Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

bel_lit / 18. Рэпрэсіі

.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
08.06.2015
Размер:
19.51 Кб
Скачать

18. Беларуская літаратура ў 1930-я. Масавыя рэпрэсіі ў асяроддзі пісьменнікаў.

Паліт. рэжым, які ўсталяваўся ў СССР, а таксама ў БССР, у к. 20-х гг., хар-цца як сталінскі. Гэта была форма дзярж. улады, пры якой ажыццяўляўся поўны кантроль дзяржавы над усімі сферамі жыцця грамадства. 3 сяр. 30-х гг. умацоўваўся рэжым асабістай улады, які звязаны з узнікненнем культу асобы Сталіна. Для літ-ры 20-х - 30-х г. 20 ст. хар-ны вобразы творцы-змагара, філосафа з народа, піс-іка-ворага і адоранага юнака, чыё станаўленне адбываецца пад моцным уплывам сац.праблем дарэвалюц. часу. У згаданую класіфікацыю герояў-творцаў варта ўключыць вобраз паэта-недарэкі, з якім можна сутыкнуцца ў тагачасных творах самага рознага ўзроўню, ад рамана “Сцежкі-дарожкі” Міхася Зарэцкага да ап-ня “Мяцеліца” Максіма Лужаніна. Падзеі 30-х гг. негатыўна адбіліся на развіцці бел. літ-ры. У 1932 г. выйшла пастанова ЦК ВКП(б) "Аб перабудове літ-на-маст. арг-цый". Перад піс-камі і паэтамі краіны была пастаўлена задача паслядоўнага правядзення ў творчай дзейнасці прынцыпу сац-чнага рэалізму. Лагічным вынікам з'явілася ідэалагізацыя рэвал-ых падзей і грамад.адносін, а сав. ч-к стаў уяўляцца творцам новага жыцця. Барацьба з "нацдэмаўшчынай" закранула і літаратараў Б-сі. У лагерах і турмах загінула больш за 50 піс-каў і паэтаў, у прыватнасці, М. Гарэцкі, У. Галубок, А. Дудар, М. Чарот і інш.У к.1920-х г. палітыка беларусізацыі змянілася на палітыку рэпрэсій у дачыненні да ўсяго нац-нага. Непапраўны ўрон бел. літ-ры быў нанесены ў др. палове 1930-х г., калі пад час вялікага тэрору ў БССР было загублена шмат таленавітых паэтаў і піс-каў: яго ахвярамі сталі Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Тодар Кляшторны, Валерый Маракоў і мн. іншыя. На працягу 1930-х г. некалькі хваль рэпрэсій (1930, 1934 і асабліва ў 1937-38) амаль вынішчылі бел. піс-каў; «чорным» момантам для бел. літ-ры стала ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г., калі былі расстраляныя 23 маладых паэты. Тыя, што засталіся на волі, стваралі апалагетычныя дзяжурныя творы, апявалі будаўніцтва новага жыцця, барацьбу з «ворагамі народа», цяжкае жыццё ў Зах. Б-сі. У 1934 г. быў утвораны Саюз піс-каў БССР і з'явіўся сац-чны рэалізм. Саюз пісьменнікаў сапраўды нямала зрабіў для згуртавання тых піс-каў, якія знаходзіліся доўгі час па розныя бакі літ. барыкад. Тое, што ля вытокаў стварэння гэтай арганізацыі стаялі Я. Купала і Я. Колас, таксама надавала ей вялікі аўтарытэт у вачах бел.піс-каў. На жаль, Саюз піс-каў аказаўся няздольным абараніць маладую літ-ру ад жорсткага ідэалагічнага дыктату і рэпрэсій. Так, піс-і­каў, якія ў сваіх творах дэманстравалі рашучую нязгоду з афіц. палітыкай, пратэставалі супраць «рассяляньвання» бел. земляроба, прымусовага стварэння калгасаў, разбурэння нац. свядомасці і культуры, ідэалаг. Штампаў проста выкрэслівалі з літ-ры. Аўтараў смелых, мужных твораў часта без усялякага следства чакала кляймо «ворага на­рода», расстрэл або высылка на дзесяцігоддзі ў сталінскія лагеры, а іхнія імёны і самі творы знікалі са старонак падручнікаў, часопісаў, газет, картатэк і фондаў бібліятэк. Няўгодных аказалася шмат, нават сярод тых, хто ў 30-я гг. пайшоў на кампрамісы, закрэсліваючы тое, што ствараў сам у 20-я. У літ. творчасці і дзейнасці абсалютнай большасці бел.піс-каў з лёгкасцю знаходзіліся тыповыя для таго часу «грахі»: «буржуазны нацыяналізм», «контррэвалюцыйнасць», «абарона інтарэсаў кулацтва». Літ-ра відавочна знізіла планку мастацкасці, страціла сац. зрок і аналітызм, стылевую, тэматычную, жанравую разнастайнасць, якую з такімі цяжкасцямі набывала ў 20-я гады.

Соседние файлы в папке bel_lit