Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
26
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
89.6 Кб
Скачать

1.Метадалагічныя асновы і прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя.

Паводле вызначэння А. Каханоўскага, гістарычная навука ў шырокім сэнсе - гэта ўсякі працэс развіцця ў прыродзе і грамадстве, вызначэнне і тлумачэнне фактаў мінулага. У спецыфічным сэнсе - гэта навука аб заканамернасцях разгортвання ў прасторы і часе сусветна-гістарычнага працэсу як раўнадзейных унутрыструктурных і міжструктурных узаемадзеянняў этнапалітычных суполь- насцей, якія з'яўляюцца носьбітамі своеасаблівасці гэтага развіцця.

Паводле «Савецкага энцыклапедычнага слоўніка», гісторыя - гэта: 1)працэс развіцця прыроды і грамадства; 2) даследаванне мінулага чалавецтва ва ўсёй яго канкрэтнасці і разнастайнасці . Гісторыя Беларусі прадугледжвае веданне: гісторыі нашай Айчыны са старажытных часоў да нашых дзён на фоне сусветнай гісторыі, і асабліва гісторыі суседніх дзяржаў - Польшчы, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, і складанасцей дзяржаўнага будаўніцтва ва ўмовах геапалітычных памкненняў суседзяў у розныя перыяды гісторыі;

заканамернасцей грамадскага развіцця, глабальнай іх універсальнасці для ўсіх краін і асаблівасцей для кожнай, рэалізацыі логікі сусветнай гісторыі і яе ўзаемаадносін з рэальнай гісторыяй, адзінства і разнастайнасці гістарычнага працэсу, узаемаабумоўленасці і ўзаемазалежнасці свету;

магчымасцей рознаварыянтнага развіцця Айчыны ў пераломныя перыяды гістарычнага развіцця з улікам геапалітычнага становішча, намерау суседніх дзяржау, унутраных спрау, асаблівасцей развіцця асноуных сацыяльных слаеу грамадства.

Гісторыя Беларусі для больш поунага вывучэння свайго прадмета выкарыстоувае метадалогію-сукупнасць найбольш агульных прынцыпау, спосабау навуковага пазнання. Глыбокае і ўсебаковае пазнанне гісторыі забяспечвае толькі сучасная навуковая метадалогія. Яна ўяўляе сабой сукупнасць метадаў даследавання. У вывучэнні гісторыі выкарыстоўваюцца наступныя групы метадаў:

агульнанавуковыя (аналіз, сінтэз, лагічны і інш.);

уласнагістарычныя (сінхронны, храналагічны, параўнальна-гіста-рычны, рэтраснектыўны, сістэмны аналіз);

спецыяльныя ці запазычаныя ў іншых навук (матэматычныя, сацыяльныя, метады сацыяльнай псіхалогіі і інш.).

Доўгі час навуковай метадалогіі папярэднічала суб'ектывісцкая і аб'ектыўна-ідэалістычная метадалогія. У першым выпадку гістарычны працэс тлумачыўся дзеяннем вышэйшых асоб (цароў, фараонаў, імператараў, дыктатараў). У іншым выпадку рашаючая роля ў гістарычным працэсе адводзілася не суб'ектыўным, а аб'ектыўным, але звышчалавечым сілам — Боскі промысел, Абсалютная ідэя і інш. I толькі ў сярэдзіне XIX ст, як ужо адзначалася, пачаліся спробы пераводу гістарычных даследаванняў на навуковую аснову.

Метадалагічнай асновай даследавання могуць выступаць пэуныя філасофскія кірункі: дыялектычны матэрыялізм, ідэалізм, а таксама пазітывізм, прагматызм і г.д. Іх выкарыстанне у многім звязана са светапоглядам вучоных, ступенню іх навуковай сталасці. Яны дазваляюць высветліць асноуныя падыходы да вырашэння праблемы, але не вырашаюць яе канчаткова. Важная роля належыць прынцыпам навуковага гістарычнага пазнання. Сучасныя гісторыкі выкарыстоўваюць такія асноўныя прынцьшы навуковага даследавання, як аб'ектыўнасць, гістарызм, сацыяльны падыход.

Прынцып аб'ектыўнасці азначае разгляд гісторыі адпаведна аб'ектыўным заканамернасцям; абапірацца на факты, не скажаючы і не падганяючы іх пад загадзя створаныя схемы; вывучаць кожную з'яву ў сукупнасці яе станоўчых і адмоўных бакоў, незалежгга ад адносін да іх.

