Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
25
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
56.32 Кб
Скачать

47. Зараджэнне і развіцце беларусазнаўства. Складванне беларускай літаратурнай мовы. Першыя праявы беларускай нацыянальнай ідэі ў мастацкай літаратуры, гістарычных і этнаграфічных даследаваннях

Культура Беларусі развівалася ва умовах, калі самадзяржауе праводзша паліыку адмаулення самабытнасці і адметнасці беларускага народа. Царскі урад лічыу беларускую мову дыялектам рускай ці польскай мовы. Значным дасягненнем у развці культуры Беларуси у першай палове XIX ст. было узнікненне новага навуковага кірунку — беларусазнауства. Гэтая навука пачала вывучэнне адметнасці агульнасці беларусау, іх узаемаадносін з суседзямі ролі беларусау у супольнасці народау. Беларусазнауства дазволіла паказаць, што беларускі этнас з'яуляецца самабытным і яму уласцівы такія прыкметы, як арыгінальная культура, мова, самасвядомасць.

Умовы развіцця культуры Беларусі у XIX ст. былі непасрэдным чынам звязаны з працэсам станаулення бела­рускай нацьй, фарміраваннем творчай, адданай штэлігенцыі, якая распачала справу нацыянальна-культурнага адраджэння, узнікненнем новага навуковага напрамку — бела­русазнауства.

У канцы XVIII — пачатку XIX ст. Беларусь у навуковых адносінах заставалася нявывучаным краем. 3ycім не было даследаванняу аб мове, фальклоры, этнаграфічных межах рассялення беларусау, ricтopыi Беларусі. Не існавала нават адзінай назвы народа i краіны. Так, назва «Беларусь» на той час замацавалася толью за усходшмі губернямі — Вщебскай i Магілёускай. Мінская, Гродзенская, Віленская губерні называліся Літвой. Пераважна непісьменнае беларускае насельніцтва не усведамляла сябе асобным народам. Сваю нацыянальную прыналежнасць яны вызначалі не па этнічных (нацыянальных), а па канфесійных (рэлйтйных) або мясцовых прыкметах, называючы сябе тутэйшымі. Праваслауе успрымалася iмi як «руская» вера, а каталіцтва — як «поль­ская».

Развіццё навуковых ведау пра Беларусь i беларускі народ было звязана з дзейнасцю выкладчыкау вышэйшых навучальных устаноу, даследчыкау беларускага краю — аматарау ricтopыi, якія, вобразна кажучы, «адкрывалі Беларусь для беларусау». Так, напрыклад, дзейнасць прафесарау беларус­кага паходжання з Віленскага універсітэта Mixaiлa Баброускага (1784—1848) i Ігната Даніловіча (1787—1843) па вывучэнні старажытнай культуры беларусау спрыяла узнікненню беларусазнауства i абуджэнню сярод навукоуцау цікавасці да гістарычнага лесу ix роднага народа. На думку некаторых сучасных даследчыкау, менавіта М. Баброускаму, які знайшоу старадрукі Івана Фёдарава, Пятра Мсціслауца, адно са «Слоу» Кірылы Тураускага, выдадзенае у 1569 г., належьць заслуга вяртання еурапейскай навуцы i беларусам імя вялікага гуманіста Ф. Скарыны.

Значны уклад у развццё беларусазнауства унесли Тэадор Нарбут — аутар «Гісторыі літоускага народа» (т. 1—9), Іван Грыгаровіч — стваральнік «Беларускага aрxiвa старажытных грамат» (т. 1—4) i складальнік «Слоуніка заходнерускай гаворкі», Mixaiл Без-Карніловіч, які выдау «Гістарычныя звесткі аб знамянальных мясцінах у Беларусі”, пісьменнік-этнограф Павел Шпілеускі — аутар шматлікіх навуковых творау, у т. л. нарысау «Падарожжа па Палессі i беларускім кpai», «Беларусь у характарыстычных апісаннях i фантастычных яе казках». Шмат зрабілі для развіцця культуры i навукі Беларусі таксама Павел Баброускі — кіраунік группы афіцэрау Генеральнага штаба, якія збіралі матэрыялы па геаграфіі i гicтоpыi Гродзенскай губерні, Зарыян Даленга-Хадакоускі — вы-датны знауца старажытнай гicтopыi славян, пачынальнік беларускай археалогіі, фалькларыстыкі i мовазнауства, які першым сярод славянскіх вучоных звярнуўся да духоунай куль­туры простата народа як крыніцы гісторыі.

