Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ВОВ Цуба.docx
Скачиваний:
199
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
101.9 Кб
Скачать
  1. Актуальнасць вывучэння гісторыі Другой Сусветнай і Вялікай Айчыннай войн. Гісторыяграфія і перыядызацыя Другой Сусветнай і вав.

Актуальнасць вывучэння: неабходна ведаць, што было на самой справе, якія падзеі былі галоўныя, а якія – другаступенныя.І на сенняшні дзень застаецца каля 40% засакрэчаных дакументаў, хаця гэтыя сведкі павінны быць уключаны ў гісторыю. Нельга забываць тое, што зрабілі людзі для перамогі. Неабходнасць і актуальнасць вывучэння гісторыі Другой сусветнай вайныі Вялікай Айчыннай вайны абумоўлена:

– маштабнасцю баявых дзеянняў, уплывам і ўздзеяннем вайны на лёс народаў нашай планеты, неабходнасцю паказу трагедыі і выпрабаванняў, што выпалі на долю беларускага і іншых народаў СССР, а таксама народаў краін антыгітлераўскай кааліцыі;

– спробамі некаторых вучоных, палітыкаў і публіцыстаў Захаду, а таксама іх адэптаў у краінах СНД «украсці» у савецкага, у тым ліку беларускага народа яго Вялікую Перамогу, прынізіць ролю ізначэнне СССР у дасягненні перамогі над гітлерызмам і прыпісаць рашаючую ролю ў яго разгроме англа-амерыканскім войскам. Асабліва прыкра тое, што ў некаторых сучасных публікацыях, тэлеперадачах і фільмах уклад у Перамогу заходніх военачальнікаў значна перабольшваецца, у той час як аб таленце і здольнасцях савецкіх военачальнікаў Г.К. Жукава, А.М. Васілеўскага, І.С. Конева, кемлівасці К.К. Ракасоўскага і іншых, аб гераізме і мужнасці, гуманізме, духоўнай і фізічнай сіле салдат і камандзіраў Чырвонай Арміі, іх бязмернай стойкасці ў баях і прыроднай кемлівасці не гаворыцца зусім. У апошнія гады кіраўніцтву Савецкага Саюза прыпісваецца нават адказнасць за развязванне Другой сусветнай вайны і шэраг іншых неабгрунтаваных домыслаў.

Гістарыяграфія: Артыкулы, прысвечаныя ВАВ з’яўляюцца ў часопісах “Беларуская думка”, “Веснік”, “Беларускі гістарычны часопіс”. Першыя працы з’явіліся ў канцы 40 – пачатку 50-х гг.: І.Р.Караткоў і С.М.Шышкоў «Победа Красной Армии в Белоруссии» (М., 1946), Я.Салдаценка «Советская Армия – освободительница Белоруссии» (Мн., 1948), М.М.Мінасян «Победа в Белоруссии: Пятый Сталинский удар!» (М., 1952).Вялікае значэнне маюць мемуары Ракасоўскага, Конева, Васілеўскага, Воранава, Жукава, Машэрава, Кляшчова, Мазурава, Казлова. У 1951 г. пад аўтарствам Л.Цанавы з’яўляецца калектыўная праца беларускіх гісторыкаў «Всенародная партизанская война в Белоруссии против фашистских захватчиков» у двух тамах. У 50-80-я гады з’явілася звыш 40 манаграфій і 100 кніг мемуараў, якія былі прысвечаны пытанням партызанскага руху і падпольнай барацьбы на Беларусі.

Перыядызацыя Другой Сусветнай Вайны:

  • 1 верасня 1939 г. – 21 чэрвеня 1941 г. (напад фашыстскай Германіі на Польшчу, акупацыя Германіяй краін Зах. Еўропы, пачатак Другой Сусветнай вайны);

  • 22 чэрвеня 1941 г. – 18 лістапада 1942 г. (напад Германіі на СССР, пачатак ВАВ, крах “Маланкавай вайны” – дактрыны бліцкрыга);

  • 19 лістапада 1942 г. – 31 снежня 1943 г. (каранны пералом у ходзе Другой сусветнай вайны і ВАВ, крушэнне наступальнай стратэгіі фашысцкага блока)

  • 1 студзеня 1944 г. – 9 мая 1945 г. (разгром Германіі і яе капітуляцыя, канец ВАВ)

  • 9 мая 1945 – 2 верасня 1945 г. (разгром імперыялістычнай Японіі, канец 2ой сусветнай вайны)