Прынцып гістарызму патрабуе, каб кожная падзея разглядалася толькі ў гістарычным развіцці, у сувязі з іншымі падзеямі і канкрэтным вопытам гісторыі.

Прынцып сацыялыгага падыходу азначае адмаўленне ад былой партыйнасці ў вывучэнні гісторыі. У адпаведнасці з гэтым прынцыпам у развіцці гістарычнага працэсу разглядаюцца праявы розных сацыяльных, класавых і партыйных інтарэсаў, праўдзіва паказваюцца іх супярэчнасці і шляхі пераадольвання.

Перыядызацыя гісторыі Беларусі:

Старажытнае грамадства.

1. Каменны век. Гэта самая старажытная эпоха ў развіцці чалавецтва. Каменны век пачаўся 3-2,5 млн гадоў назад і закончыўся 2,5-1,8 тыс. гадоў да н.э. У сваю чаргу каменны век падзяляецца на шэраг этапаў: а) палеаліт (старажытны каменны век) - 3-2,5 млн - 10 тыс. гадоў да н.э. Палеаліт з-за вялікай яго працягласці падзяляюць на ніжні (ранні - 2,5 млн - 150 тыс. гадоў да н.э., сярэдні (мусцьерская эпоха) - 150 - 35 тыс. гадоў да н.э. і верхні (позні) - 35 - 10 тыс гадоў да н.э.; 6) мезаліт (сярэдні каменны век) - 9 - 5 тыс. гадоў да н.э.; в) неаліт (новы каменны век) -4 - 2 тыс. гадоў да н.э. Многія вучоныя апошні нерыяд каменнага веку вылучаюць у асобны - энеаліт (медна-каменны век), калі разам з каменнымі выкарыстоўваліся таксама медныя прылады працы, упрыгожанні, зброя. На тэрыторыі Беларусі ў сярэдзіне 4-га - сярэдзіне 3-га тысячагоддзя да н.э. існавала некалькі энеалітычных культур.

2. Бронзавы век. Перыяд у гісторыі чалавецтва, калі пашырылася металургія з бронзы, з якой выраблялі нрылады працы, зброю, упрыгожанні. У некаторых рэгіёнах свету (ГІярэдняй Азіі, Егіпце, Індыі, Кітаі) бронзавы век пачаўся ўжо ў 4-М - 3-м тысячагоддзі да н.э., у Еўропе ён прыпадае на 2-е - пачатак 1-га тысячагоддзя да н.э. ІІа тзрыторыі Беларусі бронзаізы век пачаўся на мяжы 3-га -2-га тысячагоддзя да н.э.

3. Жалезны век. Завяршальны перыяд у гісторыі першабытнага грамадства, які характарызуецца з'яўлепнем і шырокім распаўсюджваннем металургіі жалеза і нырабаў з яго прылад працы і зброі. Шырокае распаўсюджванне жалезпых вырабаў пачалося ў капцы 2-га тысячагоддзя да н.э. у Малой Азіі. Па тэрыторыі Беларусі жалезны век прыпадае на VII - VI стст. да н.э. - VIII ст. н.э.

НАСЕЛЬНІЦТВА БЕЛАРУСІ Ў КАМЕННЫМ ВЕКУ

Асаблівасці каменнага веку на Беларусі. Найбольш працяглы, складаны, а нярэдка і драматычны перыяд мінулага чалавецтва — каменны век. На яго прыпадаюць і максімальнае пахаладанне апошняй сотні тысяч гадоў, калі 20—18 тысячагоддзяў назад наш край цалкам стаў непрыдатным для існавання тут чалавека, і найбольшае пацяпленне 6 тысячагоддзяў назад з асабліва спрыяльнымі ўмовамі для ўсяго жывога. У ім былі і адчайная барацьба за выжыванне ў ледавіковую эпоху і, мабыць, гармонія з прыродай у цёплыя часы.

