- •Практыкум па гістарычнай граматыцы беларускай мовы
- •Тэма 1. Уводзіны. Гістарычныя ўмовы ўтварэння і развіцця беларускай мовы
- •Фанетыка Тэма 2. Фанетычная сістэма агульнаўсходнеславянскай мовы дапісьмовай эпохі
- •Фанетычныя працэсы дапісьмовай эпохі Тэма 3. Вынікі дзейнасці закону адкрытага склада
- •Тэма 4. Палаталізацыйныя змены ў праславянскай мове
- •Тэма 5. Змены зычных, выкліканыя дзейнасцю наступнага j
- •Фанетычныя працэсы пісьмовай эпохі Тэма 6. Вынікі страты рэдукаваных ъ, ь у вакалізме
- •Тэма 7. Вынікі страты рэдукаваных ь, ъ у кансанантызме
- •Тэма 8. Фанетычныя змены, не звязаныя са стратай рэдукаваных
- •Марфалогія Тэма 9. Марфалогія. Змены ў марфемнай структуры слоў
- •Тэма 10. Назоўнік
- •Старажытныя тыпы скланення назоўнікаў
- •Тэма 11. Займеннік
- •Тэма 12. Прыметнік
- •Тэма 13. Лічэбнік
- •Тэма 14. Дзеяслоў
- •Тэма 15. Сінтаксіс
- •Тэставыя заданні
- •Літаратура
- •Прынятыя скарачэнні помнікаў старажытнага пісьменства
- •Прынятыя скарачэнні фальклорных крыніц
Старажытныя тыпы скланення назоўнікаў
І тып |
ІІ тып |
ІІІ тып |
ІУ тып |
У тып |
УІ тып |
З асновай на ā (jā)
|
З асновай на ŏ (jŏ)
|
З асновай на ŭ (у карот-кае) |
З асновай на ĭ (і кароткае)
|
З асновай на зычны
|
З асновай на зычны
|
1) назоўнікі ж.р. тыпу рука, душа, земля; 2) назоўнікі м. р., якія абазначаюць асобу чалавека, тыпу воевода, судья |
1) назоўнікі м. р. тыпу столъ, край, страхъ; 2) назоўнікі н.р. тыпу окъно, поле
|
назоўнікі м.р. тыпу сынъ, домъ, волъ, чинъ, медъ, вьрхъ, низъ, разъ |
1) назоўнікі. ж.р. тыпу кость, соль, мышь; 2) назоўнікі м.р. тыпу тьсть, звhрь, голубь |
1) назоўнікі ж.р. на -и тыпу мати, дъчи (у родн. адз. матере, дъчере); 2) назоўнікі н.р. на -я тыпу им#, сhм# (у родн. адз. имене, сhмене,); 3) назоўнікі м.р. на -ы тыпу камы, ремы (у родн. адз. камене, ремене); 4) назоўнікі н. р. на -о тыпу слово, око (у родн. адз. словесе, очесе); 5) назоўнікі н. р. на -я тыпу теля ягня (у родн. адз. теляте, ягняте) |
назоўнікі ж.роду на -ы тыпу мъркы, свекры, цьркы (у родн. адз. мъркъве, свекръве, цьркъве )
|
Тэма 11. Займеннік
І. Пытанні.
1. Асаблівасці займенніка як часціны мовы (з пазіцый гісторыі мовы).
2. Асабовыя займеннікі, іх энклітычныя і суплетыўныя формы. Лёс энклітыкаў.
3. Асабова-ўказальны займеннік ён і яго паходжанне.
4. Зваротны займеннік себе.
5. Займеннікі мяккай і цвёрдай разнавіднасцей, уплыў першых на другія.
6. Гісторыя займенніка змешанай разнавіднасці вьсь.
7. Утварэнне поўных формаў указальных займеннікаў.
Тэрміналагічны мінімум: займеннікі мяккай, цвёрдай, змешанай разнавіднасцей, суплетыўны, праклітычны, энклітычны
ІІ. Заданні.
1. Запішыце сказы. Падкрэсліце займеннікі, вызначце іх разрады. Прааналізуйце мову ўрыўка з пункту гледжання адлюстравання ў ім беларускіх моўных рыс (лексічных, фанетычных і інш.).
И королевна рекла: Пане, даи мне мечъ, нехаи я его убъю. И король еи далъ мечъ, она посмотрэвшы на Трыщана рекла: Пане альбо пусти Трыщана, альбо хочу сама себе убити тымъ мечомъ (АТ).
Растлумачце паходжанне канчатка ў займенніку тымъ (параўн. з былым тhмь).
2. З наступных сказаў, узятых з “Александрыі” пачатку ХУІІ ст. (рукапіс Дзяржаўнай публічнай бібліятэкі імя М.Я.Салтыкова-Шчадрына ў Санкт-Пецярбургу, F. ХУІІ. 5), выпішыце займеннікі, вызначце іх разрады і склон, пракаменціруйце канчаткі.
Александеръ отменившисе в шаты княжате своего зоставил его з двома конми и зъ оным што сам не нем ехал;
[александеръ] казал прийти до себе вещкови, а ему сонъ которий виделъ объявил;
потом александеръ писал листъ княжатом своим тым обычаем ...;
мовил до оного люду: Благо вам ижесте славы гомеровой достали; некотории теж княжата хвалили той обычай и велми залецали;
[дарий] реклъ приятелю штож то чинишъ, ижъ ты кубки до пазухи ховаешъ;
которому александеръ рек: при годованю нашего царя таковый есть обычай, ижъ годуючи если хочут берут кубки з которих пиют;
вшедши до ложницы обудил александра и все ему объявил што ему кондаулос поведал;
зрозумевши александеръ шемране реклъ до нихъ: што ест што з собою мовите.
* Заўвага. Тут і далей тэкставы матэрыял, узяты з “Александрыі” пачатку ХУІІ ст., пададзены з захаваннем арфаграфіі арыгінала, але сучаснымі графічнымі сродкамі (заменены графемы: h – е, w – о, u – у, " – я, s – й, K – кс).
3. Выпішыце энклітычныя формы займеннікаў, вызначце іх пачатковую форму , лік і склон.
Ты ми боуди wтьць (Чэцця); а лице мое не "вит ти с# (Чэцця); не может т# нихто познати (АТ); хочет ми се пити (ПХ); поустhте м# смерд#щаг оумрhти (Чэцця).
4. Растлумачце змены прыназоўнікаў і займеннікаў у наступных спалучэннях.
Кънъ ему, сънъ имъ, вънъ емь.
5. Аднавіце агульнаўсходнеславянскія формы займеннікаў перыяду Х-ХІ стст.
Хто, што, ніхто, нішто, чый, той, усякі.