Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭУМКД Беларуская мова (Культура маўлення).docx
Скачиваний:
671
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
1.32 Mб
Скачать

2.3.1.4. Лексічныя асаблівасці

Як адзначаюць навукоўцы, “прымусіць” жывое слова падпарадкоўвацца канкрэтнаму правілу, ды яшчэ ў момант гутаркі вельмі цяжка. На выбар слова ў камунікацыйнай сітуацыі ўплывае шмат фактараў, не апошняе месца сярод якіх належыць экстралінгвістычным (умовы, час камунікацыі; узрост, статус прамоўцаў; афіцыйнасць-сяброўскасць зносінаў і інш.). Аднак лексічная норма прымушае пільна ставіцца да выбару неабходнага слова ў наступных выпадках, напрыклад: вырошчваць бульбу, але гадаваць дзіця; узводзіць палац, але ставіць кароўнік; пражыць каву, але смажыць мяса; заплюшчыць вочы, але закрыць вочы рукамі; скончыць працу, але выканаць заданне, а таксама толькі зачыняць дзверы.

Трэба мець на ўвазе, што менавіта правілы словаўжывання абмяжоўваюць выкарыстанне іншамоўных слоў, бо макаранічная мова (залішне “расквечаная” адаптаванымі да арфаэпічнай сістэмы нацыянальнай мовы запазычаннямі: хаус, чао, хэлло) – паказчык няведання свайго лексічнага скарбу. А ў беларускай мовы ён сапраўдны адметны і ўнікальны.

Яркай асаблівасцю беларускай лексічнай сістэмы з’яўляецца так званаябезэквівалентная лексіка4[4], якая перакладаецца нарускую мову і іншыя славянскія мовы апісальнымі канструкцыямі:клявец‘молоток для отбивания кос и насечки жерновов’,брама‘главный вход во двор, город, усадьбу и подобноев виде двухстворчатых крытых сверху ворот’,лецішча‘дом, где живут только летом’,мураванка‘постройка из камня, кирпича’,дзядзінец‘огороженный двор вокруг какого-либо строения’,цвінтар‘огороженное место около церкви, церковный двор’,гарбарня‘кожевенный завод’,калядніца‘рождественская ночь’,клёк‘здравый смысл’,дзяды‘древний обряд поминания умерших, день этого поминания’.

Шмат слоў у беларускай мове знешне супадае з рускай мовай іса словамі іншых славянскіх моў або мае блізкае падабенства, аднак адрозніваецца ад іх па значэнні (такія словы называюцца міжмоўнымі амонімамі):

1) сінанімічныя адрозненні:жыццёжитьё‘існаванне’,вока(нейтр.) –око(узвыш., паэтыч.);

2) антанімічныя адрозненні:блага ‘дрэнна’– рус.благо ‘добра’,водар– польскае odоr‘дрэнны пах, смурод’,чэрствы– чэшскае čerstvy‘свежы’;

3) адрозненні ў суадносінах цэлае-частка і частка-цэлае:час– рус.час‘гадзіна’,балота– польск.błoto‘бруд, гразь’;нядзеля– рус.неделя‘тыдзень’,кола– чэш.kolo‘веласіпед’;

4) адрозненні ў абазначэнні розных рэалій прыкладна адной тэматыкі:гара– балгарскае гора‘лес’,дыван– рус.диван‘канапа’,стул– чэш.stul‘стол’, плот ‘агароджа’ – рус. плот ‘плыт’;

5) адрозненні ў абазначэнні аддаленага падабенства: квас – польск. kwas ‘кіслата’, пячэнне – сербск. печенjе ‘смажанае мяса’;

6) поўнае сэнсавае адрозненне знешне падобных слоў: ліванец – чэш. livanec ‘блін’, гусляр – польск. guślarz ‘чараўнік, вядзьмак’.

Міжмоўныя амонімы называюць фальшывымі сябрамі перакладчыка. Асаблівасці іх значэння важна ведаць тым, хто хоча дасканала авалодаць як беларускай, так і рускай мовамі.

Табліца 4. Некаторыя міжмоўныя амонімы ў беларускай і рускай мовах

Беларуская мова

Рускі адпаведнік

Руская мова

Беларускі адпаведнік

адказ

ответ

отказ

адмова

гарбуз

тыква

арбуз

кавун

безадказны

безответственный

безотказный

безадмоўны

бяспечны

безопасный

беспечный

бесклапотны

благі

плохой

благой

добры

блудзіць

блуждать

блудить

распуснічаць

бараніць

защищать

боронить

баранаваць

буйны′

крупный, видный

бу′йный

шалёны; парывісты

вячэраць

ужинать

вечереть

вечарэць

вітаць

приветсвтовать

витать

лунаць

выкачаць

обвалять

выкачать

выпампаваць

грэбля

гать

гребля

веславанне

дурэць

шалить

дуреть

дурнець

жало′ба

траур

жа′лоба

скарга

жаль

скорбь

жаль

шкада

калоша

штанина

калоша

галёш

качка

утка

качка

гайданка

калёсы (толькі ў мн. ліку)

телега

колёса

колы

карысны

полезный

корыстный

карыслівы

нагадаць

напомнить

нагадать

наваражыць

нядзеля

воскресенье

неделя

тыдзень

маніць

обманывать

манить

клікаць, зваць

папытацца

спросить

попытаться

паспрабаваць

прозвішча

фамилия

прозвище

мянушка

Такім чынам, каб не патрапіць у моўную пастку, трэба асэнсавана карыстацца моўным багаццем.