Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Бел мова

.pdf
Скачиваний:
47
Добавлен:
08.06.2015
Размер:
833.66 Кб
Скачать

18.Прозвішча, імя, імя па бацьку, тэлефон выканаўцы.

8.1 Структура дакумента

У тэксце дакумента выдзяляюцца тры часткі: уступ, галоўная частка, заключэнне. Кожнае важнае палажэнне, структурныя часткі дакумента вызначаюцца на пісьме асобнымі абзацамі.

Уся справавая карэспандэнцыя класіфікуецца па розных падставах на пэўныя групы і па тэматычнай прыкмеце падзяляецца на камерцыйную і справавую. Камерцыйныя дакументы складаюцца ад імя юрыдычных асоб, таму звычайна служаць адначасова і як прававыя дакументы (напрыклад, лістызапыты, лісты-прапановы, лісты-рэкламацыі, суправаджальныя лісты, адказы на падобныя лісты). Справавыя лісты маюць афіцыйны і прававы статус, яны рэгістрыруюцца і ўключаюць у сябе распіскі, паведамленні, запрашэнні і інш. У залежнасці ад скіраванасці на адрасата справавыя лісты падзяляюцца на цыркулярныя (ліст пасылаецца з адной крыніцы-ўстановы па некалькіх пэўных адрасатах, як правіла, падпарадкавальных інстанцый) і звычайныя (пасылаецца ад адной да другой установы). Па знешняй форме справавыя лісты падзяляюцца на рэгламентаваныя (стандартныя) і нерэгламентаваныя

(нестандартныя). Стандартныя лісты складаюцца па пэўнаму ўзору (паперы пэўнага фармату з зададзеным наборам рэквізітаў), а нестандартныя, хаця і маюць элементы рэгламентацыі, рэалізуюцца ў выглядзе аўтарскага тэксту.

Па функцыянальным прызначэнні справавыя лісты падзяляюцца на лісты, якія патрабуюць адказу (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-зварот, лістпрапанова і інш.) і лісты, якія не патрабуюць адказу (ліст-папярэджанне, лістнапамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст і інш.).

Аб‘ѐм справавых лістоў звычайна не павінен перавышаць дзвюх старонак, яны ўключаюць такія дадзеныя (рэквізіты) як адрас атрымання, дата адпраўкі, індэкс, тэкст (тэма, жанр або характар ліста – гарантыйны, рэкламацыйны, дагаварны, суправаджальны і г.д., што вызначаецца з дапамогай ключавых слоў), адрас адпраўшчыка (адрасанта), найменне адрасанта. У справавых лістах звычайна выкарыстоўваюцца ўстойлівыя лагічныя і моўныя выразы, што надаюць ім афіцыйны характар, адназначнае разуменне, дакладнасць, стандартнасць. Яны выглядаюць пераканаўчымі і заслугоўваюць больш даверу, калі яны адпавядаюць нормам службовага этыкету. Тон ліста ў любым выпадку павінен быць нейтральным, тэкст – утрымліваць дастаткова абгрунтаваныя аргументы і пэўную інфармацыю, якая дазволіць адрасату прыняць рашэнне па пытанні, што разглядаецца ў лісце. У лістах не дапускаюцца разважанні, розныя домыслы, лішняя інфармацыя.

8.2 Схемы справавых лістоȳ Схема ліста-просьбы:

1.выклад прычыны, якая выклікала неабходнасць звярнуцца з просьбай (часам гэты пункт можа адсутнічаць);

2.выклад просьбы;

51

3.чакаемы вынік у выпадку, калі просьба будзе задаволена;

4.гатоўнасць да далейшага супрацоўніцтва.

Напрыклад:

... Прашу ўключыць у план інфармацыйных выданняў на

 

200...г......(назва)

..... аўтары ..........................

 

 

Аб'ѐм працы..........

старонак. Рукапіс будзе прадстаўлены

 

ў.............. .................

200...

г.

 

 

Дадатак: Анатацыя............

.............. на..............

арк. у

.....экз.

Лісты-напаміны (напамінкі) напамінаюць пра выкананне пэўных дзеянняў і меры, якія будуць прыняты ў выпадку невыка-нання гэтых дзеянняў. Часам на палях такіх лістоў ставіцца памета «Паўторна». Напрыклад:

 

Напамінаем Вам, што згодна з планам сумесных работ

па.....

