Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭУМКД Беларуская мова (Культура маўлення).docx
Скачиваний:
667
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
1.32 Mб
Скачать

Тэмы практычных заняткаў і іх змест

№ н/п

Тэмы практычных заняткаў і іх змест

№ практычных заняткаў

1.

2.

3.

4.

5.

6.

7.

8.

9.

10.

11.

12.

13.

14.

15.

Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы. Асноўныя паняцці: старабеларуская мова, новая беларуская літаратурная мова, беларусізацыя, друкаваныя помнікі, графіка

Разглядаецца сутнасць кожнага з этапаў у развіцці беларускай мовы. Высвятляецца пытанне паходжання беларускай мовы, яе гістарычныя карані. Асаблівасці беларускай графічнай сістэмы

Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў. Параўнанне тэкстаў беларускай, польскай, рускай, украінскай, балгарскай і чэшскай моў. Мова і маўленне

Асноўныя паняцці: моўная карціна свету, мова і менталітэт, моўная сям’я, моўная група, моўная падгрупа, элемент нацыянальнай культуры, мова і маўленне

Раскрываюцца агульныя і адметныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з польскай, рускай, украінскай, балгарскай і чэшскай мовамі, генетычная роднасць і спецыфіка развіцця беларускай мовы сярод славянскіх моў. Выяўляецца спецыфіка маўлення ў параўнанні з мовай.

Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму.

Асноўныя паняцці: моўная сітуацыя, білінгвізм, аспекты білінгвізму, нормы літаратурнай мовы, інтэрферэнцыя.

Даецца класіфікацыя розных аспектаў білінгвізму, яго тыпаў, а таксама відаў інтэрферэнцыі. Характарызуецца білінгвізм на Беларусі і з’ява інтэрферэнцыі.

Нарматыўнае беларускае маўленне. Марфалагічная інтэрферэнцыя.

Асноўныя паняцці: граматычныя нормы беларускай мовы, назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе.

Разглядаюцца факты адхіленняў ад граматычных нормаў беларускай мовы на прыкладах розных часцін мовы.

Сінтаксічная інтэрферэнцыя. Спецыфіка перакладу.

Асноўныя паняцці: словазлучэнне, сказ, сінтаксічныя нормы беларускай мовы, пераклад

Замацоўваюцца сінтаксічныя нормы беларускай мовы ў словазлучэннях і сказах, выпрацоўваюцца спосабы трансфармацыі рускіх канструкцый на беларускую мову.

Маўленчая камунікацыя. Тэкст як асноўная камунікацыйная адзінка.

Асноўныя паняцці: камунікацыя, тэкст, віды і тыпы тэкстаў, маўленчы этыкет

Разглядаецца спецыфіка маўленчай дзейнасці, беларускія маўленчыя жанры, нацыянальныя асаблівасці маўленчага этыкету, уласцівасці тэксту.

Паняцце стылю і стылістыкі маўлення.

Асноўныя паняцці: стылістыка, стылістычная дыферэнцыяцыя.

Разглядаюцца тыпалагічныя прыметы функцыянальных стыляў і падстыляў: тэматыка, прызначэнне, моўныя асаблівасці.

Навуковае маўленне. Сродкі арганізацыі навуковага тэксту.

Асноўныя паняцці: навуковае маўленне, навуковы тэкст

Разглядаюцца марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці арганізацыі навуковых тэкстаў.

Тэрміналагічная лексіка як вядучы складнік навуковага маўлення.

Асноўныя паняцці: лексіка, лексічная сістэма, слова, спецыяльная лексіка, тэрмін, тэрміналогія, архаізм, гістарызм, неалагізм, жаргон, арго, дыялектызм, безэквівалентная лексіка

Разглядаецца фарміраванне, роля і функцыя агульнаўжывальнай лексікі,тэрміналогіі, адзначаюцца асноўныя групы беларускай лексікі.

Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння ў беларускай тэрміналогіі. Асаблівасці перакладу тэрмінаў з рускай мовы.

Асноўныя паняцці: спосаб словаўтварэння, прадуктыўны спосаб словаўтварэння, тэрміналагізацыя.

Разглядаюцца спосабы словаўтварэння, пашыраныя ў беларускай тэрміналагічнай сістэме, асаблівасці перакладу тэрмінаў з рускай мовы, спецыфіка запазычаных тэрмінаў

Сістэма жанраў навуковай літаратуры

Асноўныя паняцці: анатацыя, рэферат, рэзюмэ, тэзісы.

Праводзіцца структурна-семантычны аналіз анатацый і рэфератаў. Разглядаюцца асаблівасці рэзюмэ, тэзісаў. Тыповыя лексіка-сінтаксічныя канструкцыі выражэння кампазіцыйна-змястоўных, лагічных элементаў рэферата, тэзісаў

Групы афіцыйна-справавых дакументаў па сваім функцыянальным прызначэнні: асабістыя, распарадчыя, адміністрацыйна-арганізацыйныя, інфармацыйна-даведачныя, справавыя лісты, фінансавыя і ўліковыя дакументы. Тэкст службовага дакумента.

Асноўныя паняцці: дакумент, службовы дакумент, справавы ліст, бухгалтарскі дакумент, від запісу тэкстаў.

Разглядаюцца групы афіцыйна-справавых дакументаў, патрабаванні да тэксту службовага дакумента, замацоўваюцца правілы афармлення дакументаў.

Справавыя лісты: моўнае афармленне і рэдагаванне. Справавыя лісты. Групы справавых лістоў па функцыянальным прызначэнні.

Асноўныя паняцці: функцыянальнае прызначэнне ліста, рэквізіт ліста, звычайныя лісты, цыркулярныя лісты, рэгламентаваныя лісты, нерэгламентаваныя лісты.

Даецца класіфікацыя дзелавой карэспандэнцыі і агульныя патрабаванні да правіл яе афармлення.

Культура маўлення.

Асноўныя паняцці: культура маўлення, камунікацыйныя якасці маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, выразнасць, дарэчнасць, чысціня, багацце).

Разглядаюцца асаблівасці складнікаў культуры маўлення, камунікацыйныя якасці маўлення, спосабы авалодання культурай маўлення

Спецыфіка рэдагавання.

Асноўныя паняцці: рэдагаванне, віды прачытання, моўная памылка, маўленчая памылка.

Разглядаюцца прычыны моўных і маўленчых памылак. Выяўляюцца тыповыя памылкі і спосабы іх выпраўлення.

1.

1.

2.

2.

2.

3.

4.

5.

6.

6.

7.

8.

8.

9.

9.