- •Прадмова
- •Рабочая праграма
- •40 Вылічальная тэхніка, 41 Кампаненты абсталявання, 45 Сувязь;
- •Тлумачальная запіска
- •Змест дысцыпліны
- •Вучэбна-метадычная картка дысцыпліны
- •1. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
- •1.1. Роля мовы
- •1.2. Беларуская мова ў моўнай супольнасці свету
- •1.3. Этапы развіцця беларускай мовы
- •1.3.1. Вытокі беларускай мовы
- •1.3.2. Беларуская мова ў вкл
- •1.3.3. Стан беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі
- •1.3.4. Новая беларуская літаратурная мова
- •1.3.5 Беларуская мова ў канцы хх – пачатку ххі стст
- •1.4. З гісторыі беларускай графікі
- •1.5. Мова і маўленне
- •2. Беларуская мова ва ўмовах білінгвізму
- •2.1. Білінгвізм
- •2.2. Інтэрферэнцыя. Трасянка
- •2.3. Нарматыўнае беларускае маўленне
- •2.3.1 Асаблівасці беларускай мовы ў параўнанні з рускай
- •2.3.1.1. Фанетычныя асаблівасці
- •2.3.1.2. Акцэнталагічныя асаблівасці
- •2.3.1.3. Арфаграфічныя асаблівасці
- •2.3.1.4. Лексічныя асаблівасці
- •2.3.1.5. Фразеалагічныя асаблівасці
- •2.3.1.6. Словаўтваральныя асаблівасці5[5]
- •2.3.1.7. Граматычныя асаблівасці
- •2.3.1.7.1. Марфалагічныя асаблівасці
- •2.3.1.7.2. Сінтаксічныя асаблівасці
- •2.4. Спецыфіка перакладу на беларускую мову
- •3. Маўленчая камунікацыя. Тэкст як асноўная камунікацыйная адзінка
- •3.1. Формы і тыпы маўлення. Паняцце тэксту. Маўленчыя жанры
- •3.2. Беларускі нацыянальны маўленчы этыкет
- •4. Паняцце стылю і стылістыкі маўлення
- •4.1. Стылі беларускай мовы, іх характарыстыка
- •4.2. Актуальныя працэсы ў сістэме функцыянальных стыляў
- •4.3. Стылістыка як тэарэтычная база культуры маўлення
- •5. Навуковае маўленне
- •5.1. Агульныя рысы навуковага маўлення
- •5.2 Стылістычныя сродкі навуковага маўлення
- •6. Тэрміналагічная лексіка як вядучы складнік навуковага маўлення
- •6.1. Лексіка беларускай нацыянальнай мовы, яе структура
- •6.1.1. Лексіка паводле паходжання
- •6.1.2. Лексіка паводле ступені актыўнасці
- •6.1.3. Лексіка паводле стылістычнай прыналежнасці
- •6.1.4. Лексіка паводле сферы выкарыстання
- •6.2. Тэрміналогія
- •6.3. Спецыфіка выкарыстання тэрмінаў
- •7. Сістэма жанраў навуковай літаратуры
- •7.1. Разнавіднасці і жанры навуковых тэкстаў
- •7.2 Кампазіцыйная будова навуковых тэкстаў розных жанраў
- •8. Афіцына-справавы стыль
- •8.1. Стылявыя рысы афіцыйна-справавога стылю
- •8.2. Моўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
- •8.3. Віды афіцыйна-справавой дакументацыі
- •9. Культура маўлення
- •9.1. Якасці маўлення
- •9.2. Спецыфіка рэдагавання
- •Спіс выкарыстанай літаратуры
- •Тэмы практычных заняткаў і іх змест
- •Метадычныя матэрыялы да практычных заняткаў
- •2. Уявіце сітуацыю: да Вас у госці прыехалі прадстаўнікі розных славянскіх народаў. Ці зразумееце Вы адзін аднаго? Аргументуйце свой адказ.
