Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
25
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
58.88 Кб
Скачать

66.Культура Беларусі ў пасляваенны перыяд

Пасля Грамадзянскай вайны

Культурна-асветная работа ў Беларусі ў першыя гады савецкай улады ў значнай ступені засноўвалася на ранейшым нацыянальным здабытку, у тым ліку на тым, што было зроблена ў гады Першай сусветнай вайны. Падзеі Лютаўскай рэвалюцыі зарадзілі сярод беларускай інтэлігенцыі спа­дзяванні на магчымасць здзяйснення адміністрацыйнай і культурнай аўтаноміі Беларусі.

Пасля кастрычніка 1917 г. творчая інтэлігенцыя ўсходняй часткі Беларусі стаяла перад выбарам - або супрацоўніцтва з савецкай уладай, або выезд за мяжу з надзеяй на хуткае вяртанне, або адкрытае супраціўленне палітыцы бальшавікоў.

18 лістапада (1 снежня) 1917 г. Наркамат асветы праз газету "Правда” звярнуўся да дзеячаў літаратуры і мастацтва з заклікам аб супрацоўніцтве. У снежні 1917 г. пры Выканкоме Мінскага савета быў створаны Дэмакратычны клуб, які праводзіў ідэалагічную работу сярод інтэлігенцыі, растлумачваў заданы савецкай улады. У структуру ўрадавых органаў былі ўключаны Народны камісарыят ас­веты, затым Галоўпалітасвет, якія павінны былі кіраваць палітыка-асветнай работай сярод насельніцтва, літаратурай і мастацтвам.

Беларускія нацыянальныя сілы гуртаваліся вакол Беларускай сацыялістычнай грамады, урада БНР і Беларускага нацыянальнага камісарыята. Так, дзеячамі БНР у 1918 г., у час акупацыі германскімі войскамі заходняй часткі Беларусі, было адкрыта 89 беларускіх школ, настаўніцкія курсы ў Вільні, і настаўніцкая семінарыя ў Свіслачы. Выдаваліся газеты “Гоман", "Беларус", часопіс "Варта" і інш. Быў заснаваны шэраг выдавецтваў, бюро для падрыхтоўкі падручнікаў, Беларускае навуковае таварыства ў Вільні, беларуская бібліятэка і кнігарня, курсы беларусазнаўства, музычная школа, каталіцкая духоўная семінарыя, тэатральныя групы, шэраг культурна-асветных арганізацый, якія ладзілі для жыхароў гарадоў, мястэчак і вёсак беларускія спектаклі, канцэрты і інш. Пасля абвяшчэння БНР Народны сакратарыят прыняў пастанову аб дзяржаўным статусе беларускай мовы.

Беларускі нацыянальны камісарыят быў створаны ў лютым 1918 г. пры Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцей РСФСР і працаваў спачатку ў Пеграградзе, затым (з сакавіка 1918 г.) - у Маскве. Яго супрацоўнікамі былі А.Чарвякоў, А.Грыневіч, І.Дварчанін, К.Душэўскі, З.Жылуновіч, Я.Канчар, Б.Тарашкевіч, Ф.Турук, Ф.Шантыр і інш. Камісарыят вёў актыўную палітычную і культурна-асветную работу сярод беларусаў на тэрыторыі савецкай Расіі, клапаціўся пра бежанцаў, браў на ўлік беларускія арганізацыі і ўстановы, эвакуіраваныя ў час Першай сусветнай вайны, адкрываў беларускія школы, клубы ("Беларус" у Маскве, "Беларуская хатка" ў Петраградзе), стварыў Беларускі народны універсітэт, спрыяў узнікненню культурна-асветніцкіх і навуковых таварыстваў. Петраградскім аддзяленнем выда­вался часопісы "Чырвоны шлях", "Белорусская криница». Белнацком выдаваў літаратуру на беларускай і рускай мовах.

