Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
26
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
47.1 Кб
Скачать

49. Абвастрэнне сацыяльна-эканамiчнага, палiтычнага крызiсу ў Расii i расстаноўка палiтычных сiл на Заходнiм фронце i ў Беларусi восенню 1917 г.

Восенню 1917 г. у Расii , у тым лiку ў Беларусi, рэзка паглыбiўся сацыяльна-эканамiчны крызiс, пагоршылася матэрыяльнае становiшча працоўных. Працягвалася першая сусветная вайна. У Беларусi працавалi толькi тыя галiны прамысловасцi, якiя абслугоўвалi патрэбы фронту. Прыйшла ў заняпад сялянская гаспадарка, iснаваў востры дэфiцыт палiва, сыравiны, прадуктаў харчавання.

Значна паглыбiўся i палiтычны крызiс, узмацнiлася палярызацыя палiтычных сiл.

Левыя радыкальныя сiлы iмкнулiся да «давядзення рэвалюцыi да канца», правыя –

да ўсталявання дыктатуры. Цэнтрысцкiя сiлы аказалiся вельмі слабымi i разрозненымi, каб забяспечыць рэфармiсцкi шлях развiцця краiны і прадухiлiць сацыяльны выбух. Часовы ўрад, пазбавiўшыся падтрымкi працоўнага народа, не ў стане быў выпрацаваць рэальную праграму, каб вывесцi краiну з крызiсу. Кадэцка-правасацыялiстычная каалiцыя таксама вычарпала сябе і страцiла давер народа. Самымi ўплывовымi сталi партыi рэвалюцыйнай дэмакратыi – бальшавiкоў, меншавiкоў і сацыялiстаў-рэвалюцыянераў. Гэтыя сiлы мелi магчымасць стварыць дэмакратычную, аднародна-сацыялiстычную ўладу. Аднак правыя меншавкi i эсэры не пайшлi на гэта, што паскорыла iх iзаляцыю.

Ста­ла вiдавочнай поўная нежыццяздольнасць Часовага ўрада. Барацьба за ўладу абвастрылася. У Беларусi яе вялi два блокi левых палiтычных ciл — беларускi i расiйскi. У жнiўнi— лiстападзе iшла ix кансалiдацыя. Беларускi pyx ахапiў расiйскую армiю. 3 жнiўня на Заходнiм фронце стварылiся беларускiя арганiзацыi. Iх сетка пакрывала Беларусь, Paciю, Украiну, Эстонiю, Малдову. Вайскоўцы знаходзiлiся пад уплывам пераважна эсэраў i БСГ. 18 — 24 кастрычнiка ў Мiнску з афiцыйнага дазволу сабраўся з'езд беларусаў — вайскоўцаў Заходняга фронту. Удзел у iм прынялi i прадстаўнiкi беларускiх арганiзацый Балтыйскага флоту, Румынскага i Паўночнага франтоў. Дэлегаты выказалi гатоўнасць баранiць беларускiя землi i расiйскую дэмакратыю, прынялi рэзалюцыю аб пашырэннi беларускiх вайсковых арганiзацый i абралi Цэнтральную Беларускую вайсковую раду (ЦБВР). Старшынёй яе выканаўчага камiтэта стаў С. Рак-Мiхайлоўскi, адным з яго памочнiкаў — К. Езавiтаў. Стварэнне беларускiх вайсковых фармiраванняў было выклiкана вострай неабходнасцю. Па-першае, расiскае войска развальвалася i не магло абаранiць Беларусь ад нямецкiх акупантаў, а мiрнае насельнiцтва — ад мясцовых банд i расiйскiх дэзерцiраў. Па-другое, на Мiншчыне пачынаў гаспадарыць Першы польскi корпус на чале з генералам Ю. Доўбар-Муснiцкiм, створаны ўлетку 1917 г. па дамоуленасцi з Часовым урадам Pacii з палякаў, якiя служылi ў расiйскай армii, для барацьбы з немцамi.

15—24 кастрычнiка пры ўдзеле прадстаунiкоў ЦБВР адбылося пасяджэнне Цэнтральнай рады беларускiх партый i арганiзацый, падчас якога гэтай арганiзацыi быў нададзены характар палiтычнага цэнтра Беларусi i яна атрымала назву Вялiкая беларуская рада (ВБР). У складзе яе выканкама зноў сабралiся прадстаунiкi беларускiх партый (БСГ, БПНС i ХДЗ). Старшынёй выканкама стау В. Адамовiч, яго намеснiкамi — беларускi паэт А. Гарун i А. Смолiч. Аднак незадаволенасць агульнадэмакратычнай праграмай Вялiкай беларускай рады прывяла рэвалюцыйна настроеных членау БСГ да выхаду з выканкама гэтай арганізацыi.

Вялiкiя надзеi ўскладалiся на Устаноучы сход Pacii, да выбараў якога рыхтавалася ўся краiна. 3yciм iншыя планы былi ў паслядоўнiкаў У. Ленiна. Першая пауночна-заходняя абласная канферэнцыя партыi бальшавiкоўу, што праходзiла ў сярэдзiне верасня, абмеркавала пытанне аб узброеным паустаннi (рашэнне аб падрыхтоўцы яго прыняў VI з'езд партыi бальшавiкоў у Петраградзе) i абрала Пауночна-заходнi абласны камiтэт пapтыi пад старшынствам А. Мяснiкова. Бальшавiкi абапiралiся тут амаль выключна на расiйскае войска. Яны мелi перавагу над белаpycкiмi сiламi, бо на Заходнiм фронце доля беларускiх вайс­коуцау была зусiм нязначнай.

Соседние файлы в папке экзамен по истории Гагуа Р. Б