Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
24
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
44.03 Кб
Скачать

Беларускія землі ў перыяд феадальнай раздробленасці

На пачатку XII ст. Старажытнаруская дзяржава распалася на асобныя княствы і феадальныя рэспублікі. У гэты перыяд Кіеўская Русь ужо не ўяўляла сабой адзінага палітычнага цэлага і складалася з шэрага асобных зямель - княжанняў. Землі Беларусі ўваходзілі ў склад Полацкага, Тураўскага, Пінскага, Новагародскага і часткова Смаленскага, Чарнігаўскага, Кіеўскага і Уладзіміра-Валынскага кня-стваў.

Працэс палітычнага драблення на пачатку XIII ст. пайшоў яшчэ хутчэй. Адным з першых фактычна незалежных ад Кіева стала Полацкае княства.

Свайго апагея барацьба паміж кіеўскімі Яраславічамі (нашчадкамі Яраслава Мудрага) і полацкімі Ізяславічамі (нашчадкамі Уладзіміра і Рагнеды, Рагвалодавымі ўнукамі) дасягнула ў перыяд княжання Усяслава (1044 - 1101). Летапісы паведамляюць, што князь шмат працаваў дзеля дабрабыту Полацкай зямлі, забываючыся пра сон і адпачынак. Пра яго ўжо пры жыцці складалася мноства легенд і паданняў. Летапісы апавядаюць пра тое, што Усяслаў быў чарадзеем і мог перабягаць шэрым ваўком сотні вёрстаў. Хадзіла паданне, што ён і нарадзіўся ад чарадзейства з асобнай радзімай адзнакай, ад якой быццам бы залежала ўся яго незвычайная сіла. Каб "чарадзейны знак" не кідаўся людзям у вочы, князь заўсёды насіў на галаве павязку. Чарадзеем малюе Усяслава і аўтар "Слова пра паход Ігаравы".

Пакуль быў яшчэ жывы Яраслаў Мудры, Усяслаў не думаў аб аддзяленні Полацкага княства ад Кіеўшчыны. Пасля яго смерці (1054) кіеўскі прастол заняў старэйшы сын Ізяслаў, тытулаваны на вялікага князя, чарнігаўскі - Святаслаў, пераяслаўскі - Усевалад. Напачатку і з імі Усяслаў жыў у згодзе, нават прымаў удзел у сумесных паходах паўднёвых князёў супраць полаўцаў, якія ўвесь час пагражалі Кіеву. Так доўжылася да 60-х гадоў XI ст. 3 гэтага часу зноў разгараецца барацьба Полацка з Кіевам, якая не сціхае да самай смерці Усяслава.

У 1065 г. Усяслаў аблажыў Пскоў, а ў наступным годзе ўзяў Ноўгарад, забраўшы як вайсковы здабытак царкоўную маёмасць з Сафійскага сабора. У адказ тры браты — Ізяслаў, Святаслаў і Усе-валад - аб'ядналіся і выступілі супраць Усяслава. Першым горадам, які апынуўся на іх шляху, быў Мінск. Горад быў абложаны і ўзяты. Кіеўскія князі павялі свае войскі далей па р.Нямізе і тут сустрэліся з войскамі Усяслава. Маленькая рэчка 3 сакавіка 1067 г. "бачыла" на сваіх берагах страшную бітву. Аўтар "Слова пра паход Ігаравы" пісаў: "На Немнзе снопы стелют головамн, молотят цепамн булатны-мн, на току жнзнь кладут, веют душу от тела. Немнгн кровавые брегн не жнтом былн посеяны, а костьмн сынов русскнх". Рэчкі Нямігі цяпер няма. Па яе рэчышчы праходзіць вуліца Няміга ў Мінску.

