Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭУМКД Беларуская мова (Культура маўлення).docx
Скачиваний:
667
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
1.32 Mб
Скачать

5.2 Стылістычныя сродкі навуковага маўлення

Навуковаму маўленню ўласцівы наступныя моўныя сродкі14[14]:

1. Нейтральныя словы (ўжываюцца ва ўсіх стылях), напрыклад, характарыстыка, паветра, рухацца, адзенне, уяўляць і інш.

2. Словы ў прамым значэнні.

3. Абстрактная лексіка (працэс, дзейнасць, памер), асабліва аддзеяслоўныя назоўнікі з суфіксамі -нн-, -енн- (-энн-), -анн-, -к: вылічэнне, аб’яднанне, дапайка, наладка.

4. Тэрміны.

5. Прыметнікі у складзе тэрміналагічных словазлучэнняў: разліковы рахунак, знешні гандаль, фізічны закон.

6. Скарачэнні і абрэвіяцыя.

7. “Нанізванне назоўнікаў у форме роднага склону: даследаванне ядраў (р.скл.) клетак (р.скл.), вывучэнне шкалы (р.скл.) тэмператур (р.скл.), працэс ацэнкі (р.скл.) карысці (р.скл) інтэрнэт-тэхналогій (р.скл.).

8. Рэчыўныя назоўнікі ў форме множнага ліку: мінеральныя воды, белыя гліны, высокаактанавыя бензіны.

9. Прыметнікі і дзеепрыметнікі ў значэнні назоўнікаў: крывая, ламаная.

10. Паўназначныя словы ў ролі злучнікаў і прыназоўнікаў: пры дапамозе, за выключэннем, на працягу, у выпадку, у выніку, у галіне, што, калі – то.

11. Канструкцыі мадальнае слова + інфінітыў: варта разгледзець, трэба звярнуць увагу, неабходна адзначыць, нельга не заўважыць.

12. Дзеяслоўныя спалучэнні (дзеяслоў + назоўнік): аказваць уздзеянне (замест уздзейнічаць), праводзіць даследаванне (замест даследаваць).

13. Формы цяперашняга часу дзеясловаў у 3 асобе: жыве, дзейнічае, функцыянуюць. Гэта так званы “цяперашні пазачасавы”, які абазначае пастаянныя ўласцівасці рэалій, а не дзеянні, што адбываюцца ў момант гутаркі.

14 Формы дзеясловаў з няпэўна-асабовым значэннем: закон фармулюецца, правіла вызначаецца.

15. Дзеясловы незакончанага трывання (у форме 3-й асобы): вынікае, патрабуе, функцыянуе, успрымае.

16. Пасіўныя канструкцыі з творным склонам: праблема разглядаецца навукоўцамі, пытанні дакладна фармулююца даследчыкам.

17. Складаназлучаныя і складаназалежныя сказы.

18. Састаўныя падпарадкавальныя злучнікі: нягледзячы на тое што; у сувязі з тым што, па меры таго як, дзякуючы таму што, у той час як.

19. Простыя сказы, ускладненыя аднароднымі членамі, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, адасобленымі азначэннямі і акалічнасцямі.

20. Сказы з дзеепрыслоўнымі і дзеепрыметнымі зваротамі: даследуючы гэту праблему, разглядаючы падобныя факты, аналізуемая з’ява, гукаўзмацняльная трубка.

21. Устойлівыя спалучэнні тыпу на чале, пад знакам, краевугольны камень, актуальная тэма, цікавае пытанне, уяўляе навуковую каштоўнасць і г. д.

22. Пераважнае выкарыстанне апавядальных скаў.

6. Тэрміналагічная лексіка як вядучы складнік навуковага маўлення

Сярод слоў, якія выкарыстоўваюцца ў навуковым маўленні, значнае месца займаюць тэрміны – найменні для паняццяў са сферы навукі, тэхнікі і навучання.

Перш чым вызначыць асаблівасці тэрмінаў, звернем увагу на саму сукупнасць слоў беларускай мовы, якая называецца лексікай.

6.1. Лексіка беларускай нацыянальнай мовы, яе структура

Лексіка – слоўнае багацце пэўнай мовы. Беларуская нацыянальная мова ў колькасных адносінах (і сэнсавых) валодае багатым і развітым слоўнікавым складам. Так, у “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы” пад рэдакцыяй Кандрата Крапівы зафіксавана звыш 100 тыс. слоў (1977 – 1984 гг.), а ў “Вялікім слоўніку беларускай мовы” Фёдара Піскунова – каля 223 тыс. слоў (2012 г.). Лексіка пастаянна ўзбагачаецца, слоўнікі не заўсёды паспяваюць зафіксаваць яе адзінкі. Акрамя таго, у слоўнікі звычайна не ўключаюцца дзясяткі тысяч дыялектных, устарэлых, новых слоў, тэрмінаў, якія адносяцца да вузкаспецыяльных навуковых паняццяў.

Словы, якія складаюць лексіку сучаснай беларускай мовы, неаднародныя па сваім характары. Яны адрозніваюцца паводле:

паходжання;

ступені актыўнасці;

стылістычнай прыналежнасці;

сферы выкарыстання.