........ Вы павінны закончыць работы не пазней за

200...

г.

 

 

Паўторна дасылаем Вам

............................(звесткі, заяўку і

г.д.) ......................................

на....

 

 

Пераканаўча просім пацвердзіць факт іх атрымання як

можна хутчэй.

 

 

 

 

Лісты-пацвярджэнні пацвярджаюць атрыманне дакументаў і матэрыялаў, тэлеграм і тэлефонных паведамленняў. Напрыклад:

... Пацвярджаем атрыманне запрошанай дакументацыі.

Дзякуем за хуткае выкананне заказу.

 

Мы атрымалі Ваша(у).......................................

(факс,

пісьмо, тэлеграму) ...........

, у якім(ой) Вы паведамляеце, што…….

.....................................

 

 

Дзякуем Вам за своечасовы адказ.

Суправаджальныя лісты пішуцца пры адпраўцы пэўных да-кументаў ці матэрыяльных каштоўнасцей. Складаюцца з дзвюх частак: 1) паведамленне пра матэрыял, які высылаецца; 2) звесткі, якія маюць удакладняльны характар. Напрыклад:

(Пра атрыманне інфармацыі)

52

Накіроўваем копію пратакола нарады па пытанні ..... і

таксама ..... ......................

Просім гэтыя дакументы падпісаць і заверыць пячаткаю: адзін экзэмпляр накіраваць на наш адрас.

Накіроўваем пратаколы выпрабаванняў. Выпрабаванне паказала наступныя вынікі: ......................... ............................

 

 

 

Напамінаем Вам, што згодна з планам сумесных работ

 

 

 

па .....

........ Вы павінны закончыць работы не пазней за

 

 

 

200...

г.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Паўторна дасылаем Вам

...........................

(звесткі, заяўку і

 

 

 

г.д.) ......................................

 

на....

 

 

 

 

 

 

 

 

Пераканаўча просім пацвердзіць факт іх атрымання як

 

 

 

можна хутчэй.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дагаворныя лісты пацвярджаюць факт адпраўкі пагадненняў.

Напрыклад:

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Накіроўваем.... ..............

экзэмпляры

падпісанага намі

 

 

 

 

пагаднення №............

аб пастаўцы Вам ……………………….

 

 

 

 

Просім .......

і адзін экзэмпляр пагаднення №

вярнуць

 

 

 

нам.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Накіроўваем падпісанае з нашага боку пагадненне №. ..

 

 

 

ад.....

Даведка аб фінансаванні будзе выслана ...........

 

 

 

 

 

 

 

Гэтае пісьмо лічыцца неад'емнай часткай нашага пагад-

 

 

 

нення.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак: Пагадненне №........

на ..............

ст. у

экз.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Ліст-запыт(анне) складаецца звычайна з дзвюх частак: 1) уводзіны, дзе выкладаецца сутнасць пытання; 2) заключэнне, дзе ставяцца тыя пытанні, на якія чакаюць адказу. Напрыклад:

Згодна з загадам № .... ад ...........

, у нашу ўстанову

 

быў(-ла) узяты(-та) на працу............

 

 

 

За.... да пачатку адзначанай працы..........

ѐн (яна)

 

атрымала траўму................. ..................................

 

 

 

Так як..................

да атрымання названай траўмы нідзе

не

працаваў(ла) і ў нас таксама не меў(мела) ніякага заробку, просім растлумачыць:

1. Ці мае .......... права на атрыманне на нашым прадпрыемстве дапамогі з-за часовой непрацаздольнасці? 2. Калі ў. ....... ѐсць такое права, то з якога разліку не-

абходна налічыць дапамогу. 53 па лістку непрацаздольнасці? Дырэктар.....................................

Старшыня прафкама..............................

Гарантыйныя лісты маюць на мэце пацвердзіць пэўныя абяцанні ці ўмовы: адрасуюцца канкрэтнай асобе або цэламу прадпрыемству. Напрыклад:

... Гарантуем, што пастаўленае па заказе № . ад

 

…………..абсталяванне

поўнасцю

адпавядае

апісанню,

тэхнічным умовам і спецыфікацыі заказу.

