Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел літ / адвечным шляхам.docx
Скачиваний:
25
Добавлен:
08.06.2015
Размер:
56.93 Кб
Скачать

Варта зазначыць, што ў гісторыі беларускай філасофіі сфармуляваная намі праблема яшчэ не была напоўна прааналізавана. Між тым, прапанаваная Ігнатам Абдзіраловічам канцэпцыя адрозніваецца ад ідэй іншых аўтараў, што разглядалі пытанне нацыянальнай ідэнтычнасці і пошуку ўласнага беларускага шляху. На дадзены момант мы не маем ніводнага грунтоўнага даследавання поглядаў Ігната Абдзіраловіча, нягледзячы на тое, што сфармуляваная ім праблема працягвае выклікаць гарачыя дыскусіі сярод беларускіх філосафаў і культуролагаў. Такім чынам, выбар тэмы быў у значнай меры абумоўлены значнасцю і яе недасьледаванасцю ў гісторыі філасофіі Беларусі.

Наша мэта — прааналізаваць структуру, тэматыку ды ідэйны змест тэксту ў кантэксце сусьветнай філасофіі і тагачаснай культурнай сітуацыі на Беларусі,сканцэнтраваўшы ўвагу на тым, як аўтар аналізуе праблему беларускай ідэнтычнасці і які шлях прапануе для яе вырашэння.

Аб'ектам даследавання з'яўляецца тэкст Ігната Абдзіраловіча (Канчэўскага) "Адвечным шляхам", які, на нашу думку, можна разглядаць як ключавы код, што дае магчымасць наблізіцца да разумення марфалогіі беларускага этнасу, сутнасці нацыянальнага характару і ментальнасці беларусаў, адметнасці і ўніверсалізму беларускай душы ва ўзаемадзеянні з гістарычнымі, рэлігійнымі і культурнымі традыцыямі Ўсходу і Захаду. Пры гэтым, вельмі істотна выявіць і рэ(дэ)канструяваць існыя ў беларускім светапоглядзе комплексы і стэрэатыпы Ўсходу і Захаду, паказаць мадыфікацыі гэтых комплексаў і стэрэатыпаў, часава-прасторавую інтэнсіўнасць іх функцыянавання ў беларускай свядомасці.

1. Біяграфічныя звесткі пра аўтара

Ігнат Абдзіраловіч — гэта псэўданім, узяты з аповесці Максіма Гарэцкага "Дзве душы". Сапраўднае імя аўтара — Ігнат Уладзіміравіч Канчэўскі. Біяграфічныя звесткі пра яго, на жаль, даволі сціплыя. Вядома, што Канчэўскі Ігнат Уладзіміравіч нарадзіўся ў маі 1896 году ў сям'і сакратара акруговага вайсковага суду. Вучыўся ў Віленскай рэальнай вучэльні, пасля заканчэння якой паступіў у Пецярбурскі тэхналагічны ўніверсітэт. Але цікавілі яго больш літаратура і філасофія. Да таго ж, ён далучыўся да нацыянальна-дэмакратычнага руху, і, у выніку, перавёўся на гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэту. У 1916 годзе Канчэўскага забралі ў войска, што змусіла яго спыніць навучанне. Ваяваць давялося ў Румыніі, а падчас Лютаўскай рэвалюцыі ён апынуўся на Ўкраіне. Сацыял-рэвалюцыянер Канчэўскі ўступае ва ўкраінскае нацыянальнае войска, але пазней пакідае фронт.

Увосень 1917 году Ігнат Канчэўскі паступіў на вышэйшыя кааператыўныя курсы пры Народным універсітэце імя А.Шаняўскага ў Маскве. Працаваў у Цэнтральным саюзе льнаводаў у Смаленску. У Савецкай Беларусі быў інструктарам Саўнаргасу ў Менску. Пазней жыве ў Вільні і працуе ў Саюзе беларускіх кааператараў, кіруе вучнёўскім гуртком геаграфіі ў Віленскай беларускай гімназіі. Вядома таксама, што ён захапляўся ўсходняй філасофіяй і стварыў у Вільні беларускі гурток ёгі. Вершы і артыкулы Ігната Канчэўскага друкаваліся ў газетах "Наш сцяг", "Наша думка", "Беларускія ведамасці", "Наша будучыня". Хворы на сухоты, Ігнат Канчэўскі памёр 21 красавіка 1923 году, на дваццаць сёмай вясне жыцця ў акупаванай палякамі Заходняй Беларусі, у Вільні.

