Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭУМКД Беларуская мова (Культура маўлення).docx
Скачиваний:
670
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
1.32 Mб
Скачать

10. Прачытайце ўрывак са Статута Вялікага Княства Літоўскага. Перакажыце яго змест.

Раздел первый. О персоне нашой господарской.

Артыкул 18.

Не маеть нихто ни за кого терпети, только кождый сам за себе

Теж уставуем, иж нихто ни за чий кольвек учинок не маеть каран и сказован быти, только тот, который в чом сам винен зостанеть, гды ж того право божое и справедливость хрестияньская учить.

Яко ж так хочем мети, абы ни отец за сына, ани сын за отца, кром ображенья маестату нашого и речи посполитое здрады, яко вышей около того ест описано, ани жона за мужа, ани муж за жону, так теж брат за брата, отец и матка за дочку, дочка за матку або отца, сестра за сестру, и жадный прирожоный и слуга за пана, пан за слугу, и нихто иный ни за чый выступ и вчинок не был каран, только кождый сам за свой выступ маеть терпети и каран быти.

11. Прачытайце тэкст. Адкажыце на пытанне.

Адно з пытанняў арфаграфііі як раздзела мовазнаўства – гэта гісторыя беларускай арфаграфіі.

Браніслаў Тарашкевіч, аўтар першай беларускай граматыкі новай(сучаснай) літаратурнай мовы, пісаў: «Пакінуўшы даўно парваныя і заняпаўшыя традыцыі старасвецкае беларушчыны, мова новага пісьменства адразу пачала буйна ўзрастаць з народнага карэння».

Чаму новая беларуская мова, якая пачала складвацца ў другой палове ХІХ ст., не працягвала традыцый старажытнабеларускай мовы, той мовы, якой карысталіся ў пісьмовых зносінах у Вялікім Княстве Літоўскім?

12. Прачытайце верш к. Крапівы «Шчыраму латыністу» (з падзагалоўкам «На заметку ў газэце «Звезда»). Адзначце напісанні, якія не супадаюць з сучаснымі.

Для даведкі: верш напісаны 11 кастрычніка 1922 г. і апублікаваны ў газеце «Савецкая Беларусь» (газета тады друкавалася на беларускай мове, а «Звязда» – на рускай).

Што вы, людзі! Што вы! Што вы!

Ня было таго ніколі,

Каб у нашай роднай школе

Беларускай нейкай мовы

Шэсьць гадзін было на тыдні, --

Яна-ж дзецям аж абрыдне.

Ды няма з яе карысьці –

Забіваць адно галовы;

Лепш ужыць латынскай мовы

Ды францускай, як калісьці,

Гледзячы з паднебнай вышы, ‑

Так з «Зьвязды» «Рабочы» піша.

Кажуць нават, што нядаўна

Ён унёс проэкт, каб далей

Ў нашых школах выкладалі

Пакітайску (вось забаўна!),

Беларус-жа роднай мовы,

Каб ня мог ужыць і слова.

Трэба й мне адукавацца,

Бо й “Савецкай Беларусі”

Давядзецца скора, мусіць,

Пакітайску друкавацца...

Латыніст, заядлы, шчыры!

Пралупі ты зрэнкі шырай

Ды на дол спусьціся з неба,

Наш таварыш безгаловы,

Дык убачыш, што нам мова

Беларуская тут трэба,

Як вада, як кавал хлеба,

Як расліне кожнай глеба.

13. Вызначыце характэрныя рысы беларускага правапісу, які існаваў да рэформы 1933 года.

Няма тае хаткі, каб ня было звадкі.

Адвага не зьнявага.

Ад цяплосьці не баляць косьці.

На сваім сьметніку і певень сьмелы.

Цярпеньнем і працай горы пераносяць.

За баляваньнем ходзіць галадаваньне.

14. Адзначце несупадзенні моўных нормаў у “Граматыцы...” б.Тарашкевіча з нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

1) Шмат рэк пачынаецца ад сьнягоў, каторыя растайваюць у горах.

2) Яны цякуць у ніз гаманлівымі ручаямі й вадаспадамі.

3) Сеў гаспадар з сабакам у човен, ад’ехаў ад берагу і стаў прывязваць камень сабацы да шыі. Пасьля ўстаў і піхнуў нагой сабаку ў ваду, ды з размаху й сам туды-ж уваліўся.

4) Аднаго бацькі, аднае маткі ня роўныя бываюць дзіцяткі.

5) Мая зоранька ясная, маё сонейка пракраснае!

6) Зельле заглушыла ўсё поле.

7) Чужаземныя словы, нядаўна ўвайшоўшыя ў беларускую мову, асабліва-ж навуковыя тэрміны, пераважна перадаюцца, па магчымасьці, так, як у тэй мове, скуль яны ўзятыя.