 

 

 

Калі на працягу ......

.................

месяцаў

з

дня

запуску ў

эксплуатацыю і не больш за ...........

месяцы

з

дня

адгрузкі

абсталяванне стане дэфектным або па канструкцыі, або з-за недабраякаснага матэрыялу, мы абяцаем у самы сціслы тэрмін ліквідаваць усе недахопы за наш кошт або замяніць абсталяванне бясплатна. .............

Інфармацыйныя лісты выступаюць разнавіднасцю пісемпаведамленняў; яны інфармуюць установу ці канкрэтную асобу аб пэўнай сітуацыі (часта мэтай такіх лістоў з'яўляецца прапаганда дзейнасці пэўнай установы ці арганізацыі і пад. або рэклама пэўнай прадукцыі). Напрыклад:

Навучальнай установай......

плануецца ў

..... ........... г.

правесці Міжнародную

навуковую

канферэнцыю на

тэму .................................

 

 

На канферэнцыі мяркуецца разгледзець наступныя пытанні:

................................................................................................................

..................................................

Запрашаем Вас прыняць удзел у канферэнцыі і выступіць з дакладам (паведамленнем). Даклады будуць уключаны ў зборнік навуковых прац, выданне якога плануецца на 201… г.

Звесткі пра ўдзел у канферэнцыі, а таксама тэму паведамлення просім даслацъ да........ г. на адрас: ..........

Цыркулярныя лісты - гэта звычайна дырэктыўныя распараджэнні, якія рассылаюцца падведамасным установам ці падначаленым службовым асобам (змяшчаюць інфармацыю аднаго і таго ж зместу).

Лісты-паведамленні аб нечым (пра нешта) паведамляюць ці нешта сцвярджаюць. Звычайна яны пачынаюцца словамі Паведамляем Вам, Даводзім да Вашага ведама і пад. Напрыклад:

У адказ на Ваша пісьмо ад

............ паведамляем,

 

што затрымка пры ...........................................

адбылася з

прычыны ........................

 

 

Прымаем усе меры для найхутчэйшай дастаўкі

і

мяркуем, што здолеем

выканаць гэта ў

тэрмін

54

 

 

да……………................................................................;

 

 

 

 

Паважаны

......... …………………………… !

Паведамляем Вам, што пасяджэнне па справе .............

адбудзецца .....

200 ..... г. у ........ гадзін у памяшканні

...................................

.............. па вул.

Камерцыйныя лісты маюць юрыдычную сілу, складаюцца ад імя юрыдычнай асобы пры заключэнні і выкананні пагаднення.

Адрозніваюць тры віды камерцыйнай перапіскі: запыт - адказ на запыт; прапанова - адказ на прапанову; прэтэнзія - адказ на прэтэнзію.

Лісты, у якіх змяшчаюцца адказы-адмаўленні на запыт ці прапанову, звычайна будуюцца па схеме: 1) паўтарэнне запыту (просьбы); 2) прычыны, на аснове якіх запыт (просьба) не можа быць выкананы або прапанова не прымаецца; 3) канстатацыя ад-маўлення ці непрыняцця прапановы. Напрыклад:

Запыт

Спасылаючыся на перагаворы з Вашым прадстаўніком у...

200... г., просім даслаць нам камерцыйныя прапановы на ..............

з указаннем максімальнай колькасці пастаўкі па ўсіх тыпах, якія

прапаноўваюцца.

Адказ на запыт

Дзякуем за запыт ад ................ ..... на пастаўку (назва тавару).......................... ....

Зараз мы разглядаем пытанне аб магчымасці прадастаўлення Вам прапаноў на тавар, які Вас цікавіць.

Аб нашым рашэнні паведамім у самы бліжэйшы час.

З павагай ............................ ........................................

Прапанова

 

Мы можам прапанаваць Вам.................... .....................................

Колькасць ...........

.....................

Якасць ................

 

Упакоўка ............

 

Умовы пастаўкі .......

 

Цана .....................

 

Тэрмін пастаўкі ..................

 

Умовы плацяжу. ................

 

 

55

З павагай ........................................................