Са зменай умоў жыцця ў працэсе працоўнай дзейнасці мяняўся і чалавек — эвалюцыяніраваў яго інтэлект, удасканальваліся прылады працы і зброя, ускладняліся заняткі і побыт.З улікам гэтага навукоўцы падзяляюць каменны век натры перыяды — старажытны каменны век — палеаліт (з гр. мовы палеа — старажытны, літас — камень). сярэдні каменны век — мезаліт (з гр. меза — ся-рэдні) і новы каменны век — неаліт (з гр. неа — новы). Праз увесь каменны век пераважаюць вырабы з каменю (крэменю), аднак у кожным перыядзе маюцца свае адметнасці, а таксама з'яўляюцца новыя вызначальныя асаблівасці ў іншых праявах матэрыяльнай і духоўнай культуры і занятках.

Галоўнай асаблівасцю палеаліту (каля 100 — 11/10 тысячагоддзяў назад) было існаванне першабытнага чалавека ва ўмовах ледавіковай эпохі, засяленне ім тэрыторыі краю, удасканаленне вырабаў — ад ручнога рубіла да наканечнікаў стрэл і касцяных гарпуноў, пераважна паляўнічы характар гаспадарання. У сваю чаргу і палеаліт

з улікам дынамікі тагачаснага грамадства падзяляюць на ранні (так званая эпоха мусцье), які заканчваецца каля 40—35 тысячагоддзяў назад і адпавядае сярэдняму палеаліту ў агульнаеўрапейскай перыядызацыі, і позні. Апошнія тысячагоддзі старажытнакаменнага веку лічаць палеалітам фінальным, калі знікаюць маманты, чалавек вынаходзіць лук са стрэламі, цал-кам і канчаткова засяляе амаль усю тэрыторыю сучаснай Беларусі.

На змену палеаліту прыходзіць мезаліт (9 — 5-е тысячагоддзі да н.э.), час істотнага пацяплення клімату, развіцця флоры і фауны сучаснага выгляду, шырокага распаўсюджання састаўных укладышавых прылад, выпрацоўкі пераважнай большасці тыпаў крамянёвых і касцяных вырабаў, максімальнай прадукцыйнасці прысвойваючай гаспадаркі — палявання, рыбалоўства і збіральніцтва.

Заключны перыяд каменнага веку — неаліт (5—3-е тысячагоддзі да н.э.). Ён характарызуецца паступовым набліжэннем клімату да сучасных параметраў, значным павелічэннем колькасці рубячых прылад, у тым ліку і з зашліфоўкай пад канец неаліту, паўсюдным з'яўленнем глінянага посуду — керамікі. Зараджаюцца і распаўсюджваюцца цалкам новыя і надзвычай важныя для чалавека вытвараючыя формы гаспадаркі — земляробства і жывёлагадоўля, якія істотна дапаўнялі традыцыйныя заняткі жыхароў лесу. Прыкметнае павелічэнне аб'ёмаў харчавання, яго большая разнастайнасць прывялі да значнага росту колькасці насельніцтва, якое пачало асвойваць новыя землі на берагах рэк і азёр. У неаліце жыхарства тэрыторыі Беларусі адчувала і ўспрымала моц-ныя ўплывы сярэднееўрапейскіх супольнасцей з даўнімі традыцыямі гадоўлі свойскай жывёлы і вырошчвання акультураных раслін.

ПЛЯМЁНЫ БЕЛАРУСІ Ў БРОНЗАВЫМ ВЕКУ

Асаблівасці эпохі. Бронзавы век — эпоха ў гісторыі чалавецтва, калі ўзнікае і актыўна пашыраецца металургія, апрацоўка і выкарыстанне бронзы. Раннія металічныя вырабы, якія ўжываліся разам з каменнымі і крамянёвымі, уносілі прыкметныя змены ў жыццё тагачасных людзей і спрыялі асабліва паскоранаму развіццю грамадства. Наступленне новай эпохі ў першую чаргу адзначалася зрухамі ў гаспадарчай, сацыяльнай і духоўнай сферах жыцця.

На Беларусі першыя металічныя вырабы пачынаюць выкарыстоўвацца на Верхнім Падняпроўі з пачатку 2-га тысячагоддзя да н.э. насельніцтвам сярэднедняпроўскай культуры. Але яшчэ пэўны час на тэрыторыі нашай краіны ў значнай ступені захоўваўся неалітычны ўклад жыцця. У сувязі з гэтым некаторыя даследчыкі прапаноўваюць вылучаць адмысловы перыяд на пераломе неаліту і бронзавага веку, які адлюстроўвае працэс культурных змен у межах нізін Сярэдняй і Усходняй Еўропы. Паводле традыцыйнай археалагічнай перыядызацыі, якая заснавана на вызначэнні агульных змен у развіцці культуры, бронзавы век падзяляецца на ранні, сярэдні і позні перыяды.