У гэты час узнікла і дзейнічала вялікая колькасць розных культурна-асветных таварыстваў і суполак, мэтамі якіх было: пашырэнне свядомасці беларусаў, згуртаванне іх вакол ідэі нацыя­нальнага вызвалення, вывучэнне беларускай гісторыі і культуры, пропаган­да беларускага мастацтва, знаёмства з літаратурай, культурай і эканамічным становішчам Беларусі, дапамога беларускаму нацыянальнаму руху і яго пашырэнне. Арганізацыі звычайна мелі харавыя і драматычныя гурткі, вялі працу ў паветах (стваралі маладзёжныя гурткі, бібліятэкі, праводзілі вечарыны, гутаркі). Дзейнічалі Мінская беларуская вучнёўская грамада, Мінскае навукова-педагагічнае таварыства, таварыства "Папараць-кветка", створанае навучэнцамі Слуцкай земскай гімназіі, Беларуская секцыя студэнтаў Горацкага сельскагаспадарчага інстытута, Беларускае культурна-асветнае таварыства ў Бабруйску, беларускі вучнёўскі гурток "Асвета" ў Магілёве; беларускі культурна-асветны гурток пры Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі "Прасвета"; Грамада беларускай моладзі ў Гродне, Беларускі студэнцкі саюз пры Віленскім універсітэце і інш.

З 1918 г. для працы сярод насельніцтва савецкай уладай ствараліся агітацыйныя пункты, асноўнымі формамі якіх былі распраўсюджванне літаратуры, мітынгі, лекцыі, шырока выкарыстоўваліся плакаты, карыкатуры, насценныя і вусныя газеты, агітп'есы і інш. Адным з цэнтраў масава-палітычнай і культурна-выхаваўчай работы станавіліся клубы, якія павінны былі дапамагаць бальшавіцкай партыі ў правядзенні яе палітыкі ў масах, мабілізоўваць працоўных на рашэнне ваенных і гаспадарча-палітычных задач. Пры клубах працавалі гурткі (харавыя, драматычныя, па ліквідацыі непісьменнасці), бібліятэкі, дзе таксама праводзіліся лекцыі, даклады, мітынгі. 3 гэтай жа мэтай у паветы, воласці і вёскі пасылалася вялікая колькасць агітатараў.

Праца ў галіне адукацыі. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. у Расіі ў заканадаўчым парадку ў сферы адукацыі былі зняты нацыянальныя, палітычныя, рэлігійныя абмежаванні. У другой палове 1917 г. на неакупіраванай германскімі войскамі тэрыторыі Беларусі ўзніклі першыя асяродкі нацыянальнай адукацыі: Слуцкая земская (беларуская) гімназія, беларускія пачатковыя школы ў Мінску, в. Жорнаўка Ігуменскага павета і інш.

У выніку Кастрычніцкай рэвалюцыі на ўсходніх тэрыторыях Беларусі пачаўся працэс саветызацыі сістэмы адукацыі, які на Міншчыне двойчы перапыняўся германскай і польскай акупацыямі. 16 кастрычніка 1918 г. дэкрэтам УЦВК былі зацверджаны Дэкларацыя і Палажэнне аб адзінай працоўнай школе. Папярэдняе дзяленне школ (усяго каля 30 тыпаў, якія належалі 17 ведамствам) ліквідавалася, уводзілася адзіная школа з дзяленнем на дзве ступені: першая ступень (пяць гадоў навучання) - для дзяцей 8-13 гадоў і другая ступень (чатыры гады навучання) - ад 13 да 17 гадоў. Абвяшчалася права на

адукацыю на роднай мове. Навучанне стала бясплатным, незабяспечаным дзецям дзяржаўныя органы павінны былі аказваць матэрыяльную дапамогу - бясплатныя снеданні, адзенне, абутак. У школе былі адменены адзнакі, атэстаты, экзамены, выкладанне замежных моў лічылася факультатыўным; школьныя дырэктары і педагогі выбіраліся, контррэвалюцыйна настроеныя выкладчыкі, незалежна ад іх прафесійных якасцей, да ра­боты з вучнямі не дапускаліся.

