Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭУМКД Беларуская мова (Культура маўлення).docx
Скачиваний:
674
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
1.32 Mб
Скачать

60. Спішыце, замяняючы лічбы словамі і ставячы назоўнік у патрэбнай форме. Пастаўце ў лічэбніках націск.

2 (тыдзень), 3 (чалавек), 4 (парася), 3 (конь), 123 (вучань), 324 (кілаграм), 2 (цяля), 14 (ягня), 12 (курыца), 121 (тоны), ад-легласць - 424 (кіламетр), 2/5 (літр), 4 (груз), 3,3 (кілаграм), 17 (верасень), 5 (снежань), 3 (новая кніжка), 4 (гарачы дзень), 2 (поўнае вядро), абедзве (родная сястра).

62. Перакладзіце спалучэнні на беларускую мову. Запішыце.

В двухстах километрах от деревни, три полных дня, две высо-кие башни, сегодня двадцатое ноября, в восьми шагах от реки, пятеро ребят, три ребенка, полутора тоннами, два с половиной дня, три смежных угла.

63. У якім парадку трэба размясціць прыведзеныя сказы, каб атрымаўся тэкст? Вызначыце тып гэтага тэксту.

1) 1. Хацелася пабыць аднаму. 2. Як бываў некалі ў маленстве. 3. І не ў горадзе, а дзе-небудзь на прыродзе, у лесе. 4. Тады, калі яго хто крыўдзіў, ён уцякаў з дому ў лес. 5. І там, прыхіліўшыся плечуком да камля дрэва, даваў волю і сваім думкам, і слязам. 6. Толькі сеўшы ў машыну і ўбачыўшы запытальны позірк шафёра – Васі, які гады два як вярнуўся са службы ў арміі, дзе таксама вазіў нейкага начальніка, – Андрэй падумаў: “І праўда – куды ехаць?”

2) 1. Магутны лясны волат быў так удала ўпісаны ў навакольны пейзаж! 2. Ён шумна ўздыхнуў і выбраўся на мелкае месца. 3. Праз некаторы час лось цяжка ўзняўся. 4. Ён здаваўся жывым увасабленнем самой прыроды ва ўсёй яе красе і сіле. 5. Вада сцякае серабрыстымі струменьчыкамі з губастай пысы, з шырокай шыі, з мокрых бліскучых бакоў, асветленых сонцам.

3) 1. Хоп! – раптам прысела берасцяначка. 2. Адрына. 3. З маленства знаёмая, любая весялунка, з якой так прыемна было перасвіствацца, вітаючы вясну. 4. На самым зрэзе. 5. А тут жа блізка, і не баіцца мяне. 6. Шэры, каравы храбет старога, нізкага даху з дранкі. 7. І праспявала нават – пакуль паляцець, знікнуць, застацца толькі голасам сваім, сваёй нястомнай, гарэзлівай весялосцю. 8. Часцей за ўсё не бачачы яе ці заўважаючы здалёк у голліі з першым лістам.

64. Прачытайце тэкст. Вызначыце яго стыль. Сваю думку абгрунтуйце.

Знамянальнай падзеяй для Беларусі ў 2007 годзе стаў візіт у нашу краіну прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) Йозэфа Блатэра. Сустрэча з ім адбылася ў Доме футбола, дзе прысутнічалі журналісты і юныя футбалісты з каманды «Суворавец» (клас з футбольнай спецыялізацыяй на базе мінскага сувораўскага вучылішча быў створаны ў 2006 годзе).

Паводле слоў спадара Блатэра, будучыня беларускага футбола аптымістычная, бо ў нашай краіне зрабілі вельмі важны крок для развіцця гульні – увялі ліміт на легіянераў:

– У гэтым напрамку ФІФА рухаецца два гады. Непакоіць, што ў складзе некаторых багатых еўрапейскіх каманд Англіі, Італіі, Германіі і г. д. наогул няма сваіх ігракоў (у лепшым выпадку 1-2). У вас жа ёсць абмежаванне колькасці іншаземцаў, таму вы выбралі правільны курс. У ідэале за сваю каманду павінны выступаць не легіянеры, а то атрымліваецца, што балельшчыкі нават не перажываюць за сваю каманду, бо ў ёй адны толькі іншаземцы.

Наконт увядзення відэапрагляду для вырашэння спрэчных момантаў падчас матча, як у хакеі, галоўны рулявы футбола паведаміў, што ставіцца да гэтага адмоўна. На яго думку, магчыма выкарыстаць прагляд эпізоду з лініі варотаў, каб высветліць, ці быў гол, але, калі суддзя стане глядзець гэта «кіно» і прыме нейкае рашэнне, балельшчыкі пацярпелай каманды ўсё роўна не пагодзяцца з ім і пакінуць стадыён. Дарэчы, вырашэнне такой праблемы сучаснага футбола, як дрэнныя паводзіны хуліганаў-фанатаў, прэзідэнт ФІФА бачыць толькі ў стварэнні па прыкладу Англіі сістэмы відэаназірання не толькі ўнутры стадыёна, але і на падыходах да арэны, каб выключыць выпадкі надзвычайных сітуацый.

Йозэф Блатэр заўважыў, што футбол – школа жыцця, якая заснавана на сумленнай барацьбе, дысцыпліне, павазе да сваіх таварышаў, трэнера, суддзі, сапернікаў, гледачоў. Сёння ў футбол гуляюць 260 мільёнаў чалавек.

Прэзідэнт ФІФА таксама адзначыў, што насілле не частка футбола, яно жыве ў грамадстве. У Бібліі было два браты, а не адзінаццаць чалавек, і футбола не існавала, але брат забіў брата. 207 федэрацый могуць дапамагчы чалавецтву пазбавіцца ад насілля і карупцыі, што даказаў мінулы чэмпіянат свету ў Германіі: месяц на планеце ўладарыў спакой (за выключэннем Ірака).

Напрыканцы свайго выступлення Йозэф Блатэр выказаў меркаванне адносна будучыні футбола, які не павінен губляць свае карані: заўжды застанецца дзве каманды па 11 чалавек, двое варотаў і адзін мячык. Акрамя таго, футбол возьме на сябе сацыяльную адказнасць, якую ён мае перад грамадствам («Звязда»).