- •3. Пазнаёмцеся з наступнымі выказваннямі пра мову. Назавіце функцыі мовы.
- •4. Як вы разумееце выраз старажытных грэкаў: “Загавары, каб я цябе ўбачыў”?
- •6. Растлумачце сэнс выказвання ф. Скарыны, змешчанага ў прадмове да кнігі “Юдзіф”:
- •7. Што Вы ведаеце пра пачатак кнігадрукавання ва ўсходніх славян?
- •8. Чым адметны і знакаміты Статут Вялікага Княства Літоўскага?
- •9. Прачытайце прадмову да Статута вкл, напісаную Львом Сапегам. Параўнайце моўныя сродкі старабеларускай і сучаснай беларускай мовы.
- •10. Прачытайце ўрывак са Статута Вялікага Княства Літоўскага. Перакажыце яго змест.
- •11. Прачытайце тэкст. Адкажыце на пытанне.
- •12. Прачытайце верш к. Крапівы «Шчыраму латыністу» (з падзагалоўкам «На заметку ў газэце «Звезда»). Адзначце напісанні, якія не супадаюць з сучаснымі.
- •13. Вызначыце характэрныя рысы беларускага правапісу, які існаваў да рэформы 1933 года.
- •14. Адзначце несупадзенні моўных нормаў у “Граматыцы...” б.Тарашкевіча з нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
- •15. Колькі графічных сістэм вядома ў гісторыі беларускай мовы?
- •16. Пачытайце наступны ўрывак. Назавіце аўтара. Як перадаюцца спецыфічныя для беларускай мовы гукі?
- •17. Пачытайце выказванне у. Караткевіча пра асаблівасці беларускай мовы. Назавіце іх. Пракаментуйце знакі прыпынку.
- •18. Прачытайце тэкст. Абгрунтуйце, чаму дж і дз не павінны ўключацца ў алфавіт. Падлічыце, колькі літар у беларускім алфавіце.
- •19. Вызначце колькасць гукаў і літар у словах. Размясціце па трох калонках прапанаваныя словы:
- •20. Вызначце розныя спосабы абазначэння мяккасці зычных гукаў. У якіх з прыведзеных слоў мяккасць зычных гукаў не абазначаецца на пісьме?
- •21. Дапішыце наступныя сказы.
- •22. Уважліва пачытайце. Адзначце асаблівасці маўлення Мікіты Зміцеравіча. Як называецца такое маўленне? з якога твора ўзяты ўрывак?
- •23. Уважліва пачытайце словы, сфармулюйце правіла, паводле якога яны пішуцца, і назавіце адпаведную асаблівасць беларускай мовы.
- •42. Запішыце словы разам, асобна, праз дэфіс.
- •43. Перакладзіце на беларускую мову. Пастаўце націск і параўнайце яго месца ў беларускай і рускай мовах.
- •44. Перакладзіце словы на беларускую мову. Спішыце і адзначце ў дужках род назоўнікаў.
- •45. Спішыце, дапасуючы прыметнікі, дзеепрыметнікі, парадкавыя лічэбнікі да назоўнікаў назоўнага склону адзіночнага ліку.
- •50. Перакладзіце словы і словазлучэнні на беларускую мову.
- •51. Перакладзіце словы і словазлучэнні на беларускую мову.
- •52. Надайце назоўнікам форму роднага склону адзіночнага ліку.
- •53. Пастаўце назоўнікі ў творны склон.
- •54. Раскрыйце дужкі.
- •55. Перакладзіце на беларускую мову, стараючыся пазбягаць неўласцівых для беларускай мовы сродкаў:
- •56. Перакладзіце жарт на беларускую мову. Расстаўце знакі прыпынку.
- •57. Перакладзіце на беларускую мову. Складзіце з шасцю выразамі сказы.
- •58. Вусна перакладзіце на беларускую мову, выкарыстоўваючы дзеепрыметнікі.