Згодна з дэкрэтам СЯК "Аб ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва РСФСР" ад 26 снежня 1919 г., усе грамадзяне ад 8 да 50 гадоў, якія не ўмелі чытаць і пісаць, абавязаны былі навучацца грамаце на роднай або рускай мове па жаданню. Навучанне дарослага насельніцтва вялі школы граматы, пункты ліквідацыі непісьменнасці, якія ствараліся пры бібліятэках, чырвоных кутках, клубах, хатах-чытальнях, на прадпрыемствах.

На тэрыторыі Беларусі пачалі дзейнічаць тры настаўніцкія інстытуты (у Віцебску, Магілёве, Мінску), якія ў 1918/1919 навучальным годзе былі рэфармаваны ў педагагічныя інстытуты. Для падрыхтоўкі настаўнікаў для савецкай школы на базе былых настаўніцкіх семінарый адкрываліся трох- і аднагадовыя педагагічныя курсы.

Ва ўмовах польскай акупацыі часткі Беларусі ў сферы адукацыйнай палітыкі адбылася дэсаветызацыя школ, узнаўленне ранейшых форм існавання навучальных устаноў (элементарная школа - вышэйшая элементар­ная школа або прагімназія - гімназія). На захопленых тэрыторыях адсутнічала цэласная праграма па арганізацыі школьнай справы, гвалтоўна пасаджалася польская адукацыя, закрываліся беларускія і рускамоўныя школы. Тым не менш, дзякуючы дзейнасці Мінскай беларускай школьнай рады, Беларускай цэнтральнай школьнай рады, Часовага беларускага нацыянальнага камітэта, іншых грамадскіх арганізацый у гэты час на акупіраванай Польшчай тэрыторыі Беларусі дзейнічалі звыш 200 беларускіх пачатковых школ, пяць беларускіх гімназій, трое беларускіх настаўніцкіх курсаў, Мінскі беларускі педінстытут. Было выдадзена некалькі тысяч экземпляраў беларускай навучальнай літаратуры, распрацаваны праграмы для нацыя­цаяьнай пачатковай шкапы.

У 1918 г. была выдадзена “Беларуская граматыка для школ" Б.Тарашкевіча (паралельна кірыліцай і лацінкай), дзе ўпершыню былі вызначаны правапісныя нормы сучаснай беларускай мовы. На аснове гэтай граматыкі пачалі выдавацца падручнікі беларускай мовы іншых аўтараў. Працягвалі сваю працу гісторыкі М.Нікольскі, У .Пічэта, У. Ігнатоўскі, мовазнаўца і эт­нограф Я.Карскі, этнограф і фалькларыст А.Сержпутоўскі.

Друкарская і бібліятэчная справа. Перыядычны друк стаў для партый дзейсным сродкам у барацьбе за пашырэнне іх ідэй. Выдавалася вялікая колькасць газет рознага напрамку, у тым ліку рэгіянальных: "Минский курьер", "Витебский листок", "Крестьянское слово" (Магілсў), "Голос народа" (Го­мель) і інш. У Мінску, Бабруйску, Мазыры і некаторых іншых населеных пунктах Беларусі выходзілі газеты саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

У маі 1917 г. у Мінску было створана Таварыства беларускай культуры, якое пачало выдаваць штотыднёвік "Вольная Беларусь" пад рэдакцыяй Я. Лёсіка.

27 ліпеня (9 жніўня) 1917 г. у Мінску пачала выходзідь на рускай мове газета "Звезда". У студзені 1919 г. у Мінску на беларускай, рускай, яўрэйскай (ідыш) і польскай мовах выдавалася афіцыйная газета "Весткі часовага рабоча-сялянскага ўраду Беларусі". 1 лютага 1920 г. выйшаў першы нумар бальшавіцкай газеты на беларускай мове "Савецкая Беларусь".

