Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Гісторыя Беларусі_ВМК

.pdf
Скачиваний:
15
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
1.15 Mб
Скачать

бо нацыя не можа быць жыццястойкай без засведчанага і асэнсаванага мінулага. Гісторыя з’яўляецца не толькі памяццю народа, але і тым падмуркам, на якім ён будуе сваё жыццё. Таму кожны народ павінен ведаць сваё мінулае, асабліва калі яно даўняе і багатае.

Гістарычны працэс характарызуецца пастаянным развіццём, стварэннем новага і ўзнаўленнем старога, якое магчыма дзякуючы творчай, пераўтваральнай дзейнасці чалавека і грамадства ў цэлым. Наватарства ўзбагачае матэрыяльную і духоўную культуру, пазбаўляе яе ад састарэлага, непатрэбнага. Між тым, прагрэсіўнае развіццё чалавецтва і асобных народаў магчыма толькі ў тым выпадку, калі выкарыстоўваецца вопыт папярэдніх пакаленняў, іх гістарычная спадчына, традыцыі. Такім чынам, гістарычны працэс уяўляе сабой пастаяннае ўзаемадзеянне, узаемапранікненне, узаемны ўплыў традыцыйнага і наватарскага.

У сваім мінулым народы заўсёды шукаюць тую крыніцу, якая здольна ўмацаваць іх духоўную сілу. Памяць пра ўрокі гісторыі неабходна жывым, каб, гледзячы на веліч мінулага, упэўнена будаваць заўтрашні дзень. Зварот да ўрокаў гісторыі, якія могуць быць як пазітыўнымі, так і негатыўнымі, неабходны для таго, каб не паўтараць ранейшых памылак.

3. Гістарычныя веды ў сістэме гуманітарнага навучання.

Вывучэнне гісторыі Беларусі па праву займае вядучае месца ў сістэме гуманітарнай адукацыі студэнцкай моладзі, бо менавіта на гістарычных ведах будуецца пачуццё гонару за сваю краіну, патрыятызму. Падчас засваення гістарычных ведаў студэнты спасцігаюць гістарычны вопыт продкаў, вучацца крытычна аналізаваць мінулае, выяўляць наступствы гістарычных працэсаў у сённяшнім жыцці, асэнсоўваць сучаснасць скрозь прызму мінулага і наадварот. Студэнты павінны вучыцца знаходзіць прычыннавыніковыя сувязі гістарычных працэсаў і падзей, вызначаць эканамічныя, знешнепалітычныя, ідэалагічныя, рэлігійныя, геаграфічныя, прыродныя, цывілізацыйныя і іншыя фактары, што абумовілі тэмпы, характар і асаблівасці развіцця беларускага народа.

Айчынная гісторыя – невычэрпная крыніца духоўнага ўзбагачэння, фарміравання навуковага гуманістычнага светапогляду, высокіх грамадзянскіх якасцей, патрыятычнага выхавання асобы. Яе вывучэнне закладвае аснову для абуджэння

161

гістарычнай памяці і нацыянальнай свядомасці, пачуццяў грамадзянскай годнасці і гордасці і, такім чынам, садзейнічае нацыянальна-культурнаму адраджэнню Беларусі, засцерагае ад паўтарэння памылак мінулага, выхоўвае чалавека-грамадзяніна, патрыёта Беларусі, добрага гаспадара на сваёй роднай зямлі, які адчувае духоўную сувязь з пакаленнямі продкаў, а значыць – і адказнасць за працяг іх спраў, за будучыню сваёй краіны.

162

ДЛЯ НАТАТАК

Вучэбнае выданне

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Вучэбна-метадычны комплекс

Складальнікі: Маскалёў Валянцін Георгіевіч

Дзіханава-Внукоўская Любоў Андрэеўна

Літвін-Савіч Вера Вітальеўна Шумскі Канстанцін Анатольевіч

Адказны за выпуск І.Г. Падпорын

Рэдактар М.А. Макрэцкая Карэктар М.А. Макрэцкая

Падпісана ў друк 06.07.2009 г. Фармат 60×841/16.

Папера афсетная. Гарнітура Times New Roman. Рызаграфія. Ум. друк. арк. 9,41. Ул.-выд. арк. 7,45. Тыраж 300 экз. Заказ 617.

Выдавецтва і поліграфічнае выкананне Установа адукацыі

“Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны універсітэт” ЛИ № 02330/0131734 от 10.02.2006. ЛП № 02330/0131656 от 02.02.2006.

220023, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 99, к. 2

163

164