Ранні перыяд на поўдні і паўднёвым усходзе Беларусі ахоплівае час ад першых стагоддзяў 2-га тысячагоддзя да н.э. да ХЎІ/ХУ стст. да н.э. і найперш звязваецда з развіццём культур і груп шнуравой керамікі. Паводле Р.Рымантэне, культуры са шнуравой керамікай на тэрыторыі Беларусі і Усходняй Прыбалтыкі ўваходзілі ў сферы двух асноўных культурнавызначальных рэгіёнаў — прыбалтыйскага і падняпроўскага . На поўдні Беларусі (група палескай шнуравой керамікі і прыпяцкая група сярэднедняпроўскай культуры) назіраліся сувязі з прыкарпацкім культурным кругам.

Побач з прышлым шнуравым культурным кампанентам у ранні перыяд бронзавага веку назіраецца наралельнае існаванне і ўзаемапранікненне іншых культурных з'яў: перажыткавага неаліту (эпінеаліту) і, не выключана, трансфармаваных пад мясцовым уплывам позніх элементаў культуры шарападобных амфар.

Сярэдні перыяд бронзавага веку прыпадае на ХУІ/ХУ — ХІІ/ХІ стст. да н.э. У гэты час на большай частцы поўдня і захаду Беларусі жыло насельніцтва тшцінецка-сосніцкай культурнай супольнасці. Магчыма, працэс яго ўзнікнення адбываўсяшляхам кансалідацыі розных культурных праяў часоў ранняй бронзы на нізінах ад Вісла-Одэрскага міжрэчча да Падзясення і Падняпроўя. Тшцінецка-сосніцкія культурныя ўплывы даходзілі да цэнтральных і нават паўночных раёнаў Беларусі, дзе адзначаецца кераміка з ружанцавым арнаментам. Аднак разам з тым паўночны рэгіён Беларусі па-ранейшаму быў далучаны да культур Прыбалтыкі.

У позні перыяд (ХІІ/ХІ — VIII стст. да н.э.) поўдзень Беларусі засяляла насельніцтва, археалагічныя помнікі якога адносяцца да познасосніцкага або лебядоўскага тыпу. Аднак пакуль што маладаследаванай застаецца праблема яго ролі ў генезісе культур ранняга жалезнага веку. На поўначы ж Беларусі ў канцы эпохі з'яўляецца тэкстыльная і штрыхаваная кераміка і пачынае, верагодна, складвацца ранні этап днепра-дзвінскай культуры.

3 усталяваннем культур ранняй бронзы вытвараючая гаспадарка на нашых землях пачынае займаць вядучае становішча. Аднак дынаміка і суадносіны форм гаспадарання ў гэты час на Беларусі пакуль не з'яўляліся прадметам спецыяльных даследаванняў.

Актывізуецца абмен, найперш па набыцці металу і вырабаў з яго, а таксама высакаякасным крэменем, бурштынам.

Тагачаснае грамадства, што асабліва бачна на падставе даследаванняў на суседніх тэрыторыях, перажывала бурныя гаспадарчыя, сацыяльныя і палітычныя пераўтварэнні. Прынамсі, захоўваючы эгалітарызм (ураўняльнасць), асабліва ў пачатку эпохі бронзы, супольнасці пачынаюць структурна падзяляцца паводле ўзроставых, палавых адзнак, далучанасці да асноўных матэрыяльных каштоўнасцей, удзелу ў абменных аперацыях, адведзенай ролі пры выкананні абрадаў і г.д. Ужо ў раннім перыядзе бронзы вызначаецца вядучае становішча мужчыны ў грамадстве, прыкметна праяўляюцца патрыярхальныя адносіны.

Бурлівыя міграцыйныя працэсы, якія ахапілі болыпую частку Еўропы ў 3-м — пачатку 2-га тысячагоддзя да н.э., назіраліся і на тэрыторыі Беларусі. У гэты час на нашы землі пранікае насельніцтва з выразнымі індаеўрапейскімі асаблівасцямі. Аднак трэба адзначыць, што мясцовы этнічны пласт — спрадвечныя неалітычныя насельнікі, мяркуючы па матэрыялах да- і раннетшцінецкага часу, актыўна ўключыліся ў этнакультурныя працэсы. Лесастэпавы паўднёвы этнічны элемент мог мець пэўнае дачыненне да фарміравання тагачаснага насельніцтва ў Верхнім Падняпроўі і на Ніжняй Прыпяці. Сваё адмысловае месца ў этнаразвіцці на поўначы Беларусі заняў фіна-угорскі кампанент.