Выходзілі разлічаныя на малапісьменнага чытача друкаваныя насценгазеты. Асаблівасцямі выданняў такога роду былі: кароценькая газета, напісаная сціслымі фразамі і буйным шрыфтам ("Чырвонаармейская РОСТА")

Вялікае ўздзеянне на псіхалогію людзей мелі плакаты, зразумелыя нават непісьменным (напрыклад, "Ты записался добровольцем?"). Пачалі выдавацца і першыя савецкія ваенныя часопісы - "Красноармеец", "Политра­ботник".

27 кастрычніка (9 лістапада) 1917г. СНК РСФСР зацвердзіў дэкрэт аб друку. У1918-1920 гг. былі прыняты пастановы, згодна з якімі дзяржава брала пал кантроль усе папяровыя запасы і сама размяркоўвала іх па тынаграфіях і выдавецтвах.

3 лістапада 1920 г. У. Ленін падпісаў дэкрэт "Аб цэнтралізацыі бібліятэчнай спра­вы ў РСФСР", згодна з якім бібліятэкі розных наркаматаў і ўстаноў уключаліся ў адзіную бібліятэчную сетку .

Літаратура і мастацтва. Важнае значэнне для развіцця беларускай літаратуры мелі спрыяльныя абставіны, якія склаліся пасля Лютаўскай рэвалюцыі, калі з абвяшчэннем свабоды слова з'явіліся магчымасці друкаваць творы на роднай мове. У гэты час з'явілася значная колькасць беларускіх літаратурных твораў, прычым не толькі мастацкіх, але і літаратуразнаўчых, крытычных, рабіліся пераклады, вялася праца па стварэнні ўласнай навуковай і навучальнай літаратуры - гістарычнай, геаграфічнай, сельскагаспадарчай.

Адной з форм палітыка-асветнай працы ў гады Грамадзянскай вайны ста­ла агітацыйна-масавае мастацтва. Асноўную ролю ў ім ігралі такія віды, як плакат, афармленне масавых свят і дэманстрацый, манументальныя і агітацыйна-дэкаратыўныя роспісі (лозунгі, тэматычныя і дэкаратыўныя пано), агітпаходы і агітцягнікі. У адпаведнасці з дэкрэтам СНК РСФСР ад 12 красавіка 1918 г. "Аб помніках рэспублікі" да 1 мая 1918 г. бьгў зняты або закрыты шэраг манархічных помнікаў. Спіс новых помнікаў, якія меркавала-ся паставіць у памяць рэвалюцыянераў і прагрэсіўных дзеячаў усіх часоў і на-родаў (69 імён), быў зацверджаны СНК РСФСР 30 ліпеня 1918 г.

У Беларусі галоўным цэнтрам мастацкага жыцця быў Віцебск. У выяўленчым мастацтве, як і ў літаратуры, барацьба ішла ў асноўным па двух напрамках: паміж прыхільнікамі традыцыйнай манеры жывапісу і "левымі", якія абвясцілі рэалізм састарэлым, панска-буржуазным і заклікалі да поўнага яго адмаўлення. Вялікае месца ў дзейнасці апошніх займала прапагандысцка-асветніцкая работа, у якой пераважаючым напрамкам быў так званы "рэвалюцыйны стыль". Яго прадстаўлялі мастакі Віцебска М.Шагал і К. Малевіч.

Галоўнымі творамі мастацтва з'яўляліся плакаты. Вядомымі былі творы гэтага жанру М. Шагала "Мір хатам, вайна палацам", Л.Лісіцкага "Клінам чырвоным бі белых". Развівалася карыкатура (творы С. Юдовіча). У партрэтах і пейзажах Ю.Пэна, Я. Кругера, М. Станюты, В.Бялыніцкага-Бірулі былі працягнуты традыцыі рэалізму.

Шмат беларускіх мастакоў знаходзілася ў гэты час за межамі Беларуси партрэтысты Я. Кругер у Казані, В. Волкаў - у Пецербургу, Г. Віер і А. Курбатаў пакрывалі агітацыйнымі малюнкамі вагоны ваенных цягнікоў. На розных франтах змагаліся пейзажыст М. Дучыц, партрэтыст і скульптар А. Грубэ, партрэтыст і графік М. Гусеў, карыкатурыст К. Елісееў.