 

Заўвага. Нягледзячы на тое, што прыведзены ўзоры не ўсіх справавых лістоў, можна заўважыць, што для большасці з іх характэрна паўтаральнасць адных і тых жа зваротаў, канструкцый, запомніўшы якія можна навучыцца складаць тэксты на разнастайныя тэмы, правільна афармляць справавую карэспандэнцыю. Усе справавыя лісты рэкамендуецца пісаць не больш чым на адной старонцы.

8.3 Рэзюмэ як жанр справавой літаратуры

Асабістае рэзюмэ як жанр справавой літаратуры ў апошні час ва ўсіх на слыху ў сувязі з працаўладкаваннем. Рэзюмэ - кароткае апісанне службовай кар'еры. Пры ўладкаванні на працу яно дасылаецца па пошце ці Інтэрнэце, перадаецца па факсе ці прадстаўляецца асабіста перад сумоўем.

Асноўныя патрабаванні да рэзюмэ:

1)кароткасць (на чытанне рэзюмэ траціцца 1,5 - 2 хвіліны);

2)канкрэтнасць (паведамляйце толькі звесткі пра сваю прафесійную дзейнасць);

3)выбіральнасць (прыстасаванасць да ўмоў дадзенай фірмы);

4)накіраванасць (рэзюмэ павінна ўпэўніць працанаймальніка ў вашай зацікаўленасці ў атрыманні працы);

5)рэкламнасць (указвайце станоўчыя бакі вашай асобы, падкрэслівайце свае добрыя якасці).

Існуе тры тыпы рэзюмэ: храналагічнае, функцыянальнае і камбінаванае (функцыянальна-храналагічнае).

Храналагічнае рэзюмэ - гэта асабісты паслужны спіс і працоўныя дасягненні, пададзеныя ў храналагічнай паслядоўнасці.

У функцыянальным рэзюмэ ў большай ступені падаюцца прафесійныя навыкі, вопыт і дасягненні і ў меншай ступені - канкрэтны пералік работ на розных этапах службовай кар'еры.

Рэзюмэ камбінаванага тыпу валодае прыкметамі і храналагічнага, і функцыянальнага. У такім рэзюмэ звычайна прысутнічаюць сем асноўных раздзелаў:

1)аб'ектыўныя дадзеныя (прозвішча, імя, імя па бацьку; хатні адрас, тэлефон);

2)прапанова (у якой якасці прэтэндэнт жадае супрацоўнічаць з наймальнікам на работу);

3)дасягненні (абгрунтоўваецца прэтэнзія лічыцца кваліфікава-ным спецыялістам);

4)адукацыя;

5)вопыт работы;

6)асабістыя якасці;

7) рэкамендацыі (наяўнасць рэкамендацыйных пісем, калі ў вас іх запатрабуюць).

Афармленне рэзюмэ:

56

1 ) уся інфармацыя павінна змясціцца на адной старонцы;

2)тэкст павінен чытацца лѐгка (памер шрыфта, палі, інтэрвалы);

3)тэкст павінен быць структураваны; загалоўкі выдзяляюцца, набіраюцца вялікім шрыфтам і размяшчаюцца ў цэнтры старонкі;

4)назвы вучэбных устаноў і фірмаў пішуцца поўнасцю;

5)у датах дастаткова ўказаць толькі гады.

8.3 Візітная картка як атрыбут дзелавога этыкету

Візітная картка - адзін з важнейшых атрыбутаў дзелавога этыкету. Візітная картка шырока выкарыстоўваецца пры дзелавых зносінах, пры знаѐмстве, а таксама ў час перагавораў, у дыпламатычнай практыцы, дзелавой перапісцы. Ёю карыстаюцца пры ўстанаўленні і падтрыманні кантактаў з урадавымі, дыпламатычнымі, дзелавымі і грамадскімі коламі краіны. Візітная картка можа быць выкарыстана для завочнага прадстаўлення яе ўладальніка.

Візітная картка выконвае інфармацыйную і рэкламную функцыю. Дзелавыя зносіны, як правіла, пачынаюцца з абмену візітнымі карткамі, таму візітка павінна быць зроблена так, каб у чалавека, які яе атрымлівае, выклікаць станоўчыя эмоцыі.

Візітныя карткі ўяўляюць сабой прамавугольнікі не вельмі шчыльнага картону невялікага фармату: 50х90 мм. Менеджэры вышэйшага звяна выкарыстоўваюць візітныя карткі памерам 60х100 мм.