Актыуным збіральнікам беларускага фальклору яшчэ з часоу вучобы у Віленскім універсітэце пад уплывам прафесарау М. Баброускага i I. Даніловіча стау Ян Чачот (1796— 1847). Адбыушы 10-гадовую ссылку за удзел у дзейнасці таварыства філаматаў(аматарау ведау) якое складалася са студэнтау універсітэта i імкнулася да аднаулення незалежнай Рэчы Паспалітай, ён у 1837—1846 гг. выдау у Вільні пераважна у перакладзе на польскую мову 6 зборнікаў вершау «Вясковых песень». Ян Чачот адзначыу граматычныя асаблівасці беларускай мовы i вылучыу яе з іншых славянскіх моу, нзваушы крывіцкай.

Да ліку выдатных дзеячау культуры Беларусі належаць браты Яустафій (1814—1873) і Канстанцін (1806—1868) Тышкевічы. Па ix ініцыятыве у 1842 г_у Лагойску быу створаны першы у Беларусі музей старажытнасцей. Пазней, у 1855 г., дзякуючы намаганням Яустафія быу адкрыты Віленскі музей старажытнасцей, куды яго заснавальнік перадау збор уласных археалагічных матэрыялау. Такім чынам, быу пакладзены пачатак музейнай справе у Беларусі.

Адным з заснавальнікау беларусазнауства быу археолаг, этнограф, гісторык, літаратар Адам Кіркор (1818—1886). Калекцыю cвaix археалагічных знаходак, выяуленых у выніку раскопак каля тысячы курганоу, ён перадау Віленскаму му­зею старажытнасцей. Пазней для шматтомнага выдання «Живописная Россия» ён напісау асобны том, які быу прысвечаны беларуска-літоускаму краю.

Для вывучэння гісторыі Віцебшчыны шмат зpa6iy гісторык i краязнавец Аляксей Сапуноу (1851—1924). У пачатку 80-х гг. XIX ст. ён выдау тры тамы apxiyныx дакументау пад назвай «Витебская старина».

Значную навуковую каштоунасць уяуляе этнаграфічная i мовазнаўчая дзейнасць Івана Hacовіча(1788—1877), які вы­дау «Слоунік беларускай гаворкі», сабраушы больш за 30000 слоу жывой беларускай мовы з разгорнутымі тлумачэннямі да іх.

3 пазіцыі тэорыі «заходнерусізму» асвятляу пытанні гісторыі Беларусі Mixaіл Каяловіч (1828—1891), які праца вау на кафедры рускай грамадзянскай гісторыі Санкт-Пецярбургскай духоунай акадэміі. Згодна з тэорыяй «заходнерусізму», беларусы разглядаліся як састауная частка рускага этнасу, у які у ключалі яшчэ велкарусау i украінцау праваслаунай веры. Займаючыся распрацоукай праблем г iсторыіі уніяцкай царквы, М. Каяловіч сцвярджау, што галоуны кірунак развіцця беларускага краю звязаны з вяртаннем яго ад польскага каталіцтва да рускага праваслауя. Ідэалогіі «заходнерусізму» прытрымлівауся Павел Шэйн (1826—1900), які распрацавау праграму па збіранні беларускіх фальклорна-этнаграфічных матэрыялау. Ён называу белаpycкi народ «рускім насельніцтвам», а Беларусь — паўночна-заходнім краем Pacii.