- •59. Знайдзіце памылкі пры перакладзе тэрмінаў з рускай мовы на беларускую.
- •60. Спішыце, замяняючы лічбы словамі і ставячы назоўнік у патрэбнай форме. Пастаўце ў лічэбніках націск.
- •62. Перакладзіце спалучэнні на беларускую мову. Запішыце.
- •63. У якім парадку трэба размясціць прыведзеныя сказы, каб атрымаўся тэкст? Вызначыце тып гэтага тэксту.
- •64. Прачытайце тэкст. Вызначыце яго стыль. Сваю думку абгрунтуйце.
- •65. Вызначыце стыль прапанаванага тэксту. Назавіце агульныя стылявыя рысы і моўныя асаблівасці гэтага стылю.
- •66. Да якога стылю належыць наступны твор? Аргументуйце свой адказ.
- •67. Вызначыце стыль прыведзенага ўрыўка. Абгрунтуйце сваё меркаванне. Назавіце дакумент, з якога ўзяты тэкст.
- •68. Прачытайце тэкст. Вызначце яго тып. Акрэсліце асноўную тэму і падтэмы прапанаванага ўрыўка.
- •69. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Вызначыце яго стыль. Назавіце марфалагічныя, сінтаксічныя рысы.
- •70. Перакладзіце наступныя словы і словазлучэнні на беларускую мову. У чым спецыфіка ўжывання пабочных канструкцый у навуковым стылі?
- •71. Напішыце анатацыю на падручнік па спецыяльнасці і на Вашу ўлюбёную кнігу.
- •72. Прачытайце тэкст. Вызначыце яго стыль. Назавіце моўныя сродкі, уласцівыя для данага стылю.
- •73. Выпiшыце словы, размяркоўваючы iх па дзвюх групах: а) агульнанавуковая лексіка; б) тэрмiналагiчная лексiка. Якiм прынцыпам вы карысталiся?
- •74. Знайдзіце прафесіяналізмы, жарганізмы і падбярыце да іх літаратурныя адпаведнікі.
- •75. Прачытайце тэксты. Знайдзіце словы, што адпавядаюць студэнцкаму слэнгу. Як Вы лічыце, ці ўласцівы слэнг для беларускай мовы?
- •76. Вызначце, якім спосабам утвораны наступныя тэрміны. Да якіх тэрміналогій яны адносяцца?
- •78. Перакладзіце апісальны рускі выраз адным беларускім словам. Як называюцца такія словы?
- •79. Размяркуйце словы ў калонкі табліцы. Патлумачце, якімі крытэрыямі вы карысталіся.
- •80. Размяркуйце словы па групах, карыстаючыся наступнай табліцай.
- •81. Запоўніце табліцу.
- •82. Падбярыце да архаізмаў сучасныя адпаведнікі.
- •94. Знайдзіце “недарэчнасці” з пункту гледжання стылёвай арыентацыі ў прыведзеных сказах? Абгрунтуйце свой адказ.
- •95. Знайдзіце лагічныя памылкі. Адрэдагуйце сказы.
- •96. Перакладзіце наступныя прыметнікі на беларускую мову. Уявіце сябе дырэктарам кампаніі. Напішыце характарыстыку на вашага супрацоўніка.
- •97. З якіх афіцыйных папер маглі б быць узяты наступныя выразы?
- •117. Перапішыце, пастаўце знакі прыпынку, выпраўце, калі неабходна, памылкі.
- •Індывідуальная практычная работа
- •Кантрольныя пытанні
- •Кантрольныя заданні
- •Пытанні да заліку па дысцыпліне “беларуская мова. Культура маўлення”
6. Растлумачце сэнс выказвання ф. Скарыны, змешчанага ў прадмове да кнігі “Юдзіф”:
«…понеже от прирождения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по возъдуху, ведають гнёзда своя; рибы, плывающие по морю и в реках, чують виры своя; пчёлы и тым подобная боронять ульев своих, – тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають».
