Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Творчасць Васіля Быкава

.docx
Скачиваний:
85
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
13.73 Кб
Скачать

Творчасць Васіля Быкава

Вайна наклала глыбокі адбітак на творчасць В. Быкава, які прыйшоў у літаратуру з палымяным жаданнем расказаць пра жахі яе ад імя цэлага пакалення, ад імя тых дзевяноста сямі працэнтаў сваіх равеснікаў, якія загінулі, не вярнуліся з крывавых палеткаў ваЙны. Галоўнай тэмай твораў Васіля Быкава з'яўляецца франтавое жыццё, партызанская і падпольная барацьба беларускага народа супраць фашысцкіх захопнікаў. Гэтай тэме прысвечаны «Жураўліны крык» (1960), «Трэцяя ракета» (1962), «АльпіЙская балада» (1963), «Круглянскі мост» (1968), «Сотнікаў» (1970), «Абеліск» (1971), «Дажыць да світання» (1973), «Воўчая зграя» (1974), «Пайсці і не вярнуцца» (1978), «Знак бяды» (1982), «Кар'ер» (1986), «Сцюжа» (1991). Станоўчыя героі гэтых твораў у жорсткіх умовах вайны трапляюць у такія сітуацыі, калі неабходна праявіць мужнасць, непакорнасць. Для іх паняцці чалавечай сумленнасці, справядлівасці, адказнасці перад людзьмі вышэй за жыццё. Партызан Сотнікаў (аповесць «Сотнікаў») умеў змагацца з ворагам да апошняй хвіліны. Для яго «важна было жыць, калі ён быў камандзірам у арміі, калі. ад яго турбот і ўмельства залежалі жыцці людзей». Трапіўшы ў палон да паліцаяў, ён ужо зайздросціў тым салдатам, якія знайшлі свой канец на шматлікіх палях баёў. Ідучы на смерць, ён думае пра тое, што можна зрабіць, каб вырваць з рук фашыстаў вяскоўцаў, арыштаваных за дапамогу партызанам. Настаўнік Алесь Мароз (аповесць «Абеліск»), свядома ахвяруючы жыццём, аддаў сябе ў рукі ворагаў, каб духоўна падтрымаць сваіх вучняў і выкрыць хлусню акупантаў. Лейтэнант Іваноўскі (аповесць «Дажыць да світання») сам просіцца на заданне, а калі нямецкую базу боепрыпасаў на ранейшым месцы не знайшлі, пайшоў на пошукі яе. Замярзаючы, трацячы прытомнасць, цяжка паранены, ён чакае світанку, каб падарваць першых ворагаў, якія з'явяцца на дарозе. Апошняй гранатай ён узрывае разам з сабой старога немца-абозніка. Магчыма, гэты немец не ўдзельнічаў у знішчэнні мірных жыхароў, не вешаў партызан і падпольшчыкаў, але для Іваноўскага ён быў ворагам, які прыйшоў на нашу зямлю. I лейтэнант верыць, што яго пакутлівая смерць, як і тысячы іншых, не меней пакутлівых смерцяў, павінна «прывесці да нейкага выніку на гэтаЙ вайне...». Дзеяннямі Сотнікава, Мароза, Іваноўскага В. Быкаў сцвярджае, што ў аснове іх подзвігаў — свядомасць самаахвяравання, без якой было немагчыма выстаяць у бязлітаснай барацьбе.