У эпоху бронзы ў духоўным жыцці вялікае значэнне набываюць культы агню, сонца, вады, што абумоўлена найперш большай размеранасцю і рэгулярнасцю працы, якая цяпер засноўвалася на сезонна-гаспадарчай цыклічнасці пры развядзенні свойскіх жывёл і вьфошчванні раслін. Фарміраванне культаў у многім залежала ад прытоку новых індаеўрапейскіх светапоглядных традыцый.

РАЗВІЦЦЁ ГРАМАДСТВА Ў ЖАЛЕЗНЫМ ВЕКУ

Агульная характарыстыка эпохі. Заключным перыядам першабытнай гісторыі стаў жалезны век (з VIII—VII стст. да н.э. па IV—V стст. н.э.), які найперш характарызаваўся з'яўленнем і шырокім распаўсюджаннем металургіі жалеза, вырабам з яго прылад працы і зброі. Навыкамі вытворчасці і апрацоўкі жалеза ў Беларусі першымі ў другой чвэрці 1-га тысячагоддзя да н.э. авалодалі плямёны мілаградскай культуры, якія засялялі поўдзень нашай краіны, а ў другой палове гэтага ж тысяча-годдзя з сакрэтамі яго здабычы і кавальства пазнаёмілася насельніцтва культур штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінскай, якое засяляла цэнтральную і паўночную частку Беларусі. Нямногія дасягненні адной эпохі змаглі ў такой ступені паскорыць прагрэс ва ўсіх сферах чалавечай дзейнасці, як атрыманне і выкарыстанне жалеза. У Еўропе вытворчасць жалеза пачалася каля рубяжа 2-га і 1 -га тысячагоддзяў да н.э. у Грэцыі і на Эгейскіх астравах, а на больш паўночных тэрыторыях — у XI—VIII стст. да н.э. Насельніцтва Паўднёвай Беларусі авалодала навыкамі жалезаробчай вытворчасці амаль адначасова з многімі іншымі еўрапейскімі народамі.

Пашырэнню чорнай металургіі спрыялі даступнасць сыравіны і адносна несклада-ная тэхналогія варкі жалеза, якое атрымлівалі з балотных і азёрных руд (бурых жалезнякоў), адклады якіх маюцца па ўсёй тэрыторыі краіны. Старажытныя майстры ў адной асобе сумяшчалі прафесію металурга і каваля, а іх сацыяльны статус быў даволі высокім і абумоўліваўся ўстойлівай патрэбай грамадства ў прадуктах іх вытворчасці.

З'яўленне жалеза стала важнай вяхой у гісторыі старажытных плямён. Яго выкарыстанне значна паўплывала на характар матэрыяльнай культуры і гаспадаркі, стварыла вялікія магчымасці для новых тэхналапчных ідэн, практычна зраўняла шанцы ўсіх рэгіёнаў Еўропы на прагрэс у галіне вытворчасці.Аснову гаспадаркі насельніцтва эпохі жалеза складалі земляробства і жывёлагадоўля, якія дапаўняліся рыбалоўствам, паляваннем, збіральніцтвам і інш. Пераважала падсечнае земляробства. Жалезная сякера і саха з жалезным нарогам, рала з наральнікам, сярпы і косы дазволілі значна павялічыць плошчы, занятыя пасевамі, забяспечыць прадуктамі харчавання людзей і грамадскі статак і, акрамя таго, стварыць пэўныя за-пасы. Удасканальваліся і іншыя заняткі насельніцтва, з'явіліся неабходныя ў вытворчасці і побыце такія рэчы, як нажніцы, абцугі, напільнікі, пілы і інш. Палепшылася апрацоўка дрэва для мэт домабудаўніцтва, вытворчасці сродкаў транспарту, розных прыстасаванняў і начыння, з'явіўся новы больш дасканалы інструментарый, пашырыўся тавараабмен. 3 ростам прадукцыйнасці працы ў асобных родаў і плямён назапашвалася маёмасць, што вяло да войнаў з мэтаю грабежніцтва і заняволення. Каб абараніць жыццё суродзічаў і накопленае дабро, насельніцтвапачало сяліцца ў цяжкадаступных месцах, сярод балот і лясоў, умацоўваючы свае паселішчы штучнымі абарончымі збудаваннямі — равамі, землянымі валамі. Так узнікалі гарадзішчы, якія сталі асноўным тыпам паселішчаў на працягу амаль усёй эпохі жалеза.

