Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
30
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
53.25 Кб
Скачать

61.Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі і грамадска-палітычнага жыцця ў др. палове 50-х-60-я гг. 20 ст.

Палычная "адліга". У гісторыі краіны прамежак часу пасля смерці Сталіна (5 сакавіка 1953 г.) i да адстаукі М.С. Хрушчова у кастрычніку 1964 г. называюць дзесяцігоддзем палітычнай "адлігі". Жыццё паставіла у парадак дня неабходнасць рашэння комплексу пытанняу: ліквідацыя таталітарнага рэжыму i пераход да калектыунага кірауніцтва, спыненне масавых рэпрэсій i рэабілітацый ахвяр сталінскага тэрору, змяненне эканамічнай палітыкі, змяненне знешнепалітычнай дактрыны i многае іншае.

Рашэнне XX з'езда КПСС (люты 1956 г.) пацвердзіў змяненне палітычнага курсу, разрыу з многімі сталінскімі пастулатамі i традыцыямі. На закрытым пасяджэні з'езда з дакладам "Аб кульце асобы i яго вышках" высту М.С. Хрушчоу. Гэта была першая спроба палітычнага кіраунцтва краіны падняць заслону над сталінскімі злачынствамі, паказаць шко­ду, якую прынёс культ асобы развццю грамадства. Вынясенне даклада на з'езд азначала пачатак пераходу ад таталітарыз-му да лібералізацыі.

Спроба зрабіць больш глыбокі аналіз культу асобы Сталіна у жыцці грамадства была зроблена у пастанове ЦК КПСС "Аб пераадоленні культу асобы i яго вынікау" (30 чэрвеня 1956 г.). Aлe да канца раскрыць тэты феномен не удалося. У вышэйшых органах партыйнага i дзяржаунага кірауніцтва стаялі людзі, якія неслі адказнасць за злачынствы. Іх выкрыццё не закранала сутнасці аутарытарна-бюракратычнай сістэмы, яе сацыяльнай прыроды.

Пасля XX з'езда КПСС на Беларусі пачаўся працэс рэабілітацыі ахвяр сталінскіх рэпрэсій. 3 1955 па 1963 гг. было рэабілітавана 5619 чалавек. Сярод ix партыйныя, дзяржауныя, ваенныя i грамадскія дзеячы В.Г. Кнорын, М.Ф. Гікала, М.М. Галадзед, A.I. Крыніцкі i інш. Была рэабілітавана гру­па работнікау навукі, культуры, рабочых i сялян. Аднак рэабілітацыя праходзіла складана, выбарачна. Да 1988 г. улады не згаджаліся на партыйную рэабілітацыю Дз. Жылуновіча. У першую хвалю рэабілітацыі цалкам не была адноулена справядлівасць у адносінах да В. Ластоускага, Я. Лесіка, У. Ігнатоускага, А. Баліцкага i інш. 3 прыходам да вышэйшай ула­ды Л.І. Брэжнева рэабілітацыя была амаль спынена. 3 1972 па 1988 гг. было рэабілітавана толькі 169 чалавек.

Грамадска-палітычнае жыццё тых часоу было складаным i супярэчлівым, адлюстроувала барацьбу двух тэндэнцый: дэмакратычнай, якая імкнулася да вызвалення ycix сфер жыцця ад скажэнняу сталінскай эпoxi, i кансерватыунай, якая імкнулася зберагчы i прыстасаваць старыя рычагі да новых рэалій грамадскай свядомасці. Пачауся складаны, для многix людзей i трагічны, працэс разбурэння стэрэатыпау i поглядау, якія склаліся.

Працэс лібералізацыі, што закрануу розныя сферы грамадскага жыцця, пачауся перш за усё з дэмакратызацыі дзейнасці партый. Было наладжана рэгулярнае скліканне партыйных з'ездау i пленумау ЦК КПСС i саюзных рэспублік. Стала шырока практыкавацца абмеркаванне партыйных i дзяржауных дакументау у друку i на сходах працоуных калектывау. Па важнейшых пытаннях развіцця розных галін народнай гаспадаркі пачалі склікацца нарады з прыцягненнем шырокага кола спецыялістау.

У тыя часы партыйную арганізацыю Бeлapyci узначальвалі К.Т. Мазурау, П.М. Машэрау, Савет Міністрау -Ц.Я. Кісялёу, Вярхоуны Савет - СВ. Прытыцкі, Ф.А. Сурганау. Усе яны шмат зрабілі для развіцця эканомікі, культуры, паляпшэння дабрабыту насельніцтва, мелі свае погляды на вырашэнне тых ці іншых праблем развіцця Беларусі, карысталіся павагай народа.

У дзейнасщ кампартый Беларусі, саветау, прафсаюзау, камсамола паглыблялася калегіяльнасць i рабіліся пэуныя захады па пашырэнню удзелу насельнщтва у ix рабоце.У 1957-1958 гг. Вярхоуны Савет БССР зацвердзіу палажэнне аб сельскім, пасялковым, раённым, гарадскім Саветах дэпутатау працоуных. Яно было накіравана на паляпшэнне дзейнасці Саветау у эканоміцы i грамадска-пагітычным жыцці. У выніку Саветы атрымалі больш шырокія правы. У практыцы ix работы вялікае значэнне набылі шматлікія камісіі, да удзе­лу у якіх на грамадскіх пачатках прыцягваліся прадстаунікі рабочых, сялянства i інтэлігенцыі. Аднак карэнных змен у дзейнасці Саветау не адбылося. Яны па-ранейшаму рэальнай уладай не валодалі.

