі ь, ъ і прааналізуйце далейшы лёс рэдукаваных у працэсе моўнай эвалюцыі.

Тогда Игорь възрh на свhтлое солнце и видh отъ него тьмою вся своя воя прикрыты (Слово); въ лhто 6669 покладаеть Офросинья чьстьныи крестъ въ манастыри своемъ въ црькви святаго Спаса (Надпіс); оже придеть кровавъ муже на дворъ. или синь то видока ему не искати (РП); се язъ великий князь Казимиръ, королевичъ, и зъ своею братьею коньчали есмо миръ со Пьсковомъ (ДГ); и встал один кухаръ и взялъ головню горачую и вдарыл Бово по голове и всю гуню ему опалилъ (АБ).

  • видокъ сведка’;

  • головня галавешка’;

  • гуня старая падраная вопратка, лахманы’;

  • синь ‘рака’

3. Пакажыце наступныя фанетычныя змены ўсходнеславянскіх слоў.

пирожькъ бел. ...

колосъкъ бел. ...

тенькъ → бел. ...

кръшити → бел. ...

кръшька → бел. ...

дьнькъ → бел. ...

пьнькъ → бел. ...

яблъко бел. ...

4. Вызначце прычыну бегласці галоснага ў наступных словах.

Бабёр – бабры, вяршок – вяршкі, журавель – жураўля, палка – палак.

5. Вызначце паходжанне гукаў (літары, што абазначаюць патрэбныя гукі, падкрэслены) і нуля гука (н.г.).

Агонь – агні (н.г.), скачок, лужкі (н.г.), шаўцы (н.г.), шпаргалкі (н.г.) -- шпаргалак.

6. Аднавіце спачатку ўсходнеславянскія, а затым праславянскія формы слоў.

Раток, крывавы, дрыжаць, глотка, сотня, пушок, стажок.

7. Выпішыце словы пад рубрыкі: а) устаўныя галосныя; б) ІІ поўнагалоссе.

Вецер, свёкар, бессмяротны, вузел, восем, маланка, вугаль.

8. Слоўнікавы дыктант. Запішыце ўсходнеславянскія формы наступных слоў. Пракаменціруйце змены моцных і слабых рэдукаваных.

Воз, дом, блыха, сясцёр, купец, дно, косць, горб, пень, арол, ножка, цень, ражок, горла, кацёл, садок, воўк, вецер, залоўка, пляцень, кружок, дзяржава, прышэлец, маточак, качалка, тырчаць, крошачка.

Тэма 7. Вынікі страты рэдукаваных ь, ъ у кансанантызме

І. Пытанні.

1. Другое спрашчэнне груп зычных.

2. Страта канцавога -л у дзеяслоўных формах і назоўніках.

3. Пераход вў.

4. Пераход лў.

5. Узнікненне падоўжаных зычных.

6. Асіміляцыйныя і дысіміляцыйныя працэсы ў новых групах зычных.

Тэрміналагічны мінімум: другое спрашчэнне груп зычных, фанетычнае падаўжэнне, марфалагічнае падваенне, асіміляцыя, дысіміляцыя, гістарычнае чаргаванне

ІІ. Заданні.

1. Растлумачце паходжанне нуля гука ў словах.

Капусны , позна, слаць, карысны, выязны, пачэсны, баразна. Дакажыце, што словы месца і мешчанін з’яўляюцца гістарычна аднакарэннымі словамі.

2. У наступных словах сучаснай беларускай мовы растлумачце прычыну захавання спалучэнняў зычных дл, тл, дц, бн, дн.

Павідла, заядлы, датла, падцягнуць, жалобны, хвалебны, людны, ягадны.

3 Растлумачце паходжанне ў у словах.

Ваўчок, доўгі, поўны, лаўка, вяроўка, браў. Чаму ў словах балкон, колба, пасол, кабылка, алмаз, Балканы, стол, дол, качалка не адбылося пераходу лў?

4. Выпішыце спачатку словы з фанетычным падаўжэннем, а затым – з марфалагічным падваеннем. Пракаменціруйце свае запісы.

Зеленню, узвышша, насценны, калоссе, маліннік, зацішша, маззю, шматтысячны, рассыпаць, збожжа, меддзю, наваколле, рыссю, сушшу, беззямелле. Чаму ў словах радасцю, косцю, маладосцю, бяссмерце не адбылося падаўжэння ц’ ?

5. Аднавіце ўсходнеславянскія формы слоў.

Расліна, рыбацкі, птаства, прыгоства, кассё, галлё, хто.

6. Назавіце фанетычныя змены, якія адбыліся ў словах пасля ХІІ ст.

Съвєзти, дьвh , сънhдaти, съгода, съдужaти, съмhна.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]