Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
25
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
29.18 Кб
Скачать

3. Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі у кантэксце цывілізацыйнага рэгіянальнага развіцця як складовай часткі усходнеславянскай і агульнаеурапейскай гісторыі.

Кожная грамадская навука мае свой прадмет — пэўны спектр вывучаемых заканамернасцей прыроды і грамадства. Прадметам гісторыі Беларусі з'яўляюцца заканамернасці развіцця беларускага этнасу, розных бакоў яго жыццядзейнасці, узаемасувязі з іншымі народамі і краінамі. Пры гэтым гісторыя Беларусі даследуе не ўсе заканамернасці, а найбольш агульныя. Праблемы дэталёвага аналізу дзяржаўнасці і права разглядаюцца ў курсе гісторыі дзяржавы і права Беларусі, праблемы мовы - у курсе “Беларуская мова” і г. д. .

Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый як прадмет вывучэння. Літаратура і крыніцы. Прадметам дадзенага курса з'яўляюцца асаблівасці і агулыныя заканамернасці гістарычнага развіцця Беларусі. Менавіта асаблівасці і заканамернасці гісторыі, а не проста гісторыя. Параўнаўчы метад вывучэння мінулага мае істотныя перавагі. Ён дазваляе больш дакладна ацаніць перамогі і паражэнні, дасягненні і пралікі нашых продкаў. Урокі гісторыі становяцца сапраўды відавочнымі і павучальнымі. Можна лягчэй зразумець, што варта пераняць і захаваць ад мінулага, а ад чаго неабходна пазбавіцца, каб не паўтараць памылак. Зразумела, што прапанаваны метад вывучэння беларускай гісторыі патрабуе дадатковых намаганняў: пэўнага ўзроўню ведаў, самастойнай працы. Таму не выпадкова курс гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый уводзіцца толькі на ступені вышэйшай школы.

Выкладанне інтэгральнага курса «Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)» у вышэйшых навучальных установах пачалося з 2000 г. Першы дапаможнік па дадзенаму курсу («Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: Дапаможнік». Пад рэд. Л.В. Лойка. Мн., 2003) пакуль дае мала звестак аб еўрапейскай цывілізацыі і таму не вылучаецца сваёй грунтоў-насцю. Дапаможпік А.І.Котава «Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя» (Мн., 2003) аказаўся ў гэтым сэнсе больш удалым, але і яму таксама не хапае матэрыялаў для параўнання гісторыі Беларусі з іншымі краінамі.

Спроба ліквідаваць гэты недахоп зроблена ў дадзеным дапа-можніку, створаным у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце калектывам кафедры эканамічнай гісторыі. Курс гісторыі Беларусі ад найдаўнейшых часоў да нашых дзён выкладаецца выключна ў кантэксце сусветнай гісторыі з прыцягненнем самых разнастанных фактаў. I тут дарэчы аказаўся папярэдні вопыт кафедры, профільнай дысцыплінай якой з'яўляеццца эканамічная гісторыя Беларусі і замежных краін. Пад кіраўніцтвам і навуковай рэдакцыяй загадчыка кафедры, прафесара В.І.Галубовіча першы дапаможнік пад назвай «Эканамічная гісторыя Беларусі 1917-1992 гг.» быў надрукаваны ў снежні 1992 г., а праз год - наступны, ужо паўнавартасны, які ахоплівае эканамічпую гісторыю Беларусі са старажытных часоў да сучаснасці, - «Эканамічная гісторыя Беларусі» (Мн., 1993). У 1996 і 1999 гг. ажыццёўлены яго другое і трэцяе перавыданні. Апошняя, чацвёртая версія падручніка (дапрацаваная і дапоўненая) на рускай мове вытрымала тры выданні (2001, 2002 і 2004 гг.). 3 1994 г. кафедра прыступіла да працы над рускамоўным дапаможнікам «Эканамічная гісторыя за-межных краін». У канцы 1995 г. ён быў не толькі напісаны, але і выдадзены. Другое выданне з'явілася ў 1998 г., трэцяе - у 2003 г. Дапаможнік атрымаў грыф Міністэрства агульнай і прафесійнай адукацыі Расійскай федэрацыі, а таму набыў шырокую вядомасць на ўсёй постсавецкай прасторы. Праграма параўнаўчага вывучэння эканамічнай гісторыі Беларусі і эканамічнай гісторыі замежных краін распрацавана і ажыццяуляецца ў Беларусі толькі ў БДЭУ.

Акрамятаго, для напісання дадзенага дапаможніка па гісторыі Беларусі выкарыстаны навейшыя дасягненні айчыннай гістарыяграфіі, маладаступныя раней даследаванні гісторыкаў з Германіі, Польшчы, Расіі, Украіны, ЗША, беларускага замежжа, матэрыялы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (былога архіва камуністычнай партыі Беларусі). Не ігнаруюцца і навуковыя працы, створаныя ў савецкі перыяд.

Соседние файлы в папке экзамен по истории Гагуа Р. Б