Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭУМКД Беларуская мова (Культура маўлення).docx
Скачиваний:
670
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
1.32 Mб
Скачать

1.2. Беларуская мова ў моўнай супольнасці свету

Усяго ў свеце, паводле звестак навукоўцаў, налічваецца ад дзвюх да шасці тысяч моў. Па колькасці носьбітаў адной мовы на першым месцы знаходзіцца Кітай (больш за 1 мільярд), а па колькасці моў у межах адной дзяржавы – Індыя (845 моў) [41, с. 11].

Усе мовы свету падзяляюцца на роднасныя і няроднасныя. Гэты падзел залежыць ад гісторыі паходжання мовы, наяўнасці або адсутнасці агульных рыс з іншымі мовамі і называецца генеалагічнай класіфікацыяй моў.

У сваю чаргу роднасныя мовы аб’ядноўваюцца ў моўныя сем’і, якія потым падзяляюцца на групы і падгрупы. Існуюць мовы, якія з прычыны гістарычных асаблівасцей свайго развіцця не ўваходзяць у склад моўных сем’яў ці груп. Да іх адносяцца японская, карэйская і інш.

Беларуская мова належыць да адной з самых вялікіх моўных сем’яў – інадаеўрапейскай. У ёй налічваецца каля 16 моўных груп: германская (нямецкая, англійская, нідэрландская, або галандская, дацкая, нарвежская, шведская, ісландская, ідыш, або новаяўрэйская, і інш. мовы); раманская (французская, іспанская, італьянская, партугальская, румынская, малдаўская, “мёртвая” лацінская і інш. мовы); балцкая (літоўская, латышская, а таксама “мёртвыя” мовы: пруская і яцвяжская); іранская (персідская, таджыкская, курдская, афганская, або пушту; асецінская, “мёртвая” скіфская і іншыя мовы); індыйская (пенджабі, бенгалі, урду, хіндзі, цыганская мова і інш., а таксама “мёртвыя” мовы – ведыйская, санскрыт) і інш. Беларуская мова адносіцца да славянскай групы індаеўрапейскай моўнай сям’і.

Паводле меркавання навукоўцаў, існавала індаеўрапейская раса і адпаведна – адзіная індаеўрапейская мова. Моўная супольнасць індаеўрапейцаў функцыянавала некалькі тысячагоддзяў, затым распалася, і на яе аснове пачалі складацца розныя мовы, якія сёння адносяць да індаеўрапейскай моўнай сям’і.

З індаеўрапейскага моўнага адзінства вылучыліся і славяне. Гэта адбылося прыкладна на пачатку ІІІ тысячагоддзя да н.э. Славяне працяглы перыяд жылі разам на параўнальна невялікай тэрыторыі. Мова славян на той час таксама ўтварала арганічнае адзінства. Гэты этап прынята лічыць агульнаславянскім, а мову славян таго часу называюць агульнаславянскай, або праславянскай. Праславянская мова стала падмуркам для ўзнікнення і развіцця славянскіх моў.

Агульны перыяд ў гісторыі славян пацвярджае той факт, што ва ўсіх сучасных славянскіх мовах існуе вялікі пласт слоў, зразумелых кожнаму славяніну. Так, ва ўсіх славянскіх мовах ёсць аднакарэнныя словы для абазначэння родзічаў (брат, сястра), частак цела (нага, нос, сэрца), пабудоў (дом, сцяна), ежы (масла, піва, каша), надвор’я (вецер, снег, град), прылад працы (піла, сякера, нож), фаўны (воўк, аса, выдра), адрэзкаў часу (дзень, зіма), прасторы (край, гара, лес) і г.д.

У выніку рассялення славян, якія ўжо ў І ст. н.э займалі вялікую тэрыторыю паміж рэкамі Дняпром і Одрай, паслабляюцца сувязі паміж славянскімі групамі, і ў VІ ст. н. э. распадаецца агульнаславянскае адзінства. У выніку склаліся тры славянскія моўныя падгрупы – усходнеславянская, заходнеславянская і паўднёваславянская.

Беларуская мова належыць да ўсходнеславянскай моўнай падгрупы, у якую таксама ўваходзяць украінская і руская мовы. Цікава, што ўсходнеславянская падгрупа – самая малая па колькасці моў, але самая вялікая па колькасці славян, што гавораць на мовах гэтай групы (болей за 200 млн. чалавек) [41, с. 12].

Да заходнеславянскай падгрупы адносяцца: польская, чэшская, славацкая, сербалужыцкая (верхня- і ніжнялужыцкая), а таксама мёртвая палабская мова.

У паўднёваславянскую моўную падгрупу ўваходзяць: балгарская, македонская, славенская, сербская, харвацкая і “мёртвая” стараславянская мовы.

Табліца 1. Індаеўрапейская моўная сям’я

група

БАЛЦКАЯ

ГЕРМАНСКАЯ

ІНДЫЙСКАЯ

ІРАНСКАЯ

КЕЛЬЦКАЯ

РАМАНСКАЯ

СЛАВЯНСКАЯ

мовы жывыя

літоўская, латышская

паўночнагерман-ская падгрупа: дацкая, нарвежская, шведская, ісландская, фарэрская;

заходнегерманская падгрупа: нямецкая, англійская, нідэрландская (галандская), фламандская, фрызская, ідыш (новаяўрэйская)

мовы хіндустані, раджастхані, пенджабі, бенгалі, орыя, біхары, маратхі, гуджараці, сіндхі і інш., новаіндыйскія мовы,

цыганская

персідская, таджыкска, афганская (пушту), шугнанская, рушанская, ваханская, ягнобская, асецінская

гаэльская падгрупа: ірландская, шатландская, мова вострава Мэн;

брыцкая падгрупа: брэтонская, уэльская (валійская)

іспанская, французская, партугальская, італьянская, правансальская,сардзінская, каталанская, румынская, малдаўская, рэтараманская

усходнеславянская падгрупа: беларуская, руская, украінская;

заходнеславянская падгрупа: польская, кашубская, чэшская, славацкая, верхне- і ніжнелужыцкая;

паўднёваславянская падгрупа: балгарская, македонская, сербская, харвацкая, славенская

мовы мёртвыя

пруская

яцвяжская

усходнегерманская падгрупа: гоцкая, бургундская, вандальская

ведыйская, санскрыт, пракрыты,

палі

старажытна-персідская, мідыйская, сагдыйская, парфянская, скіфская, харэзмійская

і інш.

корнская (карнуэльская);

гальская падгрупа: гальская

лацінская

заходнеславянская падгрупа: палабская мова;

паўднёваславянская падгрупа: стараславянская

У індаеўрапейскую моўную сям’ю ўваходзяць і асобныя мовыжывыя: грэчаская, албанская, армянская і мёртвыя: старажытнагрэчаская і сярэднегрэчаская (візантыйская).