Летам 1067 г. Яраславічы, якія сталі лагерам пад Оршай, запрасілі да сябе ў шацёр для перагавораў Усяслава з двума сынамі, гарантуючы яму бяспеку, але, парушыўшы абяцанне, паланілі яго, адвезлі ў Кіеў і пасадзілі ў вязніцу. У 1068 г. кіяўляне паўсталі супраць свайго князя Ізяслава, вызвалілі Усяслава і абвясцілі яго вялікім князем Кіеўскай Русі.

Далей падзеі разгортваліся наступным чынам. Пазбаўлены кіеўскага прастола, Ізяслаў звярнуўся за дапамогай да польскага караля Ба-ляслава; апошні з войскамі з'явіўся пад Кіевам. Насустрач яму выступіў Усяслаў з кіеўскім апалчэннем. Сярод кіяўлян была, відаць, нейкая нязгода. Не жадаючы ўблытвацца ў няпэўную справу, князь-чарадзей кінуў войска і сярод ночы ўцёк на радзіму — у Полацк. Феадальныя ўсобіцы працягваліся. 3 канца 70-х гадоў XI ст. у барацьбу з полацкімі князямі ўключыўся Уладзімір Манамах. У яе выніку моцна пацярпелі полацкія гарады: у 1078 г. - Лагойск, Лукомль, Друцк, а каля 1084 г. - Мінск. Пасля смерці Усяслава Полацкая зямля была падзелена паміж яго сынамі (іх было 6), якія потым сталі надзяляць валасцямі сваіх дзяцей. З'явіўся шэраг асобных княстваў: Полацкае, Мінскае, Віцебскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Лагойскае, Стрэжаўскае, Гарадзецкае. Прастол у Полацку лічыўся галоўным. Гэты горад працягваў заставацца найважнейшым палітычным цэнтрам.

У XII ст. вялікае значэнне набывае Мінскае княства. Першы мінскі князь Глеб Усяславіч у 1116 г. захапіў частку тэрыторыі дрыгавічоў. Уладзімір Манамах разам з чарнігаўскім, смаленскім, пераяслаўскім князямі пачаў паход на Мінскае і Друцкае княствы. Оршу і Копысь

Манамах перадаў Смаленску. У 1119 г. яму ўдалося захапіць Мінск і на некаторы час прылучыць да велікакняжацкіх уладанняў. Паланёны Глеб Усяславіч быў адпраўлены ў Кіеў.

У сярэдзіне XII ст. спробу аб'яднаць Мінскае і Полацкае княствы зрабіў мінскі князь Расціслаў Глебавіч, запрошаны полацкім вечам на княжанне ў Полацк. Свайго князя Рагвалода палачане адправілі ў Мінск, дзе яго ўтрымлівалі ў "вялікае патрэбе". Але Рагвалод здолеў уцячы, яму ўдалося вярнуць сабе Друцк. У самім Полацку ўспыхнуў мяцеж гараджан супраць Расціслава і яго людзей. Даведаўшыся пра змову, Расціслаў уцёк у Мінск, а палачане зноў паклікалі да сябе Рагвалода. Вайна паміж Расціславам і Рагвалодам не прывяла да перамогі ніводнага з іх, аб'яднаць княствы не ўдалося.

У сучаснай гістарычнай літаратуры выказваюцца новыя погляды па пытаннях феадальнай раздробленасці. Так, М.Ермаловіч лічыць, што раз'яднанасць беларускіх, у прыватнасці полацкіх, зямель у XIII ст. не трэба перабольшваць, што феадальная раздробленасць, якая была вынікам феадальнага спосабу вытворчасці, з'явілася на той час не толькі заканамерным, але і прагрэсіўным этапам гістарычнага развіцця. Справа ў тым, што ў нетрах самой феа-дальнай раздробленасці выспявалі ўмовы для ўмацавання беларускіх зямель. Ствараліся лепшыя магчымасці для асваення зямель і прыродных рэсурсаў, росту гарадоў, развіцця земляробства і рамёстваў. А гэта садзейнічала таварнай вытворчасці, вяло да эканамічнага і палітычнага збліжэння паасобных зямель. У якасці прыкладу Ермаловіч прыводзіць Полацкую зямлю. "Менавіта ў Полацкай зямлі, - сцвярджае ён, - раней пачаўся працэс феа-дальнай раздробленасці, ён раней і закончыўся" (Ермаловіч М.І. Па слядах аднаго міфа. Мн., 1991. С. 11).