Як правіла, візітная картка павінна мець чорны тэкст на светлым фоне без якіх-небудзь рамак. Нормы этыкету не рэкамендуюць выкарыстоўваюць шырокую колеравую гаму. Перавага аддаецца паперы высокага гатунку. Еўрапейская традыцыя падра-умявае выкарыстанне ружовага, блакітнага і белага фону, а тэкст - цѐмна-сіняга, цѐмна-карычневага і чорнага колеру. На візіткі дзяржаўных чыноўнікаў, згодна з пратаколам, наносяцца герб і сцяг.

Шрыфт строга не рэгламентуецца, ѐн павінен зручна чытацца. Імя, як правіла, выдзяляецца лѐгка чытаемым паўтлустым шрыфтам нязначна большага памеру.

Картка - важны элемент іміджу фірмы і асабістага іміджу яе ўладальніка. Лепш, калі яна мае класічны выгляд: уверсе па цэнтры - назва фірмы (прадпрыемства), дзе працуе ўладальнік карткі, ніжэй па цэнтры - імя, імя па бацьку, прозвішча, яшчэ ніжэй - пасада, а ў правым верхнім вугле - тэлефон, факс, адрас электроннай пошты.

Адрозніваюць асабістыя і дзелавыя візітныя карткі. У аса-бістай візітнай картцы імя, імя па бацьку, прозвішча друкуюцца прапіснымі літарамі, пасада - друкаванымі. Разнавіднасцю асабістай карткі з'яўляецца сямейная. Неад'емны атрыбут сучасных дзелавых зносін - дзелавая візітная картка. Асаблівае значэнне яна адыгрывае ў зносінах з іншаземцамі. Дзелавая візітная картка можа ўтрымліваць званне ці тытул уладальніка, указанні на сферу яго адказнасці ў арганізацыі, нумары тэлефонаў, тэлефаксу, электроннай пошты. Калі тэлефон змяніўся, можна акуратна закрэсліць і запісаць новы. Але закрэсліваць і

57

запісваць найменаванне новай пасады лічыцца адступленнем ад этыкету. Дзелавая візітная картка без адраса таксама не адпавядае нормам этыкету.

Такім чынам, афіцыйна-справавы стыль сучаснай беларускай літаратурнай мовы характарызуецца высокай ступенню развітасці, унармаванасцю моўных сродкаў, распрацаванасцю жанраў. Неабходнасць навучання моўным нормам справавых зносін абумоўлена тым, што справавыя зносіны пранікаюць ва ўсе сферы жыцця. Уменне паспяхова весці перагаворы, працаваць з дакументамі - важнейшы элемент культуры сучаснага адукаванага чалавека, які імкнецца дасягнуць поспехаў у жыцці.

9.КУЛЬТУРА ПРАФЕСІЙНАГА МАЎЛЕННЯ

9.1Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення.

Мова - гэта адбітак жыцця чалавека, асобнага народа, яго грамадскага і культурнага развіцця. З дапамогай мовы чалавецтва пазнае акаляючы свет, захоўвае свае традыцыі, перадае нашчадкам уменні і вопыт. І менавіта па тым, як людзі валодаюць мовай, як адносяцца да яе, можна меркаваць аб іх культурным узроўні, інтэлекце, унутраным свеце.

У паляпшэнні камунікатыўнай якасці маўлення актыўную ролю выконваюць камунікатыўныя якасці маўлення - правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, дарэчнасць, багацце, выразнасць.

1. Правільнасць маўлення прадугледжвае захаванне носьбітамі мовы літаратурнай нормы, што забяспечвае адзінства моўных сродкаў і ўзаемаразуменне паміж тымі, хто вядзе гаворку. Менавіта правільнасць маўлення забяспечвае яго адзінства, «ахоўвае» адназначнасць, агульназразумеласць інфармацыі, якая перадаецца і ўспрымаецца. Іншымі словамі кажучы, правільнае маўленне - гэта маўленне з захаваннем норм літаратурнай мовы. Моўныя нормы - гэта замацаваныя ў маўленчай практыцы правілы вымаўлення, слова-ўжывання, пабудовы сказаў і тэкстаў. Яны адлюстроўваюць грамадска-эстэтычныя погляды на слова і ўнутраныя заканамернасці моўнай сістэмы ў яе развіцці.

