Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
25
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
34.82 Кб
Скачать

8. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў

Славяне шырока рассяляліся на тэрыторыі нашага края ў раннім сярэднявеччы. У пачатку ранняга сярэднявечча, у прыватнасці ў 6 – 7 ст. н.э., кампактна, суцэльным масівам яны жылі толькі ў самых паўднёвых раёнах сучаснай тэрыторыі Беларусі, у басейне ракі Прыпяць, пераважна на поўдзень ад яе. Асноўным тыпам славянскіх пасяленняў былі селішчы (неўмацаваныя пасяленні). Звычайна яны размяшчаліся групамі ( па 3 – 4 у адной групе). Характэрны тып жытла славын – паўзямлянка.У адным з яе вуглоў, часцей за ўсё процілеглым ад уваходу, знаходзілася печ.

З 6 -7 стст. н.э. славяне пачынаюць пранікаць на поўнач - у балцкі арэал. Аб гэтым сведчаць славянскія культурныя элементы, якія знаходзяць у старажытнасцях тыпу Калочын – Банцараўшчына. У балцкім арэале ў гэты час з’яўляюцца паўзямлянкі з тыповым славянскім інтэр’ерам. Паўзямлянкі з печамі-каменкамі ў адным з вуглоў выяўлены ў археалагічных помніках Шчаткава ў ніжнім цячэнні р. Бярэзіна, Тайманава ў магілёўскім Падняпроўі, Дзядзілавічы, Гарадзішча, Рэвячкі на Міншчыне. У балтаў ачаг знаходзіўся ў цэнтры жытла.

Масавае рассяленне славын у балцкім арэале на тэрыторыі Беларусі адбываецца ў 8 – 9 стст. н.э. Вялікімі групамі яны пасяляюцца спачатку ў раёнах, размешчаных на поўначы ад р. Прыпяць. На гэтыя землі славяне прыйшлі з паўднёвага боку басейна р. Прыпяць. У 8 – 11 стст. н.э. славяне пасяляюцца ў Пасожжы. Гэтымі стагоддзямі датуюцца славянскія археалагічныя помнікі – круглыя курганы з пахаваннямі па абраду трупаспалення. У 9 ст. н.э. славяне рассяліліся і ў Падзвінні. К 9 -10 стст. н.э. славяне рассяляліся таксама ў Верхнім Панямонні.

Такім чынам, у 8 – 9 стст. н.э. адбыліся істотныя змены ў этнічным складзе і культуры насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Вялікія групы славян пасяліліся ва ўсіх яе рэгіёнах. Пачаліся цесныя кантакты славян з мясцовым балцкім насельніцьвам. Узаемадзеянне славян і балтаў істотна змяніла іх культуру. Балцкае насельніцьва было асімілявана. Ранейшая культура тыпу Калочын – Банцараўшчына ў 8 ст. знікла. У выніку славяна- балцкага сінтэзу к 9 – 10 стст. сфарміраваліся новыя славянскія этнічныя супольнасці, што неаднаразова ўпамінаюцца ў сярэдневяковых пісьмовых крыніцах, - дрыгавічы, крывічы і радзімічы. Яны займалі ў гэты час асноўную частку тэрыторыі Беларусі.

Дрыгавічы першапачаткова займалі значную частку Папрыпяцця. Паўднёвая мяжа дрыгавічоў праходзіла за Прыпяццю на поўдзень ад яе. Ад суседніх драўлян дрыгавічоў аддзялялі балоцістыя мясцовасці. Потым дрыгавічы прасунуліся на поўнач, апынуліся ў вярхоўях Нёмана. Мова дрыгавічоў была славянскай. Славянскімі па паходжанні былі і такія элементы іх культуры, як буйныя металічныя пацеркі, пакрытыя зерню, пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы. Славянскімі былі сярпы, нажы, кераміка. Да элементаў балцкага паходжання ў культуры дрыгавічоў адносіліся спіральныя пярсцёнкі, змяінагаловыя бранзалеты, зоркападобныя спражкі. Аб змешаным славяна-балцкім паходжанні дрыгавічоў, верагодна, сведчыць і сама назва гэтай супольнасці. Корань гэтай назвы, магчыма, балцкі. У літоўскай мове шмат слоў з такім коранем (drёgnas – сыры, вільготны). На думку вядомага лінгвіста Ю. Хабургаева назва балцкай супольнасці ў парэччы Прыпяці мела форму dreguva. Пасля змешвання славян з балтамі і асіміляцыі балтаў у назве новай супольнасці, якая сфарміравалася, захавалася ранейшая аснова, да якой было дададзена славянскае “-ічы”. Так узнікла назва дрыгавічы.

Такога ж славяна-балцкага паходжання былі і радзімічы, якія сфарміраваліся ў Пасожжыі займалі гэтую тэрыторыю і ў пазнейшы час. Мова радзімічаў была славянскай. Славянскімі папаходжанні ў культуры радзімічаў былі таксама сяміпрамянёвыя кольцы, бразготкі, кераміка. Разам з тым у культуры радзімічаў былі і элементы балцкага паходжання. Да іх адносіліся бранзалеты са змяінымі галовамі на канцах, бронзавыя спіралькі, касцяныя прывескі ў выглядзе качак, зоркападобныя спражкі. Назва “радзімічы” верагодна, таксама змешанага славяна-балцкага паходжання. Самымі блізкімі да гэтай назвы з’яўляюцца балцкія (літіоўскія) словы radimas (знаходжанне), radimviete (месцазнаходжанне). У славянскай і балцкай назвах аснова (радзім) агульная, адрозніваюцца толькі канчаткі. Назва ўсходнеславянскай супольнасці заканчваецца на славянскае “-ічы”.

Змешанага славяна-балцкага паходжання была і самая вялікая ўсходнеславянская супольнасць таго часу – крывічы, што сфарміраваліся на тэрыторыі, размешчанай на поўначы ад дрыгавічоў і радзімічаў. Крывічы рассяляліся вельмі шырока. Паўночная мяжа крывічоў дасягнула вярхоў Волгі. Арэал іх рассялення, апрача Падзвіння, уключаў таксама і верхняе Падняпроў’е. Мова крывічоў была славянскай. Славянскімі па паходжанні элементамі культуры крывічоў з’яўляліся бранзалетападобныя скроневыя кольцы з завязанымі канцамі, крывіцкія бранзалеты, кераміка. Адначасова ў культуры крывічоў ёсць і элементы балцкага паходжання. Змешанага славяна-балцкага паходжання і сама назва гэтай супольнасці.

У выніку славяна-балцкага ўзаемадзеяння ўзніклі новыя этнічныя супольнасці, якія ўпамінаюцца ў сярэдневяковых крыніцах. Да ліку такіх супольнасцей на тэрыторыі сучаснай Беларусі адносіліся крывічы, дрыгавічы, радзімічы. У іх асяроддзі не было сацыяльнай роўнасці, з’явілася палітычнае кіраванне і свае князі. Крывічы, дрыгавічы і радзімічы ўяўлялі сабой не плямёны ці саюзы плямён, як сцвярджалася ў літаратуры раней, а протанароднасці (народнасці, якія пачыналі фарміравацца). Іх дзяржаўныя ўтварэнні называюць протадзяржавамі (дзяржавы, якія пачыналі стварацца).

Соседние файлы в папке экзамен по истории Гагуа Р. Б