Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
25
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
91.65 Кб
Скачать

Сацыяльна- эканамічнае развццё беларусюх зямель у складзе ВКЛ

Фарміраванне феадальных пазямельных адносін. У другой палове XIII — першай палове XVI ст. у Беларуси прадоужыуся працэс фарміравання i удасканальвання феадальных адносін. Галоуным багаццем з'яулялася зямля, галоуным гаспадарчым заняткам абсалютнай больнасці насельніцтва - земляробства, непарыуна звязанае з жывёлагадоуляй, хатнім i дапаможнымі промысламі.Формы феадальнай уласнасці, феадальных правоу i абавязкау складваліся паступова. Вярхоуным землеуладальнікам лічыуся вялікі князь. Разам з тым землі падзяляліся на дзяржауныя i прыватныя. У сваю чаргу дзяржауныя землі былі дзвюх катэгорый: воласі i гаспадарскія двары. Прыватныя землі таксама падзяля­ліся на свецкія i царкоуныя маёнткі.

У валасцях ворыуныя землі знаходзіліся ва уладанні грамады i у асабістым карыстанні сялян, акрамя лугоу, сенажацей, вадаёмау, якімі карысталіся калектыуна. Воласць звычайна аб'ядноувала некальні вёсак i з'яулялася адміністрацыйнай адзінкай.Гаспадарчыя двары належалі непасрэдна князю i кіраваліся яго адміністрацыяй. Да XVI ст. дакладнага падзелу на асабістыя уладанні вялікага князя i іншыя дзяржауныя землі не існавала. У 1588 г. былі выдзелены велікакняжацкія сталовыя маёнткі (эканоміі).У канцы XIV ст. дзяржауныя землі значна пашырыліся за кошт ліквідацыі буйных удзельных княствау i увядзення намесніцтвау. У XV - XVI стст. феадалам i царкве былі пажалаваны значныя угоддзі. Калі у XIV ст. на дзяржауных землях жыло больш за палову насельніцтва, то у першай чвэрці XVI ст. - толькі адна

трэць.Рост феадальнага землеуладання у XV - XVI стст. адбывауся

наступнымі шляхамі:

1) вялікі князь надзяляу зямлёю cвaix падданых за ваенпую i дзяржауную службу, даравау землі царкве;

2) буйныя феадалы падзялялі зямлёю свaix васалау за ваенную i адміні страцыйную службу, ахвяравалі зямлю царкве;

3) купля-продаж зямлі, залог з паступным адчужэннем. Надзяленне зямлёю не заусёды азначала перадачу яе у поуную уласнасць i распараджэнне. Іспавалі настуаныя формы надзялення зямлёю васалау:

  1. «да волі» - волі вялікага князя або буйнога феадала, пакуль яны жадалі пакідаць зямлю у распараджэнне васала, звычай­на па час службы;

  2. «да жывата» - да смерці таго, каму выдзялялася зямля

  3. «на вечнасць» — з правам спадчыннаага уладання. Першыя дзве формы падзялення зямлёй адносяцца да форм феадальнага землекарыстання, якія паступова пераходзілі у земле-уладанне. У канцы XV ст. скарачаецца удзельная вага часовых пажалаванняу i павялічваецца колькасць пажалаванняу «на вечнасць»-

Дробных землеуладальнікаўкау, якія атрымлівалі зямлю за служ­бу у войску, спачатку называлі баярамі, а пазней — шляхтай. Сярод буйных землеуладальнікау былі кпязі, магнаты, папы. У канцы XVI ст. усе землеуладальикі былі ураунаваны у правах, а усё саслоуе начало называцца шляхтай. Шляхецкае званне ста­ла спадчьнным.

Паступова змяняуся i прававы статус сялян. Сяляне страчвалі права распараджацца зямлёю i сталі землекарыстальнікамі у феадалау. Пазбаулялася традыцыйных правоу сялянская абшчына.

У залежпасці ад суадносін павіннасцей i ролі у феадальнай гаспадарцы сяляне падзяляліся на: 1) цяглых; 2) асадных; 3) агароднікау; 4) слуг.