Перыяд 1917-1920 гг. звязаны са станаўленнем беларускага прафесійнага тэатральнага мастацтва, стварэннем музычных навучальных устаноў у Беларусі. Беларускімі трупамі ставіліся спектаклі па творах Э.Ажэшкі "Хам" і "У зімовы вечар", п'есы Я.Купалы "Паўлінка", "У купаль­скую ноч", "Раскіданае гняздо", Ф.Аляхновіча "На вёсцы", "Бутрым Неміра", К.Каганца "Модны шляхцюк" і інш.

3 1916 г. пры Беларускім клубе ў Вільні працаваў аматарскі тэатр пад кіраўніцтвам Ф.Аляхновіча. У Мінску ў красавіку 1917 г. пачало сваю дзейнасць Першае беларускае таварыства драмы і камедыі, якое было створана Ф.Ждановічам пры ўдзеле I. Буйніпкага, У. Фальскага і У. Галубка.

Пасля заняцця Мінска бальшавікамі ў канцы 1918 г. з тэатраў Ф.Аляхновіча і Ф.Ждановіча быў створаны Беларускі пралетарскі тэатр, які пазней стаў Беларускім савецкім тэатрам. Субсідыі з боку Народнага камісарыята асветы значна ажывілі яго дзейнасць.

14 верасня 1920 г. аддзел мастацтва Народнага камісарыята асветы БССР адкрыў у Мінску Беларускі дзяржаўны тэатр. Ствараліся розныя тэатральныя і музычныя ўстановы і ў іншых гарадах Беларусі. У Віцебску працавалі чатыры тэатры, тэатральная студыя, музычная школа, акружны музычны аддзел, два сімфанічных і пяць духавых аркестраў.

У 1918 г. былі створаны народныя кансерваторыі ў Віцебску і Гомелі, у 1919 г. - у Мінску. Галоўнай мэтай устаноў такога тыпу з'яўлялася папулярызацыя мастацтва, садзейнічанне таму, каб музыка стала здабыткам наро­да. Адкрываліся і музычныя школы.

У 1919 г. савецкай уладай была нацыяналізавана кінематаграфічная прадукцыя і кінатэатры. Кіно станавілася важнейшым сродкам прапаганды, ствараўся адпаведны рэпертуар, а для большага ахопу насельніцтва побач са стацыянарнымі кінатэатрамі пачалі працу кінаперасоўкі.

Многія творы мастацтва знаходзіліся ў музеях. Працягваў сваю працу Магілёўскі губернскі музей, які ў 1918 г. быў аб'яднаны з Магілёўскім цар-коўна-археалагічным музеем, а з 1919 г. стаў дзяржаўным гістарычным му­зеем. 20 студзеня 1919 г. пачаў працу музей у Мінску. Аснову яго калекцый склалі ўцалелыя пасля вайны матэрыялы дарэвалюцыйных музеяў Мінска. У канцы 1918 г. на базе калекцый краязнаўца А.Брадоўскага і музея Віленскага вайсковага сходу, эвакуіраванага ў Віцебск у Першую сусветную вайну, быў заснаваны Віцебскі губернскі музей, які пазней папоўніўся матэрыяламі з калекцый А.Сапунова, Е.Раманава, прыватнага музея В.Федаровіча.

Такім чынам, значны зрух у культурным жыцці на беларускіх землях у 1917-1920 гг. выклікалі Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі. Не маглі не адбіцца на культурна-асветнай рабоце і ваенныя падзеі з іх велізарнымі матэрыяльнымі і людскімі стратамі, а таксама акупацыйныя рэжымы. Разам з тым неабходна адзначыць уздым энтузіязму сярод беларускіх нацыянальных дзеячаў, якімі ў новых, вельмі складаных палітычных, матэрыяльных і маральных абставінах было шмат зроблена для развіцця культуры краю.

Соседние файлы в папке экзамен по истории Гагуа Р. Б