7. Што Вы ведаеце пра пачатак кнігадрукавання ва ўсходніх славян?
Пачатак кнігадрукавання быў пакладзены Францыскам Скарынам, які ў 1517 годзе ў Празе выдаў “Псалтыр”, першую з 23 перакладзеных і надрукаваных ім кніг Бібліі.
8. Чым адметны і знакаміты Статут Вялікага Княства Літоўскага?
9. Прачытайце прадмову да Статута вкл, напісаную Львом Сапегам. Параўнайце моўныя сродкі старабеларускай і сучаснай беларускай мовы.
Всимъ вобецъ станомъ Великого князства Литовъского Левъ Сапега, подъканъцлерый Великого князства Литовъского, староста слонимъский, маръковъский и мядельский, повольные и зычливые службы свои оферую.
Обачывали то усихъ вековъ люди мудрые, же в кождой речы посполитой чоловеку почъстивому ничого не маеть быти дорожшого надъ вольность, а неволею такъ се маеть гыдити, же не только скарбами, але и смертью ее одъ себе отганяти есть повиненъ. А прото люди почъстивые не только маетности, але и горлъ своихъ противъ кождому неприятелю выносити не жалують, абы подъ ихъ окрутное опанованье не приходили, а з волности своее будучи злуплени, водлугъ воли и мысли ихъ яко невольники не мусели жити. Але вже мало бы и на томъ было, ижъбы чоловекъ з неволи от посторонного неприятеля былъ воленъ, кгды бы домового неприятеля надъ собою терьпети муселъ. Тогды тотъ монъштукъ або удило на погамованъе кождого зуфальцу есть вынайдено, абы, се боячы права, от кожъдого кгвалъту и збытку погамовалъ, а надъ слабшимъ и худъшимъ не паствилъсе и утискати его не могъ, бо для того права суть постановлены, абы можному и потужному не все было вольно чынити. Яко Цыцеро поведилъ, ижъ естесмо невольниками правъ для того, абысьмы вольности уживати могли. А естли жъ чоловеку почъстивому ничого нетъ мильшого надъ тое, кгды, во отчызне своей безп[е]чне мешкаючы, не боитсе, абы его хто на доброй славе его змазати албо на теле и на здоров[ъ]ю его образити албо теж на власно[й] маетности его укрывдити могъ, тогды то ничому инъшому, одно праву причитати мает, за которым од кождого в покою седить, а жадного усилства, обелжен[ь]я и укривжен[ь]я на собе не поносить, бо тот цель и скутокъ усих правъ естъ и мает быти на свете, абы кождый добрую славу свою, здоровъе и маетност[ь] в целости мелъ, а на том всем жадного ущирбку не терпел. И то ест наша волност[ь], которою се мы межи иншыми народы хрестиянскими хвалимъ, же пана, ижбы водле воли своее, а не водле правъ наших пановал, над собою не маем, а яко славы учстивое, такъ живота и маетности волно уживаем. Бо хто бы колвекъ с тых трох речей в чом насъ укривдити и подлугъ уподобан[ь]я своего, а не водле прав нашых надъ нами паствитисе мел, тот бы вжо не паном нашим, але сказителем прав и волностей наших был, а мы бысмо неволниками его быти мусели. И слушне за правду маемъ, за што пану богу дяковати, же под панованьемъ королей ихъ м[и]л[о]сти и великихъ князей, пановъ наших, тую владзу и вольность у рукахъ своихъ маемъ, а права сами собе творачы, яко найбольшей можем, волности своее во всем постерегаем, бо не толко сусед а сполный нашъ обывател[ь] в отчизне, але и сам г[о]с[по]д[а]ръ, пан нашъ, жадное звирхности над нами заживати не может, одно толко, колко ему право допущает. Прото, маючи таковый скарбъ в