У сучаснай беларускай літаратурнай мове існуюць арфаэпічныя, акцэнталагічныя, словаўтваральныя, лексічныя, фразеалагічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя і стылістычныя нормы. Правільнасць пісьмовага маўлення рэгулююць таксама арфаграфічныя і пунктуацыйныя нормы.

2. Дакладнасць маўлення часцей звязваюць з дакладнасцю словаўжывання. Дакладнасць словаўжывання залежыць ад таго, наколькі той, хто гаворыць, ведае прадмет маўлення, наколькі ѐн эрудыраваны, ці ўмее лагічна думаць, ці ведае законы беларускай мовы, яе правілы. Можна адзначыць, што дакладнасць маўлення вызначаецца веданнем прадмета, логікай мыслення, уменнем выбі-раць у дадзены момант патрэбныя словы. Гэтая камунікатыўная якасць маўлення цесна звязана з захаваннем лексічнай нормы.

58

Дакладнасць маўлення звязана з захаваннем наступных лінгвістычных

умоў:

а) правільны выбар лексічнага эквіваленту. Пры пабудове выказвання словы павінны падбірацца ў адпаведнасці з уласцівай ім у літаратурнай мове семантыкай і стылістычнай афарбоўкай (адкрыць сэрдца-адчыніць дзверы);

б) размежаванне паронімаў і амонімаў. У беларускай мове, як і ў іншых мовах, ѐсць шэраг слоў, якія структурна, сваім знешнім афармленнем вельмі падобныя, але маюць абсалютна розныя зна чэнні. Такія адзінкі носяць назву слоў-паронімаў. Яны валодаюць наступнымі ўласцівасцямі: як правіла, аднакарэнныя, належаць да адной часціны мовы, маюць агульныя граматычныя характарыстыкі, аб' ядноўваюцца звычайна ў пары, хоць нярэдка ўтвараюцца і паранімічныя рады па тры, чатыры і больш слоў: асобны - асобы, кудзелісты -

кудзельны, планаваць - планіраваць, застаялы - застоены - застойны, крамянѐвы - крамяністы - крамяны - крэмніевы. Нярэдка такое структурнае падабенства прыводзіць да таго, што паронімы не размяжоўваюць, блытаюць, прычым гэта адбываецца як у вусным маўленні, так і на старонках розных друкаваных выданняў. Гэта назіраецца, напрыклад, у такіх сказах:

в) размежаванне значэнняў мнагазначных слоў. Мнагазначнасць - гэта ўласцівасць слова мець некалькі лексічных значэнняў. Канкрэтнае лексічнае значэнне выяўляецца толькі ў кантэксце. Няведанне дакладнага значэння слова прыводзіць да непаразумення, памылак. Здольнасць мнагазначнага слова набываць у кантэксце новыя значэнні ці адценні значэння шырока выкарыстоўваецца пісьменнікамі і публіцыстамі, якія ствараюць яркія, вобразныя малюнкі прыроды, характары людзей, трапна перадаюць думкі і пачуцці людзей.

г) размежаванне сінонімаў. Патрэбна быць вельмі ўважлівым пры выкарыстанні слоў-сінонімаў. Блізкасць лексічнага значэння сінонімаў стварае магчымасці іх узаемазамены, але такая замена не заўсѐды магчымая, бо часта залежыць ад лексічнай спалучаль-насці. Так, можна сказаць, што сукенка вузкая

альбо цесная; позірк сумны, маркотны, журботны. У гэтых выразах сэнсавыя адроз-ненні паміж сінонімамі вузкі і цесны; сумны, маркотны, журбот-ны

сціраюцца. І калі апошнія тры сінонімы амаль заўсѐды ўзаема-замяняльныя

(настаўнік, лес - сумны, маркотны, журботны), то гэта нельга сказаць пра першыя два: магчыма спалучэнне вуз-кія вочы, аднак нельга сказаць цесныя вочы. Узаемазамена не заў-сѐды магчымая і ў сінанімічным радзе алфавіт,

азбука. Можна сказаць Складзіце спіс па алфавіце, але нельга Складзіце спіс па азбуцы.

