Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
23
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
28.67 Кб
Скачать

7. Прысвойваючая і вытворчая гаспадаркі

Прысвойваючая (спажывецкая) гаспадарка – гаспадарка, пры якой людзі пераважна спажываюць і карыстаюцца тым, што існуе ў прыродзе. Людзі займаліся збіральніцтвам каранёў, клубняў, загонным паляваннем на мамантаў, паўночных аленяў і іншых жывёл з дапамогай каменных востраканечнікаў, нажоў, сякер, дзідаў (коп’яў), а таксама рыбалоўствам (выкарыстоўвалі вуду, касцяныя гарпуны, сеткі, кручкі). Старажытны чалавек навучыўся здабываць мёд у пчаліным гняздзе ў дупле дрэва, а пазней даглядаць дзікіх пчол і збіраць мёд. Гэты занятак называецца бортніцтвам. Пасля адыхода апошняга ледавіка адбылося пацяпленне. Колішняя ледзяная пустыня пакрылася рэкамі і азёрамі, лесам, была заселена больш больш дробнымі ляснымі звярамі. Першабытныя людзі паступова сталі займацца індывідуальным паляваннем, пераходзілі да аселага жыцця, вынайшлі лук і драўляныя стрэлы з каменнымі наканечнікамі, свідраваныя і шліфаваныя каменныя сякеры, каменную зерняцёрку, выкарыстоўвалі пры рыбнай лоўлі выдзеўбаныя з дрэва чаўны (лодкі).

Людзі пачалі прыручаць усё больш жывёл, а потым перайшлі да іх развядзення. Верагодна, свіння стала першай свойскай (хатняй) жывёлай. Такім чынам, на мяжы каменнага і бронзавага вякоў (2,5 – 1,8 тыс. гадоў да н.э.) адбываецца пераходад палявання да жывёлагадоўлі, ад збіральніцтва да земляробства. Спачатку земляробства было матычным (асноўнай прыладай працы служыла матыку), а потым – лядна-агнявым, або лясным (ляда – неапрацаваная і парослая лесам зямля, а таксама выкарчаванае месца). Старажытныя людзі высякалі сякерамі лес, карчавалі і палілі пні, попел выкапыстоўвалі ў якасці ўгнаення, зямлю апрацоўвалі бараной-сукаваткай. Для збору ўраджая выкарыстоўвалі сярпы, муку атрымлівалі на зерняцёрках Для захавання зерня і малака ад разведзеных жывёл рабілі пласкадонны гліняны посуд. Паступова пашыраюцца такія хатнія промыслы, як прадзенне і ткацтва. Замацоўваецца пераход ад прысваення чалавечым грамадствам прадуктаў, што знаходзяцца ў гатовым выглядзе ў прыродзе, да вытворчасці. Гэты велічэзны ў гісторыі чалавецтва гаспадарчы пераварот атрымаў назву неалітычнай рэвалюцыі. Пераход ад палявання і збіральніцтва да жывёлагадоўлі і земляробства азначаў пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі. Пры вытворчым тыпе гаспадаркі старажытныя людзі ўласнай працай здабывалі неабходныя для жыцця прадукты, якіх не існавала ў гатовым выглядзе ў прыродзе.

Соседние файлы в папке экзамен по истории Гагуа Р. Б