руках наших, который жадною сумою преплачон быти не может, пристоит кождому почстивому ч[о]л[о]в[е]ку, абы о нем ведал, а будучи добре ведомый, абы яко самъ себе и попудливости свои гамовалъ и водлугъ права писаного справовалсе, а никого не кривдилъ, такъ, если бы одъ кого былъ укривжонъ, абы ведал, где обороны и лекаръства в кривъде своей искати маеть, бо яко одинъ сенаторъ рымский другого штрофовалъ, же права отъчизны своее не умелъ, такъ кожъдый обыватель годенъ естъ наганенья, который вольностью се фалить и правъ своихъ умети и розумети не хочеть, которым правомъ усю вольность свою обварованую маеть. А если которому народу встыдъ правъ своихъ не умети, поготовю намъ, которые не обчым яким языком, але своимъ власнымъ права списаные маем и кождого часу, чого намъ потреба ку отпору всякое кривды, ведати можемъ. А ижъ тая трудность передъ тым непомалу до того заважала, же не кождый статутъ могъ мети для трудного и долъгого переписованья, тогды и в том, той потребе кождого обывателя фолькгуючы и пожитку речы посполитое служечы, важыломъсе того тую працу на себе подъняти, а кошту и накладу своего не жалуючы, абыхъ то в друкъ подалъ а дорогу лацнейшую и снаднейшую кождому ку ведомости права показалъ, к[г]ды жъ то вжо в рукахъ своихъ кождый, коли похочеть, мети можеть. Прошу, рачъте жъ, в[аши] м[илости], тую працу от мене вдячне приняти, а, маючы вольности свои, правомъ добре объварованые, того постерегати, абысте до судовъ и до трибуналовъ не только людей добрыхъ а тыхъ правъ нашихъ добре умеетныхъ обирали, але боящыхъсе пана бога и цнотливыхъ, которые бы не для пожытку своего а ку шкоде ближнего, для лакомъства своего и для подаръковъ права выкручали, але, простымъ трыбомъ идучы, светое правды и справедливости постерегали, а тую вольность, которою се тешимо, в целости намъ заховали. С тымъ се ласце и милости вашм[о]стей братеръской поручаю.
Усім саслоўям Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега, падканцлер Вялікага княства Літоўскага, староста слонімскі, маркаўскі і мядзельскі пакорныя і добразычлівыя паслугі свае прапаную.
Бачылі тое ўсіх стагоддзяў людзі мудрыя, што ў кожнай рэчы паспалітай прыстойнаму чалавеку няма нічога даражэйшага за свабоду. А няволя так павінна быць агідная, што не толькі скарбамі, але і смерцю яе ад сябе адганяць абавязаны. А таму прыстойныя людзі не толькі маёмасці, але і жыццяў сваіх супраць кожнага непрыяцеля выносіць не шкадуюць, каб пад іх жорсткую ўладу не патрапіць. А будучы пазбаўленымі свабоды сваёй, згодна з воляй і думкамі іх, як нявольнікі не хацелі жыць. Аднак ужо мала б і на тым было, каб чалавек ад няволі ад пабочнага непрыяцеля быў свабодны, калі б дамашняга непрыяцеля над сабой павінен быў цярпець. Тады той муштук, або цуглі, на стрымліванне кожнага нахабніка быў прыдуманы, каб, баючыся права, ад ўсякага гвалту і самавольства стрымліваўся, а з больш слабага і горшага не здзекаваўся і прыгнятаць яго не мог, бо для таго правы ўстаноўлены, каб багатаму і моцнаму не ўсё можна было рабіць. Як Цыцэрон казаў, што з'яўляемся нявольнікамі правоў для таго, каб карыстацца свабодай маглі. А калі ж прыстойнаму чалавеку нічога няма мілейшага за тое, калі ў айчыне сваёй, бяспечна