Людзі цяглыя асноуную павіннасць - паншчыну - адбывалі на зямлі феадала. Асадныя выплачвалі грашовую рэнту. Агароднікамі станавіліся збяднелыя сяляне, якія атрымлівалі невялікі зямельны участак і выконвалі паншчыну адзін дзень у тыдзень, a ix жонкі - шэсць дзён летам. Сяляне-слугі былі прывілеяванай часткай вясковага насельніцтва, яны займаліся кваліфікаванай або адміністрацыйнай працай. Па ступені феадальнай залежнасці сяляне падзяляліся па тры аспоуныя катэгорыі: 1) людзей пахожых; 2) людзей непахожых; 3) чэлядзь нявольную.Спачатку большасць сялян былі пахожымі- маглі пераходзіць ад аднаго феадала да другога, але толькі увосень, пасля заканчэння палявых работ, са згоды гаспадара i пасля выплаты ycix павінасцей. У канцы XVI ст. практычна усе сяляне сталі непахожымі, былі запрыгонены. Чэлядзь нявольная уяуляла сабой катэгорыю хатніх рабоу i не мела зямельных надзелау.

Можна выдзеліць наступныя этапы запрыгоньвання сялян.

1. «Прывілей» (указ) 1447 г. вялікага князя літоускага Казіміра канчаткова замацавау права феадалау на вотчыны суд i абмежавау тым самым абшчынныя правы.

2. Першы Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г. адмауляу сялянам у праве уласнасці на зямлю, якое замацоувалася за феадальным саслоуем. Сяляне страцілі права іямлёю без згоды феадалау.

3. «Устава па валокі» 1557 г. фактычна замацоувала сялян за “прынятымі” імі зямельнымі надзеламі - валокамі

4. Другі Статут Вялікага княства Літоускага 1566 г. увёу 10-гадовы тэрмін пошуку беглых або украдзеных сялян, а таксама адміністрацыйныя накаранні супраць тых, хто хавау сялян.

5. Трэці Статут Вялікага ккяства Літоускага 1588 г. павялічыу тэрмін пошуку беглых сялян да 20 гадоу. Статут залічвау у разрад «непахожых» тых сялян, якія пражылі на землях феадалау 10 i больш гадоу. Тэарэтычна селянін мог адкупіцца, але выплаціць адкупныя сумы было надзвычай цяжка. Taкім чынам, працэс запрыгоньвання у цэлым завяршыуся.

Развіццё таварна-грашовых адносін выклікала неабходнасць удасканальвання феадальнай сітэмы гаспадарання, выкарыстання яе не толькі для простага самазабеспячэння вотчыны з яе натуральнай гаспадаркай, але i для вытворчасці прадукцыі на продаж, павелічэння грашовых даходау для задавальнення запатрабаванняу вышэйшага феадальнага саслоуя, якія узрасталі

3 XV ст. узнікаюць фальваркі – маёнкі з панскай ворыўнай зямлёй, гаспадарчымі i жылымі пабудовамі, рамеснымі майстэрнямі, гародамі сенажацямі, лясамі, якія апрацоувалі сяляне навакольных вёсак. Феадалы памяпшалі надзелы сялян i за ix кошт фарміравалі уласную гаспадарку. Сяляне на новых законах станавіліся землекарыстальнікамі за права карыстацца зямлёй павінны былі працаваць у фальварку.

Аграрная рэформа Жыгімонта II Аугуста. У XVI - першай палове XVII ст. грарная рэформа замацавала у Вялікім княстве Літоўскім, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі, новую сістэму гаспадарання. Рэформа праводзілася на дзяржауных землях. Асноуным дакументам рэформы была «Устава на валокі”, падпісаная вялікім князем літоўскім Жыгімонтам II Аугустам у 1557 г. (рэформу ча­сам называюць «валочная памера»).

Можна выдзеліць наступныя асноуныя прычыны i перадумовы рэформы:

1) рост дзяржауных выдаткау Вялікага княства Літоускага, недахоп сродкау у дзяржауным скарбе;

2) рост матэрыяльных патрэб двара;

3) «рэвалюцыя цэн» у Еуропе, павелічэнне попыту на сельска-гаспадарчыя прадукты.

Войны з Расіяй i «сярэбшчына» крымскім татарам (выплаты з мэтаю спыніць набегі) спустошылі скарб. У той жа час грошы патрабаваліся не толькі на ваенныя выданні XVI ст. давала новыя магчымасці для дэманстрацыі моцы i багацця княжацкага двара, будауніцтва замкау, аздаблення ix творамі мастацтва, набыцця даpaгix габеленау, дываноу, тканін, ювелірных вырабау i інш. Усё гэта адбывалася на фоне рэзкага павелічэння цэн на сельскагаспа-дарчую прадукцыю i памяншэння кошту золата, срэбра, самацветау, што было выклікана прытокам у Еуропу каштоунасцей з Новага Свету, куды былі пракладзены шляхі падчас Вялікіх геаграфічных адкрыццяу. Такая з'ява была названа «рэвалюцыяй цэн». Высокая цэны i попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю стымулявалі пошукі шляхоу павелічэння яе вытворчасці. Аграрная рэформа праводзилася таксама у Германіі, Польшчы - краінах, з якімі Вялікае княства Літоускае мела даволі цесныя сувязі.