Жыццё чалавека эпохі жалеза адбывалася ў цесным узаемадзеянні з навакольным асяроддзем. На ўсіх этапах сваёй гісторыі чалавецтва залежала ад прыродных умоў, не зважаючы на тое што развіццё прыроды і грамадства адбывалася сваімі шляхамі. Па меры ўдасканалення сацыяльнай арганізацыі грамадства непасрэдны ўплыў прыродных умоў на яго змяншаўся. Будуточы жытло, шыючы адзенне, удас-канальваючы вытвараючыя формы гаспадарання і сацыяльнае асяроддзе пражывання, чалавек эпохі жалеза дасягнуў значна болыпых поспехаў у параўнанні з папя-рэднікамі ў адаптацыі да фізіка-геаграфічных і кліматычных умоў існавання.

Рэльеф Беларусі мае раўнінны характар. Захад і поўнач яе вышэйшыя, з няроўным узгорыстым ландшафтам, на поўдні распасціраецца роўная балоцістая Палеская нізіна. Найбольш высокім месцам краіны з'яўляецца Беларуская града, якая пачынаецца каля Гродна і цягаецца на ўсход за Оршу. Беларусь, якая знаходзіцца на водападзеле Балтыйскага і Чорнага мораў, займае верхнія часткі водазбораў вялікіх рэк Еўропы — Дняпра, Нёмана, Дзвіны, праз Буг адкрываецца шлях у басейн Віслы. У цэлым гідраграфічная сетка краіны налічвае звьіш 20 тыс. рэк і 10 тыс. азёраў. Рэкі мелі вельмі важнае значэнне ў жыцці старажытнага насельніцтва. Па іх прасоўваліся групы людзей, асвойваючы новыя тэрыторыі, тут пралягалі асноўныя кірункі ўнутрыплемянных і знешніх кантактаў. На берагавых тэрасах і надпоймавых уз-вышшах размяшчалі палі і будавалі паселішчы. Іх прымеркаванасць да рэк і азёраў — яскравы прыклад асэнсаванага выбару найболып спрыяльнага ландшафту. На багатых травамі абалонных паплавах пасвілі жывёлу і нарыхтоўвалі сена. У вада-ёмах лавілі рыбу, а на іх берагах палявалі на баброў, вадаплаўных птушак і іншую дзічыну. На тэрасах і паплавах звычайна расце шмат дзікарослых дрэў і ку стоў з пла-дамі (яблыні, рабіны, парэчкі, маліны, ажыны і інш.).

У межах Беларусі вылучаюць дзярнова-падзолістыя глебы, пашыраныя на ўзвышшах і плоскіх водападзелах. У ніжэйшых мясцінах, дзе назіраецца скапленне атмасферных ападкаў і блізка залягаюць грунтавыя воды, сфармаваліся дзярно-ва-падзолістыя забалочаныя і тарфяна-балотныя глебы. У далінах рэк, асабліва ў цэнтры і на поўдні краіны, пашыраны паплаўныя глебы. Па механічным складзе яны раздзяляюцца на гліністыя, суглінкавыя, пясчаныя і супясчаныя. Болып высокай прыроднай урадлівасцю адзначаюцца гліністыя і суглінкавыя глебы, а больш лёгкі-мі для апрацоўкі з'яўляюцца пясчаныя і супясчаныя. У цэлым глебы Беларусі не вельмі ўрадлівыя і патрабуюць адпаведных захадаў нры іх выкарыстанні.