Трэба улічваць таксама той факт, што у першай трэці XIX ст. моцныя пазіцыіі займала на Беларусі польская куль­тура. Польская мова з'яулялася мовай пераважнай часткі адукаванага грамадства, мовай асветы, тэатра, кнігадрукавання. Польскія навукоуцы імкнуліся абгрунтаваць этнічную блізкасць жыхароу Беларусі да польскай нацыянальнасці i растлумачыць гістарычную абмежаванасць развцця куль­туры Беларуci.

У XIX ст. адбывауся працэсс станаулення беларускай літаратурнай мовы на аснове жывой шматдыялектнай народнай (сялянскай) мовы. Першымі беларускімі паэтамі сталі выхадцы з асяроддзя апалячанай беларускай шляхта. Таму пісаць па-беларуску яны пачалі прывычнай для ix лацінскай, што ужывалася у польскай мове, а не кірылічным алфавітам, характэрным для старабеларускай пісьмовай мовы. У той жа час характэрнай з'явай стала ужыванне кірыліцы у ананімных літаратурных творах. Многія з ix, напрыклад, «Гутарка Данты са Сцяпанам», «Вось які свет стау» адлюстравалі імкненне сялянства да вызвалення з-пад прыгону. Доугі час анашмнымі лічылюя паэмы «Энеіда навыварат» i «Тарас на Парнасе». Сёння найбольш верагоднымі ix аутарамі лічацца адпаведна Вікенцій Равінскі i Канстанцін Вераніцын. Паэма «Тарас на Парнасе» стала выдатным узорам літаратурнай апрацоукі сярэднебеларускай гаворкі, якая i лягля у аснову новай беларускай літаратурнай мовы. Паэма упершыню была апублжавана у 1889 г. у газеце «Мин­ский листок».

Польсю паэт беларускага паходжання Адам Мщкевіч (1789—1855), якога літаратуразнауцы называюць «геніем памежжа культур» двух народау, плённа выкарыстоувау у сва­ей творчасці беларускі фальклор. Вымушаны назаусёды пакінуць у 1824 г. сваю Бацькаушчыну у сувязі з асуджэннем па справе таварыства філаматау i знаходзячыся з 1829 г. у эміграцыі, паэт выказау тугу па Радзіме на старонках рамантычнай паэмы «Дзяды», у cвaix баладах i вершах.

Першым класікам новай беларускай літаратуры з'яуляецца Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1807—1884). У сваей двухмоунай драме «Сялянка» («Ідылія»), надрукаванай у Biльнi у 1846 г., ён увасобіу рэаліі тагачаснага жыцця, Kaлi мужыкі размаулялі па-беларуску, а паны — па-польску. У гэтым творы упершыню загучала жывая беларуская гаворка. Ідэалам В. Дуніна-Марцінкевіча было адзінства вярхоу i нізоу наро­да. Пяру В. Дунша-Марцшкевіча належыць першы пераклад паэмы A. Miчкевічa «Пан Тадэвуш» з польскай на беларускую мову, завершаны у 1859 г.

Толькі у пачатку XX ст., ужо пасля смерці паэта, у Пецярбургу выйшау з друку зборнік паэзіі Янкі Лучыны (Івана Неслухоускага, 1851—1897) «Вязанка». Менавіта Лучына зpa6iy наступны крок услед за верагодным аутарам паэмы «Тарас на Парнасе» К. Веранцыным i першым класікам но­вай беларускай літаратуры В. Дуніным-Марщнкевічам у літаратурнай апрацоуцы сярэднебеларускай гаворкі.

Сялянская тэматыка загучала у вершах Уладзіслава Сыракомлі (Людвіка Кандратовіча, 1823—1862), вуснамі якога беларускі селянін заяуляу: «Я край мой кармлю адвеку i маю права звацца чалавекам». Сыракомля быу аутарам шырокавядомай рускай necнi «Когда я на почте служил ямщиком», у аснову якой пакладзены яго верш «Паштальён» (дарэчы, першы надрукаваны верш паэта) у вольным перакладзе на рускую мову паэта Л. Трэфалева.