Мэтаю рэформы было павелічэнне даходау дзяржавы шляхам змянення i удасканалення пазямельных адносін: пераходу ад сістэмы спагнання падатку з сям’і да сістэмы спагнання падатку з зямлі, у залежнасці ад яе колькасці i якасці.

Павялічыць даход з дзяржауных зямель меркавалася шляхам дакладнага ix уліку, вызначэння павіннасцей сялян адпаведна за­нятым імі землям. Пазямельнай мерай, за карыстанне якой выконваліся павіннасці, стала валока (раунялася 30-33 моргам, або больш за 21-23 га; 1 морг = 0,71 га). Уся дзяржауная зямля у адпаведнасці з рэформай падзялялася на валокі Лепшыя з ix адводзіліся пад велікакняжацкія фальваркі, астатнія раздаваліся сялянам у падворнае карыстанне. Суадносіны фальварковай i сялянскай зямлі 6ылі 1 : 7 (трымальнікі сямі сялянскіх валок апрацоувалі адпу фальварковую).

Сялянская сям'я магла узяць поуную або частку валок), у залежнасці ад магчымасцей выканаць за яе павіннасці. Надзел сяля­не атрымлівалі у трох палях, што уводзіла прымусовае трохполле i спрыяла росту ураджайнасці.

Адпаведна «Уставе на валокі» надзелы былі двух відау:

1) за цяглыя надзелы сяляне адпрацоувалі паншчыну два дні у тыдзень з валокі, абавязаны былі выходзіць на гвалты i талокі, а таксама плаціць чынш ад 6 да 21 гроша, у залежнасці ад якасці зямлі;

2) за асадныя надзелы сяляне плацілі чынш ад 30 грошау з валокі, адбывалі у год 12 талок або плацілі за ix 12 грошау, а за гвалты давалі бочку жыта або плацілі 10 грошау; усяго асадныя сяляне плацілі ад 66 да 106 грошау у год.

Былі выдзелены i так званыя «вольныя валокі», якімі забяспечвалі служачых фальваркау.

У заходняй частцы Беларусі рэформа была праведзена да канца XVI ст., ва усходняй - расцягнулася на стагоддзе, яе затрымала Лівонская вайна. Таксама ва усходняй частцы дзяржавы, на парубежжы з Расіяй, пераважалі чыншавыя валокі захавалася абчьншае землекарыстанне сялян, каб не выкл ікаць ix моцнай незадаволенасці (найперш паншчынай) i не аслабіць абараназдольнасць дзяржавы.

Уладальнікі прыватных маёнткау, па прыкладу дзяржауных, уводзілі таксама валочную сістэму, але павіннасці тут былі звычайна большымі.

Сяляне супраціўляліся рэформе, таму што падаткі ix павялічвалася i абмяжоувалася воля. Формамі супраціулення сталі адмовы прымаць валокі, скаргі, уцёкі, нават узброеныя выступленни землеуладальнікі таксама выкарыстоувалі розныя формы барацьбы з непакорнымі: ад штрафау да смяротнай кары.

Абагульняючы вынікі рэформы, можна выдзеліць наступныя:

1) рост даходау скарбу i феадалау;

2) пераход ад надворнага да пазямельнага падаткаабкладання сялян;

3) укараненне перадавой агратэхнікі - трохполля i павышэнне вытворчасці сельскагаспадарчай працы;

4) разбурэнне сялянскай абшчыны на захадзе i у цэнтры Беларусі, пераход сялян у гэтым рэгіене да надворнага землекарыстання;

5) запрыгоньванне сялян;

6) канчатковае афармленне феадальнай саслоунай карпаратыунасцi (саслоуяу шляхты, сялян, мяшчан, духавенства са сваімі пра­вамі i абавязкамі);

7) развіццё гандлю i таварна-грашовых адносін.