Курс на дэмакратызацыю грамадства павінен быу знайсці адпаведны працяг i у эканоміцы. Эканамічныя перабудовы былі накіраваны на пашырэнне гаспадарчых правоу саюзных рэспублік шляхам перадачы iм пытанняу, якія раней вырашаліся у цэнтры. Толькі у 1956 г. у распараджэнне урада БССР было перададзена 356 прадпрыемствау, а у 1957 - больш 500 прадпрыемствау. 11 сакавіка 1957 г. Вяр­хоуны Савет СССР прыняу закон, паводле якога рэспублікі caмi маглі вырашаць пытанні абласнога i краявога адміністрацыйна-тэрытарыяльнага будауніцтва. Пашыраліся заканадаучыя правы саюзных рэспублік. У ix кампетэнцыю увайшло прыняцце грамадзянскага, крымінальнага i працэсуальнага кодэксау.ый

У 1962 г. была праведзена рэарганізацыя кмруючых органау кампарт Беларусі. Яны падзяляліся на прамысловыя i сельскія. Былі створаны Прэзідыум ЦК КПБ, Бюро ЦК па кірауніцтву прамысловасцю i будауніцтвам. Бюро ЦК па кірауніцтву сельскай гаспадаркай, а таксама адзіны кантрольны орган - Камітэт партыйна-дзяржаунага кантролю ЦК КПБ i CM БССР. Былі арганізаваны 12 абка-мау, 25 гаркамау, 23 камітэты па прамысловых зонах i 77 -па вытворчых калгасна-саугасных упраўленнях. Па такому прынцыпу былі падзелены савецктя, камсамольскія, прафсаюзныя i грамадскія арганізацыі. Гэта структура не апраудала сябе i у 1964 г. была ліквідавана.

Многія эканамічныя праблемы тых гадоу спрабавалі вырашыць чыста палітычнымі прыёмамі i метадамі. Выкарыстоуваліся прыёмы непасрэднага звароту да свядомасці. У 1959 г. камсамольскія арганізацыі Беларусі накіравалі на будоулі Cібipы, Закауказзя 7,5 тыс. юнакоу i дзяучат, у наступным годзе яшчэ 3,9 тыс.

У 1959 г. у краіне набірала сілу новая грамадзянская ініцыятыва - нараджауся рух за камуністычную працу. Ён праходзіу у прывычных традыцыях сацыялістычнага спаборніцтва. Спробы рэальна звязаць энтузіязм i эканамічную зацікауленасць (пачатак брыгаднага падраду) успрымаліся галоуным чынам як "сквапнасць" i амаль што "кашталізм" у эканоміцы.

Адміністрацыйна-камандная сістэма не магла функцыянаваць без штодзённых мабілізацый cвaix грамадзян для дасягнення самых розных мэт. Вось чаму у кастрычніжу 1961 г. на XXII з'ездзе КПСС была прынята новая партыйная праграма, якая паставіла мэту ужо праз 20 гадоу пабудаваць камуністычнае грамадства i "забяспечыць самы высокі жыццёвы узровень у параунанні з любой іншай краінай капіталізму". Пастаноука непрадуманых задач прыводзіла да расчаравання у грамадстве. Адсутнасць рэальнай справы змянялася на­растаннем рытуальнасці, дасягнуушай у часы Брэжнева сва­ёй кульмінацыі.

Лібералізацыя станоуча пауплывала на развщцё духоунай сферы. Праходзіу працэс раскансервацый "закрытага грамад­ства". Пашыраліся міжнародныя кантакты. У Маскве адбыуся сусветны фестываль моладзі i студэнтау (1957). Грамадскі уздым выклікау нараджэнне новых творчых напрамкау у літаратуры i мастацтве. Увогуле у гады "адлігі" навука i культура развіваліся у межах, якія вызначаліся iм партыйнымі органамі.Значную ролю працягвалі адыгрываць асабістыя прадузятасці партыйных кіраунікоу. Некаторыя пісьменнікі абвінавачваліся у "ачарніцельстве сацыяльнай рэчаіснасці" (В. Дудзінцау "Не хлебам адзіным", Д. Гранін "Асабістыя меркаванні", Б.Пастэрнак "Доктар Жывага", А. Кулакoycкi "Тры зоркі" i iнш.). Пагромнай крытыцы падвяргаліся i дзеячы мастацтва за творы, якія не спадабаліся Хрушчову. Такім чынам, аутарытарная сістэма працягвала жорсткі кантроль над духоунай сферай грамадства.

Палітыкай Хрушчова была незадаволена партыйная бюракратыя. Старая наменклатура не магла дараваць выкрыцця культу асобы Сталіна. Вайсковыя вярхі былі незадаволены скарачэннямі узброеных сіл, дзеячы навукі i культуры - гру­бым умяшаннем у ix творчасць. Сялянства не магло пагадзіцца з палітыкай ліквідацыі многіх вёсак, скарачэннем acaбiстых гаспадарак. Нягледзячы на тое, што рэформы не знялі кардынальных праблем грамадскага развіцця, перыяд "адлігі" быу модным ударам па таталітарнай сістэме сталінізму.

Пачаткам новага этапа савецкай гісторыі з'яуляецца кастрычніцкі (1964 г.) Пленум ЦК КПСС. Ён вызваліу М.С. Хру­шчова ад займаемых пасад. Першым сакратаром быу абраны Л.І. Брэжнеу. Паколькі сістэма мела iepapxiчны характар, пер­шая асоба у складзе вышэйшага эшалона улады мела вызначальны характар.На XXIII з'ездзе КПСС (1966 г.) Брэжнеу стау Генеральным сакратаром партыі. Паступова ён засяродзіу у cвaix руках усю паунату улады: становіцца Старшынёй Савета абароны, у 1977 заняў пасаду Старшыні Прэзідыума Вярхоунага Савета СССР.

Соседние файлы в папке моёё