Тэндэнцыя да збліжэння з іншымі беларускімі землямі назіралася таксама ў Турава-Пінскім княстве. 1 хоць на тэрыторыі Турава-Пінскай зямлі пасля яе выхаду з-пад уплыву Кіева (1158) узнік шэраг асобных удзелаў, князі іх дзейнічалі згуртавана. У пачатку XIII ст. Турава-Пінская зямля ўсё болып і болып звязвае свой лёс з Новагародскай зямлёй у барацьбе супраць агульнага ворага — галіцка-валынскіх князёў. Аб гэтым сведчыць тое, што ў 1228 г. новагародцы ўдзельнічалі на баку Расціслава Пінскага ў яго барацьбе з Данілам Галіцкім.

Аб росце згуртаванасці, а не раздробленасці беларускіх зямель сведчыць, на думку М.Ермаловіча, узвышэнне Новагародскай зямлі, на долю якой "выпала гістарычная роля стаць у другой палове XIII ст. ядром аб'яднання беларускіх і балцка-літоўскіх зямель у адзіную дзяр-жаву".

Да сярэдзіны XIII ст. Новагародская зямля дасягнула высокага эканамічнага і культурнага развіцця. Гэтаму садзейнічаў шэраг прычын. Тут было добра развіта земляробства. Тут выплаўлялася жалеза і была наладжана вытворчасць разнастайных вырабаў з

яго, апрацоўваліся каляровыя і каштоўныя металы. Існавалі ганчарнае, кастарэзнае і іншыя рамёствы. Па насычанасці жалезнымі знаходкамі Новагародак быў адным з самых багатых у гэтых адносінах гарадоў (Гуревпч Ф.Д. Древннй Новогрудок. Л., 1981. С. 138 - 139 ). Новагародак меў шырокія знешнія сувязі. Ён вёў ажыўлены гандаль з паўднёварускімі гарадамі, Прыбалтыкай і Полылчай, Візантыяй і Блізкім'Усходам. На Новагародскай зямлі было шмат гарадоў: Слонім, Ваўкавыск, Гродна, Зэльва, Свіслач і інш. Гэтыя гарады з'яўляліся цэнтрамі асобных удзелаў. Аднак усе яны аб'ядноўваліся вакол Новагародка. Летапісы, адзначае М.Ермаловіч, не зарэгістравалі ніводнага выпадку міжусобнай барацьбы князёў Новагародскай зямлі. Так што няма падстаў гаварыць аб феадальнай раздробленасці на гэтай зямлі.

Адначасова тут ва ўмовах скрыжавання этнічна разнастайнага насельніцтва фарміравалася новая арыгінальная культура. Археолаг Ф.Д.Гурэвіч піша, што ў ёй дзівосна перапляталіся мясцовыя, паўднёвыя і заходнія рысы, але дамінавала ўсходнеславянская куль-тура. Магчыма, што менавіта ў гэтых умовах былі закладзены пер-шаасновы белар.ускай народнасці. Яшчэ болып смелыя высновы робіць М.Ермаловіч. Ён піша, што ў сярэдзіне XIII ст. цэнтр палітычнага жыцця Беларусі перайшоў з Полацка ў Новагародак, які "стаў ася-родкам зараджэння новай дзяржаўнасці". Гэтыя высновы з'яўляюцца дыскусійнымі. 3 імі нельга пагадзіцца цалкам. Але наяўнасць розных пунктаў гледжання па такіх актуальных пытаннях садзейнічае па-глыбленаму вывучэнню нашай мінуўшчыны.

Соседние файлы в папке экзамен по истории Гагуа Р. Б