жывучы, не баяцца, каб яго хто добрую славу яго зняславіць або целу і здароўю нанесці пашкоджанне, або таксама на ўласнай маёмасці яго пакрыўдзіць мог, тады нічому іншаму, толькі праву павінен быць удзячны, пры якім ад кожнага ў спакоі жыве і ніякага гвалту, паклёпу і крыўды для сябе не трывае таму, што тая мэта і вынік усіх правоў ёсць і павінны быць на свеце, каб кожны добрую славу сваю, здароўе і маёмасць у цэласці меў, а на тым усім ніякага ўрону не трываў. I тое ёсць наша свабода, якой усе мы між іншымі народамі хрысціянскімі хвалімся, каб пана, каб згодна з воляй сваёй, а не згодна з правамі нашымі кіраваў, над сабой не маем, а як славай добрапрыстойнай, так жыццём і маёмасцю свабодна карыстаемся. Таму, што хто-небудзь з трох тых рэчаў у чым нас пакрыўдзіў і па свайму капрызу, а не згодна з правамі нашымі, з нас здзекавацца асмеліўся, той ужо не панам нашым, але парушальнікам правоў і вольнасцей нашых быў, а мы стаць нявольнікамі яго былі б павінны. I правільна за праўду маем, за што Госпаду Богу ўдзячны, што пад уладай каралёў іх міласці і вялікіх князёў, паноў нашых тую ўладу і вольнасць у руках сваіх маем, а правы самі сабе ствараем, як найбольш можам вольнасць сваю ва ўсім ахоўваем. Бо не толькі сусед і любы наш абывацель у айчыне, але і сам гаспадар пан наш ніякага вяршэнства над намі выкарыстоўваць не можа, аднак столькі, колькі яму права дапускае. Таму маем такі скарб у руках нашых, які ніякай сумай пераплачаны быць не можа. Патрэбна кожнаму прыстойнаму чалавеку, каб пра яго ведаў, а будучы добра дасведчаным, каб як сам сябе і сваю запальчывасць стрымліваў і згодна з правам пісаным дзейнічаў і нікога не крыўдзіў, так быццам бы кім-небудзь быў пакрыўджаны, каб ведаў, дзе абарону і лекі ў крыўдзе сваёй павінен шукаць. Бо як адзін сенатар рымскі іншага штрафаваў, што правоў айчыны сваёй не ведаў, так кожны жыхар заслугоўвае ганьбавання, каторы свабодай выхваляецца, а правоў умець і разумець не хоча, каторым правам усю свабоду сваю абароненую мае. А калі якому народу сорамна права свайго не ведаць, асабліва нам, якія не чужой якой мовай, але сваёй уласнай правы запісаныя маем і ў любы час, што нам неабходна да адбіцця ўсякай крыўды, можам ведаць. А паколькі тая цяжкасць да таго нямала таму перашкаджала, што статут не кожны мог мець з-за цяжкага і доўгага перапісвання, тады і ў тым патрэбы кожнага абывацеля палягчаючы і крысці рэчы паспалітай служачы, рашыўся на тое, тую працу на сябе ўзяць, а кошту і выдаткаў сваіх не шкадуючы, тое ў друк перадаў і дарогу зручную і лёгкую кожнаму да вывучэння права паказаў, калі ж ужо ў руках сваіх кожны, калі захоча мець можа.
Шчыра прашу, васпане, тую працу ад мяне ўдзячна прыняць, а маючы свабоды свае, правам добра абароненыя, тое ахоўваць, каб вы ў суды і ў трыбуналы выбіралі не толькі людзей добрых, якія гэтыя правы нашы добра ведаюць, але богабаязных і дабрадзейных, якія б не для карысці сваёй і на шкоду бліжняга з-за сквапнасці сваёй і для падарункаў правы скажалі, але, простым парадкам ідучы, святой праўды і справядлівасці прытрымліваліся, а тую свабоду, якой карыстаемся, у цэласці нам захавалі. 3 тым прыязнасці і ласкавасці вашых міласцей братэрскай даручаю.