Гарадская гаспадарка. Развіццё новых таварна-грашовых адносін было звязана з развіццём рамяства i гандлю, ростам гарадоу. Насельніцтва гарадоу вагалася у межах 1,5-3 тыс. чалавек. Горад з насельніцтвам у 10 тыс. i больш складау рэдкае выключэнне. Прыгонніцкая сістэма была асноунай перашкодай да росту гарадскога насельнцтва. У XIV ст. на тэрыторыі Беларусі было больш за 40 гарадоу. У 1444 г. грамата вялікага князя літоускага Kaзіміра вылучала ва усёй дзяржаве 15 «лепшых» гарадоу. У ix ліку былі названы Вільня, Берасце, Вщебск, Гародня, Драгічын, Менск, Новагародак, Полацк, Слуцк. У XV ст. многія крэпасці, замкі i гаспадарчыя двары таксама адбываюць рысы рамесных i гандлёвых цэнтрау (Койданава, Mip, Любча, Валожын iінш.) - узнікаюць так званыя мястэчкі.Мястэчкі з'яуляліся i на месцы ранейшых вёсак (Санькава, Мікалаеўшчына), на важных сухапутных ці рачных шляхах (Стоубцы, Ярэмічы). У XVI ст. на тэрыторыі Беларусі iснaвала больш за 20 мястэчак. Адметнасцю ix быу невялікі памер: у мястэчках пражывала ад некалькіх соцень да 1,5 тыс. чалавек. Мястэчка выдзялялася таксама наяунасцю месца для гандлю, дзе рэгулярна праводзіліся таргі.

Большасць гарадоу i каля паловы мястэчак належалі вялікаму князю літоускаму, астатнія былі прыватнымі. Прыватнай уласнасцю маглі быць адзін або некалькі гарадскіх кварталау, якія не падпарадкоуваліся гарадскім уладам i называліся юрыдыками.

Да сярэдзіны XVI ст. гараджане вылучыліся як самастойны сацыяльны слой грамадства, аб чым сведчаць Статуты 1529 i 1566 гг., у якіх гарадское насельніцтва разглядаецца як адно з саслоуяу. Гэта саслоуе атрымала назву мяшчане.

Асноўнымі заняткамі насельніцтва гарадоу i мястэчак з'яуля­ліся рамяство i гандаль. У XVI ст. у Беларусі было вядома 100 рамесных спецыяльнасцей, да сярэдзіны XVII ст. колькасць ix падвоілася. Найбольш спецыяльнасцей было звязана з апрацоукай металау, дрэва, скур, ткацтвам i пашывам адзення, будауніцтвам, вытворчасцю прадуктау харчавання i напояу.

Для абароны сваіх эканамічных інтарэсау, на прыкладзе За­ходняй Еуропы, беларускія paмеснікі аб'ядноуваліся у цэхіарганізацыі, якія былі манапалістамі на гарадскім рынку. Купецкія карпарацыі называліся брацтвамі, або гільдыямі. Цэхі аб'ядноувалі звычайна майстроу адной цi блізкіх спецыяльнасцей, адной веры. На гарадскім рынку не дазвалялася прадаваць прадукцыю, аналагічную вырабам мясцовых цэхау. Іншаземныя i іншагароднія купцы таксама былі абмежаваны у гандлі у параўнанні з мясцо-вымі гільдзейскімі купцами.

Магдэбургскае права. Па меры ператварэння гарадоу у гандлёва-рамесніцкія цэнтры узмацнялася ix імкненне выйсці з-пад юрысдыкцыі велшакняжацкай або феадальнай адмінстрацыі, стварыць сваю сістэму кіравання i судова-адміністрацыйную уладу. Мяшчане дамагаліся самакіравання паводле магдэбургскага пра­ва, якое атрымала сваю назву ад нямецкага горада Магдебург -першага горада, які заваявау самастойнасць у XIII ст. Першую грамату на магдэбургскае права атрымала у 1387 г. Вільня, потым Берасце (Брэст) - у 1390 г., Гародня (Гродна) - у 1391 г., Слуцк - у 1441 г., Полацк - у 1498 г., Менск - у 1499 г., Віцебск - у 1597 г. i г.д.-усяго больш за 40 гарадоу i мястэчак. У XVI ст. Эканамічнае развіццё гарадоу стала крыніцай маёмаснага размежавання гараджан. Склаліся заможныя вярхі з купцоу i цэхавых майстроу. Абедзве трупы замацаваліся у органах самакіравання горада. Значную частку гарадскога насельніцтва складала бед-ната - «люзныя», «гульцяі», «людзі работныя». Паміж рознымі сацыяльнымі групамі часам узнікалі канфлікты, якія перарастаі нават у паустанні.

Такім чынам, феадальныя адносіны у Беларусі імкліва развіваліся як у сельскай, так i у гарадской гаспадарцы. Павялічвалася грамадская вытворчасць. Разам з тым зараджаліся таварна-грашовыя адносіны, якія з часам прывялі да разлажэння феадалізму.

Соседние файлы в папке экзамен по истории Гагуа Р. Б