Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры ИУП_1сессия / Kratkie_shpory.rtf
Скачиваний:
41
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
513.52 Кб
Скачать

1)Засяленне тэрыторыі Беларусі. Даіндаеўрапейскі і Індаеўрапейскі перыяды этнічнай гісторыі Беларусі

Першае пранікненне людзей на тэрыторю сучаснай Беларусі адбылося толькі ў верхнім палеаліце, прыкладна 40 тыс. гадоў таму назад.

Вядомы дзве самыя старажытныя верхнепалеалітычныя стаянкі чалавека на тэрыторыі Беларусі.

У вельмі цяжкіх умовах жыцця чалавек вымушаны быў навучыцца здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жыллё, удасканальваць спосабы палявання на буйных жывёл.

Па меры таяння і адступлення ледніка ў сярэднім каменным веку, мезаліце (8-5 тыс. гг. да н.э.) адбылося поўнае засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі.

Для жыцця і побыту людзей была характэрна радавая арганізацыя. Радавыя абшчыны аб'ядноўваліся ў плямёны. Асноўныя прылады працы вырабляліся з крэмню (крэмніевыя пласціны, сякеры, цяслы, разцы, скрабкі, скоблі), дрэва або касці.

Каменны век завяршыўся эпохай новага каменнага веку - неаліту (4-3 тыс. гг. да н.э.). З'явіліся гліняны посуд, прадзенне і ткацтва.

Этнас (ад грэч. ethnos - племя, народ) - устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць.

Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення на яе тэрыторыі індаеўрапейскіх плямён. Яго храналагічныя рамкі: 3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу.

Прыкладна 3 - 2 тыс. гг. да н.э. адбыўся дэмаграфічны выбух, пачалося "вялікае перасяленне народаў".

Інснуе некалькі канцэпцый прарадзімы індаеўрапейцаў. Адна з іх - канцэпцыя еўрапейскай лакалізацыі - Паўночнай Германіі і Паўднёвай Скандынавіі.

У канцы ХІХ - пачатку ХХ ст. узнікла званая балканская канцэпцыя прарадзімы індаеўрапейцаў.

Найбольш навукова абгрунтаванай з'яўляецца канцэпцыя пярэднеазіяцкай прарадзімы індаеўрапейцаў. У адпаведнасці з ёй праіндаеўрапейцы да міграцыі жылі ў Пярэдняй Азіі, там, дзе цяпер знаходзяцца Іран, Ірак, Афганістан

У 4-3 тысячагоддзі да н.э. пачалася міграцыя праіндаеўрапейцаў са сваёй прарадзімы.

Гэты магутны міграцыйны паток стаў крыніцай рассялення праіндаеўрапейцаў у Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі.

Пры сустрэчы з мясцовым насельніцтвам індаеўрапейцы, якія знаходзіліся на больш высокай ступені сацыяльна-эканамічнага развіцця перамагалі яго і асімілявалі.

У выніку асіміляцыі мясцовага неалітычнага насельніцтва індаеўрапейцамі сфарміраваўся новы этнас - балты. Балты жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі да прыходу сюды славян.

Каменны век уступіў месца бронзаваму веку (3-2 тыс. гг. да н.э. - 1 тыс. гг. да н.э.). Агульная колькасць насельніцтва ў бронзавым веку магла быць ад 50 да 75 тыс. чалавек.

Бронзавы век уступіў месца жалезнаму веку (1 тыс. гг. да н.э. - IV-V стст. н.э.). Мясцовыя плямёны асвоілі жалезаапрацоўку.

Ёсць некалькі канцэпцый прарадзімы славян. Но найбольш навукова абгрунтаванай і распаўсюджанай з'яўляецца канцэпцыя цэнтральнаеўрапейскай лакалізацыі славян, паводле якой прарадзімай славян трэба лічыць тэрыторыю дзе сёння знаходзяцца Германія, Чэхія, Славакія, Польшча, самыя заходнія раёны Беларусі.

У IV-VII стст. адбылося другое "вялікае перасяленне народаў". Аднак яго храналагічныя

Са сваёй прарадзімы частка славян пачала масавы рух на поўдзень. Сёння гэта - балгары, сербы, харваты, славенцы, македонцы і інш.

Другая частка славян са сваёй прарадзімы рухалася на ўсход. Яны асімілявалі мясцовае балцкае, фіна-угорскае і цюркскае насельніцтва. Усходнія славяне сёння - гэта беларусы, рускія і ўкраінцы.

У VI-VII стст. славяне пачынаюць пранікаць у балцкі арэал. У VIII-IX стст. пачынаецца масавае рассяленне славян на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

У выніку славяна-балцкага ўзаемадзеяння ўзніклі крывічы, дрыгавічы, радзімічы - не непасрэдныя продкі беларусаў, а этнічныя супольнасці на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў IX - першай палове XII ст.

2)Раннефеадальныя княствы на тэррыторыі Беларусі, іх палітычнае і сацыяльнае развіццё. Вытокі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці.

1. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) - агульная раннефеадальная дзяржава-манархія ўсходніх славян

У сучаснай гістарыяграфіі тэрмінам "Кіеўская Русь" абазначаецца раннефеадальная дзяржава - манархія ўсходніх славян на чале з вялікім князем кіеўскім і якая існавала ў ІХ-ХІІ стст. на тэрыторыі.

Гісторыя Старажытнарускай дзяржавы пачынаецца з 862 г.

Сеўшы на прастол у Кіеве, Алег пачаў будаваць крэпасці як апорныя пункты для ўпраўлення і збора даніны, а таксама абароны рубяжоў Русі ад ворагаў.

У 907 г. ён зрабіў паспяховы паход на Візантыю. Візантыйскі імператар вымушаны быў заплаціць кантрыбуцыю і даць купцам русаў гандлёвыя прывілеі.

Пасля смерці Алега кіеўскім князем стаў Ігар. Ён падавіў паўстанне супраць Кіева ў зямлі драўлян. У 941 і 944 гадах Ігар зрабіў паходы на Візантыю. Апошнім актам у дзейнасці Ігара быў яго паход у зямлю драўлян за данінай. Сабраўшы вялікую ланіну з драўлян, Ігар вырашыў, што гэтага мала. Ён адпусціў дружыну і з невялікай яе часткай вярнуўся. Гэта выклікала абурэнне ў драўлян. Яны схапілі Ігара каля горада Іскарасцень і казнілі яго.

Княгіня Ольга адпомсціла драўлянам за смерць свайго мужа. Яе дружыны разбурылі і спалілі многія гарады драўлян.

Сын Ігара Святаслаў правіў да 972 г.

У выніку паходаў Святаслава на Усход Кіеў падпарадкаваў сабе вяцічаў, Волжскую Балгарыю, разграміў хазарскі каганат, пашырыў і ўмацаваў свае ўладанні на Паўночным Каўказе і ў Крыму.

Уладзімір І завяршыў падпарадкаванне Кіевам усходнеславянскіх зямель, пасадзіў сваіх 12 сыноў у гарадах усходніх славян, увёў хрысціянства на Русі.

Пасля непрацяглага ўзмацнення цэнтральнай улады кіеўскага князя Уладзіміра ІІ (Манамаха), Кіеў паступова губляе сваё дамінуючае становішча. У 30-я гады ХІІ ст. Кіеўская Русь як адносна адзіная дзяржава прыпыніла сваё існаванне.

Соседние файлы в папке Шпоры ИУП_1сессия