Вялікае ўздзеянне на рассяленне старажытных людзей і характар іх гаспадаркі заўсёды мелі кліматычныя ўмовы. Клімат Беларусі ўмерана кантынентальны пры значным уздзеянні паветраных мас Атлантыкі, даволі цёплы і вільготны. Цеплавы рэжым характарызуецца паступовым зніжэннем сярэднегадавой тэмпературы з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Вегетацыйны перыяд доўжыцца ад 180 сутак на поўначы да 208 сутак на поўдні. Такім чынам, клімат Беларусі дастаткова спры-яльны для гаспадарчай дзейнасці чалавека. Аднак вызначана, што прыродныя ўмо-вы крашы ў эпоху жалеза пэўным чынам змяніліся1. Па распрацаванай даследчыка-мі схеме кліматычных ваганняў жалезнаму веку адпавядае канец другога, заключнага этапу суббарэальнага перыяду (5В-2 — XX—V стст. да н.э.) і першы этап субатлантычнага перыяду (5А-1 — V ст. да н.э. — IV ст. н.э.). У 5В-2 клімат быў цёплым і кры-ху болып вільготным, чым зараз, а сярэднегадавыя тэмпературы практычна пагадва-лі сучасныя. Сярэднегадавая тэмпература 5А-1 была меншай за сучасную на 0,5—1,5 °С, клімат быў умерана прахладны і вільготны, у спора-пылковых спектрах пастаянна адзначаюцца хлебныя злакі і элементы расліннасці, якая спадарожнічала чалавеку (трыпутнік, крапіва і інш.). На пераломе паміж этапамі 5А-1 і 5А-2 (абсалютная дата 1440 ± 70 гадоў назад) фіксуецца пахаладанне, калі сярэднегадавая тэмпература знізілася на 1,5—1° С, а ападкаў выпадала на 50—75 мм менш, чым у сучас-ны перыяд. 3 другога этапу субатлантычнага перыяду ў паліналагічных комплексах узрастае колькасць пылку травяністых раслін. Гэта можна растлумачыць скарачэннем лясных масіваў і пашырэннем плошчаў выпасаў і палёў.

Вывучэнне археалагічных даных дазваляе сцвярджаць, што старажытнае грамадства ў жалезным веку знаходзілася на стадыі разлажэння родавага ладу. Рост вытворчых магчымасцей комплекснай гаспадаркі, павелічэнне абмену, ваенная зда-быча садзейнічалі ўзмацненню ролі асобных сем'яў і адасабленню родаплемянной знаці. Нарастаючыя працэсы расслаення грамадства прыводзілі да ўскладнення сацыяльных адносін і сувязяў. Эпоха жалеза характарызуецца таксама складанымі этнакультурнымі працэсамі, якія выявіліся ў значных перамяшчэннях плямён, узаемадзеяннях розных этнічных груповак, знікненні адных і з'яўленні іншых археалагічных культур. Тагачаснае насельніцтва не жыло ізалявана, мела прамыя і апасрэ-даваныя кантакты і сувязі з блізкімі і далёкімі народамі, адчувала і ўспрымала культурныя імпульсы, якія надыходзілі з боку Прычарнамор'я і Скіфіі, Прыбалтыкі, Волга-Окскага рэгіёна, гальштацка-латэнскіх і правінцыяльна-рымскіх культур Сярэдняй Еўропы. Гістарычнае жыццё асобных груп плямён на тэрыторыі Беларусі, іх культурныя лакальныя і храналагічныя асаблівасці прасочваюцца перш за ўсё па матэрыялах ста-ражытных паселішчаў і могільнікаў, таму што пісьмовыя крыніцы па перыядзе эпохі жалеза практычна адсутнічаюць. Аднак рэчавыя археалагічныя крыніцы маюць сваю спецыфіку і іх магчымасці абмежаваныя ў асвятленні праблем этнічнага і духоўнага жыцця, дэталёвай структуры грамадскіх адносін старажытнага насельніцтва, але даюць добрыя вынікі для вывучэння асаблівасцей яго матэрыяльнай культуры, будаўнічых традыцый, характару і ўзроўню гаспадаркі ў цэлым і асобных яс галін.

Пры распрацоўцы перыядызацыі жалезнага веку Беларусі сустракаюцца пэўныя цяжкасці, звязаныя з малой колькасцю датаваных рэчаў, знойдзеных на тагачасных помніках: Таму для вызначэння абсалютнай і адноснай храналогіі з'яў і падзей часта выкарыстоўваюцца схемы, распрацаваныя для Сярэдняй і Заходняй Еўропы.

Самы ранні перыяд эпохі жалеза ў Еўропе, які доўжыўся з VIII ст. і прыкладна да 400 гадоў да н.э., атрымаў назву галыптацкага (ад назвы паселішча Гальштат у Аўстрыі). Ён вызначаўся ўплывамі з усходнеальпійскіх тэрыторый,дзе знаходзіліся цэнтры жалезаапрацоўчай металургіі і солездабычы.

