Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
24
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
92.16 Кб
Скачать

Мабілізацыя ў БКА была шырока выкарыстана для ўгону рабочай сілы ў Германію, фізічнай расправы з мірным насельніцтвам. Да канца сакавіка 1944 г. удалося насільна мабілізаваць прыкладна 24-25 тыс. чалавек. Было створана галоўнае камандаванне Беларускай краёвай абароны на чале з маё-рам Ф. Кушалем. Для афіцэраў і падафіцэраў былі арганізаваны трохтыднё-выя курсы перападрыхтоўкі. Да сярэдзіны красавіка ўдалося стварыць 36 пя-хотных і 6 сапёрных батальёнаў. Аднак яны не апраўдалі надзей акупантаў.

Дадзеныя фарміраванні ў асноўным выкарыстоўваліся на гаспадарчых работах, па ахове розных збудаванняўі складоў. Толькі ў некаторых месцах былі створаны ўзброеныя атрады, якія прымалі ўдзел убарацьбе супраць партызан. Асабліва ў гэтых адносінах вызначаўся батальён пад камандаван-нем Б. Рагулі на Навагрудчыне. Аднак пад уплывам агітацыі партызан і пад-полылчыкаў, баявых дзеянняў партызан, накіраваных на зрыў мабілізацыі, поспехаў Чырвонай Арміі адбывалася масавае дэзерцірства з БКА і пераход яе членаў са зброяй да партызан. Пасля вызвалення Беларусі частка фарміраванняў БКА апынулася ў Германіі.

27 чэрвеня 1944 г., калі Чырвоная Армія ўжо падыходзіла да Мінска, у гарадскім тэатры сталіцы было праведзена апошняе афіцыйнае мерапрыем-ства БЦР - сход бургамістраў, начальнікаў паліцыі, членау БЦР і іншых "дэлегатаў беларускага народа", якія назвалі яго "другім усебеларускім кан-грэсам". Ен абвясціў сябе "паўнапраўным і найвышэйшым прадстаўніком беларускага народа", выбраў Р. Астроўскага прэзідэнтам БЦР, выказаў не-прызнанне БССР як формы беларускай дзяржаўнасці, аб'явіў неправамоц-нымі ўсе польска-савецкія пагадненні, што датычыліся Беларусі. Не закончыўшы работу, кангрэсмены збеглі ў Кенігсберг, а затым у Берлін. Там яны праводзілі антысавецкую работу сярод эмігрантаў беларускага паходжання, а таксама насільна загнаных у Германію з мэтай стварэння так званай бела-рускай арміі.

Такім чынам, стаўка беларускіх калабарантаў на нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з дапамогай якіх яны хацелі стварыць пад эгідай Германіі бела-рускую дзяржаўнасць, беларускі ўрад, беларускае войска, пацярпела крах. Для гэтага не было ні ваенна-палітычных, ні іншых абставін. Беларускі на-род у сваёй абсалютнай большасці бачыў у гітлераўцах сваіх ворагаў і самааддана змагаўся з імі.

Соседние файлы в папке экзамен по истории Гагуа Р. Б