Асобнае месца у літаратурнай спадчыне першай паловы XIX ст. займае творчасць сялянскага паэта Паулюка Багрыма (1812—1891). На жаль, ва умовах прьнонніцтва яго талент не змог праявіцца поунасцю. За перапісванне забароненых літаратурных творау i удзел у сялянскім выступленні ён быу аддадзены на рэкруцкую службу у царскае войска. 3 трох сшыткау вершау маладога паэта да нас дайшоу толькі адзін верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы...». Літаратуразнауцы, ацэньваючы дзейнасць П. Багрыма, называюць яго «беларусюм Бёрнсам».

Узорам рамантычнай прозы з'яуляецца польскамоуны твор Яна Баршчэускага (1784?—1851) «Шляхцщ Завальня, або Бе­ларусь у фантастычных апавяданнях», дзе выкарыстаны беларускія казкі i паданні. Даследчыкі характарызуюць гэты твор як беларускую «Адысею» або «1000 i 1 ноч». Як паэт Я. Баршчэусю праявіу сябе, калі вучыуся у Полацкім езуіцкім калегіуме. Свой першы верш «Дзеванька» стварыу у 1809 г. на беларускай мове, але апублікаваць яго удалося толью у 1843 г. Сучаснікі лічылі народнай паэмай яго беларускамоуны верш «Рабункі мужыкоу», напісаны з нагоды бунту сялян у 1812 г. у маёнтку пана Маліноускага, непадалёку ад Полацка. У вобразе галоунага героя створанай Я. Баршчэускім фантастычнай аповесці «Душа не у cвaiм целе» быу паказаны, як лічаць даследчыкі, Франц Caвіч — кіраунік «Дэмакратычнага таварыства», якое дзейнічала у 1836—1839 гг. у Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі, створанай на базе зачыненага у 1832 г. Віленскага універсітэта. Удзельнікі таварыства асуджалі прыгоннае права, падтрымлівалі дэю аб роунасці i брацтве ycix народау. Ф. Савіч быу арыштаваны i пасля турэмнага зняволення высланы на Кауказ.

Істотную ролю у станауленні нацыянальнай мовы адыграу Францшак Багушэвіч (1840—1900). Ён адным з першых сярод беларускіх шсьменнікау адзначыу самастойнасць беларускай мовы i стау своеасаблівым «бацькам» беларускага адраджэння. Напрыканцы XIX ст. за межамі Беларусі (у Кракаве i Познані) выйшлі з друку зборнікі яго вершау «Дудка беларуская» i «Смык беларускі” пад псеуданімамі «Мацей Бурачок» i «Сымон Рэука з-пад Барысава». Традыцыя называць літаратурныя творы назвамі народных музычных інструментау ідзе ад Тараса Шаучэнкі — украінскага пісьменніка, жыцёвы лес якога, як i у П. Багрыма, быу звязаны з адбываннем рэкруцкай павіннасці. Уплыу творчасці Т. Шаучэнкі адчуу Ф. Багушэвіч, кaлi ратавауся на тэрыторыі Украіны ад пераследу царскіх улад пасля удзелу у паустанні пад кірауніцтвам К. Каліноускага. У прадмове да «Дудкі беларускай» паэт пicay: «Шмат было такіх народау, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займе, а потым i зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не умёрлі!..».

Заклік Ф. Багушэвіча да захавання роднай мовы быу пачуты А. Гурыновічам, які пicay: «Дзякуй табе, браце, Бура­чок Мацею, за тое, што у сэрцы абудзіу надзею...». Адам Гурыновгч (1869—1894) першым у беларускай літаратуры выказау думку пра агульнасць інтарэсау рабочых i сялян.

Ідэяй нацыянальнага адраджэння бьлі прасякнуты вершы Каруся Каганца (Kaзiмipa Кастравіцкага, 1869—1918). Ён услауляу эпоху Вялікага княства Літoycкaгa, калі бела­руская мова «працвітала пры двары каралёу польскіх», пicay пра забытых легендарных герояу, імкнууся такім чынам адрадзіць гістарычную памяць.

Соседние файлы в папке экзамен по истории Гагуа Р. Б