Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭУМКД Беларуская мова (Культура маўлення).docx
Скачиваний:
667
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
1.32 Mб
Скачать

1.3.5 Беларуская мова ў канцы хх – пачатку ххі стст

У канцы 80-х - пачатку 90-х гг. адбываюцца працэсы дэмакратызацыi грамадства, наша рэспублiка становіцца суверэннай дзяржавай. Пачынаецца адраджэнне беларускай мовы. Так, у 1989 г. была распрацавана рэспубліканская праграма “Родная мова” і ўтворана Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны (ТБМ), якое ўзначаліў народны пісьменнік Ніл Гілевіч. У гэты час пачынаюць адкрывацца класы і дашкольныя дзіцячыя ўстановы з беларускай мовай навучання, спыняецца перавод школ на рускую мову. На беларускай мове працуюць вышэйшыя і спецыяльныя навучальныя установы, міністэрствы і іншыя дзяржаўныя органы. У многіх установах адкрываюцца курсы па вывучэнню беларускай мовы.

У 1990 г. беларускай мове быў нададзены статус дзяржаўнай у адпаведнасці з Законам “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”.

Аднак па выніках рэферэндума 1995 г. у нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы – беларуская і руская. Зноў беларуская мова вымушана канкурыраваць з рускай. Пры чым, дэ-юрэ замацаванае двухмоўе дэ-факта абарачаецца актыўным выкарыстаннем толькі адной з двюх дзяржаўных моў – рускай. Беларуская ж мова не з’яўляецца рэальным паўнавартасным сродкам камунікацыі беларусаў, хаця мае для гэтага ўвесь неабходны інструментарый. На беларускай мове створана багатая мастацкая, грамадска-палітычная, навуковая лiтаратура, выдадзены і выдаюцца шматтомныя галiновыя энцыклапедыi, слоўнiкi, граматыкi, манаграфii.

На сённяшні дзень праблема захавання нацыянальнай мовы беларусаў вельмі актуальная. Беларуская мова ўключана ЮНЕСКА у спіс моў, якім пагражае заняпад і забыццё.

У Беларусі назіраецца парадокс: мова нацыянальнай меншасці (рускія) з’яўляецца мовай нацыянальнай большасці (беларусы). Тым не менш, сёння беларуская мова – гэта поліфункцыянальная мова, якая здольна паспяхова вырашаць усе камунікатыўныя задачы грамадства. Усё ж такі пазітыўным з’яўляецца той факт, што беларускую мову ў якасці роднай называе большая палова карэннага насельніцтва нашай краіны (у 1999 годзе, калі праводзіўся перапіс, беларускую роднай мовай назвалі больш за 85% насельніцтва [ http://belstat.gov.by/homep/ru/perepic/p6.php]. У выніку перапісу 2009 года больш за 60% беларусаў назвалі роднай беларускую мову [http://belstat.gov.by/homep/ru/perepic/2009/razdel5.php]). Гэтыя факты з’яўляюцца пацвярджэннем меркавання навукоўцаў-моваведаў. Н. Б. Мячкоўская адзначае, што “ ў беларускай мове яе этнічная функцыя (быць нацыянальным сімвалам, кансалідаваць народ і адрозніваць яго ад іншых этнасаў) першынствуе над асноўнай (камунікатыўнай) ”[31].

Сёння беларуская мова шырока выкарыстоўваецца ў такі сферах, як мастацтва, культуразнаўства, філалогія, гісторыя, школьнае навучанне, у сродках масавай інфармацыі. І паказальным з’яўляецца той факт, што мова тытульнай нацыі актыўна асвойвае новыя галіны камунікацыі – інтэрнэт-прастору, канфесійную сферу, сферы маркетынгу і рэкламы. А значыць, беларуская мова развіваецца, удасканальваецца і не губляе сваіх правоў. І вялікая інтэлектуальная, духоўная спадчына, створаная на гэтай мове, не будзе страчана для нашчадкаў.