Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭУМКД Беларуская мова (Культура маўлення).docx
Скачиваний:
670
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
1.32 Mб
Скачать

67. Вызначыце стыль прыведзенага ўрыўка. Абгрунтуйце сваё меркаванне. Назавіце дакумент, з якога ўзяты тэкст.

Артыкул 37. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права ўдзельнічаць у вырашэнні дзяржаўных спраў як непасрэдна, так і праз свабодна выбраных прадстаўнікоў.

Непасрэдны ўдзел грамадзян ў кіраўніцтве справамі грамадства і дзяржавы забяспечваецца правядзеннем рэферэндумаў, абмеркаваннем праектаў законаў і пытанняў рэспубліканскага і мясцовага значэння, іншымі вызначанымі законам спосабамі.

Артыкул 107. Урад Рэспублікі Беларусь:

кіруе сістэмай падпарадкаваных яму органаў дзяржаўнага кіраўніцтва і іншых органаў выканаўчай улады;

распрацоўвае асноўныя накірункі ўнутранай і знешняй палітыкі і прымае меры па іх рэалізацыі;

распрацоўвае і прадстаўляе Прэзідэнту для ўнясення ў Парламент праект рэспубліканскага бюджэту і справаздачу аб яго выкананні;

забяспечвае правядзенне адзінай эканамічнай, фінансавай, крэдытнай і грашовай палітыкі, дзяржаўнай палітыкі ў сферы навукі, культуры, адукацыі, аховы здароўя, экалогіі, сацыяльнага забеспячэння і аплаты працы;

прымае меры па забеспячэнні правоў і свабод грамадзян, абароне інтарэсаў дзяржавы, нацыянальнай бяспекі і абараназдольнасці, ахове ўласнасці і грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю.

68. Прачытайце тэкст. Вызначце яго тып. Акрэсліце асноўную тэму і падтэмы прапанаванага ўрыўка.

Ці думалі вы пра беларусаў не як пра сваіх бацькоў, братоў і сёстраў, сяброў або аднавяскоўцаў, а як увогуле пра людзей з асобным характарам? Ці задумваліся, які ён, беларус? Што гэта за народ? Давайце паразважаем разам.

Адказаць на гэта пытанне цяжка. Як і паўсюль, ёсць сярод беларусаў розныя людзі. Аднак усё ж можна назваць некаторыя досыць тыповыя рысы, уласцівыя народнаму беларускаму характару.

Рысы аблічча беларуса мяккія, склад здаецца крыху далікатным, хоць для беларуса характэрна працавітасць, вынослівасць, цягавітасць. Там, дзе другі можа апусціць рукі, беларус будзе цягнуць. Іначай, у старыя часы, чалавек проста не выжыў бы сярод гэтых дрымучых лясоў і неабсяжных балот. I гарт той застаўся ў яго характары на вякі.

Манера паводзін вызначаецца павольнасцю, стрыманасцю. Праўда, стрыманасць беларуса да пары. Пяройдзеш мяжу – і беларус пакажа, як паказаў у мінулай вайне, на што ён варты, калі вораг падніме руку на яго жыццё.

Уласціва нашым людзям знаходлівасць. Беларус – вялікі аматар пажартаваць, ён не можа абысціся без гумару. Беларусы адрозніваюцца шчодрасцю, заўсёднай гатоўнасцю прыйсці на дапамогу ў бядзе. Яны звычайна мяккія, даверлівыя, пазбаўлены помслівасці. Галоўнае ў нашым характары – гасціннасць да добрых людзей. Па агульным назіранні, беларусам уласціва павага да іншых народаў і памяркоўнасць да таго, хто думае іначай. (Паводле У.Караткевіча)

69. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Вызначыце яго стыль. Назавіце марфалагічныя, сінтаксічныя рысы.

Обзор возможностей Excel

Excel — это программа, которая относится к категории электронных таблиц и является частью пакета Microsoft Office. Кроме этого, существует еще несколько подобных программ, но, безусловно, Excel — наиболее популярная.

Одним из основных достоинств Excel является ее универсальность. Конечно же, в Excel наиболее развиты средства для выполнения различных операций над числами. Но ее можно применять и для решения множества других, не относящихся к числовым, задач. Приведем несколько возможных

применений Excel.

■ Решение числовых задач, требующих больших вычислений. Создание отчетов, анализ результатов исследований, а также применение всевозможных методов финансового анализа.

■ Создание диаграмм. Excel содержит средства для создания различных типов диаграмм, а также предоставляет широкие возможности по их настройке.

■ Организация списков. Excel позволяет эффективно создавать и использовать структурированные таблицы

■ Доступ к данным других типов. Возможность импортирования данных из множества различных источников.

■ Создание рисунков и схем.

■ Автоматизация сложных задач. Используя макросы Excel, можно выполнять однотипные задачи одним щелчком мыши.

Все действия, которые вы выполняете в Excel, хранятся в файле рабочей книги, который открывается в отдельном окне. Вы можете открыть сколько угодно рабочих книг. По умолчанию файлы рабочих книг имеют расширение XLS.

Каждая рабочая книга состоит из одного или более рабочих листов, каждый из которых, в свою очередь, состоит из отдельных ячеек. В ячейке может храниться число, формула или текст. Чтобы перейти из одного рабочего листа в другой, нужно щелкнуть на соответствующем ярлычке листа, который находится в нижней части рабочей книги. Кроме того, рабочие книги могут содержать листы диаграмм, на каждом из которых может находиться по одной диаграмме. Перейти на лист диаграммы можно, щелкнув на его ярлычке. Когда вы впервые открываете Excel, вас может несколько напугать обилие разнообразных элементов в окне программы. Но вы скоро увидите, что очень просто понять и запомнить назначение элементов окна Excel и освоить принципы их работы.