Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭУМКД Беларуская мова (Культура маўлення).docx
Скачиваний:
667
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
1.32 Mб
Скачать

Вучэбна-метадычная картка дысцыпліны

Нумар тыдня

Нумар тэмы

Практычныя заняткі

Літаратура (нумары)

Метадычныя ўказанні і матэрыялы

(нумары)

Самастойная работа студэнтаў

(гадзіны)

Форма кантролю ведаў студэнтаў

1

2

4

6

7

8

9

1/3 ці 2/4

1

Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы. Беларуская мова і яе месца ў моўнай супольнасці свету. Мова і маўленне.

6, 7, 16, 17, 21

40

2

Апытанне на практычных занятках

1/3 ці 2/4

2

Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму. Нарматыўнае беларускае маўленне. Спецыфіка перакладу.

1, 4, 10, 13, 16,18

40

2

Апытанне на практычных занятках

1/3 ці 2/4

3

Маўленчая камунікацыя. Тэкст як асноўная камунікацыйная адзінка.

1, 2, 7

40

2

Апытанне на практычных занятках

1/3 ці 2/4

4

Паняцце стылю і стылістыкі маўлення.

4, 22, 23, 24

40

2

Апытанне на практычных занятках

1/3 ці 2/4

5

Навуковае маўленне. Сродкі арганізацыі навуковага тэксту.

2, 12, 22, 23

40

2

Апытанне на практычных занятках

1/3 ці 2/4

6

Тэрміналагічная лексіка як вядучы складнік навуковага маўлення.

3, 5,14

40

2

Апытанне на практычных занятках

1/3 ці 2/4

7

Сістэма жанраў навуковай літаратуры (анатацыя, рэферат, тэзісы).

2, 12, 22, 23, 24

40

2

Апытанне на практычных занятках

1/3 ці 2/4

8

Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю.

11, 20, 24

40

2

Апытанне на практычных занятках

1/3 ці 2/4

9

Культура маўлення. Спецыфіка рэдагавання.

4, 22, 23, 24

40

2

Апытанне на практычных занятках

Вынікова форма кантролю ведаў студэнтаў

Залік

Даная дысцыпліна не патрабуе ўзгаднення з іншымі дысцыплінамі

1. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы

1.1. Роля мовы

Мова па праву з’яўляецца неад’емнай часткай нашага жыцця. Яна адыгрывае вялікую ролю ў пытаннях разумення свядомасці чалавека, механізмаў, якія функцыянуюць у грамадстве (і шэрагу іншых з’яў). Кожны факт нашага жыцця выражаецца пры дапамозе адпаведнай моўнай з’явы – слова і выказвання. Лінгвісты вылучаюць прыкладна 20 функцый мовы, якія яна рэалізуе ў грамадстве, што насамрэч дазваляе лічыць гэтую з’яву феноменам.

Чалавек – гэта істота грамадская. Чалавек жыве ў грамадстве і, натуральна, можа і павінен мець зносіны, камунікаваць з іншымі членамі гэтага грамадства. Найбольш дзейсны і пашыраны сродак камунікацыі – мова. Такім чынам, словы звязваюць людзей, аб’ядноўваюць іх праз камунікацыю. А без камунікацыі няма грамадства, без грамадства няма чалавека сацыяльнага, няма таго віду, які ў навуцы акрэсліваецца як homo sapiens. Да таго ж ніводная навука і ніводная спецыяльнасць не можа абысціся без слова. З дапамогай адзінак мовы фармулююцца веды і вопыт, захоўваюцца і перадаюцца наступным пакаленням.

Мова – гэта не толькі сродак камунікацыі, гэта яшчэ і люстэрка культуры. У гэтым люстэрку адбіваецца не толькі рэальны свет і сапраўдныя ўмовы жыцця чалавека (геаграфія, прыродныя ўмовы, узровень гаспадаркі і г. д.), але і грамадская свядомасць народа, яго менталітэт, нацыянальны характар, лад жыцця, традыцыі, сістэма каштоўнасцей, светапогляд.

Мову лічаць скарбніцай культуры. Яна захоўвае культурныя каштоўнасці – у лексіцы, граматыцы, у прыказках і прымаўках, у мастацкай і навуковай літаратуры, у формах вуснага і пісьмовага маўлення.

Мова – гэта магутны сродак, які пераўтварае людскую супольнасць у нацыю праз захаванне і перадачу культурнай спадчыны. Мова – гэта важная і істотная адзнака кожнай нацыі.

Мова, такім чынам, выконвае шмат функцый у жыцці нацыі:

- з’яўляецца сродкам камунікацыі;

- сродкам абмену культурнай інфармацыяй;

- складнікам нацыянальнай свядомасці;

- выступае сродкам засваення нацыянальнай гісторыі і нацыянальных каштоўнасцей;

- з’яўляецца інструментам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры;

- выконвае функцыю перадачы і захавання навуковых ведаў;

- адлюстроўвае спецыфічныя бакі нацыянальнага жыцця і гісторыі;

- з дапамогай мовы яе носьбіты пазнаюць нацыянальнае жыццё свайго народа і сябе як прадстаўнікоў нацыі;

- з’яўляецца сродкам пазнання рэчаіснасці, усіх набыткаў практыкі чалавецтва;

- мова – моцны інструмент уздзеяння на чалавека, сродак фарміравання яго як асобы, сродак паўнавартаснага выхавання.

Важна адзначыць, што мова – гэта з’ява індывідуальная, паколькі ўласціва пэўнаму чалавеку. Яна дапамагае кожнаму заявіць аб сабе як пра арыгінальную асобу, са сваім духоўным светам, інтэлектуальным патэнцыялам. Калі мы прааналізуем мову канкрэтнай асобы, то мы вельмі лёгка можам вызначыць не толькі яго сацыяльную прыналежнасць, узровень культуры, але нават спецыяльнасць і род заняткаў. Таму дасканалае валоданне мовай – адзін са складальнікаў поспеху ў любой сферы дзейнасці чалавека.