Тэкст "Адвечным шляхам" упершыню быў выдадзены ў Вільні ў 1921 годзе невялікім накладам, а потым каля шасцідзесяці год праляжаў у сховах спэцфондаў. Наступная публікацыя тэксту адбылася толькі ў 1988 годзе: спачатку ў часопісе "Неман" у перакладзе на рускую мову, а пасля — у газеце "Супольнасць" (№№ 4—5, 1988) і ў зборніку "Вобраз-90" у 1990 годзе.

2. Інтэлектуальны кантэкст узнікнення тэксту

У сусветнай філасофіі пачатак ХХ стагоддзя — час руйнавання ўніверсальных схем, пераацэнкі каштоўнасцяў, калі на змену класічнай філасофіі прыходзіць мадэрнавы пошук новых форм. Акурат на гэты час прыпадае папулярнасць нігілістычных ідэй Фрыдрыха Ніцшэ і з'яўленне канцэпцый Шпенглера (першы том ягонага "Закату Еўропы" пабачыў свет у 1920 годзе), Анры Бергсана. Відавочна, дух часу, пазначанага "пераацэнкай каштоўнасцяў" (тэрмін Ніцшэ) і адмаўленнем класічных падыходаў у мысленні, не мог не паўплываць на беларускіх філосафаў. Так, калі казаць пра ўплыў сусветнай філасофіі на Ігната Абдзіраловіча, то найперш трэба адзначыць Ніцшэ, да якога ўзыходзіць генеалогія такіх ідэй аўтара, як "пераацэнка старых ідэалаў" і "стварэнне ўласных форм жыцця", адмаўленне прымусу ў любых ягоных праявах і ўспрыманне жыцця як найвялікшай каштоўнасці. Ідэя ж формы ўзыходзіць да "эйдасаў" Платона і формы Арыстоцеля. Але разгляд гісторыі Еўропы як гісторыі чаргавання розных форм, на нашу думку, паходзіць з ідэй Освальда Шпенглера. Паводле У. Конана, "на яго філасофію гісторыі, мабыць, паўплывалі канцэпцыі "культурна-гістарычных тыпаў", якія ў свой час па-рознаму абгрунтоўвалі О.Шпенглер, М.Данілеўскі, К.Лявонцьеў. Аднак для даследчыка беларускага, гуманістычнага па сваёй сутнасці, светапогляду зусім непрымальнымі аказаліся еўрапейскі песімізм нямецкага філасафа і руска-візантыйскае месіянства Лявонцьева, а, тым больш, пэўны амаралізм палітычнай дактрыны Данілеўскага.

Варта адзначыць і тое, што час змены парадыгмы ў еўрапейскім мысленні на пачатку ХХ стагоддзя супаў з палітычнымі і сацыяльнымі пераўтварэннямі ў Беларусі, дзе ў гэты перыяд адбываецца фармаванне ўласнай ідэнтычнасці, праяўлянае ў культуры Адраджэннем, а ў палітыцы — імкненнем да пабудовы незалежнай дзяржавы. Гэта часы вялікай інтэлектуальнай і сацыяльнай актыўнасці. На тле палітычных пераваротаў (рэвалюцыі 1905 і 1917 гадоў), Першай Сусветнай і грамадзянскіх войн на Беларусі ўтвараюцца пэўныя інтэлектуальныя колы, адбываецца развіццё літаратуры, навукі і мастацтва. У 1918 годзе група беларускіх інтэлектуалаў на чале з Антонам Луцкевічам утварае Беларускую Народную Рэспубліку, нядоўга, праўда, праіснавалую і не прызнаную ні германскім, ні расейскім урадамі. Але гэтая падзея паўплывала на далейшае вырашэнне пытання беларускай дзяржаўнасці, і ў 1919 годзе была ўтворана Беларуская Савецкая Сацыялістычная рэспубліка.

Безумоўна, што ў такім кантэксце пытанне беларускай ідэнтычнасці і пошуку сваіх ідэалаў было надзвычай актуальным.

Такім чынам, тэкст Ігната Абдзіраловіча "Адвечным шляхам" паўстае ў часы пераацэнкі каштоўнасцяў у еўрапейскай філасофіі і грамадзка-палітычных пераўтварэнняў на Беларусі.

Соседние файлы в папке бел літ