Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭУМКД Беларуская мова (Культура маўлення).docx
Скачиваний:
670
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
1.32 Mб
Скачать

94. Знайдзіце “недарэчнасці” з пункту гледжання стылёвай арыентацыі ў прыведзеных сказах? Абгрунтуйце свой адказ.

1) Рэспубліка ахоўвае гонар, здароўе, правы і законныя інтарэсы сваіх грамадзян, як на сваёй квітнеючай усімі краскамі вясёлкі тэрыторыі, так і за яе межамі.

2) Дарагі і мілы нашаму сэрцу закон мае вышэйшую юрыдычную сілу ў параўнанні з іншымі нарматыўнымі актамі, што выдаюцца ўсімі дзяржаўнымі органамі.

3) Адпаведна агульным правілам мілыя, дарагія і любыя жанчыны маюць права на адачынак і карыстацца ім на тых жа ўмовах, што і мужчыны.

4) Ускладанне ненавіснай, нялюбай крымінальнай адказнасці і вызваленне ад яе павінна ажыццяўляцца толькі судом.

5) Правы падсуднага на абарону ў наш жорсткі, бесчалавечны час забяспечваюцца сістэмай працэсуальных гарантый.

6) Кампенсацыйныя выплаты адрозніваюцца ад заработнай платы у сувязі з тым, што іх памер не залежыць ад нецікавай штодзённай непасільнай працы і яе вынікаў.

7) Родавым аб’ектам асабліва небяспечных дзяржаўных злачынстваў з’яўляюцца дарагія нам і мілыя сэрцу асновы дзяржаўнага ці грамадскага ладу ці знешняя бяспека Рэспублікі Беларусь.

8) Шпіянажам лічыцца таксама перадача ці збіранне па заданню залежнай ненавіснай і прадажнай разведкі пэўных звестак для выкарыстання іх на шкоду інтарэсам Рэспублікі Беларусь.

9) Крадзеж лічыцца завершаным, калі маёмасць знаходзіцца ў нахабнага і жорсткага вінаватага і ён мае магчымасць карыстацца гэтай маёмасцю.

10) Да злачынстваў супраць дарагога і бясцэннага жыцця, адзін раз Богам дадзенага, адносяцца ўсе віды наўмыснага забойства, забойства па неасцярожнасці і давядзенне да самагубства.

95. Знайдзіце лагічныя памылкі. Адрэдагуйце сказы.

1. Павялічыць сваю памяць вялікай тэхнічнай складанасці не ўяўляе. 2. Адразу хачу сказаць, што ў гэтым здарэнні маёй віны зусім няма. Я знаходзіўся ў кабінеце 304, калі пачуўся шум у калідоры. Потым высветлілася, што там хтосьці пырснуў газам з балончыка. Я паглядзеў сваю сумку i зразумеў, што то быў менавіта мой балончык. 3. Патрабуецца спецыяліст для аддзела, які мае вышэйшую адукацыю. 4. Сапраўдны дакумент толькі той, які падпісаны кіраўніком прадпрыемства. 5. На Вашу скаргу паведамляем, што наша арганізацыя займалася падключэннем указанага дома да энерганосьбітаў. Пастаянныя адключэнні святла звязаны з недастатковай магутнасцю электракабеляў i ix зношанасцю, у выніку чаго на працягу 1 кіламетра зроблена 15 муфтаў. Такім чынам, мы робім усё магчымае. 6. Нават у рашэнні агульнага сходу 19.06.2003 было адзначана, што план за 1 паўгоддзе не выкананы, таму сёння я прапаную яшчэ раз абмеркаваць павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці ў IV квартале 2003 года. 7. Йагурт — харчовы прадукт, выраблены з вяршкоў з фруктовымі дабаўкамі. 8. Нестабільнасць курсу беларускага рубля прыводзіць да зніжэння жыццёвага ўзроўню насельніцтва. 9. Паколькі студэнцкая навуковая канферэнцыя знаходзіцца пад пагрозай зрыву, прапаную: 1) прызначыць адказных за падрыхтоўку залы; 2) накіраваць запыт у рэктарат аб магчымасці выдзялення памяшканняў для пасяджэнняў секцый; 3) навесці парадак у інтэрнаце. 10. У тэкстах афіцыйна-справавога стылю недапушчальным з'яўляецца выкарыстанне метафар.