3. Маўленне з' яўляецца лагічным, калі сэнсавыя сувязі паміж яго асноўнымі элементамі (словамі, словазлучэннямі, сказамі) адпавядаюць законам логікі, законам мыслення.

Умовамі лагічнасці выступаюць наступныя лінгвістычныя сродкі:

а) парадак слоў у сказе. Беларускай мове ўласцівы адносна свабодны парадак слоў, г. зн. члены сказа могуць знаходзіцца ў любым месцы. За кошт

59

магчымых перастановак слоў нават у межах невялікага сказа можна стварыць некалькі яго вырыянтаў. Кожны з іх будзе мець розныя сэнсавыя адценні.

Зразумела, што сэнсавым адценням павінны адпавядаць і інтанацыя чытання (гаварэння). Відавочна, што са змяненнем парадку слоў мяняецца сэнс выказвання, таму парадак слоў не можа быць адвольным. Прыназоўнікі, напрыклад, займаюць строга фіксаванае месца: перад словамі, у афармленні якіх яны ўдзельнічаюць; падпарадкавальныя злучнікі ці злучальныя словы - у пачатку дадзенай часткі складанага сказа пасля таго слова, да якога яны адносяцца, і г. д. Веданне законаў узаемасувязі і размяшчэнне адзінак мовы, у прыватнасці слоў, неабходна кожнаму, хто вывучае мову, карыстаецца ѐю;

б) лексічная спалучальнасць. Спалучальнасць адзінак лексічнага ўзроўню - гэта своеасаблівая здольнасць слова прагназаваць паяўленне другога слова ў маўленчым ланцужку. Мы гаворым зграя ваўкоў, караван вярблюдаў,

круглы год, глыбокая восень, бархатны сезон. Але не адпавядаюць маўленчай практыцы словазлучэнні зграя ластавак, караван кароў, круглы час, глыбокая вясна, глыбокі дзень, бархатны перыяд;

в) правільная будова і сувязь сказаў. Логіка маўлення, як вядома, павінна перадаваць логіку думкі. Сказы павінны быць сэнсава звязаны, у адваротным парадку становіцца відавочным алагічнасць. Напрыклад: Раѐн своечасова справіўся з планавым заданнем. Частыя паломкі тэхнікі зацягнулі ўборку буракоў. У гэтым тэксце наглядаюцца сінтаксічныя і лексічныя промахі, з-за чаго сказы не даюць лагічна звязанай інфармацыі. Нелагічнасці выказвання можна было б пазбегнуць, калі б аўтар у пачатку другога сказа выкарыстаў супраціўны злучнік але.

г) абазначэнне пераходу ад адной думкі да другой. «Блытаная мова» - так часта гавораць пра выступоўцаў, якія прапускаюць асобныя звѐны ў развіцці думкі або збіваюцца з яе, укліньваючы ў выказванне пабочную інфармацыю, не звязаную з асноўнай. Укліньванне ў тэкст неабавязковых дэталей часта парушае так званы агульны вугал бачання. Паслабляе лагічныя сувязі і зацямняе асноўнае дзеянне (думку);

д) правільнае ўжыванне займеннікаў як сродку сінтаксічнай сувязі. Паводле правіл, займеннік 3-й асобы павінен паказваць на бліжэйшы да яго назоўнік таго самага роду і ліку. Правіла гэта часта парушаецца, у выніку паяўляюцца лагічныя памылкі: Маці купляла для іх [дзяўчынак] аднолькавыя сукенкі і чаравічкі. І сястрычкі насілі іх аж да таго часу, пакуль яны самі не звальваліся з плячэй (В. Макарэвіч). Відавочна, што словазлучэнне звальваліся з плячэй можа ўступаць у сэнсавую сувязь толькі з адным назоўнікам - сукенкі. Але ў дадзеным кантэксце «звальвацца з плячэй» мусілі і чаравічкі.

4. Чысціня маўлення - гэта маўленне без пазалітаратурных сродкаў. Безумоўна, кожны сумленны носьбіт мовы павінен адчуваць маральную адказнасць за яе чыстату, усведамляць значэнне роднага слова ў развіцці грамадства, яго культуры. У маўленні многіх з нас прысутнічаюць пазалітаратурныя сродкі. Найбольш частыя з іх наступныя:

60

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]