Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭУМКД Беларуская мова (Культура маўлення).docx
Скачиваний:
667
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
1.32 Mб
Скачать

19. Вызначце колькасць гукаў і літар у словах. Размясціце па трох калонках прапанаваныя словы:

гукаў больш, чым літар

гукаў менш, чым літар

колькасць гукаў і літар супадае

Кніга, яе, дзеці, дзед, краіна, дом, паехаць, тваю, рака, аб’інець, салаўіны, людзі, дажджы, здароўе, праходчык, Радзіма, фельчар, дзяжурны, ракетчык, усур’ёз, паджынаць, подзвіг, сашчапіць, аб’езд, расшпіліць, сонны, зжыцца, дзверы, апранаешся, любоўю, самаадданы, схільны, маладзенькі, дошка, разводдзе.

20. Вызначце розныя спосабы абазначэння мяккасці зычных гукаў. У якіх з прыведзеных слоў мяккасць зычных гукаў не абазначаецца на пісьме?

Смех, люблю, снег, канькі, пісьмо, пальцы, раз’езд, конь, алень, раз’едзены, бацька, пакатасць, паляпшэнне, паспешліва, пачарсцвець, сальны, салявы, самалюб, сем’янін, сямюстамі, сеньярыта, скіпець, скальпель, сліва, слізь, страсць, суаднесціся, схільны, сцверджанне, сыценькі, сядзельца, тыльда, уменне, чацвёра, яблынька.

21. Дапішыце наступныя сказы.

1. Валоданне і папераменнае карыстанне дзвюма мовамі -- … . 2. На тэрыторыі Беларусі двухмоўе ўзнікла … . 3. У раёнах сумежнага пражывання беларусаў з іншымі народамі ўзнікла … . 4. Білінгвізм даследуецца ў такіх аспектах, як … . 5. Інтэрферэнцыя прыводзіць да … . 6. Разыходжанні ў граматычным афармленні рускіх і беларускіх лексем – гэта … . 7. Сінтаксічная інтэрферэнцыя выклікаецца … . 8. Пранікненне фанетычных рысаў з адной мовы ў другую – гэта … . 9. Лексічная інтэрферэнцыя звязана з … . 10. Прычынай існавання словаўтваральнай інтэрферэнцыі з’яўляецца … . 11. Акцэнтная інтэрферэнцыя звязана з … . 12. Прамежкавая форма змешанага маўлення – гэта… 13. Трасянка ўзнікае ў выніку … . 14. Моўная сітуацыя ў будучым на тэрыторыі Беларусі залежыць ад … .

22. Уважліва пачытайце. Адзначце асаблівасці маўлення Мікіты Зміцеравіча. Як называецца такое маўленне? з якога твора ўзяты ўрывак?

Тут дзядзька Лёкса па пасудзе

Ударыў зноў: ‑ Прашу наліць!

Мікіта Зміцеравіч будзе

У гонар маці гаварыць!

Мікіта вычакаў хвіліну,

Пакуль заціх-улёгся шум,

Устаў паважна, нос закінуў,

Як перад люстрам харашун.

- Што ж, еслі просіць прадсядацель,

Ці, ізвіняюсь, тамада,

Каб я сказаў што к гэтай даце,

То я далжон адвеціць: да!

Дык вот у нашай юбіляркі

Есь многа качастваў такіх,

Што быў бы грэх не выпіць чаркі,

Не ўшанаваць пачотам іх.

А першым качаствам законна

Шчытаю я без лішніх слоў,

Што, хоць і ў возрасце прыклонным,

Ана не знаець дактароў.

Другое качаства па праву

Адмецім такжа мы спаўна,

Што патрудзілася на славу

За жызь працоўную ана.

А трэцім качаствам гардзіцца

Найболей нада, што ўдава

Зрасціла нас, как гаварыцца,

І ў жызь пуцёўку нам дала.

У ту вужасную разруху,

Благадара і вапракі,

Ана не пала сілай духу:

Пускала нас - как пціц,з рукі!..

Тут выйшла пауза малая,

І д'ябал Вінька не стрываў:

- А што бабуся залатая

І ўнукаў любіць - не сказаў!

Мікіта згроб сурвэтку ў пальцы,

Махнуў рукою, як ластом:

- А вы мяне не папраўляйце! -

Раўнуў на Віньку цераз стол.

- Я лучча знаю, што бабуся!

І ўсё я знаю, што к чаму!

А еслі ў чом і абшыбуся -

Мяне паправіць есь каму!

Наліўся чырванню, засопся

І сеў, забыўшыся на тост.

- Іш, папраўляць мяне знайшоўся!

Схадзі папраў цяляці хвост!..

Застолле зразу анямела,

Уткнула ў скацерку насы,

А потым ціха і нясмела

Сям-там узніклі галасы:

- Яно, падумаўшы, канешна,

Перабіваць другіх не варт...

- Хацеў - пацешна, выйшла - грэшна...

- Дык ён жа, мабыць, гэта ў жарт?..

Сцяпан глядзеў на край кілішка,

Было ад сораму - хоць плач:

«Ну, і Мікішка! Ну й Мікішка!

Хоць маму ўважыў бы, таўкач!..»

Няёмкасць зняў пляменнік Зосін -

Нібыта ў бочку, грымнуў бас:

- Мікіта Зміцеравіч, просім

Не сердаваць і кончыць сказ!

Тады й Тамаш ускінуў вочы,

Адчуў сябе гаспадаром:

- Ты трэцім качаствам закончыў,

Кажы далей, ды і кульнём!

- А просім, просім! - раптам госці

Сыпнулі хорам, дружна ў лад.

Мікіта й сам уцяміў штосьці

І адарваў ад крэсла зад.

Устаў, узяў у пальцы чарку,

Хвіліну важна памаўчаў

І ў тым жа тоне, так жа ярка

Сказ прапановай увянчаў:

- І так, за здравіе мамашы

І за дальнейшы, значыць, рост

Праізвадзіцельнасці нашай

Я прыдлагаю выпіць тост!..