Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
синтаксис.docx
Скачиваний:
388
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
44.71 Кб
Скачать

Параўнальны зварот

Параўнальныя звароты – гэта словы ці словазлучэнні, якія шляхам параўнання раскрываюць ці ўдакладняюць змест іншых слоў. Уводзяцца пры дапамозе злучнікаў: як, быццам, нібы, нібыта, што, чым, як бы і інш.

Параўнальныя звароты могуць складацца з аднаго ці некалькіх слоў, могуць стаяць у пачатку, сярэдзіне ці канцы сказа, паясняюць розныя члены сказа. Як тая рабіна, цвіла ў тое лета Ганна. З кожнай пупышкі, як птушаняткі, выпырхнуць коцікі – сцюжам назло.

Параўнальныя звароты, граматычна аформленыя злучнікамі, заўсёды выдзяляюцца або аддзяляюцца ў сказе коскамі. Калі ў сказе некалькі параўнальных зваротаў, яны раздзяляюцца коскамі на аснове агульных правіл: Пучок калосся мільганецца, апіша дужку, бы вясёлку, бы нейкай знічкі след пагаслы, і борзда ляжа ў перавяслы.

Коскамі аддзяляюцца, калі:

1. Адносяцца да ўказальных слоў так, такі: Так шчыра, як маці, ніхто нас не любіць.

2. Перад злучнікам як у спалучэннях не хто іншы, як; не што іншае, як; ніхто іншы, як; нішто іншае, як: Гэта быў не хто іншы, як мой бацька. Бесядзь для Куляшова – не што іншае, як пачатак яго дарог, зыходны пункт яго шуканняў.

Коска не ставіцца:

1. Калі параўнальны зварот уваходзіць у склад выказніка: Хата была як цацка. Хлапчукі сталі як бы сведкамі.

2. Калі параўнальны зварот уваходзіць у склад устойлівых спалучэнняў слоў: Відаць усё як на далоні. Дождж ліў як з вядра.

3. У зваротах са злучнікам як, які мае значэнне “у якасці”: Андатра карыстаецца хвастом як вяслом і як рулём. Яны развіталіся як браты.

4. У зваротах, абедзве часткі якіх – аднолькавыя словы: Хворы як хворы – такіх ён бачыў сотні.

Пабочныя словы, спалучэнні слоў і сказы

Пабочнымі называюць словы ці словазлучэнні, якія выражаюць адносіны аўтара да зместу выказвання. Граматычна не звязаны з членамі сказа, імі не з’яўляюцца, заўсёды выдзяляюцца з двух бакоў коскамі.

Пабочныя словы могуць выражаць:

- ступень упэўненасці: безумоўна, бясспрэчна, вядома, сапраўды ...

- ступень няўпэўненасці: відаць, мабыць, здаецца, трэба думаць, прыблізна ...

- розныя пачуцці: на жаль, на бяду, на шчасце, дзіўная рэч ...

- указанне на паслядоўнасць падзей, сувязь паміж імі: па-першае, наадварот, скажам ...

- указанне на крыніцу паведамлення: на мой погляд, па-вашаму, як кажуць у народзе.

Словы нават, таксама і спалучэнне слоў на першы погляд ніколі не бываюць пабочнымі.

Некаторыя словы могуць ужывацца то як пабочныя (і тады выдзяляюцца коскамі), то як члены сказа. Калі пры пропуску слова структура сказа не парушаецца, то перад намі пабочная канструкцыя, калі ж пропуск слова вядзе да разбурэння сэнсу сказа, то апушчаны член сказа (коскамі не выдзяляецца).

Параўнайце: Марскія хвалі, відаць, заўсёды тояць у сабе ўспаміны пра мінулае. Дарога з узгорка была добра відаць. Садок быў, праўда, невялічкі. Праўда даражэйшая за грошы.

Слова

З’яўляецца пабочным

Не з’яўляецца пабочным

аднак

у сярэдзіне сказа

у пачатку сказа

напэўна,

канешне (канечне)

у значэнні “відаць”, “магчыма”

у значэнні “абавязкова”, “безумоўна”

нарэшце

паказвае на сувязь думак, парадак выказвання (у разважанні)

у значэнні “пасля ўсяго”, “пад канец”, “напаследак”

бадай

у значэнні “магчыма”

у значэнні “амаль”

Соседние файлы в предмете Белорусский язык