Другі перыяд, які датуецца прыкладна ад 400 гадоў да н.э. і па рубеж эр, называецца латэнскім (ад назвы вядомага асяродка старажытных кельтаў, што размяшчаўся непадалёку ад сучаснага паселішча Ла Тэн у Швейцарыі). Гэты перыяд характарызуецца моцным уплывам кельцкіх традыцый у розных галінах культуры і гаспадаркі старажытнага насельніцтва Еўропы. У навуковай літаратуры сустракаецца і іншая назва гэтага перыяду — перадрымскі.

Трэці перыяд эпохі жалеза, які распачаўся на рубяжы эр і працягваўся прыкладна да 476 года н.э. (да падзення Рымскай імперыі), атрымаў назву рымскага, або перыяд рымскіх уплываў. Ён вызначаецца моцнымі ўплывамі Рыма і яго еўрапейскіх правінцый на культурнае, сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча народаў, што жылі на поўнач ад Імперыі.

Канец жалезнага веку і пачатак ранняга сярэднявечча, якія прыпадаюць на IV— VI стст., вылучаюцца ў асобны перыяд — эпоху Вялікага перасялення народаў. Гэты перыяд начынаецца са з'яўлення ў Еўропе ў канцы IV ст. азіяцкіх плямён гунаў і доўжыцца да сярэдзіны або нават і канца VI ст. Канец гэтага перыяду звьгчайна звязваюць з нашэсцем авараў і іх асяданнем у Карпацкай катлавіне ў 567—568 гт.

Усе падзеі і працэсы, якія ў эпоху жалеза адбываліся ў Паўднёва-Усходняй і Сярэдняй Еўропе, у рознай ступені ўплывалі і на лёс плямён, якія засялялі тэрыторыю Беларусі, што і ўлічваецца пры асвятленні іх гісторыі.

Сярэднявечча.

У развіцці заходнееўрапейскага грамадства вылучаюць тры этапы:

1) ранняе Сярэднявечча (V - X стст.); у гэты перыяд ідзе працэс фарміраваішя асноўных саслоўяў, якія былі характэрны для Сярэднязечча;

2) аысокае Сярэднявечча (XI - XIII стст.); час максімалыіапі развіцця сярэднявечных інстытутаў;

3) нозняе Сярэднявечча (XIV - XV стст.); узнікненне крызісных з'яў, начатак фарміравання повага капіталістычнага гра-

мадства.

Гэты падзел у значнай ступені ўмоўны. Аднак прыведзеная16 перыядызацыя дазваляе высветліць асноўныя змены, якія адбываліся ў заходнееўрапейскім грамадстве ў залежнасці ад этапу.

Усяму перыяду Сярэднявечча ўласцівы наступныя найбольш важныя рысы:

перавага аграрнага сектара над гандлевым і прамысловым; аснову эканомікі складала сельская гаспадарка;

панаванне натуральнай гаспадаркі, слабае развіцце таварна-грашовых адносін; нязначная роля гарадоу;

моцная роля царквы і высокая ступень ідэалагізацыі грамадства (рэлігійнасць);

своеасаблівы статус сялян, якія не з'яўляліся ўласнікамі зямлі, а былі яе трымальнікамі на розных умовах;

карпаратыўны характар сярэднявечнага грамадства;

адпаведная ментальнасць людзей, характар грамадскага светапогляду, жорстка звязаны з ім пэўны ўклад жыцця;

ідзе працэс фарміраванпя нацыянальных дзяржаў, якія існуюць у выглядзе манархій як саслоўна-прадстаўнічых, так і абсалютных.

У перыяд ранняга Сярэднявечча значна пашыраецца тэрыторыя, на якой ідзе складанне заходнееўрапейскай цывілізацыі. Калі аснову антычнай цывілізацыі складалі старажытныя Грэцыя і Рым, то сярэднявечная цывілізацыя ахоплівае ўжо практычна ўсю Еўропу.

Новы час- 16-пач. 20 ст. Падзяляецца на 2 этапы: афармленне феадальнай сістэмы і выспяванне яе крызісу (16-к.18ст.); генезіс і засвярджэнне капіталізму, выспяванне крызісу буржуазнага грамадства (к.18ст.-1917г.)

Навейшы час- з 1917г.-да нашых дзен.

Соседние файлы в папке экзамен по истории Гагуа Р. Б