Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭУМКД Беларуская мова (Культура маўлення).docx
Скачиваний:
671
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
1.32 Mб
Скачать

2.3.1.5. Фразеалагічныя асаблівасці

Унікальнасць і непаўторнасць беларускай мовы складаюць не толькі асобныя словы, але і фразеалагізмы – устойлівыя спалучэнні слоў, якія ўжываюцца як гатовыя моўныя адзінкі з непадзельным, цэласным значэннем, напрыклад: на жабін скок – маленькі, панская хвароба – гультайства, ад яйка адалье – хітрун, грушы на вярбе вярзці – распавядаць глупствы і інш.

Фразеалагізмы, як і словы, не ствараюцца пры маўленні, іх трэба запамінаць і выкарыстоўваць як трапныя, вобразныя сродкі для выказвання думак і пачуццяў.

Фразеалагічнае багацце беларускай мовы назапашвалася стагоддзямі. Асноўная крыніца беларускай фразеалогіі – жывая народная мова. Таму ў беларусаў найбольш размоўных фразеалагізмаў. Асноўная сфера для іх выкарыстання – бытавыя зносіны (напрыклад, з мухамі ў носе, сёрбаць лапцем боршч, цераз пень калоду, сабакам сена касіць і інш.).

У навуковым, публічным маўленні (у адрозненне ад бытавога) выкарыстоўваюць фразеалагізмы, якія маюць кніжную афарбоўку: мець рацыю, браць слова, падвесці рысу, даць зялёнае святло і інш.

У наступнай табліцы прыводзяцца фразеалагізмы з адценнем кніжнасці і іх рускамоўныя адпаведнікі.

Табліца 5. Беларускія і рускія найбольш ужывальныя ўстойлівыя спалучэнні.

Беларуская мова

Руская мова

гладкай дарогі і з лёгкім ветрыкам

скатертью дорога

зрабіць ласку

оказать услугу

маеш рацыю

ты прав (а)

на волю лёсу

на произвол судьбы

на са´май справе, насамрэч

на самом деле

пункт гледжання

точка зрения

узяць шлюб

вступить в брак

як душа жадае

в своё удовольствие

у чым справа

в чём дело

што мы маем да, што да

обстоит дело

на шчупакова казанне, цудам

по щучьему велению

браць удзел

принимать участие

весці рэй

задавать тон

ісці сваім парадкам

идти своим чередом

для прыліку

для вида

гэтымі днямі

на днях

не ў гуморы

не в духе

праўда што

вот именно

бачыць навылет

видеть насквозь

нішто сабе

ничего себе

на кожным кроку

на каждом шагу

як нічога ніякага, як нідзе нічого

как ни в чем не бывало

не на добрае

не к добру

па шчырасці

по душам

Беларуская мова

Руская мова

урэшце (нарэшце)

в конце концов

што ні дзень

день ото дня

ні ў якім разе

ни в коем случае

як кажуць (так бы мовіць)

как говорится

раз за разам (раз-пораз)

то и дело

не на жарты

не в шутку

жартам кажучы

в шутку говоря

на поўны голас

во весь голос

спазнацца з бядой

испытать беду

узбіцца на грошы

разжиться деньгами

што да мяне

что касается меня

уздыхнуць на поўныя грудзі

вдохнуть полной грудью

на выбар

по выбору

па справах

по делам

на маю думку, на мой погляд

по-моему

уласна кажучы

собственно говоря

на вялікі жаль

к большому сожалению

між іншым

между прочим

абсалютна, зусім

ровным счетом

другім разам

в другой раз

сёлета

в этом году

дый годзе

да и только

ісці ў заклад

держать пари

стаяць на слове

держать слово

годны павагі

достойный уважения

няма часу, няма калі

недосуг

няма ніякага дзіва

нет ничего удивительного

з вашае ласкі

по вашей милости

перш-наперш

прежде всего

раз за разам

то и дело

У беларускай мове ёсць шмат безэквівалентных фразелагічных выразаў, якія не маюць прамых адпаведнікаў у рускай мове: параўн. бел. на ласкавым хлебе быць, выскачыць як піліп з канапель, дацца ў знакі і рус. сидеть на шее, сказать невпопад, сидеть в печенках. У некаторыя фразеалагізмы ўключаны словы, якіх няма не толькі ў славянскіх, але і ў самой беларускай мове: біць бібікі, лахі пад пахі, збіць з панталыку, тачыць лясы, біць байды, хадзіць ходырам. А калі ўлічыць надзвычайную вобразнасць беларускіх фразеалагізмаў (некаторыя даследчыкі мовы нават называюць іх паэтычнымі мініяцюрамі) – ляпнуць, як лапцем па цымбалах; раскажаш пра вераб'я, а перакажуць пра жураўля; трэба, як рыбе парасон; салаўі ў жываце пяюць, – то варта лічыць фразеалагічныя адзінкі сапраўнымі дыяментамі нашай мовы, без засваення якіх не магчыма спазнаць прыроду і характар беларускай мовы.

У пісьмовых тэкстах i вусным маўленні ўласнабеларускія фразеалагізмы маюць адметнае значэнне i паказваюць на веданне аўтарам глыбінных пластоў беларускай мовы, а скалькаваныя на манер рускай мовы дэманструюць штучнасць, ненатуральнасць беларускага маўлення.